Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ОТВЕТЫ НА ЭКЗАМЕН.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
210.43 Кб
Скачать

38. Декаротивно прикладное искусство.

У рамках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на Беларусі ў другой палове XIII - першай палове XVI ст. развіваліся размалёўка па дрэву, чаканка па металу, выраб тэракотавай і паліванай керамікі. Беларускія майстры добра ведалі тэхналогію металаапрацоўкі, выраблялі металічныя ўпрыгажэнні і посуд. Развівалася і касцярэзная вытворчасць: вырабляліся накладкі калчанаў, дэталі арбалетаў, грабяні, гузікі, фігуркі шахмат, невялікія абразкі. Беларускія рамеснікі так-сама стваралі розныя рэчы з каменя: надмагільныя крыжы, надмагіллі ў выглядзе бюстаў, статуй, рэльефаў. Разнавіднасцю дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з'яўляўся выраб кафлі. На Беларусь яна трапіла з Заходняй Еўропы ў пачат-ку XIV ст. і скарыстоўвалася пры пабудове печаў, для абліцоўкі сцен у манументальных збудаваннях. На мяжы XV - XVI стст. пры вырабе кафлі ўжо ўжываюць паліву. Кафельныя печы выконваюць мастацка-дэкаратыўныя функцыі ў інтэр'еры памяш-канняў. Пад уздзеяннем адной са шматлікіх плыняў італьянскага Адраджэння, што дайшлі да Беларусі ў пачатку XVI ст., беларускія кафелыпчыкі авалодалі тэхнікай стварэння шматколернай паліхромнай кафлі. Тады з'явілася сюжэтная кафля з алегарычнымі або міфалагічнымі сцэнамі, "партрэтная" кафля з жаночымі або мужчынскімі выявамі, кафля з раслінным арнаментам. Акрамя паліванай кафлі і посуду беларускія майстры выраблялі паліваную дахоўку і пліткі для падлогі.

39. Деятельность Кирылы Тураускага и Ефрасини Полацкай.

Кірыла Тураўскі нарадзіўся на пачатку ХІІ стагоддзя ў Тураве - у заможнай сям'і. Дасягнуўшы паўналецця, аддаліўся ў адзін з тураўскіх манастыроў, стаў яго парафіяльным святаром. Здольны да кніжнай справы, ён гэтым часам пачаў пісаць малітвы і творы пра манаства («Слова ўказанне, адкуль жыццё ў людзях бязжэннае», «Аб чыне чарнарызца»). Кірыла замыкаецца ў манастырскай вежы - «стаўпе», здзяйсняючы подзвіг стоўпніцтва. тураўскія месцічы і князь Юрый запрашаюць Кірылу на епіскапскую кафедру. У гэты перыяд Кірыла напісаў шэраг пропаведзяў на святы Велікоднага і Пяцідзесятнага цыклаў, а таксама іншыя казанні на хрысціянска-этычныя тэмы, асуджаючы паганства. У канцы 60-х гадоў Кірыла выступіў супраць «смуты» суздальскага ігумена, «ерэтыка» (арыяніна) Фядорца. Магчыма, да гэтага часу належыць ягоная прыпавесць «Пра душу і цела». На схіле веку Кірыла пакінуў епіскапскую кафедру і пайшоў у Барысаглебскі манастыр, дзе працягваў літаратурную дзейнасць. Там ён напісаў пасланні да кіева-пячорскага ігумена Васіля. Памёр 1184 года. Еўфрасіння Полацкая прыйшла на свет на пачатку ХІІ стагоддзя ў Полацку, у сям'і князя Святаслава-Георгія і даводзілася ўнучкай Усяславу Чарадзею. Дзяўчынку назвалі старажытным полацкім імем Прадслава. Калі Прадславе споўнілася дванаццаць гадоў, у Полацак зачасцілі сваты. Аднак Прадслава абрала сабе іншы шлях: яна прыйшла ў манастыр і прыняла пострыг пад імем Еўфрасінні. Спачатку маладая манашка пасялілася ў келлі Сафійскага сабора. Тут яна перапісвала і перакладала з іншых моваў кнігі і, як лічаць некаторыя гісторыкі, вяла Полацкі летапіс. Праз колькі гадоў духоўнага ўдасканалення яна заснавала ў Полацку жаночы, а затым і мужчынскі манастыры. Пры іх Еўфрасіння адчыніла скрыпторыумы - майстэрні па перапісванні кніг, а таксама школы, у якіх дзеці авалодвалі граматай, вучылі гісторыю, грэцкую і лацінскую мовы, спасцігалі навуку красамоўства. Асветніца збірала вакол сябе таленавітых людзей, і таму яе можна назваць нашай першай мецэнаткаю. На яе заказ полацкі дойлід Іаан пабудаваў сусветна вядомую царкву Спаса, а ювелір Богша стварыў крыж. . ўздымала свой голас супроць княскіх усобіц, папярэджвала, што братазабойчыя войны могуць прывесці Бацькаўшчыну да гібелі. Мошчы святой Еўфрасінні спачываюць у Спасаўскай царкве полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра. Дзень памяці нябеснай заступніцы Беларусі святкуецца 5 чэрвеня.