Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуский.doc
Скачиваний:
58
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
318.98 Кб
Скачать
  1. Змест і методыка вывучэння асноў фанетыкі і графікі. Фанетычны разбор.

Мауленчае развіццё вучняу знаходзіцца у пэунай залежнасці ад правільнай арганізацыі і зместу працы над элементамі ведау з вобласці фанетыкі і графікі. Вялікая роля засваення фанетычных ведау для фарміравання вуснага і пісьмовага маулення школьнікау:

- з апорай на фанетычныя веды у 1 кл. авалоданне працэсам чытання і пісьма у перыяд НГ

- фанетычныя веды складаюць аснову правільнага вымаулення слоу

- фанетычныя веды ва узаемадзеянні з марфалогіяй і словаутвараучымі ведамі ствараюць аснову для фпрміравання арфаграфічных навыкау

- фанетычныя веды патрэбны для свядомага інтанавання сказа, захавання лагічных націскау і пауз у структуры сказа

- веданне гукавога складу слова важна для усваення яго лексічнага значэння і свядомага выкарыстання у мауленні

Фанетычна-графічныя уменні:

- умець вычляняць гукі у словах

- умець вызначаць іх паслядоунасць

- адрозніваць гук і літару

- правільна вымауляць гукі і называць літары

- адрозніваць галосныя/зычныя, парныя зв/глух, цв/мякк. зычныя у слове і па-за словам

- абазначаць мяккі зычны гук на пісьме галоснымі і ь

- падзяляць словы на склады, націскны склад

Фанетыка-графічны матэрыял поўнасцю вывучаецца у 2 класе (раздзел “Гукі і літары”), а ў астатніх двух праводзіцца сістэматызацыя і паглыбленне набытых ведаў і уменняў.

Фанетычны разбор – разбор слова па гуках (поуны і частковы).

Фанетычны разбор не патрабуе асобных урокау, ён можа быць выкарыстаны на любым этапе урока і у якасці дадатковага значэння на кантрольнай працы.

Поуны фанетычны разбор:

- назваць колькасць гукау і колькасць літар

- назваць колькасць складоу, націскны склад у слове

- назваць галосныя звукі (моцная пазіцыя пад націскам)

- назваць зычныя гукі (зв/глух, цв/мякк, моцная пазіцыя зычнага перад галосным)

Матэрял фанетычнага разбору павінен быць пасільным для вучняу.

Можа быць гука-літарны разбор:

- назваць літары

- назваць адпаведный ім гукі

- указаць саупадзенне гукау і літар [й]-і

- указаць не саупадзенне гукау і літар [й’], [а] – я

6. Праца над граматычным паняццем. Сістэма навучання часцінам мовы ў пачатковых класах.

Малодшым школьнікам трэба засвоіць складаныя, але даступныя іх узросту граматычныя паняцці, якія абазначаюцца тэрмінамі назоўнік, прыметнік, дзеяслоў, займеннік, прыслоўе, род, склон, лік, асоба і інш. Дзяцей неабходна таксама навучыць карыстацца паняццямі кораня, прыстаўкі, суфікса, канчатка.

Этапы работы над граматычным паняццем:

- знаёмства з паняццем

- азначэнне паняцця

- практычнае прымяненне паняцця

Далейшая работа над паняццем патрабуе прадуманай сістэмы практыкаванняў.

Вучні пачатковых класаў вывучаюць чатыры часціны мовы: назоўнік, прыметнік, дзеяслоў, займеннік. Прыназоўнік засвойваецца чыста практычна.

Часціны мовы выдзяляюцца па дзвюх прыметах: катэгарыяльным значэнні і граматычным пытанні.

Набыццё умення вызначаць прыналежнасць слоу да той ці іншай часціны мовы – неаднаразовы і працяглы працэс.

Назоунікі, прыметнікі, дзеясловы вучні пачатковых класау усведамляюць з 5 бакоу: што абазначае слова; на якое пытанне адказвае; якія мае пастаянныя катэгорыі, як змяняецца; якім членам сказа з’яуляецца; які мае канчатак, як утвараецца

Каб паспяхова забяспечыць вывучэнне часцін мовы, развіць мауленне навыка праводзіць працу над сінонімамі, антонімамі, многазначнымі словамі, выкарыстоуваць словы у прамым і пераносным значэнні.

Выкарыстоуваецца лінейна-ступенчаты прынцып вывучэння моунага матэрыялу. Лінейна (назоунік): ад лексічна-граматычнага значэння слоу і марфалагічнай катэгорыі, да сістэмы словаформ.

Для выпрацоукі лінгвістычных адносін для слова пры рабоце з часцінамі мовы трэба аперырываць словамі рознай семантыкі (стол, конь, адвага – назоунік, смелы, чырвоны, зялёны – прыметнік і г.д.)

Назоўнік:

Падрыхтоучы этап працы (1кл.) супадае з перыядам навучання грамаце. Усведамленне паняцця назоунік: вучацца адрозніваць прадмет і слова як назву гэтага прадмета, увага на лексічнае значэнне слова, класіфікацыя на групы па сэнсе.

2 клас. Праца над лексічным зачэннем слова і іх граматычнай прметай.

3 клас. Паглыбіць і сістэмацізіраваць веды пра лексічнае значэнне назоунікау: уласныя і адмоуныя, адуш. і неадуш., знаёмства з катэгорыяй ліку і роду.

4 клас. Навучыць правільна выкарыстоуваць склонавыя формы назоунікау у мауленні і без памылак пісаць склонавыя канчаткі.

Прыметнік:

Прадугледжвае паступовае ускладненне і пашырэнне матэрыялу з боку лексікі і граматыкі.

1 этап. 2 клас. Першапачатковае знакомства з прыметнікам, пачынаецца з лексічнага значэння і пытання

2 этап. 3 клас

- фарміраваць паняцце “прыметнік”

- развіваць уменне выкарыстоуваць прыметнік і мауленчай дзейнасці

- фарміраванне навыкау правапісу канчаткау прыметнікау

3 этап. 4 клас.

- удасканаленне ведау пра прыметнік як часціне мовы

- развіваць уменне дакладна выкарыстоуваць прыметнік у вусным і пісьмовым мауленні

- фарміраванне навыкау правапісу склонавых канчаткау (адз., мн. лік), удасканаленне навыкау правапісу родавых канчаткау

Дзеяслоў:

На прапедыфтычным узроуні 1 клас – лексічнае значэнне слова.

Больш мэтанакіраваня праца – 2 клас. Лепш пачынаееца з дзеясловау у якіх лексічнае значэнне супадае з гарматычным значэннемю Паступова фарміруецца пашырэнае разуменне дзеяння, прадметны стан (хварэць), адносіны да іншых прадметау (здзіуляцца), дзеянне якасці (сінець).

3 клас. Фарміраванне паняцця дзеяслоу як часціна мовы, азнаямленне са змяненнем па ліках і часах, авалоданне умення змяняць часовыя формы дзеяслова.

4 клас. Паглыбіць веды, развіваць навыкі пра выкарыстанне дзеяслова у мауленні, пазнаеміць са спражэннем дзеяслова, свядома выкарыстоуваць дзеяслоу у цяперашнім, будучым і прошлым часе, вызначаць асобу дзеяслова, падрыхтаваць да правапісу асабовых канчаткау дзеяслова, правесці першапачатковае знаёмства з 1 і 2 спраженнем, вучыць вызначаць спражэнне па неазначальнай форме.

Прыназоунік:

1,2 кл. – уменне выдзяляць прыназоунік як слова і пісаць яго асобна ад іншых слоу

3 кл. – супастауляць з прыстаукай

  1. кл. – раздзельны прыназоунік і асобны займеннік