Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПРАКТЫКУМ_ФГРБ.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
558.59 Кб
Скачать

Практычная работа

Мэта: пазнаёміцца з асаблівасцямі структуры глебавага покрыва тэрыторыі Беларусі, выявіць тэрытарыяльныя адрозненні ў размеркаванні глеб па ступені ўвільгатнення, грануламетрычным складзе і эрадзіраванасці.

Матэрыялы:

  1. Нацыянальны атлас Беларусі.

  2. Атлас Рэспублікі Беларусь.

  3. Карта глеб Беларусі.

Заданне

1. Карыстаючыся табліцамі 6.1–6.3 (дадат. 6), картай глеб Беларусі і глебавымі картамі Нацыянальнага атласа Беларусі, дайце комплексную характарыстыку глебавага покрыва аднаго з фізіка-геаграфічных раёнаў (рыс. 5.1) і параўнайце яго з агульнымі паказчыкамі па тэрыторыі Беларусі.

2. Па табл. 6.4 (дадат. 6) вызначце, якія адміністрацыйныя раёны ўваходзяць у склад даследуемага фізіка-геаграфічнага раёна поўнасцю, а якія часткова, а таксама якую плошчу ў працэнтах ад яго агульнай плошчы яны займаюць.

3. Згодна з табл. 6.1 (дадат. 6) разлічыце сярэднеўзважаныя паказчыкі плошчаў розных тыпаў глеб сельскагаспадарчых зямель у фізіка-геаграфічным раёне. Для гэтага неабходна плошчу адпаведнага тыпу глеб адміністрацыйнага раёна памножыць на працэнт яго плошчы ў фізіка-геаграфічным раёне, атрыманыя паказчыкі скласці і падзяліць на 100. Напрыклад, для дзярнова-падзолістых глеб:

Sд.п. = Sд.п.1 .%д.п.1+ Sд.п.2 .%д.п.2+ Sд.п.3 .%д.п.3+ …+ Sд.п.N .%д.п.N :100,

дзе Sд.п. – плошча дзярнова-падзолістых глеб у фізіка-геаграфічным раёне; Sд.п.N - плошча дзярнова-падзолістых глеб у кожным адміністрацыйным раёне; %д.п.N – плошча адміністрацыйнага раёна ў фізіка-геаграфічным.

4. Вызначце долю кожнага тыпу глеб у фізіка-геаграфічным раёне ў працэнтах і пабудуйце кругавую дыяграму.

5. Аналагічным спосабам па табл. 6.2 (дадат. 6) разлічыце сярэднеўзважаныя паказчыкі плошчаў розных па грануламетрычным складзе глеб сельскагаспадарчых зямель у фізіка-геаграфічным раёне і пабудуйце кругавую дыяграму.

6. Карыстаючыся табл. 6.3 (дадат. 6), разлічыце сярэднеўзважаныя паказчыкі плошчаў розных па ступені ўвільгатнення глеб сельскагаспадарчых зямель у фізіка-геаграфічным раёне і пабудуйце кругавую дыяграму.

7. Аналагічным спосабам па табл. 6.3 (дадат. 6) разлічыце сярэднеўзважаныя паказчыкі плошчаў розных па ступені эрадзіраванасці глеб сельскагаспадарчых зямель у фізіка-геаграфічным раёне і пабудуйце кругавую дыяграму.

7. Па табліцах 6.1–6.3 (дадат. 6) пабудуйце аналагічныя дыяграмы для Рэспублікі Беларусь.

8. Параўнайце дыяграмы фізіка-геаграфічных раёнаў з рэспубліканскімі і зрабіце вывад аб асаблівасцях глебавага покрыва сельскагаспадарчых зямель фізіка-геаграфічнага раёна, які характарызуецца.

Пытанні для семінарскіх заняткаў

1. Асноўныя фактары і працэсы глебаўтварэння на тэрыторыі Беларусі.

2. Характарыстыка аўтаморфных глеб.

3. Характарыстыка паўгідраморфных глеб.

4. Характарыстыка гідраморфных глеб.

5. Глебава-геаграфічнае раянаванне Беларусі.

6. Уплыў меліярацыі на глебавае покрыва.

Тэмы рэфератаў

1. Гісторыя даследаванняў глебавага покрыва Беларусі.

2. Зямельны фонд Беларусі, яго структура і дынаміка.

3. Праблемы антрапагеннага забруджвання глеб Беларусі.

4. Аграэкалагічныя праблемы балотных экасістэм, якія падвергліся антрапагеннай трансфармацыі.

5. Праблемы эрозіі і дэградацыі глеб.

6. Рацыянальная арганізацыя тэрыторыі як кірунак аптымізацыі зямельных рэсурсаў.

7. Якасная ацэнка глебавага покрыва Беларусі і методыка яе правя-дзення.