Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
31 Кб
Скачать
☆
    1. . Асноўныя правілы вымаўлення зычных і іх спалучэнняў

  • зычныя гукі вымаўляюцца выразна перад галоснымі: манаполія, коміваяжор;

  • у сучаснай беларускай мове гукі [ж], [ш], [ч], [дж], [р] заўсёды вымаўляюцца цвёрда: інжынірынг, рамяство, менеджэр;

  • афрыкаты [дж] і [дз] вымаўляюцца як адзін непадзельны гук: радзіма, зацвярджэнне, удзельнік. Аднак неабходна адрозніваць выпадкі, калі гукі [д], [з] і [д], [ж] стаяць на стыку марфем і вымаўляюцца як два самастойныя: падземны, паджылкі;

  • звонкія зычныя перад глухімі вымаўляюцца як адпаведныя глухія, а глухія перад звонкімі як звонкія: про[з’]ба, скі[т]ка. На канцы слоў звонкія вымаўляюцца як адпаведныя парныя глухія: выра[п], курта[ш], дахо[т];

  • губныя зычныя [б], [п], [м], [ф] перад [j], мяккімі зычнамі, а таксама ў канцы слоў не змякчаюцца: восем, голуб, семдзесят, насып;

  • зубныя зычныя [з], [с] перад мяккімі зычнымі, як правіла, вымаўляюцца мякка: пе[с’н’]я, [з’м’]ена, по[с’п’]ех. Ніколі яны не змякчаюцца перад мяккімі заднеязычнымі [г’], [к’], [х’]: скінуць, згінаць, схільны. Перад губным [ф’] у запазычаных словах дапускаюцца варыянты: [с]фера і [с’]фера;

  • свісцячыя зычныя перад шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя (бясшумны – бя[шш]умны, зжаць – [жж]аць); шыпячыя перад свісцячымі вымаўляюцца як свісцячыя (на рэчцы – на рэ[цц]ы, вучышся – вучы[с’с’]я).

  • спалучэнні гукаў [дч] і [тч] вымаўляюцца як [чч]: лётчык – лё[чч]ык, даследчык – дасле[чч]ык, спадчына – спа[чч]ына ;

  • спалучэнні зск і дск вымаўляюцца адпаведна як [ск] або [цк]: каўка[ск’]і, грама[цк’]і;

  • у адпаведнасці з напісаннем (без сярэдняга зычнага) вымаўляюцца этымалагічныя спалучэнні літар стн, стл, рдц: абласны, сэрца, позна;

  • у большасці слоў іншамоўнага паходжання [д] і [т] перад галоснымі [э], [і] не змякчаюцца: дэвальвацыя, асістэнт, дырэктар, нарматыўны, індэкс, дэкан. Выключэнне складаюць словы з суфіксамі -ін-, -ір-, -ёр-, -ік-, -[ей]ск-, -[е]ец: апладзіраваць, гвардзейскі, індзеец. Іншыя зычныя перад галоснымі [э], [і] у запазычанай лексіцы вымаўляюцца мякка: сезон, вектар. Аднак у некаторых даўніх запазычаннях у гэтай пазіцыі вымаўляюцца цвёрдыя зычныя: вэлюм, вэксаль.

1.6. Прычыны адхіленняў ад нормаў літаратурнага вымаўлення:

  1. уплыў дыялектнай мовы: в[і]сна, кепск[о], [с’]кінуць, збо[ж]а (замест в[а]сна, кепск[а], [с]кінуць, збо[жж]а);

  2. уплыў рускай мовы: [г΄]алава, любо[ф’], се[м’], пася[д][ж]энне (замест [г]алава, любо[ў], се[м], пася[дж]энне);

  3. уплыў арфаграфіі: [б’эз] дому, [с]мех, гарма[д]скі, вучы[ш]ся (замест [б’аз] дому, [с’]мех, грама[ц]кі, вучы[с’с’]а).

Правільнае літаратурнае вымаўленне – важны паказчык не толькі моўнай, але і агульнай культуры чалавека.

Пытанні для самакантролю

  1. Што вывучае фанетыка?

  2. Чаму беларуская мова належыць да ліку кансанантных?

  3. Якія гукі вызначаюць адметнасць фанетычнай сістэмы беларускай мовы?

  4. Якімі пытаннямі займаецца арфаэпія?

  5. Назавіце асноўныя правілы вымаўлення галосных, зычных і іх спалучэнняў у спрадвечнабеларускіх словах?

  6. У чым заключаюцца асаблівасці вымаўлення галосных і зычных у запазычаных словах?

  7. Якія адхіленні ад нормаў літаратурнага вымаўлення магчымыя ў мове асобных носьбітаў? Чым яны абумоўлены?