Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Установа адукацыі.docx
Скачиваний:
31
Добавлен:
24.11.2019
Размер:
10.63 Mб
Скачать

Кароткая характарыстыка фаўны

Глушэц (Tetrao urogallus) нешматлікі аседлы від, які гняздуецца. Пашыраны па ўсёй тэрыторыі Беларусі, за выключэннем крайняй паўднёва-заходняй часткі Брэсцкай і паўдневаўсходняй часткі Гомельскай абласцей. Аддае перавагу саснякам па сфагнавым балоце, навакол якога сасновыя бары з дамешкам елкі. Агульная колькасць 2500–3000 пар.

Воўк (Canis lupus) пашыраны па тэрыторыі ўсёй Беларусі, аддае перавагу лясам паблізу населеных пунктаў. Прыблізная колькасць каля 1,5 тысяч асобін.

Буйны драпежнік з даўжынёй цела 100–150 см, хваста – 35–52 см, маса 25–54 кг. Футра грубае, даволі доўгае і густое. Зімой на спіне і баках буравата-шэрае або рыжавата-вохрыстае з дамешкам шэрага. Грудзі, жывот брудна-белыя з бураватым налётам.

Казуля (Capreolus capreolus) – самы маленькі прадстаўнік аленевых у Беларусі. Сустракаецца амаль ва ўсіх раёнах. Аддае перавагу зрэджаным участкам лесу, саснова-ялова-дубовым лясам з мноствам травяністай расліннасці, а таксама забалочаным хмызнякам. Не любіць глыбокага снегавога покрыва.

Даўжыня цела 110–130 см, хваста – 2,5–3,5 см, масса 25–30 кг. Афарбоўка летняга футра рыжая, асабліва на шыі і тулаве, знізу больш светлая. У асновы хваста вялікая светла-рыжая пляма (люстэрачка). У зімовы перыяд агульны тон афарбоўкі шэры з бураватым і рыжаватым адценнем, «люстэрачка» каля хваста чыста белае. Самец мае рогі, якія скідвае ў лістападзе.

Дзік (Sus scrofa) пашыраны па ўсёй тэрыторыі рэспублікі. Характэрны жыхар змешаных і шыракалісцевых лясоў, аддае перавагу дубова-грабавым фітацэнозам. Летам любіць забалочаныя месцы з зараснікамі высокатраўя, лазняку, вольхі. Тут у яго купальні і лёжкі.

Даўжыня цела 140–210 см, хваста – 18–23 см. Вага самак каля 120 кг, самцоў – да 160 (і больш). Моцна развітыя іклы. Пярэдняя частка тулава больш масіўная за заднюю. Скура пакрыта рэдкай грубай шчацінай і больш густым і мяккім пушком. Афарбоўка бывае рознай. Часцей сустракаюцца асобіны з бурай, амаль чорнай афарбоўкай з рыжыватым або шэраватым адценнем. У маладых ва ўзросце да 3 месяцаў уздоўж цела светлыя палосы.

Лось (Alces alces) – самы буйны прадстаўнік аленевых. Пашыраны па ўсёй Беларусі. Шчыльнасць узрастае з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Трымаецца розных стацый у залежнасці ад пары года. Зімой аддае перавагу сухадольным тыпам лесу, у якіх добра развіты падлесак з рабіны, крушыны, падрост асіны, сасны, а таксама чарніцы ў наглебавым покрыве. Стварае стойбішчы ў сасновых маладняках. Летам зыходзіць на забалочаныя ўчасткі, высечкі. Парослыя хмызняком поплавы рэк.

Даўжыня цела 240–280 см, хваста – 3–4 см. Вышыня ў карку 170–190 см, маса 250–450 кг. Афарбоўка лася зімой цёмна-бурая, летам больш светлая. Валасяное покрыва даволі доўгае, густое і грубае. На шыі добра бачна грыва, асабліва ў самцоў. На горле маюцца спаклады скуры, пакрытыя доўгай поўсцю ў выглядзе барады («сярга»). Рогі маюць толькі самцы. У лістападзе–снежні рогі скідвае.

Вывад

З дапамогай «Лесатыпалагічных табліц», карыстаючыся інфармацыяй, атрыманай пры азнаямленні з тэмамі практычных заняткаў № 1–4, прывяла характарыстыку лясоў аднаго з тыпаў лесу (варыянт 27): прыкладны састаў дрэвастоя і яго пераважны банітэт, жывое наглебавае покрыва, падлесак, характэрных для гэтага тыпу лесу, лясных птушак і лясных звяроў.