Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
А.I.Котаў. Гiсторыя Беларусi i сусветная цывiлi...doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
08.11.2019
Размер:
1.85 Mб
Скачать

Заключэнне

Сапраўды, веданне дзеяў мінулых альбо гісторыі сваёй айчыны ў сукупнасці з блізкім і далёкім замежжам дазваляе нам шукаць найбольш аптымальныя спосабы і формы сацыяльна-эканамічнага і духоўна-культурнага развіцця краіны, умацавання дзяржавы, інтэграцыі яе ў сям’ю цывілізаванага свету. Гісторыя Беларусі – гэта неад’емная частка гісторыі славянскіх народаў, еўрапейскай і сусветнай цывілізацыі.

Завяршыўшы курс “Гісторыя Беларусі і сусветная цывілізацыя”, вы мысленна прайшлі зорны і слаўны, нялёгкі і цярністы шлях па тысячагоддзях айчыннай і сусветнай гісторыі. Пара падвесці вынікі і асэнсаваць урокі мінулага, каб лепш зразумець сутнасць сучаснага і прадбачыць магчымыя альтэрнатывы будучага. Асваенне новага курса дазволіла вам набыць не толькі мінімум гістарычных ведаў, але і развіць свае здольнасці да самавучэння, самастойнага і свядомага папаўнення ведаў. Цывілізацыйны падыход у пазнанні гісторыі дае магчымасць бачыць развіццё грамадства не па схеме пяці сацыяльна-эканамічных фармацый, а ў залежнасці ад канкрэтных тыпаў і стадый лакальных і сусветнай цывілізацый, пачынаючы з неалітычнай рэвалюцыі і ўключаючы пераход да постіндустрыяльнай альбо інфармацыйнай цывілізацыі.

Першы і найважнейшы ўрок гісторыі Беларусі і сусветнай цывілізацыі заключаецца у тым, што галоўнае ў прагрэсе – гэта чалавек, назапашванне ім ведаў, духоўных каштоўнасцей, развіццё адукацыі, культуры, навукі, якія матэрыялізуюцца ў створаных соцыумам сродках вытворчасці, эканоміцы, сацыяльных і палітычных адносінах. Наступны урок мінулага – гэта пастаяннае ўзмацненне агульнасці гістарычных лёсаў асобных этнасаў, краін, кантынентаў і ўсяго чалавецтва. Па меры фарміравання сусветнага рынка, прагрэса сродкаў камунікацый адбываецца збліжэнне нацыянальных дзяржаў і культур. Пытанне заключаецца толькі ў тым, як будзе развівацца гэты працэс: шляхам асіміляцыі і падпарадкавання слабых моцным, як гэта нярэдка здаралася ў мiнулым, альбо шляхам узаемапранікнення і ўзаемаўзбагачэння розных культур і эканомік, узаемавыгаднага міжнароднага супрацоўніцтва.

Яшчэ адзін пераканаўчы ўрок мінулага – гэта паступовае і ўсё больш імклівае паскарэнне рытма гістарычнага працэса. Кожная чарговая цывілізацыя карацей папярэдняй. Цяпер за дзесяцігоддзе адбываюцца змены, раўназначныя стагоддзям у пачатку нашай эры і тысячагоддзям у перыяд фарміравання першых цывілізацый. Такім хуткім становіцца рух чалавецтва ў будучае. Пацвярджэнне таму – гістарычныя лёсы Беларусі і асноўныя этапы гісторыі Беларусі.

Фарміраванне эйкумены пачалося ў найбольш спрыяльных кліматычных умовах Афрыкі і Азіі 3-1,5 млн. гг. да н.э. На тэрыторыі ж Беларусі чалавек з’явіўся прыкладна 100-40 тыс. гг. да н.э. У 4-3 тысячагоддзі да н.э. на тэрыторыі сучаснага Ірака ўзнік адзін са старажытнейшых ачагоў цывілізацыі і ўтварыліся першыя на зямлі дзяржавы – Ур, Урук, Лагаш і інш. На беларускіх землях толькі ў пачатку другой паловы першага тысячагоддзя пачынае фарміравацца раннекласавае грамадства і адбываецца пераход да дзяржаўных аб’яднанняў.

У IX-XI стст. усе ўсходнеславянскія землі знаходзіліся ў складзе Старажытнарускай дзяржавы. Пасля перыяда феадальнай раздробленасці вакол Новагародка (потым Вільні) ўтварылася ВКЛ – вялікая і магутная дзяржава чатырох асноўных народаў: беларускага, літоўскага, рускага і ўкраінскага. З 1569г. па 1795г. беларускія землі ўваходзілі ў Рэч Паспалітую, а пасля яе падзелаў былі далучаны да Расіі.

Беларусь, як і Расійская імперыя ў цэлым, пасля адмены прыгоннага ладу стала на шлях капіталістычнага развіцця, увайшла ў эпоху індустрыяльнай цывілізацыі. Сумеснымі намаганнямі ўсіх народаў шматнацыянальнай Расійскай імперыі быў звергнуты рэжым самадзяржаўя (люты 1917г.).

Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917г. карэнным чынам змяніла гістарычныя лёсы ўсіх народаў Расіі, у тым ліку і беларускага. Пачаўся новы, савецкі перыяд яго гісторыі. Гэты перыяд адзначаны многімі гераічнымі здзяйсненнямі і трагічнымі падзеямі. Апошнія звязаны перш за ўсё з першай і другой сусветнымі войнамі, нанесшымі велізарны ўрон людскому, эканамічнаму і культурнаму патэнцыялу нашай краіны, а таксама з Чарнобыльскай катастрофай, наступствы якой будуць адчувацца яшчэ доўгі час.

З распадам СССР, абвяшчэннем суверэнітэта і незалежнасці Рэспубліка Беларусь уступіла на нялёгкі і складаны шлях нацыянальнага адраджэння і інтэграцыі ў сусветнае супольніцтва. Як бачым, гісторыя Беларусі – гэта калектыўная памяць, боль і надзея народа, невычарпальная крыніца яго духоўнасці, летапіс стваральнай працы розных пакаленняў, іх барацьбы супраць заваёўнікаў і рабаўнікоў, за сваю свабоду і незалежнасць у агульнай сям’і народаў свету. Ад кожнага з нас у пэўнай ступені залежыць лёс краіны, яе будучае і месца ў сусветнай цывілізацыі.

ДАДАТКІ

Дадатак 1

ДАТЫ ВАЖНЕЙШЫХ ПАДЗЕЙ

ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ І СУСВЕТНАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ

I. Першабытна-абшчыннае грамадства

(3-2 млн. да н.э. – 10-5 тыс. да н.э.)

3 - 2 млн. гг. да н.э.

Эпоха палеаліта (старажытна-каменны век). З’яўленне старажытных людзей (архантрапаў) у Афрыцы.

2,5 - 2 млн. гг. да н.э.

Засяленне старажытным чалавекам тэрыторыі Азіі.

1,5 млн. – 650 тыс. гг. да н.э.

Першыя гамініды віда homo erectus, прыйшоўшыя, верагодна з Афрыкі, пасяліліся ў паўдневай частцы Еўропы.

170 - 100 тыс. гг. да н.э.

На рубяжы ніжняга (ранняга) і сярэдняга (мусцье) палеаліта чалавек вынайшаў спосаб дабычы агню з дапамогай трэння (першая ў свеце энергетычная рэвалюцыя).

100 тыс. гг. да н.э.

Вылучэнне неандэртальцаў (Homo Sapiens) у Еўропе.

100 - 35 тыс. гг. да н.э.

Эпоха палеаліта. З’яўленне чалавека на тэрыторыі Беларусі.

40 тыс. гг. да н.э.

Рассяленне краманьёнцаў (Homo-sapien-sapiens) – чалавека сучаснага віда ва ўсіх частках свету.

24 - 21 тыс. гг. да н.э.

Верхнепалеалітычныя стаянкі старажытнага чалавека на тэрыторыі Беларусі – каля в. Юравічы Калінкавіцкага раёна, в. Бердыж Чачэрскага раёна.