Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
стыл_стыка No.9, 3 курс.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
47.62 Кб
Скачать

Избыточные грамматические формы: Превосходная степень некоторых прилагательных дублирует их основное значение:

  1. абсолютнейший;

  2. главнейший, самый главный;

  3. идеальнейший, самый идеальный;

  4. самый наилучший;

  5. самый оптимальный;

  6. самый безупречный.

Заданне 3. Прачытайце матэрыял В.І.Іўчанкава з манаграфіі “Дыскурс беларускіх СМІ”. Выпішыце з яго газетызмы. Прывядзіце прыклады з газет.

Сінтагматыка публіцыстычнага тэксту

Дыхатамічнае адзінства парадыгматыкі і сінтагматыкі публіцыстычнага тэксту яўна выражаецца ў цесным ўзаемадзеянні лексем прымяненне якіх базуецца на законах тэкставай арганізацыі вызначаецца парадыгматычнымі здольнасцямі (магчымасцямі) яго і сінтагматычнай неабходнасцю ў канкрэтнай маўленчай сітуацыі Раней калі генералізавалася паняцце дыхатаміі мовы і маўлення у асяродку іншых важных кампанентаў яе існавання не ўлічвалася адно – “падзейнасць” вербальнага знака У рэчышчы дыскурснага аналізу любое слова разглядаецца як заменнік сімвалічна пабудаваны ў мысленні чалавека канструкт “жыццёвай прасторы” адлюстравання рэчыўнага свету

Ужо адзначалася што публіцыстычны тэкст у разнажанравым праяўленні вызначаецца спецыфічнай структурыраванасцю парадыгмы якая больш адвольная чым у мастацкага тэксту што залежыць у першую чаргу ад яго малой формы Гэтай акалічнасці падпарадкуецца і кагерэнцыя тэксту яго чляненне і выяўленне цэласнасці І Гальперын заўважае “Чляненне ў газетных тэкстах падпарадкуецца ў асноўным прагматычнай устаноўцы і абмежаванасці месца але сціслая форма у якой заключана паведамленне можа часам нават парушыць лагічны і прагматычны аспекты члянення” [96 551] Спалучальнасць моўных адзінак у такім разе вызначаецца значнай апеляванасцю да парадыгматычнага ўзроўню таму што большасць публіцыстычных жанраў (асабліва інфармацыйных) не церпяць аказіянальнасці кідкай індывідуальнай вобразнасці Як заўважае Р Салганік “канкрэтнае і індывідуальнае маюць для яго (публіцыста – ВІ) другараднае значэнне” [290, 203] На першы план вылучаецца ўжо вядомая апрабіраваная сінтагматыка Вельмі часта яна дасягае ўстойлівасці і лёгка аднаўляецца (таму з’явіліся так званыя газетызмы газетныя метафары) Публіцыстычная спалучальнасць (медыясінтагма) набывае універсальны афарыстычны характар яна паказвае на агульныя тыповыя ўласцівасці адміністратыўна-камандная (сістэма) правячая (эліта) фінансавая (алегархія) ахвяры (сталінізму тэрарарызму) ведамасныя (інтарэсы) эканоміка (павінна быць эканомнай) добразычлівая (атмасфера) цёплая (сустрэча) сённяшнія (рэаліі) бягучы (момант) на парозе (будучага) напярэдадні (свята) у мэтах (удасканалення павышэння) змагацца за (ўраджай)дасягнуць (намечанага) дасягнуць (вынікаў) ацэнена (па заслугах) радавыя (працаўнікі служачыя) не спыняцца (на дасягнутым) транспартнае (здарэнне) прыняць (з дакладам) праінфармаваць (аб рабоце) планы (развіцця) закулісная (гульня) навядзенне (парадку) у ходзе (сустрэчы) ход (выканання) вынікі (работы) рэальны (сектар эканомікі) прагнозныя (паказчыкі) павысіць (эфектыўнасць) хроніка (апошніх падзей) абноўлены (склад) шырокі (спектр) грандыёзныя (змены) прыняць (меры) высокія (паказчыкі) высокапастаўлены (дыпламат чыноўнік работнік) з дакладных (крыніц) нябесная (канцылярыя) шэраг (мерапрыемтваў) пажаранебяспечная (сітуацыя) пранесці (праз жыццё стагоддзі) вывераны (час) правераны (жыццём часам) знамянальная (дата падзея) дзень (заснавання)старонкі (гераізму) духоўнае (развіццё) ганарыцца (сынамі дачкамі) вытворчыя (дасягненні)наяўны (патэнцыял) павялічыць (аб’ём) прыцягненне (інвестыцый) заваяваць (аўтарытэт) рэжым (пастаяннай гатоўнасці) прыцягваць (да адказнасці) усенароднае (свята) цырымонія (узнагароджання) пераможцы (спаборніцтваў) сумесныя (намаганні) аказаць (дапамогу) асаблівая (удзячнасць) увесь (цывілізаваны свет) канчатковая (перамога) складнікі (поспеху) і тысячы іншых Большасць з набору прыведзеных сінтагмаў можа служыць добрым “кар’ерным” арсеналам любога чыноўніка Службова-афіцыйнае асяроддзе запоўнена сінтагматычна ўстойлівымі выразамі нездарма як адзначалася вышэй фарміруецца своеасаблівы чыноўна-бюракратычны стыль

Сінтагматыка некаторых з такіх спалучэнняў слоў неправамерная (у прыведзеных прыкладах такія выпадкі выдзелены) Напрыклад словазлучэнне наяўны патэнцыял (“Выказваю ўпэўненасць што выкарыстоўваючы наяўны патэнцыял вы і ў далейшым будзеце забяспечваць зладжаную і стабільную работу працоўных калектываў на карысць роднай Беларусі” (Звязда 06092002) напоўнена семантычнай неадпаведнасцю па семным (монасемічным) і семемным (полісемічным) параметрах Ключ да такога памылковага ўжывання даюць слоўнікі (у тым ліку і ТСБМ)

Лексема наяўны мае семнае напаўненне ‘які ёсць у наяўнасці’ дзе наяўнасць – 1) ‘прысутнасць знаходжанне існаванне’ 2) ‘фактычная колькасць чаго-небудзь у даны момант’ (ТСБМ) Асістэмная з пункту гледжання логікі трактоўка лексемы патэнцыял даецца ў Тлумачальным слоўніку беларускай мовы ў пяці тамах на старонцы 112 ‘сукупнасць наяўных магчымасцей сродкаў у якой-небудзь галіне сферы’ дзе у сваю чаргу магчымасць – 1)‘тое што можа пры пэўных умовах адбыцца ажыццявіцца здзейсніцца’ 2) ‘сродкі умовы неабходныя для здяйснення чаго-небудзь’ 3) толькі множны лік ‘унутраныя сілы рэсурсы здольнасці’ Найбольш прыдатнай нягледзячы на ірэальнасць свайго праяўлення (маюцца на ўвазе ўяўныя ўнутраныя сілы магчымасць) для маўленчай сітуацыі наяўны патэнцыял з’яўляецца трэцяя сема семемнага поля ‘унутраныя сілы рэсурсы здольнасці’ аднак яна абмежавана граматычна Здаецца паводле лінгвістычнай арганізацыі словазлучэнні тыпу наяўны патэнцыял дасягнуць намечанае немагчымы аднак яны трывала ўваходзяць у газетна-публіцыстычную лексіку функцыянуючы асістэмна што заўважае далёка не кожны носьбіт мовы

Аналізаванае словазлучэнне падае панарамную карціну той маўленчай рэчаіснасці якая ўладарыла на працягу ХХ стагоддзя экспліцытная нявыражанасць энтрапічнасць завуаляванасць двухсэнсоўнасць вербальнага знака спрыяла ўвядзенню ў маўленчую практыку неправамерных сінтагмаў

Тэзаурус журналіста сінтагматычна абумоўлены выбіцца з поля яго дзеяння – не простая задача для творчага чалавека Аднак калі гэта і ўдаецца то і тут павінны захоўвацца супамернасць і паслядоўная суаднесенасць сінтагматычна абумоўленага публіцыстычным стылем кампанента і адвольнага словаўжывання Журналіст як стваральнік тэксту вельмі залежыць ад кадыфікаваных у сінтагматыцы выразаў якія “праклалі” сабе семантычны шлях і “зафіксавалі” яго частотным прымяненнем

Сінтагматыка публіцыстычных тэкстаў такім чынам зададзена функцыянальным стылем больш строгая і іерархічна арганізаваная Кожнае фіксаванае ўжыванне паўстае “адрэзкам уяўнага свету” узаемапраектаванага на грамадства Медыясінтагма вобразна кажучы па фрагментах канструіруе рэчаіснаць у якой жыве і творыць журналіст