Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история реф.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
15.09.2019
Размер:
71.41 Кб
Скачать

3 Выкарыстанне партызанскай тактыкі

Адметнай рысай паўстанцкіх дзеянняў у Беларусі было выкарыстанне партызанскіх, дыверсійных метадаў змагання. Да таго ж паўстанцы імкнуліся перанесці барацьбу ў так званы "расійскі кардон", на анексіраваную раней тэрыторыю ВКЛ. 1 чэрвеня 1794 г. Я. Ясінскі. выдаў універсал да павятовых конных дыверсійных 300-асабовых аддзелаў. Яны павінны былі ўвайсці ў "расійскі кардон", адцягнуць на сябе сілы акупантаў і, сеючы паніку ў тыле непрыяцеля, адначасова ўздымаць на паўстанне мясцовую шляхту, мяшчанства і сялян. Гэту ініцыятыву ўхваліў Т. Касцюшка. Ён адзначыў, што "ў Літве генерал Ясінскі (загадам Касцюшкі ад И мая Ясінскаму было прысвоена званне гене- рал-лейтэнанта) апярэдзіў маю думку, калі выдаў да сваіх суайчыннікаў праўдзівыя звароты ... якія на ўвесь край павінны быць распаўсюджаны" . Акрамя гэтага універсал а Ясінскім была складзена асобная" Інструкцыя для тых, хто ўваходзіў у расійскі кардон". Яна рэгламентавала жорсткі парадак дзеянняў і паводзін паўстанцаў на акупаванай тэрыторыі. Паводле яе дыверсійныя акцыі павінны былі прывесці да аслаблення сіл праціўніка, што дазволіла б больш упэўнена дзейнічаць асноўным сілам паўстанцаў.

Адным з першых здолеў ажыццявіць такі намер сябар Найвышэйшай Рады Вялікага княства Літоўскага Міхал Клеафас Агінскі. Ён атрымаў дазвол ад Я. Ясінскага на правядзенне разведвальна-дыверсійнага рэйду ў наг прамку Менска. 12 чэрвеня ён выйшаў з-пад Вільні начале асабовага аддзела колькасцю 500 чалавек (200 чалавеккавалерыі пад камандаваннем маёра Т. Корсака і 300 стральцоў, узброеных і забяспечаных уласным коштам са- мога Агінскага) і накіраваўся пад Валожын. Там Агінскі разбіў невялікі расійскі гарнізон, захапіўшы пры гэтым значныя запасы вайсковай амуніцыі, харчавання, і рушыў на Івянец. У Івянцы быў абвешчаны зварот да жыхароў Менскага ваяводства. У ім са спасылкай на тое, што ён пасланы ад "мужнага генерал-лейтэнанта Ясінскага", Агінскі заклікаў далучацца да паўстання, каб "вярнуць Айчыне волю".

3 Менска насустрач Агінскаму па загаду губернатара Няплюева былі высланы значныя сілы. 16 чэрвеня пад Вішневам паўстанцаў сустрэлі і разбілі расійскія войскі. Толькі рэшткі аддзела (150 чалавек кавалерыі і ча- стка стральцоў) змаглі разам з Агінскім прабрацца пад Крэва да Ясінскага. Т. Касцюшка, якому М. Агінскі прадставіў рапарт аб сваёй выправе пад Менск, нягледзячы на няўдачу, адзначыў яе вартасць і карысць: вораг занепакоены, трэба імкнуцца, каб і надалей ён адцягваў значныя сілы для прыкрыцця сваіх тылоў.

Прыкладна ў той жа час з падобнай місіяй у Патавы быў накіраваны з Вільні на чале асабовага коннага аддзеяа (60 чалавек) падпалкоўнік Т. Гарадзенскі. Там ён згодна з "Інструкцыяй" Ясінскага абвясціў Віленскі акт паўстання, рэквізаваў мясцовую канцылярыю і канфіскаваў грашовую касу. У адпаведнасці з радыкальнымі патрабаваннямі Ясінскага сурова распраўляцца не толькі са здраднікамі, але і з тымі, хто спрабаваў ухіляцца ад барацьбы з непрыяцелем, Т. Тарадзенскі загадаў паставіць на пастаўскім рынку дзве шыоеніцы для здраднікаў. Ніхто павешаны не быў, але з Паста- ваў аддзел Гарадзенскага выйшаў папоўнены (у яго ўвайшлі 200 чалавек са "шляхты і ўзброеных сялян").

3 пачатку ліпеня 1794 г. усё большы непакой Цэнтральнай Дэпутацыі ВКЛ выклікала становішча Вільні. Расійскія войскі ўсялякім чынам імкнуліся захапіць сталіцу Княства. 17-18 ліпеня першая спроба ўзяць яе штурмам не ўдалася. Але з гэтага часу расійскія войскі далёка ад горада ўжо не адыходзілі. Каб адцягнуць адсюль іх сілы, а таксама дапамагчы сваім паплечнікам у Полшчы, у жніўні былі арганізаваны два найбуйнейшыя ды- версійныя рэйды беларускіх паўстанцаў на Віцебшчыну, Меншчыну і Магілёўшчыну. Іх узначальвалі М. Агінскі і С. Граб’еўскі.

1 жніўня спачатку невялікі асабовы конны аддзел (50 чалавек) М. Агінскага пакінуў Вільню і праз Немянчын і Свянцяны выйшаў на Браслаўшчыну. Па дарозе ён папоўніўся ўзброенымі фарміраваннямі шляхты і сялян. Колькасць паўстанцаў павялічылася да дзвюх з паловай тысяч чала­век. Сам М. Агінскі называў сваё войска самаахвярным і самаадданым, але кепска дысцынлінаваным і мала спрактыкаваным. На Браслаўшчыне ён пакінуў большую частку паўстанцаў, у тым ліку 1200 касінераў, а сам з трыма эскадронамі конніцы рушыў на Дынабург. Але вызваліць горад такімі сіламі не ўдалося. Вестка аб захопе расійскім войскам Вільні 12 жніўня прымусіла паўстанцаў павярнуць назад.

Бадай самую маштабную спробу палепшыць справы паўстанцаў у Бела-русі зрабіў у канцы жніўня - пачатку верасня падпалкоўнік Стэфан Грабоўскі. 17 жніўня яго амаль двухтысячны аддзел з дазволу М. Вяльгорскага каля Івянца ўвайшоў у "закардонную" Меншчыну. Пры гэтым меркаваўся захоп Менска. Але і гэтым разам не пашанцавала паўстанцам, бо непрыяцельскі гарнізон у Менску атрымаў значнае падмацаванне. Тады аддзел Грабоўскага, сышоўшы з ракаўскага гасцінца, і ў абыход горада праз Койданава накіраваўся да Пухавічаў. Па дарозе паўстанцы грамілі расійскія каманды, разбуралі масты, рабілі засекі на дарогах. Паводле сведчання самога М.Рэпніна, у паўстанцаў не было праблем з забесгіячэннем харчаваннем і фуражом. Кольскасць "грабоўшчыкаў" па дарозе папоўнілася амаль на паўтары тысячы чалавек. 30 жніўня авангард паўстанцаў дайшоў да Бабруйска. Начным нападам горад быў заняты, а невялікі мясцовы гарнізон знішчаны. Ад Бабруйска С. Грабоўскі павярнуў назад, маючы намер захапіць Слуцк. Але пад Любанню шлях яму перагарадзіў генерал П. Цыцыянаў з чатырохтысячным войскам. 4 верасня раніцай пачалася бітва, якая цягнулася цэлы дзень. Пры гэтым С. Грабоўскі апынуўся пад Любанню амаль без пяхоты і значнай часткі конніцы, якія не паспелі напярэдадні пераправіцца цераз раку Арэсу. Паўстанцы біліся мужна, але сілы былі няроўныя. 3 часткай свайго аддзела колькасцю 250 чалавек С. Грабоўскі вымушаны быў капітуляваць. Т.Касцюшка рэйд Грабоўскага на той час не лічыў неабходным. Даведаўшыся пра яго, ён запатрабаваў, каб паўстанцы выйшлі з "расійскага кардона", адцягнулі свае сілы пад Берасце і Гародню. Тым не менш той факт, што на нейкі час аддзелу С.Грабоўскага ўдалося адцягнуць на сябе да 4 тыс. расійскага войска ў Беларусі, ужо сведчыў сам за сябе.

Немалыя надзеі ў пашырэнні паўстання ў Беларусі Т.Касцюшка ўскладаў на дзеянні корпуса генерала К. Серакоўскага. У канцы ліпеня ён накіраваўся з-пад Высокага праз Шарашова на Слонім. Яго задачай было прыкрыццё Вільні і адначасова недапушчэнне захопу Берасця. 3 першапачатковых паўтары тысячы чалавек корпус К.Серакоўскага павялічыўся больш чым удвая за кошт добраахвотйікаў з мясцовай шляхты і сялянства; Асабліва дапамаглі яму ў гэтым берасцейская і кобрынская парадкавыя камісіі. 3 Кобрынскага павета ў корпус улілося 713 чалавек "павятовай міліцыі" і касінераў пад камайдараннем Казіміра Рушчыца. Каля 500 чала­век добраахвотнікаў прыйшло з Берасцейскага павета пад камандаваннем павятовага генерал-маёра Мацея Франкоўскага.

2 жніўня пад Слонімам авангард паўстанцаў К.Серакоўскага сутыкнуўся з перадавой часткай корпуса генерала Дэрфельдэна. Расійскі бок, у адрозненне ад паўстанцаў, панёс даволі значныя страты. Нягледзячы на спрыяльныя ўмовы для далейшага наступления, К.Серакоўскі вырашыў адысці да Ружанаў, а потым пад Бярозы. Ён не рызыкнуў пайсці на Вільню, якая тады фактычна знаходзілася ў аблозе, а накіраваў туды яшчэ з-пад Слоніма толькі аддзел берасцейскіх добраахвотнікаў-касінераў М.Франкоўскага. Яны ўзялі ўдзел у абароне горада 11 жніўня, многія загінулі ў акопах і на віленскіх мурах. Урэшце адыход К.Серакоўскага пад Бярозу, а потым пад Берасце нельга лічыць беспадстаўным. Даходзілі звесткі, што з Украіны ідзе на Беларусь шматтысячны расійскі корпус пад ка­мандаваннем А.Суворава. Менавіта паўстанцам Серакоўскага наканавана было сустрэцца з яго войскамі. 17 верасня непадалёку ад Кобрына, каля в.Крупчыцы, з раніцы і да трэцяй гадзіны дня працягвалася найбуйнейшая бітва часоў паўстання 1794 г. у Бе­ларусь 3 абодвух бакоў у ёй узялі ўдзел каля 15 тыс. чалавек. 3 інфармацыі "шматлікіх шпегаў" Сувораву былі добра вядомыя абходныя шляхі і падыходы да асноўнай пазіцыі паўстанцаў перад крупчыцкім кляштарам кармелітаў. Перайшоўшы рэчку Трасцяніцу, флангавым манеўрам аддзелы А.Суворава змаглі выйсці амаль у тыл піаўстанцам, захапіць узвышша над іх пазіцыяй. Гэта і вызначыла зыход бітвы. Каб не падставіць свае асноўныя сілы пад знішчальны агонь расійскай артылерыі, Серакоўскі аддаў загад адысці. Нават Сувораў вымушаны быў адзначыць мужнасць паўстанцаў: "... атакаваны непрыяцель змагаўся моцна больш за пяць гадзін". Параненымі, забітымі, прапаўшымі без звестак паўстанцы страцілі каля 2 тыс. чалавек. Большасць палеглых складалі малапрактыкаваныя ў вайсковых справах касінеры. Частка з іх ужо пасля бітвы была пасечана казакамі ў сценах крупчыцкага кляштара, дзе яны шукалі сабе паратунку.

Пасля крупчыцкай бітвы Серакоўскі адвёў асноўную частку сваіх сіл пад Берасце, разлічваючы перагрупаваць іх і дачакацца абяцаных падмацаванняў з Польшчы, каб потым зноў прыняць бой, перакрыць Сувораву шлях на Варшаву. Ён разлічваў, што пасляцяжкай бітвы пад Крупчыцамі будзе мець хаця б пару дзён у запасе. Але ўжо праз дзень, 19 верасня, зноў нечаканым абыходным манеўрам праз Мухавец А.Сувораў на світанні ўдарыў па пазіцыях К.Серакоўскага пад Берасцем, каля Тэрэспаля. Гэты нечаканы напад прывёў да поўнага разгрому корпуса Серакоускага, ад якога ўцалела толькі 700 чалавек. 2645 паўстанцаў былі забіты і паранены або трапілі ў палон. Як адзначаў той жа А.Сувораў, "разбежавшися при сражении в леса, кои не сдаются и сами не являются, перестреливают поныне егеря и иная пе­хота, как то и в болотах, кои в них не потонули". Тым не менш Сувораў усё ж амаль на месяц вымушаны быў затрымацца пад Берасцем, перш чым рушыць на сталіцу Польшчы.