Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Vuchebna-metadychny_dapamozhnik_FINAL (1).docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
221.11 Кб
Скачать

Публічная прамова і яе асаблівасці

Выступленне перад аўдыторыяй, ці гэта будзе невялікая група, ці нават натоўп, заўсёды можа быць паспяховым, калі прамоўца выкарыстоўвае адпаведныя правілы. Менавіта яны, а не асаблівы талент красамоўства ці знешнія даныя пракладаюць выступоўцу шлях да поспеху:

  1. Вусны даклад павінен быць падрыхтаваны і папярэдне прадуманы.

  2. Калі Вы абмежаваны рэгламентам, скараціце змест даклада;

  3. У кожнай прамове павінны быць пачатак, сярэдзіна і фінал, пры гэтым фінал прамовы мае выключна важнае значэнне.

  4. План выступлення павінен размяшчацца на адным баку паперы, яго не варта пісаць на некалькіх лістах.

  5. Вы павінны быць фізічна сабранымі, бадзёрымі, аптымістычнымі, спакойнымі, упэўненымі ў сабе.

  6. Жэстыкуляцыя павінна быць умеранай, трымайце рукі вольна. Прамоўніцкі жэст адпавядае тэмпу і зместу прамовы, ён павінен быць плаўным і упэўненым, але не занадта шырокім.

  7. Рэгулюйце гучнасць голасу ў залежнасці ад аб’ёму памяшкання і велічыні аўдыторыі.

  8. Зрабіце невялікую пачатковую паўзу. Плаўна ўступайце ў прамову. Не пачынайце занадта энергічна, інакш Вам не хопіць сіл завяршыць прамову, а слухачам – вытрываць яе да канца.

  9. Гаварыце гучна, выразна, захоўваючы мерны тэмп. Не спрабуйце змясціць максімум інфармацыі ў мінімум часу.

  10. Падчас выступлення глядзіце на аўдыторыю, паслядоўна фіксуючы позіркам групы людзей. Не звяртайцеся ўвесь час да аднаго і таго ж. Кожны павінен быць перакананы, што Вы звяртаецеся асабіста да яго.

  11. Прамова – гэта чаргаванне слоў і паўз. Паўза вылучае найбольш значныя словы і фармулёўкі.

  12. Калі ў аўдыторыі пачаўся шум, не павышайце, а паніжайце голас або зрабіце паўзу і ўважліва паглядзіце на аўдыторыю.

  13. Заключэнне павінна быць энергічным і аптымістычным. Пакажыце ўздымам голасу і інтанацыяй, што вы сказалі ўсё патрэбнае, і не забудзьце падзякаваць аўдыторыі за ўвагу.

  14. Выхад прамоўцы з трыбуны не павінен нагадваць уцёкі.

Заданні

1. Падрыхтуйце публічнае выступленне паводле адной з прапанаваных тэм, выкарыстоўваючы наступныя прыёмы актывізацыі ўвагі слухачоў:

Уступ:

  • зварот да аўдыторыі;

  • вызначэнне мэтаў і планаў выказвання;

  • прыём суперажывання;

  • зварот да нестандартнай сітуацыі;

Асноўная частка:

  • спасылка на аўтарытэты або агульнавядомыя факты;

  • выкарыстанне прыкладаў з уласнага вопыту;

Заключэнне:

  • падсумаванне прамовы;

  • заклікі да непасрэдных дзеянняў;

  • узаемадзеянне з аўдыторыяй.

Тэматыка:

  1. Экалагічныя праблемы. Маніторынг

  2. Рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў і ахова біясферы

  3. Чалавек і асяроддзе. Уплыў навакольнага асяроддзя на работу органаў і сістэм чалавека

  4. Пранікненне радыенуклідаў у арганізм чалавека. Спосабы змяншэння паступлення радыенуклідаў у арганізм

  5. Міжнародныя праграмы па вывучэнні біясферы. Роля экалагічнай адукацыі і фарміраванне экалагічнага мыслення ў захаванні біяразнастайнасці

  6. Адмоўны ўплыў чалавека на біясферу

  7. Шляхі зніжэння знешняга і ўнутранага апрамянення. Шляхі вывядзення радыенуклідаў з арганізма чалавека

  8. Павышэнне прадукцыйнасці прыродных і штучных экасістэм

  9. Хімічнае забруджванне асяроддзя

  10. Асноўныя напрамкі біятэхналогіі

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]