
Частка 2. Акцэнталогія. Націск
2.1. Акцэнталогія як навука
2.2. Асаблівасці націску ў беларускай мове
2.1. Акцэнталогія – раздзел мовазнаўства, што вывучае сістэму націску ў мове, месца яго пастаноўкі ў словах, спалучэннях слоў.
Слова акцэнт (ад лац. accentus ‘націск’) у лінгвістыцы мае два значэнні ‘націск у слове’ і ‘асаблівасці вымаўлення, уласцівыя таму, хто гаворыць на чужой мове’.
2.2. Націск – выдзяленне аднаго са складоў слова з дапамогай гукавых сродкаў.
У беларускай мове націск разнамесны (свабодны), ён не толькі надае фанетычную акрэсленасць словаформе (глядзець на ваду, прачытаны, рукапіс), але і сам па сабе можа служыць сродкам адрознення сэнсу (фанематычная функцыя): адсыпаць – адсыпаць, вараны – вараны. Разнамесны націск беларускай мовы можа быць рухомым (двор – на двары, рука – рукі) і нерухомым (лета – летам – летні – лецейка).
У тых выпадках, калі норма дапускае два націскі, а сэнс слова не мяняецца, узнікаюць акцэнталагічныя дублеты (варыянты): галлё – голле, насланнё – насланне, раніцай – раніцой, навокал – навакол, шаўковы – шоўкавы. Па-за іх межамі знаходзяцца словы, дзе адзін з варыянтаў з’яўляецца адхіленнем ад літаратурнай номы: галуб (замест голуб), про́цэнт (замест працэ́нт), знахар (знахар), догавар (дагавор) і інш. Адной з прычын ненарматыўнай пастаноўкі націску ў беларускіх словах з’яўляецца ўплыў рускай мовы. Параўнайце: руск. верба, талант, дочка, одиннадцать – бел. верба (замест вярба), талант (талент), дочка (дачка), адзінаццаць (адзінаццаць).
У шматскладовых складаных і складанаскарочаных словах, акрамя асноўнага, паяўляецца дадатковы, так званы пабочны націск: до̀браўпарадкаваны, у̀льтрафіялетавы.
Інтанацыйна-рытмічнае выдзяленне асобных слоў у межах фразы ажыццяўляецца з дапамогай лагічнага націску.
Большасць службовых слоў у беларускай мове не мае націску. Такія словы называюцца клітыкамі. Сярод іх выдзяляюць праклітыкі (ненаціскныя словы, што прымыкаюць спераду да націскных: пад акном, на стале) і энклітыкі (ненаціскныя словы, што стаяць пасля націскных: ён жа, сказаў бы).
Веданне акцэнталагічнай нормы – істотны элемент культуры маўлення ў цэлым.
Запомніце некаторыя словы, якія ў беларускай мове маюць націск не такі, як іх рускія адпаведнікі:
-
Беларуская мова
Руская мова
не бы́ў
не был
адзіна́ццаць
одиннадцать
чатырна́ццаць
четырнадцать
хто-не́будзь
кто-небудь
васьмёра
восьмеро
дзевя́цера
девятеро
аку́нь
окунь
знаха́р
знахарь
шасцёра
шестеро
прыно́сіць
прыносить
валасы́
волосы
худзе́нькі
худенький
мо́мант
момент
та́лент
талант
галаву́ (В. скл.)
голову
спіна
спина
вятры
ветры
паро́ўну
поровну
шаўко́вы
шёлковый
суадно́сіць
соотносить
звоніць (3 ас.)
звонит
фарфо́р
фарфор
шэ́сцьдзесят
шестьдесят
старэ́нькі
старенький
аднаразо́вы
одноразовый
ко́ней
коней
адско́чыць
отскочить
марынава́ны
маринованный
стапта́ны
стоптанный
гліня́ны
глиняный
кідацца
кидаться