Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ОТВЕТЫ НА ЭКЗАМЕН.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
210.43 Кб
Скачать

19. Театр в нач. 20 в.

В начале XX в. в Беларуси оживилась театральная жизнь. Зритель мог познакомиться с театральным искусством братских славянских народов. Русские, украинские театры и труппы гастролировали в Минске, Витебске и других городах. Любительские театральные кружки работали в Минске, Орше, Могилеве. Получили распространение так называемые «белорусские вечеринки», где выступали хоры, танцевальные группы, декламаторы-чтецы и т.п. Вскоре появилась и «Первая белорусская труппа» под руководством И. Буйницкого , которая в 1910 г. превратилась в профессиональный театр. Труппа гастролировала по Беларуси, выступала в Петербурге и Варшаве. Созданный в Вильно Белорусский музыкально-драматический кружок в 1913 г. осуществил первую постановку «Павлинки» Я. Купалы.

На традыцыях беларускіх вечарынак узнікла Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага - сапраўдны тэатр прафесійнага тыпу. І.Буйніцкі на свае ўласныя сродкі стварыў трупу ў асабістым фальварку Палевачы ў Дзісенскім павеце. У 1907 г. замацаваўся пастаянны склад удзельнікаў гэтага калектыву, а ў 1910 г. пасля ўдзелу ў Першай беларускай вечарынцы ў Вільні тэатр І.Буйніцкага ператварыўся ў прафесійны.

У рэпертуары Першай беларускай трупы былі песні, танцы, пастаноўкі п'ес "Па рэвізіі", "Пашыліся ў дурні" М.Крапіўніцкага, "У зімовы вечар" Э.Ажэшкі,, "Модны шляхцюк" К.Каганца, дэкламаваліся творы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. І.Буйніцкі і яго акцёры займаліся актыўнай гастрольнай дзейнасцю. У час гастроляў па Беларусі І.Буйніцкі дапамагаў мясцовым аматарскім гурткам, што спрыяла пашырэнню тэатральнага аматарства.

У 1911 - 1912 гг. трупа І.Буйніцкага выступала ў Пецярбургу, у 1913 г. калектыў наведаў Варшаву. Такім чынам І.Буйніцкі знаёміў гледачоў з мастацкай культурай беларускага народа, звяртаў увагу на яе асаблівасці, непаўторны нацыянальны каларыт. Справу І.Буйніцкага па стварэнні нацыянальнага тэатра актыўна падтрымлівалі газета "Наша ніва", прагрэсіўныя дзеячы беларускай культуры Я.Купала, Ядвігін Ш., Цётка, Ц.Гартны, З.Бядуля. Аднак матэрыяльныя цяжкасці прымусілі І.Буйніцкага ў 1913 г. закрыць тэатр.

Дзейнасць Першай беларускай трупы і яе заснавальніка, якога яшчэ пры жыцці называлі бацькам беларускага тэатра, упісала яркую старонку ў развіццё беларускай тэатральнай культуры, заклала трывалы падмурак у развіццё справы паслядоўнікаў Ігната Буйніцкага на шляху станаўлення беларускага тэатра.

Пераемнікам Першай беларускай трупы ў працэсе фарміравання нацыянальнага тэатра стала Першае таварыства беларускай драмы і камедыі. Яно ўзнікла ў Мінску пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Арганізаваў таварыства вядомы беларускі акцёр і рэжысёр Ф.Ждановіч. У яго калектыў праз некаторы час уступіў У.Галубок, якому належыць выдатная роля ў развіцці беларускага тэатра ў паслякастрычніцкі перыяд. Творчыя магчымасці таварыства былі даволі абмежаваныя, таму што яно трымалася толькі на энтузіязме ўдзельнікаў. Нягледзячы на цяжкасці, калектыў ужо ў першыя тыдні свайго існавання ажыццявіў гастрольную паездку па Беларусі.