
- •Гісторыя беларускай мовы: фанетыка Вучбна-метадычны дапаможнік для студ.Спец.1-21.05.01- Беларуская філалогія
- •Прадмова
- •Гістарычная фанетыка беларускай мовы
- •Рэкамендаваная літаратура
- •Варыянт 5: клятва – праклінаць – пракляну – пракляты – праклясці. Варыянт 6: падняць – паднімаць – падніму – пад’ём. Імя – імені. Варыянт 7: мяць – размінаць – разамну – размінка. Плод – племя.
- •Варыянтнасць каранёў у формах вяду – вяла тлумачыцца працэсам спрашчэння групы зычных, прычынай якога было дзеянне закона адкрытага склада:
- •Ved/la→vela – âåëà – вяла
- •Дадатак Змены індаеўрапейскіх доўгіх і кароткіх галосных у агульнаславянскай і агульнаўсходнеславянскай мовах
Варыянтнасць каранёў у формах вяду – вяла тлумачыцца працэсам спрашчэння групы зычных, прычынай якога было дзеянне закона адкрытага склада:
Ved/la→vela – âåëà – вяла
Гістарычнае чаргаванне д//ж выклікана змяненнем праславянскага спалучэння зычных *dj. Палатальны гук [j] аказаў памякчальнае ўздзеянне на папярэдні гук *[d]. У выніку спалучэнне *dj асімілявалася мяккім зычным ž’ (*vodjŏs → âîæü)/.
У формах вяду – вядзеш у корані бачым чаргаванне д//дз’. Гэтае чаргаванне ўзнікла ўжо ў пісьмовы перыяд і абумоўлена фанетычнай адметнасцю беларускай мовы – з’явай дзекання.
Метадычныя парады да задання 3
Пры каментары чаргаванняў гукаў у прапанаваных словах варта ўспомніць фанетычныя працэсы, абумоўленыя законам адкрытага склада, і, у прыватнасці, звярнуцца да гісторыі насавых галосных, якія ўтварыліся ў выніку дзейнасці закону адкрытага склада на месцы індаеўрапейскіх дыфтангічных спалучэнняў галосных з насавымі зычнымі гукамі (*in, *en, *ьn, *ъn, *on, *im, *em,*om, *ьm, *ъm і інш.) ў праславянскі перыяд. Узнікненне падобных галосных адбывалася ў дзвюх пазіцыях:
1) калі спалучэнне галоснага з насавым зычным гукам знаходзілася ў становішчы перад наступным зычным гукам (* po/čin/ti → po/čę/ti);
2) калі спалучэнне галоснага з насавым зычным гукам знаходзілася на канцы слова (*sĕ/men → sĕ/mę).
У такіх умовах насавы зычны гук закрываў склад, таму ў далейшым на месцы галоснага з насавым зычным утвараўся насавы галосны [ą] або[ę]. У становішчы ж перад галосным гукам названыя спалучэнні захоўваліся без зменаў (*sĕ/me/ne). З гэтай прычыны яшчэ ў агульнаславянскай мове ўзнікла чаргаванне насавога галоснага са спалучэннем галоснага з насавым зычным гукам. Праўда, у IX–X ст. у агульнаўсходнеславянскіх гаворках насавыя галосныя перажылі працэс дэназалізацыі (страты насавога прыгуку). Страта насавога прыгуку суправаджалася моцнай лабіялізацыяй галоснага непярэдняга раду, у выніку чаго мела месца развіццё [ą] → [у], напрыклад: *rąka → рука. Насавы галосны пярэдняга раду [ę] супаў у большасці выпадкаў з гукам ['а]: *sĕmę → семя. У гаворках, што леглі ў аснову беларускай мовы, на месцы [ę] часам бачым гук [э]: трэсці, агледзець і інш.
Узор выканання:
Пачаць – пачынаць – зачын – пачну.
Вызначым чаргаванні гукаў у каранях: а// ын// ын//øн, дзе ø – нуль галоснага гука. На падставе чаргаванняў узнаўляем праславянскія формы прапанаваных слоў: пачаць ← *počinti, пачынаць ← *počinati, пачну ← *počьnon, зачын ← *začinъ.
Высветлім, чаму ў адных выпадках спалучэнне галоснага гука з насавым зычным змянілася, у іншых – захавалася. У форме *počinti спалучэнне галоснага з насавым зычным закрывала другі склад. Таму ў той перыяд, калі пачаў дзейнічаць закон адкрытага склада, спалучэнне *іn ператварылася ў галосны гук з насавым прыгукам ę: *po│čin│ti → po│čę│ti. Форма з насавым галосным [ę] існавала да ІХ–Х ст. Пазней адбыўся працэс дэназалізацыі насавога галоснага, у выніку чаго [ę] →[·а]: počęti→почати.
У формах слоў * počinаti, *začinú, pocьną (на канцы слова ў сувязі з дзейнасцю закона адкрытага склада *on → ą) спалучэнне галоснага з насавым зычным знаходзіліся перад наступным галосным. У такой пазіцыі складападзел праходзіў паміж галосным гукам і насавым зычным (пры гэтым склад заставаўся адкрытым), таму спалучэнне галоснага з насавым зычным захоўваецца: *začinú → зачинъ – зачын, po│či│na│ti → починати → пачынаць (пасля зацвярдзення шыпячага [ч] на месцы спалучэння èí маем ын.
*po│čь│non│ → po│čь│ną → почьн@ → почьну (пасля ІХ-Х ст. у выніку дэназалізацыі [ą] → у) → пачну (пасля страты рэдукаваных былое спалучэнне *ьn замянілася на øн).
Метадычныя парады да задання 4
У сучаснай беларускай мове як вынік тых фанетычных працэсаў, што адбыліся яшчэ ў агульнаславянскі або пачатковы агульнаўсходнеславянскі перыяды, бачым гістарычныя чаргаванні зычных гукаў. Большасць гэтых чаргаванняў развіліся на аснове так званых пераходных памякчэнняў заднеязычных гукаў (чаргаванні заднеязычных з шыпячымі або свісцячымі) ці ў выніку ётавай палаталізацыі (чаргаванні свісцячых з шыпячымі, заднеязычных з шыпячымі, губных са спалучэннем губнога і мяккага [л’], чаргаванні зубных [д], [т] адпаведна з шыпячымі [ж] ([дж]) і [ч].
Для вызначэння гістарычных умоваў, пры якіх адбыліся палаталізацыйныя памякчэнні зычных гукаў, трэба першапачаткова падабраць да адпаведнага слова аднакаранёвыя формы (гэта дае магчымасць бачыць гістарычнае чаргаванне зычных), а затым высветліць, у якой пазіцыі (у суседстве з якім гукам) апынуўся зычны у гэтым слове.
Узор выканання:
1) грэшнік. Аднакаранёвай да слова грэшнік ёсць форма грэх (параўнаем у агульнаўсходнеславянскай мове: грhхъ – грhшьникъ). Гістарычнае чаргаванне х//ш выклікана І-м пераходным памякчэннем праславянскага заднеязычнага *[ch] пад уплывам галоснага пярэдняга раду [ь]. У агульнаславянскай мове ў слове грэшнік (праславянск. *grĕchьnikъ) гук *[ch] апынуўся перад галосным пярэдняга раду [ь]. Такое спалучэнне гукаў пярэчыла закону складовага сінгарманізму, таму адбыўся працэс І-й палаталізацыі, у выніку якога * ch → *š’.
2) ноша. Аднакаранёвай да слова ноша ёсць форма насіць (параўнаем у агульнаўсходнеславянскай мове: нош" – носити). Гістарычнае чаргаванне с//ш выклікана змяненнем праславянскага спалучэння зычных *sj. У агульнаславянскай мове ў слове ноша (праславянск. *nosjā) палатальны гук [j] аказаў памякчальнае ўздзеянне на папярэдні зычны [s·]. У выніку спалучэнне *sj асімілявалася мяккім [š’].
Метадычныя парады да задання 5
Страта рэдукаваных галосных [ь], [ъ] аказала значны ўплыў на фанетычную сістэму агульнаўсходнеславянскай мовы (гукавую сістэму, структуру склада), пэўныя зрухі адбыліся ў яе марфалагічным ладзе, а таксама лексічным складзе. Асабліва істотныя вынікі страты рэдукаваных галосных у гукавой сістэме мовы: утварыліся новыя, невядомыя да таго часу спалучэнні галосных і зычных, сталі магчымымі невядомыя раней пазіцыйныя чаргаванні гукаў. Усё гэта ў сваю чаргу абумовіла змены ў фанемным складзе мовы.
Для ўзнаўлення агульнаўсходнеславянскіх адпаведнікаў сучасных беларускіх слоў неабходна ўлічваць асаблівасці сістэмаў вакалізму і кансанантызму агульнаўсходнеславянскай мовы да з’яўлення пісьменства, а таксама асноўныя заканамернасці, якія вызначалі структуру склада ў дапісьмовы перыяд. У асобных выпадках для ўзнаўлення агульнаўсходнеславянскай формы слоў (па нормах Х–ХІ ст.) можна звярнуцца да адпаведнікаў гэтых слоў у сучаснай рускай мове.
Узор выканання:
1) княства. Параўнаем: бел. княства – рус. княжество. Ведаючы, што структура склада ў агульнаўсходнеславянскай мове дапісьмовага часу характарызавалася дзеяннем законаў адкрытага склада і складовага сінгарманізму, узнаўляем агульнаўсходнеславянскую форму сучаснага слова княства: кън#жьство. Вызначым пазіцыі рэдукаваных галосных: кúí#æüство. У выніку страты слабых рэдукаваных [ъ], [ь] у слове адбываюцца наступныя змены: рэгрэсіўная асіміляцыя па глухасці і свісту (жс → сс), а затым адбываецца працэс сцяжэння двух аднолькавых гукаў (сс → с): кън#жьство → кн#ж’ство → кн#зство → кн#сство (суч. бел. княства ).
2) жураў. Параўнаем: бел. жураў – рус. журавль. Памятаючы, што ў агульнаўсходнеславянскай мове дапісьмовага часу структура склада характарызавалася дзеяннем законаў адкрытага склада і закона складовага сінгарманізму, а таксама ўлічваючы адметнасці сістэмаў вакалізму і кансанантызму дапісьмовага часу, узнаўляем агульнаўсходнеславянскую форму сучаснага слова жураў: журавль. Вызначым пазіцыю рэдукаванага галоснага: журавль (на абсалютным канцы слова рэдукаваны ь знаходзіўся ў слабой пазіцыі). У выніку страты рэдукаванага на канцы слова ўзнікла спалучэнне двух зычных, якое канчаецца гукам [л’] (падобныя спалучэнні ўзнікалі пасля страты рэдукаваных на канцы дзеепрыметнікаў прошлага часу незалежнага стану накшталт везл, несл). Першапачаткова адбылася страта апошняга гука [л’], у выніку чаго слова стала заканчвацца на гук [в]. Але ў гаворках, што леглі ў аснову беларускай мовы, гук [в] паводзіць сябе як санант (у становішчы перад наступным зычным і на канцы слова набывае якасці галоснага), таму адбыўся пераход [в] у [ў]: журавль – журав[л’] → журав → жураў.
3) натхненне. Назоўнік натхненне ўтвораны ад асновы дзеяслова натхніць ’надаць духу чаму-небудзь’. Улічваючы гэта, а таксама ведаючы, што структура склада ў агульнаўсходнеславянскай мове дапісьмовага часу характарызавалася дзеяннем законаў адкрытага склада і складовага сінгарманізму, узнаўляем агульнаўсходнеславянскую форму сучаснага слова натхненне: надъхнень~. Вызначым пазіцыі рэдукаваных (перад складамі з галоснымі гукамі поўнага ўтварэння абодва рэдукаваныя знаходзяцца ў слабой пазіцыі). У выніку страты рэдукаванага [ъ] у слове ўтварылася спалучэнне зычных гукаў [дх], прычым адзін гук у гэтым спалучэнні з’яўляецца звонкім, а другі – глухім. Глухі гук [х] прыпадабняе да сябе звонкі [д], у выніку чаго ў сучаснай форме слова маем два глухія гукі [тх] (вынік рэгрэсіўнай асіміляцыі па глухасці адлюстраваны і на пісьме).
Страта рэдукаванага [ü] у перадапошнім складзе прывяла да ўтварэння спалучэння зычных [н•j], якое знаходзілася ў інтэрвакальным становішчы. Спалучэнне [н˙j] зведала наступныя змены: першапачаткова гук [j] аказаў памякчальнае ўздзеянне на папярэдні паўмяккі гук [н•] (адбылася рэгрэсіўная асіміляцыя па мяккасці), а затым мяккі [н’] прыпадабніў да сябе гук [j] (адбылася прагрэсіўная асіміляцыя па спосабе ўтварэння). У выніку гэтых працэсаў узнік падоўжаны мяккі гук [н’]: íàäúõíåíü~ → [надхн’åн˙jå ] → натхнå[н’j]å → натхненне.
Метадычныя парады да задання 6
Для выканання задання, па-першае, неабходна ўзнавіць агульнаўсходнеславянскую форму прыведзеных слоў (па нормах Х–ХІ ст.); па-другое, высветліць у кожным канкрэтным выпадку паходжанне гука [э] (для гэтага можна падабраць аднакаранёвыя словы ці прывесці адпаведнікі з іншых усходнеславянскіх моваў).
Разам з тым, аналізуючы з’яву пераходу [э]→[о], неабходна памятаць, што ў сучаснай беларускай мове ёсць нямала слоў, у якіх гук [э] не змяніўся на [о]. Так, гук [э] не зведаў пераходу ў [о]
у словах, дзе гук [э] паходзіць з h ([ě]). Напрыклад: лес, руцэ, табе, сена. Да часу пераходу гука [ĕ] у гук [э] гэты закон ужо быў мёртвы.
Заўвага. Гук [ĕ] быў адметным славянскім гукам, якога не ведалі іншыя індаеўрапейскія мовы. У агульнаславянскай мове-аснове, з аднаго боку, ён мог з’явіцца на месцы індаеўрапейскага [ē]. Напрыклад: сhì#, вhра, мhс#ць. З другога боку, пазней у асобных выпадках гук [ĕ] мог утварыцца ў выніку манафтангізацыі дыфтонгаў оі, аі, выкліканай дзейнасцю закона адкрытага склада. Гук [ĕ] такога паходжання мелі агульнаўсходнеславянскія словы женh (параўнаем праславянскае: genai, дзе аі → h), цhна (параўнаем праславянскае: kaina, дзе аі → h), а таксама формы руцh, вhньць, снhгъ, лhвъ і інш.
У агульнаўсходнеславянскай мове гук [ĕ] выступаў як самастойная фанема і мог адрозніваць словы і іх формы. Так, напрыклад месны склон адзіночнага ліку мужчынскага роду назоўнікаў адрозніваўся ад клічнага толькі наяўнасцю ў гэтых формах [ĕ] або [э] (параўн.: плодh (месны склон) і плоде (клічны склон)). Гук [ĕ] адрозніваў і словы з розным лексічным значэннем. Параўнаем: лhчу ‘лячу’ (форма цяперашняга часу 1-ай асобы адзіночнага ліку дзеяслова Ëh×ÈÒÈ) і лечу ‘лячу’ (форма цяперашняга часу 1-ай асобы адзіночнага ліку дзеяслова ЛЕТЕТИ).
перад зацвярдзелымі (былымі мяккімі) [ж], [ч], [ш], [дж], [р], [ц]. Напрыклад: цяпер, хлапец.
у формах дзеясловаў прошлага часу жаночага і ніякага роду накшталт панесла. У агульнаўсходнеславянскай мове падобныя формы, у адрозненне ад сучасных беларускіх, мелі націск на канчатку. Націск у гэтых формах перайшоў на гук [э] тады, калі закон пераходу э→о ў беларускай мове ўжо не дзейнічаў.
у дзеясловах 1-га спражэння 3-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга і будучага простага часу (нясе, кладзе). У такіх формах націскны [э] не мог змяніцца на [о] таму, што знаходзіўся ў пазіцыі перад мяккім [т'] (параўнаем у агульнаўсходнеславянскай мове: несеть, кладеть).
у іншамоўных словах, якія былі пазычаны тады, калі закон пераходу э→о ў беларускай мове ўжо не дзейнічаў. Напрыклад: атлет, камета.
у пазычаннях са стараславянскай мовы (накшталт неба, пекла), для якой закон пераходу [э]→[о] не быў уласцівы.
Высветлім прычыны пераходу [э]→[о] ў словах жонка, на клёне, пастушок, сёдлы.
Узор выканання:
1) жонка. Аднакаранёвае слова ажаніць, рускі адпаведнік – жена. Чаргаванне э//о (у беларускай мове о//а, дзе [а] – вынік з’явы акання) тлумачыцца з’явай пераходу [э]→[о]. У агульнаўсходнеславянскай мове ў слове жонка (агульнаўсходнеславянскае æåíà) гук [э] апынуўся пасля спрадвечна мяккага шыпячага [ж’] перад цвёрдым [н]. У такіх умовах адбыўся фанетычны пераход [э]→[о].
2) на клёне. Аднакаранёвае слова кляновы, рускі адпаведнік – кленовый. Чаргаванне э//о (у беларускай мове а//о, дзе [а] – вынік з’явы акання) тлумачыцца з’явай пераходу [э]→[о]. У агульнаўсходнеславянскай мове ў форме íà êëåíh (на клёне) гук [э] апынуўся пасля мяккага [л’] (былога паўмяккага) перад наступным мяккім [н] пад націскам. У такіх умовах фанетычны пераход [э]→[о] адбыцца не мог. З’ява пераходу [э]→[о] адбываецца ў гэтым слове па аналогіі з формай клён, дзе былі фанетычныя ўмовы для змянення [э]→[о] (параўн.: у агульнаўсходнеславянскай форме кленъ гук [э] апынуўся пасля мяккага [л’] перад наступным цвёрдым [н] пад націскам).
3) пастушок. Пераходу [э]→[о] падпаў не толькі спрадвечны гук [э], але і той гук [э], што ўтварыўся на месцы моцнага рэдукаванага [ь]: пастушькъ – пастушек – пастушок. Гук [э], які утварыўся на месцы [ь], апынуўся пасля мяккага [ш’] перад цвёрдым [к] пад націскам. Такім чынам, у слове пастушок адбыўся фанетычны пераход [э]→[о].
4) сёдлы. Пачатковая форма сядло, у рускай мове – седло. Чаргаванне э//о (у беларускай мове а//о, дзе [·а] – вынік з’вы якання) тлумачыцца з’явай пераходу [э]→[о].
У агульнаўсходнеславянскай мове у форме сhдьла ў першым складзе быў гук [ĕ]. Агульнавядома, што ў словах, дзе гук [э] паходзіць з [ĕ], фанетычным шляхам пераход [э]→[о] адбыцца не мог, бо на час пераходу гука [ĕ] у гук [э] гэты закон ужо быў мёртвы. Таму ў слове сёдлы змяненне [э]→[о] магло адбыцца толькі па аналогіі (відаць, па аналогіі з формамі накшталт сёстры, сёлы, у якіх для пераходу [э]→[о] былі фанетычныя ўмовы).
Растлумачым, чаму не адбылося пераходу [э]→[о] ў слове мех.
Узор выканання:
У слове мех гук [э] паходзіць з былога *[ĕ] (параўн. у агульнаўсходнеславянскай мове: мhхъ). У той перыяд, калі працэс пераходу [э]→[о] быў жывой моўнай з’явай, гук [ĕ] адрозніваўся па сваёй якасці ад гука [э], таму і не зведаў пераходу ў [о].