Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
А.I.Котаў. Гiсторыя Беларусi i сусветная цывiлi...doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
08.11.2019
Размер:
1.85 Mб
Скачать

Літаратура

Бригадин П.И. Эсеры в Беларуси (конец Х1Х-февраль 1917 г. ). Мн., 1996.

Брыгадзін П.І., Ладысеў У.Ф. На пераломе эпох: Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Мн., 1999.

Буллок А. Гитлер и Сталин: Жизнь и власть: Сравнительное жизнеописание (Пер. с англ.).Смоленск, 1994.

Великая Отечественная война 1941 –1945: Военно-исторические очерки: В 4 кн. М., 1998 – 1999.

Вторая мировая война в воспоминаниях У. Черчилля, Ш. де Голля, К. Хэлла, У. Леги, Д. Эйзенхауэра.М., 1990.

Вторая мировая война: Два взгляда (пер. с анг. ). М., 1995.

Гісторыя Беларусі: У 2 ч. 4. 2. (Люты 1917г. – 2000г.). Мн., 2003 (Раздзелы VI, VII, VІII).

Зялінскі П.І., Котаў А.І. Гераічная Беларусь. Мн., 1994.

Игнатенко И.М. Октябрьская революция и самоопределение Беларуси. Мн., 1992.

Игнатенко И.М. Революция в историческом процессе: Очерки. Мн., 1997.

Касцюк М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. Мн., 2000.

Котов А.И. Белгосуниверситет в годы Великой Отечественной войны (1941 – 1945гг.): Книга памяти. Мн., 2000.

Круталевич В.А. История Беларуси: становление национальной державности (1917 – 1922). Мн., 1999.

Луцкевіч А. За дваццаць пяць гадоў (1903 – 1928): Успаміны аб працы першых беларускіх палітычных арганізацыяў. Вільня 1928; Мн., 1991.

Меньковский В.И. Власть и Советское общество в 30-е годы: англо-американская историография. Мн., 2001.

Лыч Л.М. Ликвидация экономического и социально-культурного неравенства союзных республик (1917 – 1941гг.). Мн.,1987.

Октябрь 1917 и судьбы политической оппозиции (Под ред. Э.М. Энтина: В 3 т.). Гомель, 1993.

Памяць: Беларусь: Рэспубліканская кніга. Мн., 1995.

Португальский Р.М., Алексеев П.Д., Рунов В.А. Первая мировая в жизнеописаниях русских военачальников. М., 1994.

Программы политических партий России. Конец ХІХ – начало ХХ в. М.,1995.

Сташкевич Н.С. Приговор революции: Крушение антисоветского движения в Белоруссии. 1917 – 1925 гг. Мн., 1985.

Формирование административно-командной системы, 20-30-е годы.М., 1992.

Ходзін С.М. Гісторыя культуры Беларусі ў 1920 – 1930-я гг. Мн., 2001.

Цвікевіч А. Западно-русизм. Нарысы з гісторыі грамадскай думкі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в. Мн., 1993.

Яноўскі А.А., Зельскі А.Г. Гісторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў біяграфіях яго рэктараў. Мн., 2001.

Тэма IX. Беларусь і сучасны свет (1945-2003гг.)

План:

  1. Асноўныя тэндэнцыi сусветнага развiцця пасля Другой сусветнай вайны.

  2. Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння i канфрантацыi сусветных звышдзяржаў.

  3. Нарастанне крызiсных з’яў у СССР i краiнах сацыялiзма ў 80-х гадах. Пошукі новай мадэлі грамадскага ўладкавання.

  4. Беларусь на шляху сувернітэта, дзяржаўнай незалежнасці і інтэграцыі ў міжнароднае супольніцтва (1991-2002гг).

Метадычныя парады

1. Асноўныя тэндэнцыi сусветнага развiцця пасля Другой сусветнай вайны. Разглядаючы першае пытанне, патрэбна адзначыць, што ў сусветным развiццi пасля Другой сусветнай вайны дзейнiчалi розныя тэндэнцыi:

- па-першае, уладкаванне свету на аснове Ялцiнска-Патсдамскай сiстэмы мiжнародных адносiн, рэзалюцый і рэкамендацый Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый (ААН);

- па-другое, канфрантацыя мiж двумя сацыяльна-палiтычнымi сiстэмамi (“лагерамi”), “халодная вайна” мiж iмi.

Яшчэ 1 студзеня 1942г. удзельнiкi антыгiтлераўскай каалiцыi прынялi Дэкларацыю Аб’яднаных нацый, у якой абвяшчалiся агульныя прынцыпы мiжнароднай iнтэграцыi, а ў 1944г. на канферэнцыi ў Думбартон-Оксе абмяркоўваўся Статут будучай ААН i ў г.Брэттан-Вудс дасягнута пагадненне аб стварэннi ў рамках ААН Мiжнароднага Валютнага фонда (МВФ) i Мiжнароднага банка рэканструкцыi i развiцця (МБРР). Згодна Брэттан-Вудскага пагаднення долар стаў мiжнароднай валютай. Ялцiнская (Крымская) канферэнцыя 4-11 лютага 1945г. не толькi ўзгаднiла ваенныя планы саюзных дзяржаў, але i намецiла асноўныя прынцыпы iх пасляваеннай палiтыкi.

У адпаведнасцi з дасягнутымi дамоўленасцямi 25 красавiка-26 чэрвеня 1945г. у Сан-Францыску адбылася Устаноўчая канферэнцыя ААН, на якой быў прыняты Статут гэтай арганiзацыi. Сваёй галоўнай задачай ААН абвясцiла:

- падтрыманне і ўмацаванне мiру, бяспекi i супрацоунiцтва мiж дзяржавамi;

- развiццё дружасных адносiн мiж народамi;

- узгадненне дзеянняў асобных краiн у дасягненнi агульных мэтаў.

Галоўнымi кiруючымi органамi ААН сталi Генеральная асамблея, якая складаеца з усiх членаў гэтай арганiзацыi, i Савет Бяспекi з 11 членаў, 5 з якiх (ад Вялiкабрытанii, Кiтая, СССР, ЗША i Францыi) атрымалi статус пастаянных. Улiчваючы ўклад беларускага народа ў справу разгрома фашызма, канферэнцыя ў Сан-Францыску 27 красавiка 1945г. прыняла рашэнне аб уключэннi БССР у лiк краiн-заснавальнiц ААН. Статут ААН уступiў у сiлу 24 кастрычнiка 1945г. з моманту яго ратыфiкацыi большасцю краiн, удзельнiчаўшых у Сан-Францыскай канферэнцыi. Сярод падпiсаўшых Статут ААН былi прафесар БДУ У.М.Перцаў і дацэнт (у будучым прафесар) Ф.П.Шмыгаў.

Асноўныя намаганнi дзейнасцi Беларусi ў ААН былi скiраваны на ўмацаванне мiра i мiжнароднай бяспекi, абмежаванне гонкi ўзбраенняў i раззбраенне. Беларусь паслядоўна выступала за асуджэнне ваенных злачынстваў. Па яе iнiцыятыве 1-й сесiяй Генеральнай Асамблеi ААН была прынята рэзалюцыя “Аб выдачы i пакараннi ваенных злачынцаў” (13 лютага 1946г.). Свой удзел у ААН Беларусь выкарыстоўвала для развiцця сувязей з зарубежнымi краiнамi. Хутка яна стала членам Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя (1948г.), Мiжнароднай арганiзацыi працы (1954г.), Арганiзацыi ААН па справах адукацыi, навукi i культуры (ЮНЕСКА,1954г.) i шэрага iншых мiжнародных спецыялiзаваных арганiзацый, дзейнiчаўшых у рамках ААН.

Разам з тым, амаль адразу ж пасля вайны між калiшнiмi саюзнiкамi ўзнiклi вострыя супярэчнасцi i перш-наперш мiж двумя звышдзяржавамi – ЗША i СССР. ЗША, чые агульныя страты ў гады вайны склалi 1/100 ад урона СССР, павялiчылi свой валавы нацыянальны прадукт у 2 разы. СССР, нягледзячы на каласальныя страты, не толькi вярнуў згубленыя Расiйскай iмперыяй i РСФСР (у 1905-1920гг.) Курылы, Заходнюю Беларусь i iншыя тэрыторыi, але i павялiчыў прастору для супрацьстаяння Захаду за кошт Усходняй Еўропы:

- 29 лiстапада 1945г. Югаславiя, у якой была лiквiдавана манархiя, стала Федэратыўнай Народнай рэспублiкай (у 1946г. – ФНРЮ, у 1963 – СФРЮ);

- 15 верасня 1946г. абвешчана Народная рэспублiка Балгарыя;

- у студзенi 1947г. на выбарах у Польшчы атрымала перамогу Польская рабочая партыя, 22 лiпеня 1952г. сейм прыняу канстытуцыю ПНР;

- 30 снежня 1947г. Румынiя была абвешчана народнай рэспублiкай;

- у лютым 1948г. пад нажымам СССР прэзiдэнт Чэхаславакii Э.Бенеш вымушаны быу скласцi свае паўнамоцтвы, i ўлада поўнасцю перайшла да камунiстаў;

- 1 лютага 1946г. рэспублiкай стала Венгрыя, якая пасля прыхода да ўлады Венгерскай партыi працоўных у жнiунi 1949г. абвешчана народнай рэспублiкай;

- 7 кастрычнiка 1949г. СССР iнiцыiраваў стварэнне Германскай Дэмакратычнай рэспублiкi (ГДР).

Падобныя змяненнi адбылiся i ў Паўднева-Усходняй Азii:

- 2 верасня 1945г. пад кiраўнiцтвам камунiстаў узнiкла Дэмакратычная Рэспублiка В’етнам (ДРВ);

- 9 верасня 1948г. абвешчана стварэнне Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублiкi (КНДР);

- 1 кастрычнiка ўтварылася Кiтайская Народная Рэспублiка (КНР).

Падпiсанне ў 1950г. Дагавора аб саюзе СССР i КНР з’явiлася рэальным выклiкам сукупнай магутнасцi Заходняга свету : з гэтага часу паўмiльярднаму Захаду супрацьстаяў мiльярдны еўразiйскi саюз.

Аб’яднаная Савецкiм Саюзам група дзяржаў атрымала найменне “сусветнай сiстэмы сацыялiзма”. Адзiнай краiнай, дзе да ўлады прыйшлi камунiсты, але якая адмовiлася падпарадкавацца дыктату Масквы, была Югаславiя. Важным органам, якi каардынаваў эканамiчную палiтыку краiн сацыялiстычнай сiстэмы, стаў узнiкшы ў студзенi 1949г. Савет Эканамiчнай узаемадапамогi . 4 мая 1955г. у Варшаве Албанiяй, Балгарыяй, Венгрыяй, ГДР, Польшчай, Румынiяй, СССР, Чэхаславакiяй быу падпiсаны дагавор аб дружбе, супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе (Арганiзацыя Варшаўскага дагавора альбо АВД). Дзяржавы АВД стварылi Аб’яднанае камандаванне ўзбраенымi сiламi, якое кiравала разам з Ваенным саветам i штабам усей дзейнасцю Аб’яднаных узброеных сiл.

У зарубежнай ды i айчыннай гiстарыяграфii пасля распада СССР нярэдка можна сустрэць сцвярджэннi, што ўтварэнне сусветнай сiстэмы сацыялiзма на чале з СССР з’явiлася прычынай абвастрэння мiжнародных адносiн i ўзнiкнення ”халоднай вайны”, як формы супрацьстаяння двух сацыяльна-палiтычных блокаў. У сувязi з гэтым патрэбна адзначыць:

- яшчэ ў сакавiку 1946г. былы брытанскi прэм’ер-мiнiстр У.Чэрчыль, выступаючы з прамовай у Фултане (ЗША), заклiкаў да крыжовага пахода супраць СССР, якi “кiдае выклiк хрысцiянскай цывiлiзацыi” (Churchill W.Second worlds war. V.VI.P.420);

- амерыканскi прэзiдэнт Г.Трумэн пачаў рыхтавацца да “халоднай вайны”, як толькi прыйшоў да ўлады;

- амерыканскiя афiцыйныя асобы далi i “тэарытычнае” абаснаванне курса “супрацьстаяння” i палiтыкi “стрымлiвання” камунiзма. Так пасол ЗША ў Маскве А.Гарыман у красавiку 1945г. вылучыў тэзiс аб “нашэсці ў Еуропе варвараў”,якім “патрэбна супрацьстаяць” (Harriman A. and Abell E. Special envoy to Churchill and Stalin.N.-Y., 1975.P.530). Адносiны Захада да СССР ярка праявiлiся ў канцэпцыi “стрымлiвання” Дж.Кеннана. Сэнс гэтай канцэпцыi зводзiўся да таго, што рускiя (Расiя, СССР) фактычна прывержаны iдэi адмаўлення “пастаяннага спосаба суiснавання са Злучанымi Штатамi” (Kennan Z. Memoirs.1925-1950.Boston,1967). Канцэпцыя i сам тэрмiн “стрымлiванне”, высунуты Кеннанам у лютым 1946г., надоўга сталi пануючымi ў палiтыцы Захада да Савецкага Саюза;

- не варта забываць, што ўжо ў снежнi 1945г. быў падрыхтаваны план Пентагона аб нанясенні ядзернага ўдара па тэрыторыi СССР, а 4 красавiка 1949г. створаны ваенны блок – Арганiзацыя Паўночна-Атлантычнага дагавора (НАТО). Пачалося разгортванне сiстэмы ваенных базаў уздоўж гранiц Савецкага Саюза. Вялася гонка ўзбраенняў.

“Халодная вайна”, пачаўшаяся з сярэдзiны 40-х гг., была спынена толькi ў канцы 80-х-пачатку 90-х гг. Заканчэнне “халоднай вайны” звязана, галоўным чынам, з дэмакратычнымi пераўтварэннямi ў краiнах былой “сусветнай сiстэмы сацыялiзма”. Крызiс бiпалярнай сiстэмы, распад СССР прывялi ў 90-я гг. да фармiравання новай мадэлi мiжнародных адносiн.

Адной з важнейшых тэндэнцый сусветнага развiцця пасля Другой сусветнай вайны з’яуляецца распад каланiяльнай сiстэмы:

- першай у Азii абвясцiла незалежнасць ад Нiдэрландаў Iнданезiя (17 жнiўня 1945г.);

- пасля паўстання ў французскiм Iндакiтаi была абвешчана Дэмакратычная Рэспублiка В’етнам (2 верасня 1945г.);

- найбольш уражальнай была перамога нацыянальна-вызваленчага руху над брытанскiм iмперыялiзмам. У жнiўнi 1947г. тэрыторыя брытанскай калонii Iндыi была падзелена на два дамiнiёны Iндыйскi Саюз i Пакiстан. 27 студзеня 1950г. Iндыйскi Саюз стаў незалежнай Рэспублiкай Iндыяй. Следам за Iндыяй суверэнiтэт абвясцiў i Пакiстан (1956г.);

- працэс дэкаланiзацыi ў 50-60-я гг. найбольш iнтэнсiўна адбываўся ў Афрыцы. У 1951г. нацыянальнай незалежнасцi дабiлася Лiвiя, у 1952. — Егiпет, у 1954г.—Марока, Тунiс, Судан, у 1957г.— Гана, у 1958г.— Гвiнея.

У 1945-1961гг. палiтычную незалежнасць атрымалi больш 40 дзяржаў з насельнiцтвам 1.5 млрд. чалавек, гэта значыць амаль палова насельнiцтва планеты. У 1960г. Генеральная Асамблея ААН прыняла дэкларацыю аб прадастаўленнi незалежнасцi ўсiм астатнiм каланiяльным уладанням. Толькi ў 1960г. (“Год Афрыкi”) 17 афрыканскiх калонiй былi абвешчаны незалежнымi дзяржавамi. К 80-м гг. XX ст. афрыканскi кантынент (за выключэннем некалькiх тэрыторый на поўднi) быў дэкаланiзаваны, а значыць каланiяльная сiстэма распалася на ўсёй тэрыторыi зямнога шара.

Лiквiдацыя каланiальнай сiстэмы адкрыла магчымасць для пераадольвання эканамiчнай адсталасцi вызвалiўшыхся краiн, якiя атрымалi найменне “развiваючыяся краiны” альбо краiны “трэцяга свету”. Аднак заваяванне палiтычнай самастойнасцi аўтаматычна не забяспечвала iх эканамiчнай незалежнасцi. На змену каланiальнай эксплуатацыi вызвалiўшыхся дзяржаў прыйшла неакаланiальнная, аснову якой складае эканамiчнае прымушэнне, у тым лiку фiнансавая дапамога, неэквiвалентны абмен тавараў на сыравiну.

Аналiзуючы асноўныя тэндэнцыi сацыяльна-палiтычнага i эканамiчнага развiцця вядучых краiн Заходняй Еуропы i ЗША, патрэбна звярнуць увагу на асаблiвасцi пасляваеннага аднаулення i на сутнасць iнтэграцыйных працэсаў краiн Захада.

Вайна ўзмацнiла эканамiчную залежнасць Вялiкабрытанii i iншых еурапейскiх дзяржаў ад ЗША. У канцы 1945г. было падпiсана англа-амерыканскае фiнансавае пагадненне. ЗША прадаставiлi крэдыт у 3.8 млрд. долараў пры ўмовах: выкарыстання яго галоўным чынам для закупкi амерыканскiх тавараў; прывязкi курса фунта стэрлiнгаў да долара i г.д. Адначасова ўрад ЗША распрацаваў шырокамаштабную праграму аднаўлення i развiцця Еуропы (“План Маршала”). Гэты план быў абвешчаны яго аўтарам-дзяржсакратаром Джорджам Маршалам 5 чэрвеня 1947г.

Амерыканскую дапамогу ў памеры 12.5 млрд. долараў крэдытаў на працягу 1948-1951гг. прынялi 18 еўрапейскiх краiн: Аўстрыя, Бельгiя, Велiкабрытанiя, Грэцыя, Данiя, Iрландыя, Iсландыя, Iталiя, Люксембург, Нiдэрланды, Нарвегiя, Партугалiя, Турцыя, Францыя, Швейцарыя, Швецыя (пазней i ФРГ). Рэалiзуючы “план Маршала”, ЗША не толькi адкрылi еўрапейскi рынак для сваiх тавараў i паставiлi пад кантроль краiны-рэцыпiенты (атрымальнiкi дапамогi), але i зрабiлi першыя крокi на шляху да iнтэграцыi Еуропы. З гэтай мэтай у рамках “плана Маршала” (для размеркавання амерыканскай дапамогi) была створана Арганiзацыя Еурапейскага Эканамiчнага Супрацоўнiцтва (АЕЭС, 16 красавiка 1948г.).

Зблiжэнне еўрапейцаў iшло i на iншых накiрунках:

- еўрапейская грамадскасць дабiваецца склiкання ў маi 1948г. кангрэса ў Гаазе, якi выказвае пажаданне стварыць Еурапейскi Саюз (ЕС);

- у 1949г. удалося залажыць асновы Савета Еуропы (СЕ). Дзесяць краiн прынялi рашэнне аб супрацоўнiцтве на аснове агульнай еўрапейскай культуры, светаўспрымання i дэмакратычных прынцыпаў;

- на аснове Парыжскага дагавора (1951г.) Францыя, Германiя, Iталiя i краiны БеНіЛюкс ствараюць Еўрапейскае Аб’яднанне вугля i сталi (ЕАВС);

- у сярэдзiне 50-х гг. у Бруселi былi падрыхтаваны праекты Еуратама i Агульнага рынка. Дагаворы аб iх стварэннi былi падпiсаны шасцю краiнами 23 сакавiка 1957г. у Рыме.

Такiм чынам “Агульны ранак” альбо ЕЭС вядзе пачатак з 1957г. Спачатку Еврапейскi Саюз ствараўся i дзейнiчаў як мытный саюз шасцi краiн, якiя знялi бар’еры ў гандлёвых адносiнах мiж сабой. Далей прадугледжвалася паступовае адчыненне гранiц для свабоднага перамяшчэння асоб i капiталаў, правядзенне сумеснай сельскагаспадарчай i фiнансавай палiтыкi.

Адначасова з еурапейскай iнтэграцыяй ЗША прадпрынiмалi крокi па пашырэнню мiжнароднай iнтэграцыi пад сваiм кiраўнiцтвам. У 1961г. ЕЭС была пераўтворана ў Арганiзацыю Эканамiчнага Супрацоўнiцтва i Развiцця (АЭСР), у якую акрамя еурапейскiх дяржаў увайшлi яшчэ 6 краiн: Аўстралiя, Канада, Новая Зеландыя, Злучаныя штата Амерыкi, Турцыя I Японiя. У канцы 70-х – пачатку 80-х гг. унутры АЭСР сфармiравалася “вялiкая сямёрка” (Злучанае Каралеўства, Злучаныя Штаты Амерыкi, Iталiя, Францыя, Канада, ФРГ і Японiя), якая стала каардынаваць унутраную i знешнюю палiтыку гэтых вядучых дзяржау.

Раскрываючы пераход да постiндустрыяльнай цывiлiзацыi, патрэбна адзначыць, што ў 60-70-я гады XX ст. заходнiя краiны ў вынiку структурнай перабудовы эканомiкi перайшлi ў постiндустрыяльную стадыю. Пераход да постiндустрыяльнай цывiлiзацыi характарызуецца iмклiвым развiццём “iндустрыi ведаў”, стварэннем новых, гiбкiх iнфармацыйных сiстэм. Таму наша грамадства з 80-х гадоў называюць iнфармацыйным. Калi сiмвалам тэхналагiчнай рэвалюцыi для iндустрыяльнага грамадства выступала фабрычная труба, то для постiндустрыяльнага – камп’ютэр.

Аўтары канцэпцыi постiндустрыяльнага iнфармацыйнага грамадства Д.Белл, О.Тоффлер, Дж.Нэйсбiт i iншыя абаснавалi, што асновай развiцця грамадства з сярэдзiны ХХ ст. становяцца не машынныя, а iнтэлектуальныя тэхналогii. Новая, трэцяя (пасля першай – аграрнай i другой – iндустрыяльнай) хваля тэхналагiчных I сацыяльных трансфармацый выклiкана распаўсюджваннем камп’ютэра, лазернай тэхнiкi, бiятэхналогii, геннай iнжынерыi, iнфарматыкi, электронiкi, тэле- i вiдэа-камунiкацый, якiя складаюць базавыя галiны постiндустрыяльнай вытворчаcцi. Вядучую ролю ў постiндустрыяльным грамадстве набываюць:

- сфера паслугаў (разгалiнавая сервiсная эканомiка);

- дамiнiраванне слоя квалiфiкаваных навукова-тэхнiчных спецыялiстаў (на змену пралетарыям прыходзiць “кагнатарыят”, гэта значыць iнтэлектульны працаўнiк);

- вядучая роля тэарэтычных ведаў (кадыфiцыраваныя тэарэтычныя веды для ажыццяўлення тэхналагiчных новаўвядзенняў).

Разам з тым у заходнiм грамадстве расце заклапочанасць адносна негатыўнага ўплыва тэхнiкi i тэхналогii на вобраз жыцця i яго магчымых негатыўных наступстваў для будучынi. Таму iдзе актыўны пошук спосабаў пераадолення негатыўных тэндэнцый заходняй цывiлiзацыi i зацвярджэння гуманiстычных iдэалаў, маральных норм у грамадстве.

2. Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння i канфрантацыi сусветных звышдзяржаў. Вывучэнне гэтага пытання перш за ўсё партабуе высвятлення мiжнароднага становiшча БССР пасля Другой сусветная вайны, калi стала нарастаць супрацьстаянне двух сацыяльна-палiтычных сiстэм (лагераў, блокаў) на чале са ЗША i СССР.

Аднаўленне народнай гаспадаркi i культуры Беларусi, якое пачалося з 1943г. (пачатак вызвалення рэспублiкi) i працягвалася да 1955г. (дасягненне даваеннага ўзроўня ў сельскай гаспадарцы) праходзiла ў рамках пануючай у Савецкiм Саюзе планавай сiстэмы:

- адсюль важнае значэнне прыдавалася пяцiгадовым планам – чацвертая пятiгодка (1946 -1950гг), пятая (1951 – 1955гг.) i г.д.;

- акцэнт рабiўся на паскоранае аднаўленне i развiццё вытворчасцi сродкаў вытворчасцi, ў тым лiку стварэнне зусiм новых для Беларусi галiн прамысловасцi – аутамабiлебудаванне, трактарабудаванне, выпуск гiдратурбiн i iнш.

Дзякуючы працоўнаму гераiзму, прамысловасць БССР к канцу чацвертай пяцiгодкi (1950г.) перавысiла даваенны ўзровень на 20%. Але дэфармацыя ў бок цяжкай iндустрыi прывяла да заняпаду легкай i харчовай галiн прамысловасцi, што адмоўна адбiвалася на забеспяченнi людзей самым неабходным.

Асаблiва складаным заставалася становiшча ў аграрным сектары эканомiкi: сказвалiся страты, прычыненыя вайной; выкачка сродкаў на патрэбы iндустрыi; правядзенне масавай, фарсiраванай, гвалтоўнай калектывiзацыi ў Заходнiх абласцях Беларусi (1949 – 1950 гг.) i г.д. Не выпадкова, што паказчыкi пяцiгодкi нават па пасеўных плошчах, не кажучы аб вытворчаcцi малака i мяса, не былi выкананы. Даваенны ўзровень развiцця сельскай гаспадаркi быў дасягнуты толькi ў сярэдзiне 50-х гг.

Складаным i супярэчлiвым было грамадска-палiтычнае i духоўнае жыцце Беларусi ў другой палове 40-х - пачатку 50-х гадоў. Яно вызначалася таталiтарным сталiнскiм рэжымам, якi злажыўся ў канцы 20-х – 30-я гады. Усiмi працэсамi ў грамадстве манапольна кiравала камунiстычная партыя. З часу вызвалення ад захопнiкаў i да 1953г. праводзiлiся рэпрэсii. У рэспублiцы яны звязаны з дзейнасцю паплечнiка па органах дзяржаўнай бяспекi Берыя–Цанавы. Былi ашальмаваны многiя партыйныя i савецкiя кiраўнiкi рэспублiкi, вучоныя, дзеячы культуры (П.В.Саевiч - наркам асветы, С.В.Прытыцкi - сакратар абкама партыI, А.Р.Жэбрак - прэзiдэнт Акадэмii навук). Рэпрэсiям зноў падверглiся пiсьменнiкI У.А.Александровiч, У.М.Дубоўка, С.I.Грахоўскi, абвiнавачаныя ў адсутнасцi бальшавiсцкiх падыходаў пры адлюстраваннi сацыялiстычнай рэчаiснасцi, у буржуазным нацыяналIзме.

Разам з тым у пасляваенны перыяд пастаянна павялiчвалiся дзяржаўныя асiгнаваннi на патрэбы сiстэмы адукацыi i асаблiва агульнаадукацыйная школы, аднаўленне i развiццё культурна-асветных устаноў. Наладжвалася медыцынскае абслугоўванне насельнiцтва. Адбывалася знiжэнне рознiчных цэн. Павышалася зарплата рабочых. Высокiмi тэмпамi iшло будаўнiцтва жылля i перасяленне людзей з баракаў i зямлянкаў.

Сацыяльна - эканамiчнае i палiтычнае развiццё БССР у сярэдзiне 50-х - сярэдзiне 80-х гадоў адбывалася ва ўмовах, калi ў свеце пачалася новая эпоха - эпоха навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi i пабудовы постiндустрыяльнага грамадства.

Пасля смерцi I.В.Сталiна ў 1953 г. i прыхода да ўлады М.С.Хрушчова ў краiне пачалася лiбералiзацыя палiтычнага курса (”хрушчоўская адлiга”, 1953-1964 гг.):

- спынiлiся рэпрэсii;

- пачалася рэабiлiтацыя палiтычных вязняў;

- павышалася роля Саветаў, прафсаюзаў;

- прынiмалiся рашэннi аб умацаваннi законнасцi i правапарадку;

- на ХХ з’ездзе КПСС (1956 г.) было ўпершыню паднята пытанне аб кульце асобы Сталiна i яго негатыўных наступствах.

Гэтыя меры былi скiраваны не на злом старой адмiнiстрацыйна-каманднай сiстэмы, а на яе рэфармiраванне.

У развiццi народнай гаспадаркi быў ўзяты курс на паскарэнне навукова-тэхнiчнага прагрэсу, развiццё машынабудавання, стварэнне сродкаў механiзацыi i аўтаматызацыi, сучасных тэхналогiй, новага абсталявання. Беларусь не засталася ў баку ад здзяйснення НТР. У агульнасаюзным падзеле працы нашай рэспублiцы належала важная роля ў вытворчасцi машын, станкоў, сродкаў механiзацыi i аўтаматызацыi. Былi пабудаваны Мiнскi i Баранавiцкi заводы аўтаматычных лiнiй, вылiчальных машын, Полацкi перапрацоўчы камбiнат, Гомельскi завод вымяральных прыбораў i iнш.

Умацоўвалася матэрыяльна-тэхнiчная база калгасаў, якiя ў вынiку рэарганiзацыi МТС (1958 г.) сталi валодаць тэхнiкай. Уводзiлася абавязковая аплата працы сялян, павышалiся цэны на сельгаспрадукцыю. Калгаснiкам сталi выплачваць пенсii.

Развiвалiся навука, культура, лiтаратура i мастацтва.Быў створаны інстытут ядзернай энергетыкi АН БССР, адкрыты Мiнскi радыётэхнiчны iнстытут (1964 г.), у Акадэмii навук, БДУ i iншых ВНУ праводзлiся даследаваннi ў вобласцi матэматыкi, фiзiкi, хiмii, бiялогii, генетыкi i кiбернетыкi.

Асаблiвасцi развiцця краiны ў 1964-1985 гг. звязаны з так званым “застоем” - пераходам к кансерватызму, выспяванню крызiса. У кастрычнiку 1964г. кiраўнiком партыi i дзяржавы стаў Л.I.Брэжнеў. Пры iм узмацнiлiся кансерватыўныя тэндэнцыi ў грамадскiм жыццi. Партыя, а дакладней партапарат, альбо наменклатура кiравала эканомiкай i кантралiравала ўсе сферы грамадскага жыцця. Кампартыю Беларусi ў 1965 – 1980 гг. узначальваў П.М.Машэраў. Ён карыстаўся аўтарытэтам у народа, прыкладаў нямала намаганняў для развiцця гаспадаркi, навукi i культуры.

У сярэдзiне 60-х гадоў былi зроблены спробы правесцi ў CCCР эканамiчныя рэформы. У прамысловасцi яны прадугледжвалi: паляпшэнне кiравання; удасканальванне планавання; пашырэнне гаспадарчай самастойнасцi прадпрыемстваў i ўмацаванне эканамiчнага стымулявання вытворчаcцi. Для развiцця сельскай гаспадаркi, павялiчылiся капiталаўкладаннi, павышаны закупачныя цэны на прадукцыю i ўведзена 50% надбаўка за звышпланавы продаж прадукцыi дзяржаве, павялiчылiся пастаўкi тэхнiкi калгасам i саўгасам.

Гэтыя рэформы далi пэўны штуршок развiццю эканомiкi. У Беларусi было ўзведзена 140 такiх буйных прадпрыемстваў, як буйнейшы ў Еўропе Магiлёўскi камбiнат сiнтэтычнага валакна, Гродзенскi i Гомельскi хiмкамбiнаты, Мозырскi нафтаперапрацоўчы завод. Сельская гаспадарка рэспублiкi ў 70-80-я гады па выпуску прадукцыi на душу насельнiцтва выйшла на ўзровень развiцця аналагiчнай галiны ў перадавых краiнах свету (Котов А.И. История земельных отношений в Беларуси с древнейших времен до наших дней. Мн., 2001. C.95-112).

Аднак у цэлым эканамiчныя рэформы 60-х гг. не дасягнулi мэты. Прадаўжаў панаваць адмiнiстрацыйна-камандны прынцып кiраўнiцтва, недавер да эканамiчных метадаў гаспадарання. Адставанне навукова-тэхнiчнага прагрэса стрымлiвала пераход эканомiкi з экстэнсiўнага на iнтэнсiўны шлях развiцця.

У гэты перыяд узмацнiлася iдэалагiзацыя духоуна-культурнага жыцця. На першае месца ў духоўным жыццi грамадства партыя ставiла марксiсцка-ленiнскую адукацыю, выхаванне чалавека “з адзiна-правiльным камунiстычным светапоглядам”. Разам з тым ужо ў пачатку 60-х гадоў была лiквiдавана непiсьменнасць i малапiсьменнасць дарослага насельнiцтва, уведзена ўсеагульнае абавязковае 7-гадовае навучанне, а ў 70-80-я гг. адбылося ажыццяўленне ўсеагульнага навучання моладзi за курс сярэдняй школы. Пэўныя поспехi былi дасягнуты ў развiццi лiтаратуры i мастацтва. Адным словам, духоўнае жыцце краіны характарызавалася супярэчлівымі працэсамі. Побач з афіцыйнай існаваля нефармальная ідэалогія: узнік дысідэнтцкі рух; “самавыдавецкія” і “тамвыдавецкія” часопісы; склаўся такі савецкі культурны фенамен, як “магнітафонная рэвалюцыя”. Лідэрам гэтага накірунку стаў Уладзімір Высоцкі, песні якога былі вядомы амаль кожнаму маладому чалавеку.

3. Нарастанне крызісных з’яў у СССР і краінах сацыялізма ў 80-х гадах. Пошукі новай мадэлі грамадскага ўладкавання. Разглядаючы грамадска-палітычнае жыцце і эканамічнае становішча ў Беларусі ў канцы 80-х – пачатку 90-х гг., патрэбна адзначыць, што ў 80-х гадах адбываецца хуткае нарастанне крызісных з’яў у СССР і краінах сацыялізма. Ва Усходняй Еуропе пачаліся “бархатныя рэвалюцыі”, у выніку якіх камуністы страцілі манаполію на ўладу (Балгарыя, Венгрыя, Польшча, Чэхаславакія і ГДР). 9 лістапада 1989 г. адбылося падзенне “берлінскай сцяны”(адкрыцце граніцы ГДР і ФРГ), стаўшае сімвалам заканчэння “халоднай вайны” і раздзялення Германіі. 3 кастрычніка 1990 г. адбылося са згоды савецкага кіраўніцтва аб’яднанне ГДР і ФРГ. Адначасова СССР адмовіўся ад падтрымкі палітычных рэжымаў у В’етнаме і КНДР. Летам 1991 г. спынілі дзейнасць СЭУ і АВД.

Што тычыцца Савецкага Саюза і БССР, то ў іх эканоміцы ў сярэдзіне 80-х гг. з’явіліся крызісныя з’явы, а дакладней прызнакі стагнацыі(ад лац. stagnum – стаячая вада) – застоя ў вытворчасці, гандлі і г.д. Пачаліся спробы рэфармавання эканомікі. Перамены ва ўсім грамадска-палітычным жыцці пачаліся з вясны 1985 г., калі да кіраўніцтва ЦК КПСС прыйшоў М.С. Гарбачоў. Усе рэфармацыйныя ідэі зыходзілі ад вышэйшага кіраўніцтва КПСС, якое абвясціла палітыку так званай перабудовы. Канцэпцыя і палітыка перабудовы тлумачылася неабходнасцю дэмакратызацыі палітычнага ладу і перахода да рыначных адносін. Сярод асноўных мерапрыемстваў перабудовы ў сферы грамадска-палітычнага жыцця можна назваць ажыццяўленне палітыкі галоснасці (свабода слова, друку, сходаў, мітынгаў); узнікненне палітычнай апазіцыі і пачатак стварэння шматпартыйнай сістэмы; дэмакратызацыя Саветаў (выбары народных дэпутатаў СССР (1989 г.) і народных дэпутатаў БССР (1990 г.) на альтэрнатыўнай аснове); а ў сферы эканамічнай – пераход ад каманднай сістэмы кіравання да дэмакратычнай, заснаванай на эканамічных метадах кіравання і спалучэнні цэнтралізаванага планавага кіраўніцтва з самакіраваннем прадпрыемстваў (1987 г.).

У Беларусі пачалося ажыццяўленне перавода не толькі прадпрыемстваў і аб’яднанняў, але і цэлых галін народнай гаспадаркі на поўны гаспадарчы разлік і самафінансіраванне. У нашай рэспубліцы працягваўся рост эканомікі, павялічваўся нацыянальны даход.

Аднак перавесці эканоміку на якасна новы ўзровень, які адпавядаў бы дасягненням найбольш развітых краін свету, не ўдалося. Сярод адмоўных фактараў эканамічнага развіцця Беларусі была аварыя 26 красавіка 1986 г. на ЧАЭС. Аварыя нанесла прамы ўрон рэспубліцы ў 32 гадавых бюджэты, не ўлічваючы расходаў на ліквідацыю (мінімізацыю) яе наступстваў. Гэта буйнейшая аўтагенная катастрофа сучаснасці выявіла непераканаўчасць і абыякавасць да лёсаў беларускага народа тагачаснага палітычна-дзяржаўнага кіраўніцтва СССР.

Рэформы другой паловы 80-х гг закончыліся няўдачна. На рубяжы 80-90 х гг. пачаўся спад вытворчасці, рост цэнаў і тэмпаў інфляцыі. Знізіўся ўзровень жыцця людзей. Старыя формы кіраўніцтва былі разбураны, а новыя, якія адпавядалі б свабоднаму развіццю эканомікі, не склаліся. 13 кастрычніка 1990 г. Вярхоўны Савет БНР прыняў праграму перахода да рыначнай эканомікі, у якой была пастаўлена мэта пабудовы нацыянальнай самастойнай эканомікі.

4. Беларусь на шляху суверэнітэта, дзяржаўнай незалежнасці і iнтэграцыі ў міжнароднае супольніцтва. Вы-вучэнне гэтага пытання мэтазгодна пачаць з выяснення перадумоў распада СССР і абвяшчэння Рэспублікі Беларусь. Несумненна, перабудова ў СССР пад лозунгам “больш дэмакратыі, больш сацыялізму” не дасягнула сваёй мэты. Яна прывяла да разбурэння адзінай эканамічнай прасторы, разбалансаванасці спажывецкага рынку і іншых негатыўных з’яў.

Разам з тым дэмакратызацыя грамадскага жыцця ў часы перабудовы аб’ектыўна прывяла да рэфарміравання саміх узаемаадносін між цэнтрам і рэспублікамі. Ужо на рубяжы 1989-1990 гг. пачаўся працэс суверэнізацыі – абвяшчэння незалежнасці асобных саюзных рэспублік. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР пад уздзеяннем беларускай грамадскасці, з улікам працэсаў самавызначэння народаў Прыбалтыкі, Расіі і Украіны прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным северэнітэце рэспублікі.

Абвяшчэнне суверэнітэту Беларусі, як і іншых рэспублік, не азначала тады разрыва сувязей між саюзнымі рэспублікамі, а з’яўлялася спробай пераўтварэння, абнаўлення нацыянальна-дзяржаўных адносін у Саюзе ССР. Неабходнасць захавання і абнаўлення гэтых сувязей была пацверджана ўсенародным рэферэндумам, які адбыўся ў сакавіку 1991 г. У Беларусі за захаванне і абнаўленне СССР выказалася 82,7% насельніцтва. Але саюзны цэнтр і значная частка ЦК КПСС не спяшаліся расставацца з манаполіяй на ўладу. Апошняй іх спробай вярнуць усё на старыя пазіцыі стаў жнівеньскі (1991 г) путч у Маскве. Яго правал паскорыў крах КПСС-КПБ і заканадаўчае афармленне Рэспублікі Беларусь.

25-26 жніўня 1991 г. нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла пастанову аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР. 19 верасня 1991 г. зацверджана новае найменне нашай краіны – “Рэспубліка Беларусь” альбо “Беларусь”. 8 снежня 1991 г. у Віскулях (Белавежская пушча) кіраўнікі Расіі, Беларусі і Украіны (адпаведна – Б.М. Ельцын, С.С. Шушкевіч і Л.М. Краўчук) падпісалі пагадненне аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) і дэнансіравалі дагавор ад 1922 г, у выніку чаго СССР спыніў сваё існаване.

Пасля абвяшчэння суверэнітэта, устанаўлення дзяржаўнай незалежнасці Беларусь уступіла ў якасна новы этап свайго развіцця. Былі сформіраваны органы дзяржаўнага ўпраўлення. З падзеннем КПСС-КПБ закончылася панаванне аднапартыйнай сістэмы. Аднымі з першых узніклі: Аб’яднаная дэмакратычная партыя Беларусі (АДПБ, 19 сакавіка 1991 г.); Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП, свораная ў выніку аб’яднання АДПБ з Грамадзянскай партыяй); Партыя беларускага народнага фронту (БНФ, зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі 19 жніўня 1993 г.); Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада (БСДГ, 22 мая 1991 г.) і інш. У канцы 1998 г. іх у рэспубліцы налічвалася звыш 40 (43). Аднак усе палітычныя партыі ў Беларусі – колькасна нешматлікія і не маюць шырокай сацыяльнай апоры.

Важнейшай падзеяй развіцця Беларусі як суверэннай, незалежнай дзяржавы з’яўляецца прыняцце Вярхоўным Саветам рэспублікі 15 сакавіка 1994 г. новай Канстытуцыі – Асноўнага закона Рэспублікі Беларусь. Згодна Канстытуцыі, Беларусь з’яўляецца ўнітарнай, дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай, якая валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі. Канстытуцыяй гарантаваны правы і свабоды грамадзян, уведзена прэзідэнцкая форма кіравання. 10 ліпеня 1994 г. першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь абраны А.Р. Лукашэнка.

Вясной 1996 г. у рэспубліцы ўзнік палітычны крызіс, які праявіўся ў разнагалоссі між заканадаўчай, выканаўчай і судовай галінамі ўлады. У мэтах пераадолення крызіса Прэзідэнт ініцыіраваў рэспубліканскі рэферэндум, які адбыўся 24 лістапада 1996 г. Былі ўнесены змены ў Канстытуцыю. У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета (260 дэпутатаў) быў сфарміраваны Нацыянальны сход, які складаецца з Палаты прадстаўнікоў (110 дэпутатаў, выбіраемых народам) і Савета Рэспублікі (па 8 чалавек выбіраюцца ад кожнай вобласці і г. Мінска, і 8 чалавек прызначаюцца Прэзідэнтам). Пашыраны правы Прэзідэнта як кіраўніка дзяржавы, гаранта Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і новым Выбарчым кодэксам у 2000 г. адбыліся выбары дэпутатаў Нацыянальнага сходу, а ў 2001 г. – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Характарызуючы сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1991-2002 гг., патрэбна засяродзіць увагу на такіх момантах, як: становішча эканомікі ў пачатку 90-х гг.; пошук эфектыўных шляхоў яе рэфармавання; дасягненні, пралікі і цяжкасці на шляху пераходу ад планавай сацыялістычнай гаспадаркі да сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі. З распадам СССР адзіны народна-гаспадарчы комплекс пераўтварыўся ў міжнародную эканамічную сістэму. Гэта патрабавала ад Беларусі выпрацоўкі новых падыходаў ва ўзаемаадносінах з былымі саюзнымі рэспублікамі і вызначэння стратэгіі з краінамі далёкага замежжа.

З 1991 г. Беларусь, як і іншыя рэспублікі былога СССР, апынулася ў становішчы ўсебаковага сацыяльна-эканамічнага крызіса. Глыбіня яго выразна праявілася ў дынаміцы асноўных паказчыкаў за 1990-1995 гг.: адбылося рэзкае скарачэнне валавога ўнутранняга прадукта (на 38%), вытворчасці прамысловай прадукцыі (на 41%), прадукцыі сельскай гаспадаркі (на 27%), вытворчасці тавараў народнага спажывання (на 44,6%). Прыняццем законаў аб прадпрымальніцтве, аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы, аб эканамічнай неплацежаздольнасці і банкруцстве і іншымі былі закладзены некаторыя нарматыўна-прававыя асновы рыначнай гаспадаркі. Дзяржаўная праграма стабілізацыі эканомікі і сацыяльнай аховы насельніцтва, зацверджаная яшчэ ў 1991 г, прадугледжвала паскарэнне тэмпаў рыначных пераўтварэнняў пры адначасовым прадухіленні разбурэння эканомікі і падзення жыццёвага ўзроўню насельніцтва. Прыярытэт быў аддадзены мерам дзяржаўнага рэгулявання, прадухіленню спаду вытворчасці. У 1993 г. была зацврджана Дзяржаўная праграма прыватызацыі, якой прадугледжана прыватызацыя 2/3 кошту дзяржаўных асноўных фондаў прадпрыемстваў і арганізацый. Найбольш актыўна раздзяржаўленне праходзіць у сферы абслугоўвання і гандлю.

У 1995 г. кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь была падрыхтавана новая праграма выхада з крызісу – Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны да 2000 г. Яна была разлічана на 2 этапы: 1) макраэканамічная стабілізацыя і стварэнне ўмоў для аднаўлення эканамічнага росту; 2) аднаўленне эканамічнага росту. 18 мая 2001 г. адбыўся Другі Усебеларускі народны сход, на якім былі абмеркаваны і зацверджаны Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001-2005 гг. Беларусь мае далёка не вычарпаны патэнцыял. Вялікія прыродныя рэсурсы, значны навукова-тэхнічны і сацыяльна-культурны патэнцыял Беларусі дазваляюць, нягледзячы на існуючыя праявы эканамічнага, дэмаграфічнага і экалагічнага крызіса,з надзеяй глядзець у будучыню.

Разглядаючы пытанне аб інтэграцыі Рэспублікі Беларусь у сусветнае супольніцтва, патрэбна падкрэсліць: пачаўшы праводзіць незалежную знешнюю палітыку, Беларусь пацвердзіла сваю прыхільнасць прынцыпам Статута ААН, Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, роўнасці дзяржаў, непарушнасці межаў, непрымянення і адмовы ад пагрозы сілы. У сярэдзіне 90-х гг. Беларусь стала фактычна без’ядзернай дзяржавай.

Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусь прызнана абсалютнай большасцю дзяржаў свету, з якімі яна ўстанавіла дыпламатычныя адносіны. Поруч з членствам у ААН і яе спецыялізаваных арганізацыях Рэспубліка Беларусь стала паўнапраўным удзельнікам Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, членам Міжнароднага валютнага фонда, Сусветнага банка, увайшла ў іншыя міжнародныя арганізацыі. Беларусь імкнецца развіваць узаемавыгадныя эканамічныя, палітычныя і культурныя сувязі з краінамі Захада і Усхода, у тым ліку з такімі вялікімі дзяржавамі, як Кітай і Індыя.

Прыярытэтным у сучаснай знешняй палітыцы з’яўляюцца адносіны з Расійскай Федэрацыяй. У 1995 г. Беларусь заключыла дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве з Расіяй. Далейшым развіццем гэтых адносін з’явілася падпісанне ў 1997 г. дагавора аб супольнасці Беларусі і Расіі, дагавораў 1997 і 1999 гг. аб стварэнні саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі. Пачынаючы з 2002 г. ідзе распрацоўка Кантытуцыйнага акта саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Асноўныя паняцці і азначэнні

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый.

Бархатныя рэвалюцыі.

Беларускі народны фронт.

Біпалярная сістэма.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

Крызіс (эканамічны, палітычны, структурны).

Міжнародны валютны фонд.

Перабудова.

Постіндустрыяльная цывілізацыя.

Рыначная эканоміка.

Рэспубліка Беларусь.

Садружнасць Незалежных Дзяржаў.

Стагнацыя.

Сялянскія (фермерскія) гаспадаркі.

Халодная вайна.

Шматпартыйная сістэма ў Беларусі.

Экалагічны крызіс.

Ялцінска-Патсдамская сістэма міжнародных адносін.

Пытанні для самакантролю

  1. Як і чаму была створана ААН і якая роля ў яе стварэнні належыць Беларусі?

  2. У чым заключаюцца асаблівасці пасляваеннага аднаўлення ў краінах Заходняй Еўропы, СССР і БССР ?

  3. Ахарактарызуйце сутнасць і вызначце значэнне постіндустрыяльнай цывілізацыі.

  4. Чаму палітыка лібералізацыі, пачатая М.С. Хрушчовым (“хрушчоўская адліга”), змянілася перыядам “застоя” ?

  5. У чым заключаецца сутнасць канцэпцыі і палітычнага курса “перабудовы” ?

  6. Якія заканадаўчыя акты замацавалі суверэнітэт і незалежнасць Рэспублікі Беларусь ?

  7. Што такое рыначная эканоміка і ў чым заключаюцца асаблівасці сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь ?

  8. Якое значэнне ў развіцці беларускай дзяржаўнасці мелі рэферэндумы 1995 і 1996 гг. ?

  9. Як ідзе стварэнне саюза Беларусі і Расіі і чаму стварэнне саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі выклікае неадназначную ацэнку ў нашай рэспубліцы і ў іншых краінах блізкага і далёкага замежжа ?

Літаратура

Беларусь і свет: Альманах. Т.4. (Пад рэд. Л.Лойкі). Мн., 2002.

Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. Мн.,2000.

Войтович С.Д. БССР в экономических отношениях с зарубежными странами (1945-1987). Мн.,1989.

Гісторыя Беларусі ў 2 ч. Ч. 2. Люты 1917 г.- 2000 г. (пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля). Мн., 2003 (Раздзелы IX, X).

Грамадска-палітычныя аб’яднанні Рэспублікі Беларусь. Мн., 2002.

Данилов А.А., Пыжиков А.В. Рождение сверхдержавы. СССР в первые послевоенные годы. М., 2001.

Данилов А.М. Переходное общество: проблемы системной трансформации. Мн., 1997.

За сильную и процветающую Беларусь: Материалы второго Всебел. нар. собр. 18 мая 2001 г. Мн., 2001.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 года (са змяненнямі і дапаўненнямі). Прынята на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 г. Мн.,1997.

Кеннеди П. Вступая в XXI век. М., 1997.

Котов А.И. Страны Мира и Беларусь. Мн., 1999.

Новая постиндустриальная волна на Западе: Антология (Под ред. В.Л. Иноземцева). М., 1989.

Основные направления социально-экономического развития Республики Беларусь на 2001-2005 годы. Мн., 2001.

Селецкий Б.П. Размышления об историческом процессе: В предчувствии грядущего апокалипсиса. Псков-Сиб., 2000.

Семенникова Л.И. Россия в мировом сообществе цивилизаций. Брянск, 2000.

Снапкоўскі У.Е. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі 1944-1953 гг. Мн.,1997.

Советское общество: возникновение, развитие, исторический финал: В 4 книгах. М., 2000.

Современная система мирохозяйственных связей и экономика Беларуси. Мн., 1997.

Солженицын А.И. Архипелаг ГУЛАГ. 1918-1956: опыт художественного исследования. Т. 1-2. М., 1991.

Социально-политическая ситуация Беларуси: проблемы и перспективы: по материалам социологического мониторинга. Мн., 2000.

Суверенитет и многовекторность внешней политики Республики Беларусь. Мн., 2000.

Тоффлер Э. Третья волна (пер. с англ.). М., 2002.

Цивилизации и культуры. М.,1996.

Шадурский В.Г. Культурные связи Беларуси со странами Центральной и Западной Европы(1945-1990-е годы). Мн., 2000.

Шлях нацыі і дзяржавы. Мн., 2001.

Экономика Белоруссии в период послевоенного возрождения. Мн., 1988.

Эренбург И. Люди, годы, жизнь. М., 1990.

Яковец Ю.В. Становление постиндустриальной цивилизации. М., 1992.

Яковец Ю.В. История цивилизаций. М., 1997.

PER ASPERA AD ASTRA

(лац. выслоўе – цераз церні да зорак)