Характарыстыка тыпа лесу -- сасняккіслічны.
Тып лесу – лесаводчая класіфікацыйная катэгорыя, якая характарызуецца агульным тыпам лесараслінных ўмоў, падобным складам дрэвастою, іншай расліннасцю і фаунай.
Для разглядаемага дрэвастою тып лесу –сасняк кіслічны – па заданні.
П.С. Паграбняк усю разнастайнасць тыпаў лесу размясціў у эдафічнай сетцы, аснову якой складаюць трафагенны рад і гіграгены рад (мал 1.).
Для кожнага тыпу лесу і тыпу лесараслінных умоў характэрны асабісты састаў расліннага покрыва. Менавіта па саставе расліннага покрыва, часцей за ўсё, робяць выснову аб лесараслінных умовах (мал. 1).
Мал. 1. Эдафічная сетка П.С. Паграбняка
Згодна з дадзенымі падручніка И. Д. Юркевіча « Выделение типов леса при лесоустроительных работах» для сасняка кіслічнага пераважны эдафатоп С2.
Найважнейшыя асацыяцыі− саснякі: ялова-кіслічны, бярозава-кіслічны, асінава-кіслічны, дубнева-кіслічны, грабнева-кіслічны, ліпнякова-кіслічны,ляшчынева-кіслічны, чарнічна-кіслічны, зеленамошна-кіслічны, сніткава-кіслічны.
Пераважны банітэт сасны– Iа (I) – што згодна з нашымі разлікамі.
Прыблізны склад дрэвастою: 6-10С да 4ЕДБ(б)ЛпОс,часта II ярус з ЕГ.
Месца знаходжання, рэльеф разглядаемага тыпу лесу – плато, ніжнія часткі схілаў і пакатыя падножжы.
Глебы – дзярнова -падзолістыя, лёгка суглінкавыя,а таксама пяшчаныя і супясчаныя,падсцілаемые суглінкам, свежыя.
Натуральнае аднаўленне пад полагам – елка, сасна, рэдка дуб, клён, граб.
Падлесак прадстаўлены – арэшына,рабінай, крушынай ломкай, брызглінай барадавістым, бружмеллю лясной.
Жывое наглебавае покрыва ўтвараюць–кісліца,чарніцы,майнік двухлістовы, гілакоміум і другія зялёныя імхі, грушанка круглалістотная,мядунка вузкалістотная, крынічнік дубройны, ажыка валасістая, зоркаўка ланцетабачная, рэдка снітка.
Характарыстыка дрэвавых відаў
Сасна ўзрастае на бедных, лёгкіх па механічным складзе (пяскі і супяскі) глебах, тым самым займае па эдафічнай сетцы Паграбняка трафатоп А (бары).
Пераважныя тыпы глеб: дзярнова–падзолістыя, пяшчаныя, супясчаныя, свежыя.
Рэльеф роўны або хвалісты месцамі з лёгкім узвышшам.
Сасна звычайная (Pinus sylvestris), від, які шырока распаўсюджаны ў еўрапейскай і азіяцкай частках мацерыка. Дрэва да 40 м у вышыню і 1,5 м у дыяметры. Крона высока паднятая, у маладосці конусападобная, з узростам шырокаяйкападобная. Ігліца ў залежнасці ад умоў росту мае ад 4 да 15 см у даўжыню, жорсткая, пласкавыпуклая. Плоскі бок ігліцы шызы, выпуклы – зялёны. Пупышкі чыр`вона-карычневыя, 6–12 мм у даўжыню, часта заліты смалой. Парасткі голыя жоўта-карычневыя або шэра-жоўтыя. Апыляецца ветрам. Узрост палавой спеласці 6–10 гадоў на свабодзе, 15–40 гадоў у насаджэнні.
Дуб
чарэшчаты, або летні (Q. robur).
Радзіма – Еўропа. Дрэва да 30–40 м у вышыню
і больш за 1 м у дыяметры. Парасткі
голыя, якія заканчваюцца разеткай з
пупышак, з найбольш буйной у цэнтры.
Пупышкі яйкападобныя, прытупленыя.
Лісце 7–16 см у даўжыню, перысталопасцевыя,
з 4–7 парамі тупых суцэльнакрайніх
лопасцей, пры аснове з кароткім чаранком,
часта з двума вушкамі. Разам з бакавымі
жылкамі, што ідуць да канца лапасцей,
ёсць прамежкавыя, якія даходзяць да
выразак. Жалуды часта вісяць па два на
чаранку, паспяваюць восенню ў год
цвіцення. Размнажаецца жалудамі,
каранёвымі і пнёвымі парасткамі. Жыве
400–500 (1500) гадоў. Параўнальна цеплалюбны.
Патрабавальны да ўрадлівасці глебы.
Найбольшай прадукцыйнасці дасягае на
глыбокіх, свежых сугліністых і супясчаных
глебах. Добра расце па поймах рэк.
Засухаўстойлівы.Вытрымлівае часовае
затапленне і засаленне глебы. Слаба
ўстойлівы да газападобных выкідаў у
атмасферу. Выдзелены дзве разнавіднасці:
якая распускаецца рана, і разнавіднасць,
лісце якой распускаюцца позна (на два
тыдні пазней)
Мал.
48.
Таполя
дрыготкая
Ельнік кіслічны (Piceetum oxalidosum) прымеркаваны да багацейшых і вільготных, але добра дрэнажаваных глеб раўнінных схілаў і ўзгоркаў. Глебы моцна ападзоленныя. Дрэвастой яловы, з прымешкай піхты, хвоі, ліпы, бярозы і асіны. Падрост сярэдні, досыць добра выяўлены: елка, піхта, ліпа. Падлесак рэдкі, месцамі средняя гушчыня: брызгліна, рабіна, крушына, бружмель, ляшчына, каліна, дуб. Травяністы полаг сярэдняй гушчыні, з перавагай кісліцы, майніку, з нязначным удзелам чарніцы.
