- •Кантрольна-самастойная праца № 1 «Беларусь духоўная» Частка 1. Архітэктурная спадчына.
- •Мінск 20 стагоддзя
- •А. Дом урада
- •Б. Палац Рэспублікі
- •1.Полацк:
- •А. Сафійскі сабор
- •Б.Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр
- •В . Полацкі езуіцкі калегіум
- •2. Нясвіж і Мір:
- •А.Нясвіжскі палац Радзівілаў
- •Б) Касцёл Божага Цела
- •В. Слуцкая брама
- •Г. Ратуш
- •Д.Былы кляштар бендыктынак
- •3. Навагрудак
- •4. Гродна:
- •Б. Ніжняя царква.
- •В. Новы замак у Гродна
- •Г. Барыса- глебская царква
- •Д. Кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя
- •Е. Касцёл Дабравешчання і Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар брыгітак.
- •Ж . Драматычны тэатр
3. Навагрудак
а. Навагрудскі замак
Паводле М. Ткачова, замак існаваў з сяр. 11 ст. як драўляны нагорны дзядзінец, у 2-ой пал. 13 ст. у замку пабудаваная вежа валынскага тыпу 4-вугольная ў плане, які набліжаўся да квадрата, мела высокі падмурак, зроблены з вялікіх – да 1 м і больш – камянёў. У пач. 14 ст. у замку пабудавалі каменную царкву, якая потым шмат перабудоўвалася, у сяр. 14 ст. побач царквы пабудаваны 2-павярховы каменны палац.
У кан. 14–15 ст. замак перабудоўваюцца, але вежы і муры будавалі ўжо не з каменю, а з цэглы. На месцы вежы валынскага тыпу, была пабудаваная квадратная ў плане вежа званая «Шчытоўка», рэшткі якой захаваліся да нашых дзён, змураваная ў традыцыйнай тэхніцы лускавай муроўкі з арачнымі байніцамі, яна мела 5 паверхаў з перакрыццямі на бэльках, паверхі злучаліся лесвіцай у тоўшчы паўднёвай сцяны, на першым паверсе мела браму. Разам з Шчытоўкай будуюцца іншыя мураваныя вежы і муры. Спачатку з усходу ўзвялі яшчэ тры вежы і злучылі іх мураванымі сценамі. Вежы падобныя да Шчытоўкі, але ніжэйшыя і 3-паверховыя. Да нашых дзён захаваліся рэшткі Касцельнай вежы і Малой брамы. Таксама ў 14 ст. пабудаваная Калодзежная вежа на ўсходнім схіле замкавай гары, над адной з крыніц, бо калодзежаў у замку не было.
У 1505 замак вытрымаў аблогу татарскай арды Біці-Гірэя. У той жа час у паўночна-заходняй частцы замка пабудавалі вежу званую Дазорцай, унізе квадратная ў плане, на верхніх паверхах пераходзіла ў васмярык, что характэрна для помнікаў беларускай готыкі. Вонкавы выгляд гэтае вежы захавала гравюра 19 ст. Таксама ў пач. 16 ст. каля паўднёва-ўсходняга схілу пабудавалі яшчэ дзве вежы, злучаныя мураванымі сценамі, разам з Калодзежнай яны стварылі своеасаблівае дадатковае ўмацаванне.
У нашы дні захаваліся толькі руіны 3-х вежаў і невялікія ўчасткі сцен.
б.Заво́ссе
В ёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Завоссе ўваходзіць у склад Медзяневіцкага сельсавету.
У Завоссі знаходзіўся двор і фальварак, якія належалі сям’і Міцкевічаў. Лічыцца, што ў гэтым двары ў 1798 годзе нарадзіўся беларускі і польскі паэт Адам Міцкевіч . У 1806 годзе вёска перайшла ў рукі Стыпулкоўскіх. У 1831 годзе была канфіскаваная ўрадам Расійскай імперыі за ўдзел Люцыяна Стыпулкоўскага ў лістападаўскім паўстанні 1831 года. У 1927 годзе польскім войскам у Завоссі быў усталяваны абеліск у гонар Адама Міцкевіча.
У 1996 годзе двор і прылеглыя тэрыторыі былі рэканструяваны.
4. Гродна:
а.Стары замак
Адзін з найстаражытных помнікаў архітэктуры ў Беларусі, комплекс абарончых збудаванняў, культавых і свецкіх будынкаў 11—19 стст.
Замак размешчаны на высокім і стромкім узгорку на правым беразе Нёмана пры ўпадзенні ў яго рэчкі Гараднічанкі. Пачаў будавацца ў часы Старажытнарускай дзяржавы. Шматразова руйнаваўся, аднаўляўся і перабудоўваўся. У яго планоўцы і архітэктуры выяўляюцца напластаванні шматлікіх стагоддзяў. Тапаграфія мясцовасці вызначыла абрыс плану замка, блізкага да трохвугольніка. Працягласць замкавых сцен дасягала амаль 300 м пры сярэдняй таўшчыні каля 3 м. Сцены мелі неаднолькавую вышыню і завяршаліся зубцамі. З вонкавага боку яны, як і вежы, падпіраліся контрфорсами. Ад горада замак падзяляўся ярам і глыбокім ровам. Паводле гістарычных дакументаў вядомы не менш як шэсць яго розных варыянтаў.
У пачатку 12 ст. стаў княжацкай рэзідэнныяй Гродзенскага княства. Тут былі ўзведзены Гродзенскі княжацкі церам, Гродзенская Ніжняя царква, Гродзенская Верхняя царква, іншыя жылыя і гаспадарчыя пабудовы.
Да нашых дзён захаваліся палац, фрагменты абарончых сцен, руіны Ніжняй і Верхняй цэркваў, княжыскіх пакояў, мост і замчышча. Самымі вядомымі ўладальнікамі замка былі вялікі князь Вітаўт і кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый.
Цяпер у замку размяшчаеіша Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей. Традыцыйна комплекс збудаванняў на Замкавай гары захаваў назву Стары замак.