
- •Прадмова
- •Тэма 1. Геалагічная будова
- •Практычная работа
- •Матэрыялы:
- •Заданне 1
- •Структуры Усходне-Еўрапейскай платформы
- •Заданне 2.
- •Пытанні для семінарскіх заняткаў
- •Тэмы рэфератаў
- •Узоры тэставых пытанняў
- •Тэма 2. Карысныя выкапні
- •Практычная работа
- •Матэрыялы:
- •Заданне 1
- •Каалін – Сітніцкае, Дзедаўскае;
- •Заданне 2
- •Характарыстыка карысных выкапняў тэктанічных структур
- •Пытанні для семінарскіх заняткаў
- •Тэмы рэфератаў
- •Узоры тэставых пытанняў па тэме
- •Тэма 3. Рэльеф
- •Практычная работа
- •Матэрыялы:
- •Заданне 1
- •Заданне 2
- •Табліца 2 Морфаметрычныя паказчыкі рэльефу
- •Пытанні для семінарскіх заняткаў
- •Тэмы рэфератаў
- •Узоры тэставых пытанняў
- •Тэма 4. Клімат
- •Практычная работа
- •Матэрыялы:
- •Заданне
- •Пытанні для семінарскіх заняткаў
- •Тэмы рэфератаў
- •Узоры тэставых пытанняў
- •Тэма 5. Паверхневыя воды
- •Практычная работа
- •Матэрыялы:
- •Заданне
- •Пытанні для семінарскіх заняткаў
- •Тэмы рэфератаў
- •Узоры тэставых пытанняў па тэме.
- •Тэма 6. Глебавае покрыва
- •Практычная работа
- •Матэрыялы:
- •Заданне
- •Пытанні для семінарскіх заняткаў
- •Тэмы рэфератаў
- •Узоры тэставых пытанняў
- •Тэма 7. Расліннасць
- •Практычная работа
- •Матэрыялы:
- •Заданне
- •Пытанні для семінарскіх заняткаў
- •Тэмы рэфератаў
- •Узоры тэставых пытанняў
- •Тэма 8. Жывёльны свет і асабліва ахоўныя тэрыторыі
- •Практычная работа
- •Матэрыялы:
- •Заданне
- •Пытанні для семінарскіх заняткаў
- •Тэмы рэфератаў
- •Узоры тэставых пытанняў
- •Тэма 9. Фізіка-геаграфічнае раянаванне (фгр)
- •Пытанні для семінарскіх заняткаў.
- •Літаратура
Тэмы рэфератаў
1. Гісторыя геамарфалагічных даследаванняў Беларусі.
2. Значэнне прац А. Б. Місуны для развіцця геамарфалогіі на тэрыторыі Беларусі.
3. Сувязь араграфіі Беларусі з геалагічнай будовай і тэктонікай.
4. Развіццё рэльефу ў антрапагене.
5. Гаспадарчая ацэнка рэльефу.
6. Экалагічныя праблемы, якія вызваны змяненнем рэльефу ў выніку гаспадарчай дзейнасці.
7. Характарыстыка рэльефу аднаго з геамарфалагічных раёнаў.
Узоры тэставых пытанняў
1. Назавіце вышыню максімальнай абсалютнай адзнакі на тэрыторыі Беларусі (гара Дзяржынская):
а) 80 м; б) 94 м; в) 99 м; г) 210 м; д) 278 м; е) 312 м; ж) 345 м; з) 385 м.
2. Якая гушчыня расчлянення рэльефу найбольш характэрна для раўнін:
а) 0–0,2 км/км2; б) 0,3–0,5 км/км2; в) 0,5–1,0 км/км2; г) 1,0–2,0 км/км2; д) 2,0–5,0 км/км2; е) 5,0–10,0 км/км2; ж) 10,0–20,0 км/км2?
3. Якая морфаструктура прымеркавана да вобласці карбанатных парод дэвону ў межах Аршанскай упадзіны:
а) дэнудацыйная сталова-астанцовая раўніна; б) дэнудацыйная субгарызантальная раўніна; в) пластова-акумулятыўная раўніна; г) структурна-дэнудацыйная раўніна; д) цокальная раўніна?
4. Якая таксанамічная адзінка класіфікацыі рэльефу Беларусі выдзяляецца на падставе вядучага працэсу рэльефаўтварэння (гравітацыя, работа вод, леднікоў, ветру і інш.):
а) група; б) клас; в) падтып; г) тып; д) форма?
5. Якія тыпы рэльефу Беларусі, з пералічаных ніжэй адносяцца да гляцыяльнай групы:
а) азёрны; б) азёрна-алювіяльны; в) азёрна-ледавіковы; г) ледавікова-акумулятыўны; д) ледавікова-экзарацыйны; е) тэрмакарставы; ж) фітагенны; з) флювіягляцыяльны?
6. Для якіх канцова-марэнных град больш характэрна ярава-балачная сетка:
а) канцова-марэнных град паазерскага ўзросту; б) канцова-марэнных град сожскага і дняпроўскага ўзросту?
7. Якія геамарфалагічныя працэсы адыгралі вядучую ролю пры ўтварэнні марэнных раўнін:
а) акумулятыўная работа леднікоў; б) гравітацыйныя; в) карставыя; г) работа ветру; д) работа талых ледніковых вод; е) крыягенныя; ж) фітагенныя?
8. У якой частцы Беларусі атрымалі найбольшае распаўсюджванне азёрна-ледавіковыя раўніны і нізіны:
а) заходняй; б) паўдневай; в) паўночнай; г) усходняй; д) цэнтральнай?
9. Пераважна які генезіс мае Гарадоцкае ўзвышша:
а) канцовых марэн; б) марэнны; в) водна-ледавіковы; г) алювіяльны; д) азёрна-ледавіковы; е) азёрна-алювіяльны ?
10. Якая адзінка геамарфалагічнага раянавання (паводле Мацвеева А. В.) выдзяляецца па тэктанічных асаблівасцях, выражаных у рэльефе:
а) вобласць; б) падвобласць; в) раён?
Тэма 4. Клімат
Клімат Беларусі ўмерана цёплы, вільготны, пераходны ад марскога да кантынентальнага. Асноўныя яго характарыстыкі абумоўлены размяшчэннем тэрыторыі рэспублікі ва ўмераных шыротах, адсутнасцю буйных араграфічных перашкод, пераважаннем раўніннага рэльефу і адносным аддаленнем ад Атлантычнага акіяна.
Гадавы прыток сумарнай сонечнай радыяцыі паступова павялічваецца з поўначы на поўдзень ад 3400 да 4000 МДж/м2. У гэтым жа кірунку павялічваецца і радыяцыйны баланс адпаведна ад 1500 да 1800 МДж/м2. На працягу чатырох месяцаў на паўночным усходзе і трох месяцаў на паўднёвым захадзе радыяцыйны баланс адмоўны.
Знаходжанне рэспублікі ва ўмераных шыротах абумоўлівае перавагу заходняга пераносу паветраных мас і панаванне на тэрыторыі Беларусі атлантычнага паветра. Летам пераважаюць паўночна-заходнія ветры, зімой – паўднёва-заходнія. Характэрная рыса надвор’я Беларусі − частая змена цыклонаў і антыцыклонаў і выкліканая імі няўстойлівасць надвор’я.
Тэрмічны рэжым Беларусі вызначаецца дадатнай сярэднегадавой тэмпературай, якая паступова павялічваецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад ад 4,5 да 7 оС. Зіма пачынаецца ў сярэднім з другой дэкады лістапада і працягваецца да другой паловы сакавіка. Сярэднія тэмпературы студзеня, самага халоднага месяца, павялічваюцца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад ад - 8,4 да - 4,2оС, што тлумачыцца ўплывам атмасфернай цыркуляцыі. Абсалютныя мінімальныя тэмпературы складаюць -35 ...- 42 оС.
Лета пачынаецца з пераходу сярэдняй сутачнай тэмпературы 14 оС (сярэдняя тэмпература вегетацыйнага перыяду ў Беларусі) у другой - - трэцяй дэкадзе мая і працягваецца да канца жніўня на поўначы – пачатку верасня на поўдні. Сярэднія тэмпературы ліпеня, самага цёплага месяца, узрастаюць з поўначы на поўдзень ад 17 да 19,5 оС, што звязана з павелічэннем прытоку гадавой сонечнай радыяцыі. У пачатку чэрвеня і ў канцы жніўня на тэрыторыі Беларусі магчымы замаразкі.
Агульная працягласць вегетацыйнага перыяду з тэмпературай паветра вышэй за 5 оС павялічваецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад і складае 185–205 сутак. Адпаведна змяняецца і сума сярэдніх сутачных тэмператур за гэты перыяд ад 2400 да 2800 оС.
Беларусь адносіцца да зоны дастатковага ўвільгатнення. Гадавая сума ападкаў залежыць ад рэльефу і складае ў асноўным 600−650 мм на нізінах і 650−750 мм на раўнінах і ўзвышшах. Максімальная колькасць ападкаў, звыш 750 мм, выпадае на Навагрудскім узвышшы. Іх колькасць даволі моцна змяняецца па гадах. У засушлівыя гады яна складае ўсяго 350−450 мм, а ў найбольш увільготненыя − 850−1000 мм. Больш за 70 % гадавой колькасці ападкаў выпадае ў цёплую пару года, але ў асенне-зімні перыяд іх працягласць у 2,5 раза большая. Сумарная колькасць дзён з ападкамі ў Беларусі павялічваецца з паўднёвага ўсходу на паўночны захад ад 150 да 190 дзён. Зімой ападкі выпадаюць у выглядзе снегу, у выніку чаго ствараецца снегавое покрыва, якое можа захоўвацца ад 75 да 125 дзён. Максімальная вышыня снегавога покрыва назіраецца ў канцы лютага – пачатку сакавіка і складае ў сярэднім 15−35 см.
Па суадносінах цяпла і ўвільгатнення тэрыторыі праведзена агра-кліматычнае раянаванне Беларусі, згодна з якім тэрыторыя рэспублікі падзяляецца на тры агракліматычныя вобласці: Паўночную, Цэнтральную і Паўднёвую, а тыя, у сваю чаргу, на падвобласці і агракліматычныя раёны.