Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПРАКТЫКУМ_ФГРБ.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
558.59 Кб
Скачать

Заданне 2

Згодна з варыянтам заданняў, параўнайце араграфічныя адзінкі, якія размешчаны ў розных геамарфалагічных абласцях, па морфаметрычных паказчыках, для чаго запоўніце табл. 2 і прааналізуйце яе:

1

Заборская раўніна

Гродзенскае ўзвышша

Светлагорская нізіна

2

Гарадоцкае ўзвышша

Скідальская нізіна

Бабруйская раўніна

3

Шумілінская раўніна

Ваўкавыскае ўзвышша

Азарыцкая нізіна

4

Ушацкае ўзвышша

Стаўбцоўская раўніна

Лунінецкая нізіна

5

Свірская града

Горацкая раўніна

Камарынская нізіна

6

Нарачанская раўніна

Навагрудскае ўзвышша

Слуцка-Арэская нізіна

7

Лучоская раўніна

Слонімскае ўзвышша

Хойніцкая нізіна

8

Азёрская нізіна

Капыльскія грады

Свяцілавіцкая раўніна

9

Чашніцкая нізіна

Ашмянскія грады

Слаўгарадская раўніна

10

Віцебскае ўзвышша

Лідская раўніна

Васілевіцкая нізіна

11

Браслаўскае ўзвышша

Бабруйская раўніна

Лунінецкая нізіна

12

Суражская раўніна

Мінскае ўзвышша

Стрэшынская нізіна

13

Маларыцкая раўніна

Хойніцкая нізіна

Асвейская града

14

Мазырскае ўзвышша

Чачорская раўніна

Рэчыцкая нізіна

15

Пружанская раўніна

Любчанская нізіна

Аршанскае ўзвышша

Табліца 2 Морфаметрычныя паказчыкі рэльефу

Геамарфалагічны раён

Морфаметрычныя паказчыкі

Характэрныя формы рэльефу

Гарызантальнае расчляненне

Вертыкальнае расчляненне

Тлумачэнне да выканання задання

Морфаметрычныя паказчыкі рэльефу для геамарфалагічнага раёна разлічваюцца як сярэднеўзважаныя па картах Нацыянальнага атласа Беларусі (с.64 − 65).

Гарызантальнае расчляненне вызначаецца як адносіны сумарнай даўжыні рачной і далінна-лагчыннай сеткі да плошчы 1 км2, характарызуе дзяленне рэльефу на плошчы па гарызанталі і выражаецца ў км/км2.

Вертыкальнае расчляненне − розніца вышэйшай і ніжэйшай абсалютных адзнак на плошчы 1 км2, характарызуе дзяленне рэльефу па вертыкалі і выражаецца ў м/км2.

Характэрныя формы рэльефу вызначаюцца па геамарфалагічнай карце.

Пытанні для семінарскіх заняткаў

1. Агульныя рысы будовы паверхні Беларусі. Морфаметрыя рэльефу.

2. Асноўныя фактары рэльефаўтварэння і асаблівасці іх праяўлення ў Беларусі.

3. Класіфікацыя рэльефу Беларусі.

4. Асноўныя генетычныя тыпы рэльефу і іх распаўсюджванне.

5. Геамарфалагічнае раянаванне (паводле Л.М.Вазнячука і А.В.Мацвеева).