Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Vuchebna-metadychny_dapamozhnik_FINAL (1).docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
221.11 Кб
Скачать

Сінтаксічная інтэрферэнцыя

Для правільнай пабудовы словазлучэнняў і сказаў у беларускай мове створаны сінтаксічныя нормы, якія грунтуюцца як на правілах сувязі дзейніка і выказніка, слоў у словазлучэннях (дапасаванне, кіраванне, прымыканне), так і на сінтаксічных асаблівасцях асобных слоў, іх семантыкі. Сінтаксічныя нормы амаль аднолькавыя ва ўсіх славянскіх мовах, толькі пераважна ў словазлучэннях праяўляецца нацыянальная спецыфіка і адметнасць кожнай мовы.

Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў

У беларускай мове

У рускай мове

  1. Дзеясловы ветлівасці (дараваць, прабачыць, дзякаваць і інш.) + назоўнік ці займеннік у Д. скл.: выбачаць сябру, дзякаваць прафесару.

  1. Ужываецца форма В. скл.: простить друга, благодарить профессора.

  1. Дзеясловы руху (пайсці, паехаць, накіравацца) і волевыяўлення (выправіць, паслаць) пры абазначэнні мэты дзеяння ўтвараюць сінтаксічныя канструкцыі з прыназоўнікам па і В. скл. Назоўніка ці займенніка: пайсці па малако. Назоўнікі грыбы, ягады ў падобных словазлучэннях звычайна ўжываюцца ў В. скл. З прыназоўнікам у: хадзілі ў лісічкі, паехалі ў суніцы.

  1. Прыназоўнік за і Т. скл.: пойти за молоком.

Адпаведны дзеяслоў + назоўнікцізайменнік у Т. скл. з прыназоўнікам за: ходили за лисичками, поехали за земляникой.

  1. Дзеясловы смяяцца, насміхацца, жартаваць, кпіць, здзекавацца, дзівіцца, цешыцца і інш. + назоўнік ці займеннік у Р. скл. з прыназоўнікам з: жартаваць з дзіцяці, смяяцца з сястры.

  1. Адпаведны дзеяслоў + назоўнік ці займеннік у Т. скл. з прыназоўнікам над: шутить над ребенком, смеяться над сестрой.

  1. Дзеяслоў хварэць і прыметнік хворы + назоўнік у В. скл. з прыназоўнікам на: хварэць на адзёр, хворы на сухоты.

  1. Болеть, больной + назоўнік у Т. скл: болеть корью, больной туберкулезом.

  1. Пры форме вышэйшай ступені параўнання прыметніка ці прыслоўя ўжываюцца прыназоўнік за і злучнікі як, чым: старэйшы за брата (як брат, чым брат), лепшы за яго (як ён, чым ён)

  1. У рускай мове нарматыўнай з’яўляецца беспрыназоў-нікавая канструкцыя: старше брата, лучше его.

  1. Дзеясловы ажаніцца, ажаніць, пажаніцца, пажаніць + назоўнік ці займеннік у Т. скл. з прыназоўнікам з: ажаніцца з ёй, пажаніць з дзяўчынай.

  1. Адраведныя дзеясловы ўжываюцца з М. скл. і прыназ. на: жениться на ней, оженить на девушке.

  1. Пры абазначэнні адлегласці ўжываецца сінтаксічная канструкцыя з прыназоўнікам за і В. скл. колькасна-іменнага спалучэння: за дзвесце кіламетраў ад Брэста, за трыццаць метраў ад універсітэта.

  1. Ужываецца прыназоўнік в: в двухстах километрах от Бреста, в тридцати метрах от университета

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]