Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история реф.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
15.09.2019
Размер:
71.41 Кб
Скачать

1 Пачатак узброенай барацьбы

24 красавіка 1794 г. з абвяшчэння на рынку ў Кракаве "Акта паўстанйя жыхароў Кракаўскага ваяводства" пачалося паўстанне ў Польшчы. Галоўнай яго мэтай дэкларавалася "вызваленне Польшчы ад чужаземнага жаўнера, вяртанне і забеспячэнне цэласці яе межаў, ліквідацыя ўсялякага насілля і узурпацыі як замежнай, так і ўнутранай, забес­пячэнне народнай свабоды і незалежнасці Рэчы Паспалітай". Акт паўстання прызначыў Касцюшку "найвышэйшым і адзіным павадыром і кіраўніком усяго паўстання ... проста з волі народа пакліканага і абранага". У якасці мясцовых органаў па кіраўніцтву паўстаннем прадугледжвалася стварэнне "парадкавых камісій" па ваяводствах і паветах. Яны ў сваю чаргу павінны былі стварыць "дазорныя ўправы". Кожная "дазорная ўправа" павінна была ахапіць 1000-1200 сялянскіх гаспадарак. Прадугледжвалася стварэнне новых рэвалюцыйных судоў, якія павінны былі разглядаць крымінальныя справы аб злачыгіствах, накіраваных супраць паўстання. Аднак новыя органы ўлады - камісіі, управы і суды - не скасоўвалі стары дзяржаўны апарат. Кракаўскі акт паўстання не прадугледжваў і ліквідацыі ма- нархіі. Першая спроба арганізаванага выступления ў BKJI адбылася на тэрыторыі Жамойці, у Шаўлях. Там 16 красавіка 1794 г. быў абвешчаны "Шавельскі акт" паўстання, падпісаны ў асноўным вайскоўцамі. Заклікаючы да паўстання, яго ўдзельнікі на чале з А.Хлявінскім вызначылі мэтай "вяртанне свабоды Айчыне", перамогу над тыраніяй і пакаранне здраднікаў. Але лёс паўстання ў ВКЛ у многім залежаў ад таго, у чыіх руках застанецца ВКЛ.

Ужо з другой паловы 1793 г. Вільня стала адным з цэнтраў падрыхтоўкі паўстання ў Рэчы Паспалітай. Рэвалюцыйная ідэалогія будучага выступ­ления засноўвалася на бачанні яго, па прыкладу Т.Касцюшкі, не толькі вайсковым, але і ўсесаслоўным рухам з выразным антыманархічным і антыфеадальным адценнем. Засваенне французскага вопыту "віленскімі якабінцамі" на чале з Я. Ясінскім непасрэдным чынам адбілася на іх дзейнасці як на арганізацыі паўстання, так і на вызначэнні ў ім ролі ВКЛ на пра­вах самастойнай арганізацыйна-дзяржаўнай часткі. Менавіта французская рэвалюцыя заклікала не толькі да сацыяльнага, але і нацыянальнага вызвалення, абяцала ўсім паднявольным народам падтрымку ў іх змаганні. Вільня паўстал а ўначы з 22 на 23 красавіка 1794 г. Каля 700 чалавек рэгулярнага войска ВКЛ, размешчанага ў сталіцы, пры дапамозе некалькі соцень мясцовых жыхароў у выніку нечаканага нападу і двухгадзіннага бою захапілі ў палон больш за 1000 чалавек з расійскага акупацыйнага гарнізона разам з генералам Арсеньевым.

24 красавіка ў Вільні быў урачыста прыняты і абвешчаны "Акт паўстання народа Вялікага княства Літоўскага". Згодна з ім утвараўся свой незалежны орган па кіраўніцтву паўстаннем - Найвышэйшая Рада ВКЛ. Менавіта ёй аддавалася ўся паўната ўлады ў Княстве. У гэты ж дзень 2328 чалавек падпісалі віленскі акт аб пачатку паўстання і далі прысягу на вернасць яму.

Справе больш канкрэтнай арганізацыі паўстанцкага руху прысвячаўся "У ніверсал да ваяводстваў і паветаў правінцый Вялікага княства Літоўскага і гарадоў вольных". Ен быў абвешчаны ўжо ад імя Найвышэйшай Рады 24 і 25 (паўторна) красавіка 1794 г. Пачынаўся "Універсал..." словамі: "... Слухай, Народзе Літоўскі, што табе гаворыць не кароль слабы са слабейшага яшчэ трона, не свавольны збор людзей, што нічога акрамя марнага тытул у не маюць, але спакойнае згуртаванне спагадлівых тваіх сыноў, якія доўга для вызвалення твайго працавалі тады, калі ты ўжо ў ім зняверыўся". Ва "Універсале..." былі акрэслены галоўныя прыярытэты паўстання - "здабыццё свабоды і роўнасці грамадзянскай", выгнанне расійскіх акупацыйных войскаў, вяртанне ўсіх анексіраваных зямель Вялікага княства Літоўскага. Для абароны паўстання ад ворагаў і пакарання здраднікаў быў утвораны найвышэйшы Крымінальны суд. 3 сяброў Найвышэйшай Рады ўтварыліся яе "дэпутацыі" - забеспячэння, публічнай бяспекі, скарбу і таемная (для кіраўніцтва ваеннымі аперацыямі). Старшыня Рады павінен быў мяняцца кожны дзень паводле алфавіта. Прадугледжвалася дапаўненне першапачатковага (з 29 асоб) складу Рады дэлегатамі ад ваяводстваў і паветаў. У такім разе яна мела ўсе падставы ператварыцца ў самастойны паўстанцкі ўрад. Сярод першага складу Рады былі Антоній Тызенгаўз, прэзідэнт г.Вільні, Юзаф Несялоўскі, ваявода наваградскі, Самуэль Корсак, удзельнік слыннага пратэсту на чале з Т.Рэйтанам супраць першага падзелу Рэчы Паспалітай на сейме 1773 г., Марцін Пачобут-Адляніцкі, рэктар Вілёнскай акадэміі, Якуб Ясінскі, палкоўнік і камендант сталічнага гарнізона. 3 мая Найвышэйшая Рада BKJI прызначыла Я.Ясінскага галоўнакамандуючым над усімі паўстанцкімі сіламі ў краі. 25 красавіка пасля першага свайго пасяджэння найвышэйшы Крымінальны суд вынес смяротны прыгавор апошняму гетману Княства Шыману Касакоўскаму як здрадніку і галоўнаму памагатаму расійскіх акупацыйных войскаў. Гетмана павесілі прылюдна на "французскі манер", на вулічным ліхтары, на пляцы перад віленскай ратушай. 14 мая тут жа быў павешаны экс-маршалак Таргавіцкай віленскай канфедэрацыі І.Швыкоўскі. Праявы "якабінскага тэрору" ў Вільні знайшлі свой працяг у Варшаве 9 мая і 28 чэрвеня, дзе былі праведзены аналагічныя акцыі. Так, сярод павешаных апынуліся нават два каталіцкія біскупы, віленскі - І.Масальскі і інфлянцкі - Ю.Касакоўскі.