Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
20 ст.docx
Скачиваний:
35
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
121.51 Кб
Скачать

9. На крылах рамантызму. Паэзія Цёткі.

Раннія вершы Першыя апублікаваныя - ў выданнях "Круга беларускай народнай прасветы " ў Пяцербурзе: "Мужык не змяніўся” (1903), "Нямаш, але будзе" і "Музыкант беларускі" (1904).  Самыя раннія - "Лета" і "Восень" (1902-1903).  Тонкія і надзвычай эмацыянальныя прырода-апісальныя малюнкі (сапраўдны жывапіс словам!)  Асноўныя моманты сялянскай летняй і восеньскай працы, адметнасці кожнага каляндарнага часу (летняе ігрышча, восеньскі кірмаш). Эмацыянальна афарбаваная лексіка, узрушана-ўсхваляваная інтанацыя, насычанасць амаль кожнага радка дзеясловамі. Персаніфікацыя - амаль язычніцкае адушаўленне прыродных з'яў ("беразняк кусты смяшыць") - вобраз восені, якую паэтка параўноўвае з "мілай гаспадыняй", што прыбірае сваю гаспадарку у чаканні сваёй наступніцы – зімы. Фальклорнае паходжэнне паэтыкі. Цётка – хутчэй тыповая постаць беларускага адраджэнца з полымянаю душою, чым уласна рэвалюцыянерка з паслядоўнай сістэмай партыйных поглядаў.

Рэвалюцыйныя ідэі "Хрэст на свабоду", "Мора", "Пад штандарам". Вершам "Хрэст на свабоду" асэнсоўвае пачатак народнай рэвалюцыі. Адмоўнае стаўленне да цярплівасці і пакорнасці, якія народ заўсёды праяўляў (так і трэба). Рэвалюцыйны лейтматыў:"Народ чуе голас знеба, Што больш цара не патрэба!"- сведчыць аб тым, што сімвал згодлівасці пераўтварыўся ў свой антыпод – сімвал бунту. "Мора" алегарычны малюнак піку рэвалюцыйнай барацьбы. Разбуджаную стыхію народнага бунту яна ўсабляе ў сімвале злавеснага, бурнага, нават палаючага мора. Супрацьлеглая стыхія- неба. Нябесны трон – сімвалічнае месцазнаходжанне абагоўленага цара.  "Пад штандарам" - гераічная балада. Дзеючая асоба яе-Вінцуль, які нёс чырвоны штандар наперадзе паўстаўшай грамады і быў забіты ў час дэманстрацыі салдатамі па загаду капітана. Смерць Вінцуля становіць на шлях змагання тысячы людзей, бо яго кроў успрымаецца як ахвяра што "як крапідлом, людзей ахрысціла кругом." У духу народнай балады з выкарыстаннем хрысціянскай сімволікі Цётка прасочвае і лёс забойцы-капітана, які, перажываючы і праклінаючы здарэнне, канчае жыццё самагубствам. У целым жа па ідэйнай накіраванасці верш прасякнуты пафасам адмаўлення самадзяржаў'я, як самай злачыннай сілы, якая трымае народы ў няволі.

Беларускі народ "Скрыпка" падкрэслівае грамадскую важнасць пяснярскай справы у той час, калі народ пачынае падымацца да гістарычнага жыцця -абуджае і стварае грамадскую думку, акумулюе вызваленчыя ідэі. "Вам, суседзі" да народа, адчувае сябе, як запявала перад хорам, марыць пачуць водгук сваёй песні ў грамадзе. "Наш палетак"  "Вера беларуса" суцэльны вобраз народа-змагара, - такога, якім хацела яго заўсёды бачыць.

Бацькаўшчына "З чужыны" "Як птушка на скрыдлах, ляцець бы хацела, Як хваля па моры, плыла бы да іх, Узнялася б, здаецца, расінкай на хмары".  "Адкрый, пані" (1915) зяўляецца фальклорнай стылізацыяй і уяўляе сабой творчую пераапрацоўку польскага верша.

10. Жанрава-стылёвая разнастайнасць празаічных твораў Цёткі. Цётка - адна з пачынальнікаў беларускай прозы. Пераважны жанр - апавядання.

Прысяга над крывавымі разорамі”– пракламацыя, з выразна акрэсленай рэвалюцыйнай ідэяй-сцверджаннем права народа на зямлю і волю. Ідэя - еднасць трох асноўных сіл рэв. народа – парабкаў дворных, салдат і работнікаў пецярбургскіх. Гал. герой – гаротнік Мацей – тыпова народная фігура – прадстаўнік абяздоленага дарэвалюц. бел. працоўнага сялянства. Мацей у сне – вобраз-сімвал абяздолення мужыкоў.

«Лішняя» вобраз маладой дзяўчыны, якая адчувае сябе выкінутай з жыцця, усе падзеі апісваюцца ва ўмоўна-сімвалічным плане. Кантраст багатага шлюбу і прысутнасці на ім «лішняй» з яе змрочнымі думкамі («Па збледлым твары хадзілі хмары дум»; «Заснавалі быстра хмары чорна чарней, чорна чарней»). Мы не ведаем, якія абставіны прывялі яе да адчування сябе непатрэбнай гэтаму свету («Ось і свет хвалёны, вялікі, прасторны, а мне некуды дзецца на ім... забыцца»). Але ж быў час, калі яна адчувала сябе шчаслівай: «Услужная памяць прыадчыніла дзверы прошламу... Мілыя, бясконца багатыя мінуты смяяліся да яе, ласкаліся вяснянымі ўздохамі, апляталі чаромхі шэптам змучаны мозг. Перажыты рай ставаў цяперашнім». Пачуццё прадвызначанасці надае твору містычную афарбоўку.

Апавяданні 1910-1914 пераважна драматычныя. Экзістэнцыяльны матыў трагічнай асуджанасці. “Зялёнка” – пра бел. студэнтаў, што вучыліся ў Пецярб. У цэнтры хворая на сухоты курсістка Зялёнка.  “Міхаська” – сірата. адзіная яго радасць – жораў, якога ён, падстрэленага, выратаваў ад пастухоў. Страшэнна непрыгожы ад роду дзіцяці, шкодлівым яго зрабіла адзінота. Ён быў зацюканы ўсімі, ад мачахі да да пастухоў, ад якіх ён адасобіўся, пасучы кароў. Міхаська памёр ад воспы. Апавяд. накіравана супраць чал. чэрствасці, супраць сац. абставін, якія яе нараджалі.

Навагодні ліст” – імітуючы форму, манеру, стыль лістоў непісьменных сялян, Ц. дасціпна раскрывае становішча і настроі ў вёсцы пасля рэв-цыі 1905г.  Падае вобраз маці-пакутніцы, чыё сэрца перапоўнена болем пра сына-вайскоўца, ад якога няма вестак. Тыя ж, што ходзяць па вёсцы, несуцяшальныя: яе Міхася няма, загінуў на манеўрах. Стомленая хатнімі справамі, змучаная холадам, найпершы клопат і думкі мае пра яго, сына: “ Мой ты сынок родненькі, за светамі”. Перасыпаны штодзённымі справамі ліст бацькоў успрымаецца як спроба адхіліць трагедыю, як повязь з роднай зямлёй, з роднай хатай. Бо не можа ён загінуць так недарэчна, паверыць у тое нельга. Яны пішуць да сына, безумоўна, жывога. Каб замацаваць сваю веру ў гэта, як бы хочуць далучыць сына да звычайных зямных спраў, высылаюць яму грошы, “восем злотых”.

Зваротлівы” – гумарэска, мова жывая, смех не прыхаваны. Ц іранізіруе, смяецца і са свайго няўдаліцы-героя, і з ахоўнікаў царскіх парадкаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]