Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
20 ст.docx
Скачиваний:
36
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
121.51 Кб
Скачать

16. Драматычныя паэмы Янкі Купалы “Адвечная песня” і “Сон на кургане”: міфалогія і філасофія паэм. Купала і мадэрнізм.

Паэма "Адвечная песня" ў структурным плане складаецца з 12 раздзелаў-праяў, якія даволі поўна раскрываюць жыццё чалавека ад нараджэння да смерці. Мужык становіцца не царом, а пакутнікам, ахвярай варожых сацыяльных сіл, якія зрабілі яго гаротным, цёмным і бяспраўным. Галоўным героем паэмы "Сон на кургане" з'яўляецца Сам — рамантычна настроены праўдашукальнік, бунтар-адзіночка, які хоча змяніць, перайначыць жыццё, але не ведае канкрэтных шляхоў да здзяйснення намечанага. На прыкладзе Сама Я. Купала хацеў паказаць не толькі асабістую драму рэвалюцыянера-адраджэнца, але і цяжкі, пакутлівы шлях беларускага народа да свайго самавызначэння, да найвялікшага скарбу — свабоды і незалежнасці. Паэмы Янкі Купалы "Адвечная песня" і "Сон на кургане" насычаны ўмоўнымі персанажамі, дэманічнымі і міфічнымі фігурамі. Праз сімвалічныя і фантастычныя карціны паэт паказвае тыпова рамантычную, пазбаўленую гістарычнай канкрэтнасці карціну жыцця ў буржуазным грамадстве з яго бесчалавечнымі, варожымі законамі і парадкамі. Мастацкія асаблівасці «Адвечная песня» (1908) — першая напісаная Я. Купалам драматычная паэма. У 12 частках-праявах раскрываецца жыццё галоўнага героя твора Мужыка ад нараджэння і да самай смерці. Кожная частка — пэўны этап у жыцці героя. Купала паказаў, што Мужык, як і кожны чалавек, прыходзіць у гэты свет свабодным. Жыццё над калыскай сялянскага дзіцяці спявае: Я. Купала звярнуўся да рэалістычных і сімвалічных сродкаў мастацкай выразнасці. У творы шэраг умоўных вобразаў — Жыццё, Доля, Бяда, Голад, Холад, Вясна, Лета, Восень, Зіма. Вобразы людзей — Мужык, Жонка, Араты, Пастушок, Маці, Магазыннік і інш. — абагульненыя, індывідуальна-канкрэтныя рысы ў іх адсутнічаюць. Паэма цікавая з боку формы. Кожная яе частка-праява мае сваю танальнасць, сваю адметную рытміка-інтанацыйную арганізацыю.

18. Купала-драматург. Праблематыка п’ес “Раскіданае гняздо”, “Паўлінка”. Праблема аўтарскай пазіцыі.

Сюжэт драмы «Раскіданае гняздо» (1913) быў падказаны аўтару рэчаіснасцю. Сымон звязвае яго са справядлівасцю, з працай на ўласнай зямлі, Зоська — з казачнай краінай, дзе цвітуць прыгожыя кветкі і спяваюць райскія птушкі, Данілка — з магчымасцю граць на скрыпачцы для ўсіх людзей, Марыля — са спакоем і лагоднасцю. Пошукі шляхоў да новай Беларусі — другі, сімвалічны план прачытання драмы «Раскіданае гняздо». Героі яе вымушаны шукаць выйсця з рэальнага становішча, у якім апынулася сям'я пасля адмовы Паніча аддаць зямлю ў арэнду на новы тэрмін і самагубства гаспадара. Я. Купала вылучаў «Раскіданае гняздо» сярод іншых п'ес.Драма ўпершыню была пастаўлена і надрукавана пасля падзення царызму.

Драма "Раскіданае гняздо" напісана ў 1913 годзе. У яе аснову пакладзены факты з жыцця сям'і дзеда Ануфрыя, у якога князь Радзівіл адабраў зямлю і хату. Асэнсоўваючы сямейную трагедыю як агульнанародную, Янка Купала паказаў у творы цяжкі шлях беларускага сялянства ў пошуках страчанай бацькаўшчыны, зямлі і волі. Падзеі ў драме адбываюцца ў пярэдадзень першай рускай рэвалюцыі 1905 года і сканцэнтраваны вакол Сымона. Гэта асноўны вобраз твора, які паказаны ў развіцці. Дух бунтарства і непакорнасць уласцівы Сымону ад нараджэння. У яго характары шмат рашучасці, імпульсіўнасці. Ён часта хапаецца за сякеру, каб бараніць свой гонар, адстойвае сваё дабро. Сымону не хапае адметнасці, непаўторнасці, умення жыць сваім розумам. Спачатку ён, як і бадька, трымаецца разбуранага гнязда, імкнецца давесці судовую справу да канца, даказаць праўду, але, не знайшоўшы яе, па закліку Незнаёмага пакідае сям'ю, малых братоў, маці і рушыць на Вялікі Сход, яшчэ дакладна не ўсвядоміўшы, што з сябе гэты сход уяўляе. Асноўнае ў ягоным характары - непакорнасць, рашучасць, гатоўнасць ісці да мэты на злом галавы, бясстрашнасць. Сіла ў Сымона ёсць, але няма трывалай духоўнай асновы, якая магла б накіраваць гэтую сілу. У спадчыну яму дасталося моцнае адчуванне знітаванасці з зямлёй. У драме гэта адзін з варыянтаў пошуку, але далёка не адзіны. Лёс Зосі драматычны. Натура ўражлівая, сентыментальная, яна знаходзіцца ў палоне дзівосных сноў і мар. Яе вабяць кветкі, луг, поле - усё прыгожае, паэтычнае. Але светлыя памкненні Зосі ўступаюць у разлад з суровай рэчаіснасцю. Яна і Паніча пакахала, таму што ён прыгожы. Зося - чалавек добрай душы, а такія людзі звычайна кахаюць вельмі моцна. Сваю дарогу Зоська выснавала ў сваіх мроях-снах, праз паўмістычныя азарэнні поруч з думкамі пра Бога, разам з ідэаламі дабра, міласэрнасці, шкадавання, любові.

Данілка - падлетак, не па гадах разумны, разважлівы. Ясна адно: без скрыпкі для Данілкі свет "не гучыць" - без музыкі няма гармоніі ў тым малым свеце, што яго акружае, як і ва ўсіыСусвеце. Усе Іпляхі могуць прывесці да адной мэты - да пошуку і аднаўлення "раскіданага гнязда" - Бацькаўшчыны, да набыцця людзьмі страчанай чалавечай годнасці. Разбурылі не толькі хату Зяблікаў, "раскіданым гняздом" была ўся тагачасная Беларусь. Адсюль і сэнс назвы твора.

На прыкладзе Сымона Янка Купала паказаў працэс абуджэння нацыянальнай свядомасці беларускіх сялян, пошукі імі шляхоў да вызвалення. Адшукаць страчаную бацькаўшчыну, вырвацца з-пад прыгнёту і ўціску, здабыць зямлю і волю можна толькі шляхам барацьбы, змагання - такая асноўная думка твора.

 

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]