Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Vuchebna-metadychny_dapamozhnik_FINAL (1).docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
221.11 Кб
Скачать

Лічэбнік

1. Амаль усе лічэбнікі, за выключэннем дзевяноста і паўтара (спалучаецца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду), паўтары (спалучаецца з назоўнікамі жаночага роду), скланяюцца. Лічэбнікі сорак і сто ва ўсіх склонах (акрамя назоўнага і вінавальнага) маюць канчатак .

2. У колькасных лічэбніках ад адзінаццаці да дваццаці і лічэбніка трыццаць пішацца дзве літары ц. Падвоеннае ц пішацца таксама ў творным склоне лічэбнікаў пяць, дзевяць – дваццаць, трыццаць.

3. Лічэбнікі два (дзве), абодва, абедзве, тры, чатыры ўжываюцца з назоўнікамі і прыметнікамі ў назоўным склоне з канчаткамі -ыя, -ія і -ы, -і: чатыры новыя сталы, а ў творным склоне пішуцца з канчаткам -ма: двума, чатырма.

4. У складаных і састаўных колькасных лічэбнікаў ад пяцідзесяці да васьмідзесяці і ад двухсот да дзевяцісот пры скланенні змяняюцца ўсе іх часткі: шасцюстамі васьмюмюдзесяццю сямю.

5. Пры скланенні састаўных парадкавых лічэбнікаў змяняецца толькі апошняе слова: у дзве тысячы дзесятым годзе, а парадкавыя лічэбнікі, якія заканчваюцца на -дзесяты, -соты, -тысячны, -мільённы, пішуцца ў адно слова.

Заданні

  1. Запішыце лічэбнікі словамі.

Звыш 4214 студэнтаў; каля 73 працэнтаў; 1949 год; звыш 30 кніг; ад 700 адняць 215 атрымаецца 485; да 302 дадаць 731 атрымаецца 1033; з 44 выкладчыкамі; з 400 рублямі; з 13 вагонамі; з 535 кілаграмамі; з 528 гектарамі; на 2000 метраў; да 300 кіламетраў; колькі разоў 10 змяшчаецца ў 100?

2. Запішыце лічэбнікі па-беларуску. Параўнайце гучанне і напісанне.

Двести шестнадцать, шестьсот восемьдесят четыре, один миллион триста тысяч, тысяча девятьсот шестьдесят семь, девятьсот одиннадцать, тысяча триста двадцать пять, семьсот пятьдесят два, шестьсот сорок девять.

3. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Лічэбнікі запішыце словамі.

При изучении влияния табака на здоровье людей установлено, что если 25-летний человек не курит, то он в среднем может прожить еще 48, 6 лет. Если же он выкуривает от 1 до 9 сигарет в день, этот срок сокращается до 44 лет. Ну а если он выкуривает от 10 до 19 сигарет в день, то сокращает свою жизнь на 5, 5 лет, а курящий от 20 до 39 сигарет еще больше – на 6, 2 года. По данным ученых из Германии, курящие в возрасте от 40 до 49 лет умирают в 3 раза чаще, чем некурящие.

Доктор медицинских наук Л. В. Островский приводит такие данные: длительно курящие в 13 раз чаще заболевают стенокардией, в 12 раз – инфарктом миокарда и в 10 раз – язвой желудка. Каждый седьмой длительно курящий человек страдает облитерирующим эндартериитом – тяжелым заболеванием кровеносных сосудов ног.

Риск умереть от болезней сосудов сердца у курящих в 2-3 раза больше, чем у некурящих. Особенно курение опасно тем, что вызывает рак легких. Установлено, что люди, выкуривающие по 10-12 сигарет в день, заболевают раком легких в 15 раз чаще некурящих, а выкуривающие по 2 пачки сигарет – в 30 раз (Н. Коростелев).

4. Адзначце словазлучэнні, у якіх назоўнікі і прыметнікі ўжываюцца правільна:

Сорак тры высокія дрэвы, два драўляных дома, трыццаць пяць устаноў, чатыры старыя кусты, абодва абрывістыя берагі, пяцьдзесят тры раённыя кварталы, абодва старэйшыя браты, сто два ссечаных дрэвы, рчатыры маладых артыста, восемдзесят пяць тоўстых бярвёнаў, чатыры электрычных засцерагальнікі, тры металічныя каркаса, абодва знакамітыя землякі, сем хуткіх цягнікоў, дзевяноста два новыя дамы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]