
- •Кантрольна-самастойная праца № 1 «Беларусь духоўная» Частка 1. Архітэктурная спадчына.
- •Мінск 20 стагоддзя
- •А. Дом урада
- •Б. Палац Рэспублікі
- •1.Полацк:
- •А. Сафійскі сабор
- •Б.Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр
- •В . Полацкі езуіцкі калегіум
- •2. Нясвіж і Мір:
- •А.Нясвіжскі палац Радзівілаў
- •Б) Касцёл Божага Цела
- •В. Слуцкая брама
- •Г. Ратуш
- •Д.Былы кляштар бендыктынак
- •3. Навагрудак
- •4. Гродна:
- •Б. Ніжняя царква.
- •В. Новы замак у Гродна
- •Г. Барыса- глебская царква
- •Д. Кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя
- •Е. Касцёл Дабравешчання і Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар брыгітак.
- •Ж . Драматычны тэатр
Кантрольна-самастойная праца № 1 «Беларусь духоўная» Частка 1. Архітэктурная спадчына.
Зрабіце гістарычна-турыстычны агляд Мінска.
Стары горад (плошча Свабоды): а. Свята-Духаў сабор (былы кляштар бернардзінак) – хто такія бернардзінкі?
Пабудаваны: 1687 г. Стыль: віленскае барока. Пачаў будавацца ў 1642 г. як касцёл пры кляштары бернардзінак. Асвячоны ў 1687 г. Пасля пажару 1741 г. - рэканструяваны. У 1866 г. разам з кляштарам перададзены праваслаўнай царкве. У 1869 г. быў адноўлены на сродкі дзяржавы, а ў наступным годзе быў адкрыты і пераасьвячоны разам з манастыром ў гонар сашэсця Святога Духа. У 1918 г. набажэнствы ў храме спыніліся. Ён быў пераўтвораны ў спартовую залю, потым архіў. У 1943 г. пасля асьвячэння саборанабажэнствы былі адноўлены. Адначасова з храмам аднавіўся і манастыр. У 1-й пал. 1950-х гг. адбыўся капітальны рамонт інтэр'ера храма. Сучасны воблік сабор набыў пасля апошняга рамонту кан. 1970-пач. 1980-х гг. Бернардзінкі –манашкі, якія першапачаткова сяліліся пры мужчынскіх кляштарах ордэна і не прымалі абавязку сталага жыхарства пры кляштары (кляўзуру). У 1566 Папа Пій V абавязаў іх прыняць кляўзуру і тры манаскія абавязкі. б. былы касцел Святога Юзафа і кляштар бернардзінцаў – хто такія бернардзінцы?
1630-я гг. бернардынцы пабудавалі
драўляныя касцёл, але ўвесь комплекс
згарэў у 1644 г. Пасля пажару да 1652 г. былі
нанова адбудаваныя ўжо каменны касцёл
пад тытулам св. Язэпа(Юзафа) Абранніка
Найсвяцейшай Марыі Панны і кляштарны
корпус. Прытулак яшчэ некалькі разоў
гарэў - у 1656, 1740, 1835 гг. - але за кожным
разам адбудоўваўся нанава. Самая буйная
рэканструкцыя была ў 1752 г., у выніку яе
будынкі і набылі рысы барока. У 1983 г.
знешні выгляд комплексу, аб'яўленага
помнікам архітэктуры рэспубліканскага
значэння, быў рэстаўраваны. У 2001 годзе
на касцёл св.Язэпа была зарэгістравана
ў Мінгарвыканкаме парафія. У 2007 годзе
вайсковая камендатура вызваліла
памяшканні кляштара, у касцёле цяпер
знаходзіцца архіў. Вяртаць касцёл
святога Язэпа і кляштар бернардынаў
законнаму уласніку – Каталіцкаму
Касцёлу – улады не збіраюцца.
Бернардзінцы - манахі каталіцкага
ордэна, які адгалінаваўся ад францысканцаў
і меў больш строгі статут. Назву атрымаў
ад імя рэфарматара ордэна францысканцаў
Бернарда Сіенскага (пач. 15 ст.). У Беларусі
ордэн Бернардзінцаў пачаў місіянерскую
і пастырскую дзейнасць з другой пал. 15
ст. Пры кляштарах Бернардзінцаў дзейнічалі
школы, меліся бібліятэкі.
в.
кафедральны касцел Найсвяцейшай Панны
Марыі (былы езуіцкі калегіум) – хто
такія езуіты?
Пабудаваны
ў другой пал. 17 - пач. 18 ст. пры езуіцкім
кляштары. Пасля скасаваньня езуіцкага
ордэна ў 1773 г. стаў парафіяльным, а ў
1798 г. паводле булы Паўла І - катэдральным.
Пасля 1820 г. быў перайменаваны ў Марыінскі
сабор. У 1934 г. дзейнасьць касьцёла спынена
і ён быў перабудаваны на спартовую залю
ДСТ "Спартак" (знішчаны вежы і
перабудаваны фасад). Пасля рэстаўрацыі
ў 1980-я гг. адноўлены. У 1990 г. перададзены
каталікам.
Езуіты
- манахі каталіцкага ордэна «Таварыства
Ісуса», заснаванага ў 1534 г. І.Лаёлам для
барацьбы з Рэфармацыяй. Дзейнасць ордэна
вызначаецца строгай цэнтралізацыяй,
дысцыплінай, бясспрэчным падпарадкаваннем
манахаў кіраўніцтву. У Беларусі Езуіты
вядомы з другой пал. 16 ст.
г.
канцэртная зала і былыя манастыры
базыльянаў і базыльянак – хто такія
базыльяне?
Царква Святога Духа паўстала ў 1636г. і
была ядром двух базыльянскіх (уніяцкіх)
кляштараў — жаночага і мужчынскага.
Яна была разбурана ў 1936г. У 1979 г. быў
распрацаваны першы праект рэканструкцыі
царквы Святога Духа.У 2009 г. пачалося
аднаўленне.Такім чынам, мы маем не саму
царкву Святога Духа, а рэканструяваны
будынак, прыстасаваны пад канцэртную
залу дзіцячай філармоніі «Верхні
горад».
Базыльяне
- манахі ордэна каталіцкай царквы з
праваслаўным абрадам. Паводле падання,
статут ордэна быў напісаны Базылём
(Васілём) Вялікім у 4 ст. н.э. Першапачаткова
ўзнік у Візантыі. У ВКЛ Базыльяне вядомы
з кан. 15 ст.
д. Ратуш
Будынак ратушы
Мінска пабудавалі ў першай палове 16
стагоддзя, і было яно драўляным. Каменны
будынак замяніла драўлянае ў 1582 годзе,
і яно стаяла там жа, толькі пасярэдзіне
плошчы. Пасля пажару ў 1640 ратушу
перабудавалі, надаўшы ёй выразнае
архітэктурнае аблічча. Будынак перажыл
і страшную для Беларусі вайну з Масковіяй
1654 - 1667 гадоў, калі ў ВКЛ загінуў кожны
другі жыхар. У 1744 моцна струхлелы будынак
ратушы на сродкі гараджан аднавілі. У
1857 годзе будынак ратушы быў знесены
з-за таго, што «яна сваім існаваннем
нагадвала жыхарам пра звычаі мінулага
часу, пра Магдэбургскае права».Адноўлена
яно толькі ў 2004 годзе.
е. Свята-Петрапаўлаўскі
сабор (былая Свята-Кацярыненская
царква)
Пабудавана ў 1611-13 гг. пры
Свята-Петрапаўлаўскім манастыры на
сродкі праваслаўных вернікаў Менскага
ваяводства з дазволу караля Жігімонта
ІІІ. Першапачатковы выгляд храма выяўлены
на пячатцы манастыра 17 ст. У 2-й пал.
значна пацярпела ад пажару. Была
рэканструявана ў 1795 г. "от щедрот"
імператрыцы Кацярыны ІІ і перайменавана
ў Свята-Кацярынінскі кафедральны сабор.
На сродкі М.М. Мураўёва ў 1870-72 гг. была
праведзена рэканструкцыя храма. Пасля
1917 г. храм быў закрыты. 7.12.1941 г. зноў
асьвячоны архіепіскапам Філафеем. Пасля
1945 г. выкарыстоўваўся як архіў. У выніку
рэстаўрацыі 1972-1979 гг. храму быў вернуты
выгляд па стане на 17-18 ст. У 1991 г. - вернуты
вернікам.
Мінск 19 стагоддзя. а. Троіцкае прадмесце.
Першапачаткова
Троіцкае прадмесце з’яўляецца
гандлёва-адміністрацыйным цэнтрам
старадаўняга Мінска. Аднак пасля
атрымання Мінскам Магдэбургскага права
ў 1499 годзе і будаўніцтва ратушы ў Высокім
горадзе Траецкае прадмесце паступова
пазбавілася статусу цэнтра.Прадмесце
было звязана з раёнам замка мостам і
плацінай, з другой паловы XVI стагоддзя
— двума мастамі. Старажытная планіроўка
прадмесця захоўвалася без змен да
пачатку XIX стагоддзя, калі падчас вялікага
пажару 1809 года выгарэла практычна ўся
забудова Траецкага прадмесця. У наступныя
гады быў распрацаваны план аднаўлення
забудовы Траецкага прадмесця. У 1980-ыя
годы была праведзена рэстаўрацыя
заходняй часткі прадмесця, якая ўяўляла
сабой першае ў Беларусі комплекснае
аднаўленне гістарычнай забудовы. Аднак
рэстаўратарам не атрымалася пазбегнуць
некаторых адмоўных момантаў. Напрыклад,
была знішчана частка забудовы XVII ст.
б.
Ракаўскае прадмесце
Ракаўскае
прадмесце належыць да ліку самых
старажытных і пачаў засяляцца яшчэ ў
11 стагоддзі. На тэрыторыі Ракаўскага
прадмесця знаходзіліся і самыя старыя
вуліцы горада: Замкавая, Подзамковая,
Завальня, Няміга. На жаль, вялікая іх
частка была знесена ў 60-70 гады пры
рэканструкцыі Нямігі і пракладцы
праспекта Машэрава. Пры гэтым было
знішчана вялікая колькасць помнікаў
старажытнасці, у тым ліку і гатычная
Халодная сінагога 16 ст. У гады Другой
сусветнай вайны тут размяшчалася Мінскае
гета.У цяперашні час часткова захавалася
некалькі старых кварталаў уздоўж вуліц
Ракаўскай, Віцебскай, Вызвалення,
Замкавай і Дзімітрава.
в.
Чырвоны касцел (касцел Святых Сымона і
Алены)
Касцёл быў пабудаваны па фундацыі Эдвара і Алімпіі Вайніловіч з чырвонай цэглы ў 1908-1910 годах, і быў адчынены 21 снежня 1910 года. Яны вырашылі пабудаваць касцёл як помнік сваім памерлым дзецям. У 1909 годзе на галоўную вежу касцёла былі паднятыя тры званы: Міхаіл вагай 2373 фунта, Эдвард ў 1287 фунтаў і Сімяон ў 760 фунтаў.Пасля рэвалюцыі 1917 года на Чырвоны касцёл і яго служак абрынуліся ганенні. У 1923 годзе храм быў разграбаваны: атэісты вынеслі не толькі абразы і скульптуры, але нават чарніліцы.У 1932 годзе касцёл зачынілі. У ім спачатку размясціўся Дзяржаўны польскі тэатр БССР, а затым кінастудыя.Падчас вайны немцы дазволілі праводзіць службы ў касцёле.Пасля вайны касцёл зноў адабралі ў вернікаў, тут размясціўся Дом кіно і Музей гісторыі беларускага кіно. У 1990 годзе касцёл вярнулі пастве. г. Тэатр імя Янкі Купалы У 1887 годзе ў былым гарадскім тэатры здарыўся пажар. Па ініцыятыве тагачаснага мінскага губернатара князя М. М. Трубяцкога адбылося пасяджэнне гарадской Думы, на якім было вырашана пабудаваць новы тэатр. Мінскі гарадскі тэатр адкрыўся 5 чэрвеня 1890 г. Урачыстае адкрыццё Беларускага Дзяржаўнага Тэатра (БДТ) адбылося 14 верасня 1920 года ў памяшканні Мінскага гарадскога тэатра.У 1944 г. рэжысёр Леў Літвінаў паставіў славутую «Паўлінку» Янкі Купалы. Гэты спектакль захоўваецца ў рэпертуары тэатра і сёння. У гэтым жа годзе тэатру было нададзена імя вялікага беларускага паэта і драматурга Янкі Купалы, а ў 1955 г. — званне «Акадэмічнага».