Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Vuchebna-metadychny_dapamozhnik_FINAL (1).docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
221.11 Кб
Скачать

Паронімы

Паронімы – словы з блізкім гучаннем, але розным лексічным значэннем. Напрыклад аператыўны і аперацыйны; атамнік і атамшчык; вытворны і вытворчы. Паронімамі бываюць: назоўнікі (нявеста - нявестка);прыметнікі (ласкавы - ласкальны); дзеясловы (чырванець - чырваніць).Паранімічнымі парамі выступаюць спрадвечна беларускія словы (сыты- сытны) і запазычаныя (абанент – абанемент, эфектны - эфектыўны). Словы-паронімы адрозніваюцца паміж сабою прыстаўкамі (павіннасць – правіннасць, надзвычайна – незвычайна), або суфіксамі (слоўны – слоўнікавы, малаважны – малаважкі).

Заданні

1. Складзіце і запішыце сказы з наступнымі словамі-паронімамі.

Карысны і карыслівы; горны і гарысты; давер і даверлівасць; вадзяны і вадзяністы; гаспадарчы і гаспадарлівы; адзінкавы і адзіночны; языкаты і язычніцкі; абагуліць і абагульніць; фармаваць і фарміраваць; цэглавы і цагляны; абонент і абанемент; вугляродны і вугляродзісты; вегетацыйны і вегетатыўны.

2. Спішыце сказы, выбраўшы правільнае слова з прапанаваных.

  1. На запытанне прадпрыемства Міністэрствам прамысловасці і сельскай гаспадаркі быў дадзены (пісьмовы / пісьменны) адказ.

  2. Для прытоку крыві медыкі часта выпісваюць (цыркуляцыйны / цыркулярны) душ.

  3. Ліст дайшоў у пункт месцажыхарства (адрасата / адрасанта).

  4. На міжнародным форуме найбольш яскрава сябе праявілі (дыпламанты / дыпламаты) з Расійскай Федэрацыі.

  5. Памяшканню па вытворчасці штучных угнаенняў патрабуецца (касметычны / касмічны) рамонт.

  6. Толькі ў (гаспадарчага / гаспадарлівага) чалавека ў хаце будзе прыбытак.

    1. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання

Лексіка беларускай мовы паводле паходжання падзяляецца на тры групы: агульнаславянская, спрадвечна беларуская лексіка і лексіка іншамоўнага паходжання. Словы агульнаславянскай лексікі (сёння налічваецца каля 2 тыс. слоў) сустракаюцца ва ўсіх славянскіх мовах. Гэта назвы асоб: сын, сястра, брат; частак цела: глотка, валасы; свойскіх жывёл: бык, карова, каза; раслін: асака, бяроза, ліпа; адзення, абутку: кабат (безрукаўка), кашуля; адцягненых паняццяў і з’яў прыроды: заўтра, агонь; дзеянняў, стану: ісці, гаварыць, маўчаць; займеннікі: я, ты, мы; колеры: белы, чорны, зялёны. Уласнабеларускія словы складаюць самабытнасць і непаўторнасць беларускай мовы. Сярод іх выдзяляюць наступныя тэматычныя групы: абстрактныя паняцці: помста, адчай, пакута; назвы атмасферных з’яў: навальніца, маланка, спёка; тэрміны: азначэнне, выклічнік, дзейнік і інш. Запазычаная лексіка – гэта вынік эканамічных, палітычных і культурных сувязей з іншымі народамі, а таксама цесных моўных кантактаў. Сёння найбольшая колькасць запазычанняў прыпадае на:

славянскія мовы: аказаць, бальшавік, дзекабрыст (русізмы); боршч, журыцца, чупрына (украінізмы); рыдлёўка, слуп, кірунак (паланізмы);

неславянскія мовы: акіян, этап, эпоха (грэцызмы); акварыум, апендыкс, ангіна (лацінізмы); шпрыц, бінт, вафлі, шпінат (германізмы); суфлёр, партэр, вернісаж (галіцызмы) і інш.

Сёння асобную групу складаюць экзатызмы – словы і выразы, якія запазычаны з малавядомых моў і ўжываюцца звычайна для надання мове асобага каларыту (кішлак, армяк, бурштын (цюркізмы)), украпленні – гэта словы ці цэлыя выразы з якой-небудзь мовы, што захоўваюць сваю іншамоўную форму без усялякага змянення (warum? – з нямецкай – чаму?; white witch – з англійскай – белая ведзьма), і варварызмы – іншамоўныя словы ці выразы, якія ў выніку пераемнасці атрымоўваюць больш ці менш рэгулярнае ўжыванне ў мове, але не засвойваюцца ў ёй да канца, часцей за ўсё ў сувязі з цяжкасцямі граматычнага засваення (сэ ля ві – з французскай – такое жыццё; о’кэй – з англійскай – усё добра; veni, vidi, viri – з лацінскай – прыйшоў, убачыў, перамог).

Асноўныя прыметы запазычаных слоў наступныя:

1) наяўнасць у слове ф: феномен, фасфарытны, флюараграфія;

2) пачатковыя э, о і непрыставачнае а: эрытрацыты, артапедыя, амяла;

3) спалучэнні ге,ке, хе ў корані: гематалогія, генетыка, геном, гемоліз;

4) спалучэнні бю, вю, кю, мю, пю, фю ў корані: бюлютэнь, бюро, кювет, мюзікл, пюрэ;

5) спалучэнні двух галосных у корані: гігіена, радыебіялогія, фізіялогія, анаэробы;

6) цвёрдасць зычных д і т у спалучэннях дэ, ды, тэ, ты: , адэназін дысіміляцыя, медыцына, інтэрфенон,антыген;

7) прыстаўкі а-, ант(ы)-, архі-, контр-, рэ-, дэ-, дыс-, амфі- і інш.: антыцелы, антыген, архіепіскап, контрмеры, рэвакцынацыя, рэгенерацыя

8) суфіксы -ізм, (-ызм), -іст (-ыст), -ір (-ыр) і інш.: арганізм, рэўматызм, мікраарганізмы, пузыр, антаганізм, астыгматызм, пухір.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]