Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпора по истории.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
27.11.2019
Размер:
842.95 Кб
Скачать

А . Навагрудскі замак

Паводле М. Ткачова, замак існаваў з сяр. 11 ст. як драўляны нагорны дзядзінец, у 2-ой пал. 13 ст. у замку пабудаваная вежа валынскага тыпу 4-вугольная ў плане, які набліжаўся да квадрата, мела высокі падмурак, зроблены з вялікіх – да 1 м і больш – камянёў. У пач. 14 ст. у замку пабудавалі каменную царкву, якая потым шмат перабудоўвалася, у сяр. 14 ст. побач царквы пабудаваны 2-павярховы каменны палац.

Менавіта ў Навагрудку ў 1253 годзе адбылося адно з лёсавызначальных падзей беларускай гісторыі - каранацыя вялікага князя літоўскага Міндоўга. Замак стаў апорай княжацкай улады, таму Міндоўг абраў горад Навагрудак сваёй рэзідэнцыяй. Фактычна Навагрудак з'яўляўся сталіцай новай дзяржавы - Вялікага княства Літоўскага.

Тут ў 1314 годзе князь Давыд Гарадзенскі разграміў войска немцаў-крыжакоў. У 1422 годзе ў замку адбылася вяселле 73-гадовага польскага караля Ягайлы і 16-гадовай князёўны Соф'і Гальшанскай. Пасля маладая жонка нарадзіла каралю сына і стала родапачынальніцай каралеўскай дынастыі Ягелонаў.

Да нашых дзён захаваліся рэшткі Касцельнай вежы і Малой брамы. Таксама ў 14 ст. пабудаваная Калодзежная вежа на ўсходнім схіле замкавай гары, над адной з крыніц, бо калодзежаў у замку не было.

У 1505 замак вытрымаў аблогу татарскай арды Біці-Гірэя. У той жа час у паўночна-заходняй частцы замка пабудавалі вежу званую Дазорцай, унізе квадратная ў плане, на верхніх паверхах пераходзіла ў васмярык, что характэрна для помнікаў беларускай готыкі. Вонкавы выгляд гэтае вежы захавала гравюра 19 ст. Таксама ў пач. 16 ст. каля паўднёва-ўсходняга схілу пабудавалі яшчэ дзве вежы, злучаныя мураванымі сценамі, разам з Калодзежнай яны стварылі своеасаблівае дадатковае ўмацаванне.

У нашы дні захаваліся толькі руіны 3-х вежаў і невялікія ўчасткі сцен.

Б.Заво́ссе

В ёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Завоссе ўваходзіць у склад Медзяневіцкага сельсавету.

У Завоссі знаходзіўся двор і фальварак, якія належалі сям’і Міцкевічаў. Лічыцца, што ў гэтым двары ў 1798 годзе нарадзіўся беларускі і польскі паэт Адам Міцкевіч . У 1806 годзе вёска перайшла ў рукі Стыпулкоўскіх. У 1831 годзе была канфіскаваная ўрадам Расійскай імперыі за ўдзел Люцыяна Стыпулкоўскага ў лістападаўскім паўстанні 1831 года. У 1927 годзе польскім войскам у Завоссі быў усталяваны абеліск у гонар Адама Міцкевіча.

У 1996 годзе двор і прылеглыя тэрыторыі былі рэканструяваны.

Стары замак - замак у Гродне.

Першае абарончае збудаванне было пабудавана рускімі князямі ў XI стагоддзі. У XIII стагоддзі Гродна (Гародна) ўвайшло ў склад Вялікага княства Літоўскага, з пачатку наступнага стагоддзя стала мэтай шматлікіх нападаў крыжакоў. У 1391 годзе замак стаў адной з галоўных рэзідэнцый Вітаўта, які ў 1398 годзе замест драўлянай крэпасці пабудаваў каменны гатычны замак з пяццю вежамі.

Гэта будынак у асноўным захавалася і па сённяшні дзень. У 1445 вялікі князь літоўскі Казімір IV Ягелончык прыняў тут польскага амбасадара, прапаноўваў яму карону, а ў 1492 годзе памёр у замку. Часта тут спыняўся Стэфан Баторый, які фактычна зрабіў Гродне сваёй сталіцай. Па ініцыятыве караля каля 1580 года замак быў перабудаваны ў стылі рэнесансу італьянскім архітэктарам Скота з Пармы.

У 1655 годзе замак быў цалкам разбураны рускімі войскамі ў час руска-польскай вайны 1654-1667 гадоў. Адбудаваў яго канцлер літоўскі і стараста гродзенскі Кшыштаў Жыгімонт Пац. З 1678 года ў замку праходзіў кожны трэці сойм Рэчы Паспалітай. У пачатку XVIII стагоддзя быў спалены шведамі ў час Паўночнай вайны і ўжо ніколі не меў мінуўшчыны значэння.

У сярэдзіне гэтага стагоддзя побач быў пабудаваны Новы замак, а стары перастаў выконваць сваю функцыю. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння Гродна да Расійскай імперыі, у XIX стагоддзі быў перабудаваны ў царскія казармы.Цяпер у замку размяшчаеіша Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей. Традыцыйна комплекс збудаванняў на Замкавай гары захаваў назву Стары замак.