Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
У. Жылка ГБЛ.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
10.09.2019
Размер:
120.32 Кб
Скачать

I светлым Хрыстовым

Зіяе аблік. (138)

«Паэма Жылкі рэалізуе адзін з эстэтычных прынцыпаў ра-мантызму, які называюць культам ўяўлення, фантазіі» (Калеснік У. Ветразі Адысея. С. 144.). Моўна-вобразная тканіна твора вызначаецца сімволікай, блізкай да сты-лю рускіх новасялянскіх паэтаў. Матывы вершаў Купалы тут як бы прысутнічаюць сваёй вобразнасцю.

Паэзія Ул. Жылкі яшчэ дастаткова не вывучана. Найглыбей-шую баразну тут правёў Ул. Калеснік, які паспяхова займаўся творчасцю заходнебеларускага паэга доўгі час. Але і Калеснік заўважыў не ўсё — цікавасць да рускай паэзіі.

Макар Краўцоў успамінаў: «Жылка бесперастанку дэклама-ваў вершы Блока, Брусава, Рослаўлева, Карынфскага, Бальмон-та, Сяргея Гарадзецкага. Мяне дзівіла гэткая маса завучаных ім напамяць вершаў, якія я ў значнай меры чытаў раней... Часамі ён цэлымі гадзінамі дэкламаваў мілых яго сэрцу расейскіх паэ-таў...» (Краўцоў М. Мае ўспаміны аб Жылцы // Жылка У. Выбр. тв. С. 282.).

Вядома, што паэтамі «Сярэбранага веку» А. Блокам, П. Брусавым захапляўся Максім Багдановіч. Яго паслядоўнік, можна сказаць спадчыннік, Ул. Жылка таксама не прайшоў міма іх па-этычных здабыткаў. Але калі гаварыць аб уздзеянні рускай паэзіі пачатку веку на творчасць класіка беларускай літаратуры М. Багда-новіча і на паэзію яшчэ недастаткова вывучанага, яркага паэта Ул. Жылку, то яна будзе бадай што падобнай, за выключэннем умоў і часу дзейнасці абодвух паэтаў.

Ул. Жылку, як і М. Багдановіча, вабіла ўменне рускіх паэтаў выяўляць тонкасць, далікатнасць пачуццяў, «інтэлігенцкае» ад-чуванне жыцця, якога яўна бракавала беларускай паэзіі.

«Вершы аб Вільні» адразу захопліваюць ў палон рытміка-ін-танацыйным малюнкам, які запаў у памяць пасля блокаўскай «Незнакомки».

Вялікай вуліцы экзотыка,

Тэатры, кіно, шпіталі:

I маліцвенна ўзносіць готыка

Да неба тонкія шпілі... (75) (684-685)

Вільня — асяродак, калыска беларускай культуры і нават дзяржаўнасці. У Багдановіча яна выклікала шэраг паэтычных асацыяцый, звязаных з даўнінай, гісторыяй краю. Ул. Жылка дае малюнак Вільні, сучаснай для яго, хоць і ў «Вершах аб Віль-ні» ёсць радкі, дзе ўспамінаецца гісторыя краю:

О, Вільня, крывіцкая Мекка,

О, места, — ўсё цуд, хараство!

Дзяржаўная думнасць павеваў,

Узнята рашуча брыво! (76) (1925)

Тэма радзімы, Беларусі, Крывіі — так іншы раз паэт называе родны край — займае сталае месца ў паэзіі Жылкі. Яна гучыць часта як лірычная тэма. Тэрмін «каханне» паэт ужывае не толькі ў дачыненні дзяўчыны, жанчыны, а і ў выяўленні пачуццяў да роднага краю.

Сярод паэтаў Заходняй Беларусі (да прыходу М. Танка) не было такіх лірыкаў, як Ул. Жылка, якія ўмелі перадаваць най-танчэйшыя душэўныя зрухі, перажыванні. Ул. Жлыка ішоў услед за Багдановічам, адчуваючы, што «барацьбянай», наскрозь са-цыяльнай беларускай паэзіі не хапае менавіта гэтай, калі можна сказаць так, інтэлігенцкай вытанчанасці пачуццяў. Бо чытач такі ўжо быў. Яго шэрагі раслі, шырыліся.

Тэма кахання ў паэзіі Жылкі непарыўна звязана з тэмай Бе-ларусі, роднага краю. Найбольш яскрава гэтая рыса жылкаўскай лірыкі праяўляецца ў цыкле «Вершы спадзявання».

Няма збавення

Апроч пекнаты.

У маім маленні

Адзіная ты. (87) (1924-1925)

Вось выказванне самога паэта: «Бацькаўшчына — музыка гукаў, свету, колераў і пахаў (абавязкова пахаў!), адчутая, адбітая і прыня-тая сэрцам. Таму гэта тэма можа быць вырашана толькі ў плошчы сэрца і волі. Матэрыялы геаграфіі, гісторыі, сацыялогіі — яны мо-гуць як матэрыял служыць толькі як струны ў скрыпцы, як тычкі на шляху нашага недасканалага мыслення. Але не болей» (Калеснік У. Ветразі Адысея. С. 219.).

Уяўленне пра хараство нязменна звязана ў Жылкі з радзімай і дзяўчынай. Дзве гэтыя дадзенасці ў ягонай паэтычнай фантазіі стаяць побач. Бо толькі яны могуць выклікаць імпульс для паэ-тычнай дзейнасці, даць крылы натхненню. (685-686)

Хараство разліта ў свеце. I толькі паэт можа яго заўважыць, схапіць ягоны вобраз, увасобіўшы ў малюнак, карціну, што займае месца ў прасторы і часе. Бо абстрактнай красы няма. Яна зямная. Яе трэба падгледзець, знайсці яе музыку, прадметную пластыку, увасобленую ў зрокавых вобразах.

Млынар заставіў застаўкі,

I ледзь плюскочацца рака

Стралой крыла чыркаюць ластаўкі

Люстранасць ясную стаўка

I вее яснавокаю,

Шыракакрылай цішынёй,

І ціш як неба безаблокая,

I ясна на душы маёй

I ў душу палі знахады

(Залатапромені ў ставу).

Адрынь пясняр, згрызоты, захады,

Ўзнясіся песняй к хараству (111)

("***Млынар заставіў застаўкі...",1928)

Што такое паэзія? Як яна нараджаецца? Перш за ўсе павінна быць штосьці змяное, нейкі факт, падзея, пейзажны малюнак, якія, успрынятыя паэтам, прайшоўшы праз ягоную душу, выклі-каюць вобраз хараства

Душа мая тужлівая —

Лілея між балот,

Яна ўзрасла, маўклівая,

Між багны сонных вод.

Ёй сніцца неба сіняе,

Дзе сонечна вясна,

I песнян салаўінаю

Атручана яна (36)

«***Душа мая тужлівая...», 1921)

Гэтыя радкі трохі нагадваюць Багдановіча Толькі тут Іншы паварот думкі Багдановіч не раз спыняе ўвагу на тым, што ха-раство, напрыклад прыгажуня-лілея, можа вырасці сярод бруду, балотнай твані. Ул Жылка прымае гэта як дадзенасць.

Паэт глыбока адчувае прыроду як першасны свет прыгажосці, дасканаласці, гармоніі. Ён як бы дзякуе сваім настаўнікам — таму ж Максіму Багдановічу, Персі Шэлі («Да Персі Шэлі», «Максім Багдановіч») за тое, што яны запалілі ў ягонай душы святы агеньчык прагнасці да тайнаў свету, гармоніі, хараства.

Паэзія Уладзіміра Жылкі не ў меншай ступені нясе ў сабе адчувальнае уздзеянне лірыкі Аляксандра Блока Вядома, яно не ў прамым перайманні, наследаванні. Блок выяўляў самыя тонкія (686-687) зрухі чалавечай душы, як пра лірычнае, асабіста перажытае, гаварыў пра радзіму, рэвалюцыю, усясветныя грамадскія ўзрушэн-ні. Бо Блок быў усеагульным кумірам моладзі Хлопцы, якія ву-чыліся разам з Жылкам, не былі выключэннем. Неакрэсленасць, туманнасць, таямнічасць Незнаёмкі абуджала фантазію, цягу да нязведанага, загадкавага.

У паэтычных мроях Жылкі матыў змагання за хараство свету, рыцарам якога выступае яго лірычны герой, з'яўляецца вельмі адчувальным Гэтаму герою як бы супрацьстаіць чорнае царства брыдоты і смерці «Перад вачыма паэта праходзіць чарада вялікіх у сваіх здзяйсненнях і пакутах постацей». Усе яны рыцары Святла, змагары з цемрай: трагічны Гогаль, парадаксальны Аск. Уальд, святы Гл. Успенскі, хворы Дастаеўскі, мудры Ібсен… I ўсім жорсткі жоўты жах скрывіў болем рот. Сын Цемры — Шал — перамог!» (Калеснік У. Ветразі Адысея. С. 166.).

Ул. Жылка быў цесна звязаны з нацыянальна-вызваленчай барацьбой, якая ішла на абсягах Заходняй Беларусі. Да 1925 г. гэтая барацьба насіла партызанскія формы. Рамантыка адкрытага змагання з ворагам захапляе паэта. Знешнія факты, як заўсёды, трансфармуюцца ў ягонай фантазіі ў суб'ектыўныя эстэтычныя адчуванні, ператвараючыся затым у сімвалы, вобразныя намёкі.

Паказальным у гэтых адносінах з'яўляецца санет «Меч». У рамках санетнай класічнай страфы паэт здолеў скандэнсаваць буру палымяных эмоцый змагара за народнае шчасце:

Я з грамадой іду па шчасце нам,

Мой меч зіхціць непераможны, востры

Змагуся сам — дык сотням перадам! (65) (1924)

Меч-сімвал святога справедчнага змагання, без якога няма жыцця, няма рыцара-змагара за шчасце паняволенай красы, увасобленай у вобразе прыгажуні Беларусі

Паўторымся любоў да роднага краю, яго палёў, лясоў, азёр, рэк Жылка, як і пачуццё да дзяўчыны, жанчыны. называе каханнем Такое пачуццё акрыляе чалавека, спустошаныя душы запаўняе сэнсам жыцця. Мужнасць барацьбіта, гэтага рамантыч-нага рыцара, таксама ёсць схіленне перад Красой, прыгажосцю:

Не бледнуць, у час небяспекі

Стрымаць неслухмяную кроў,

Прад вокам упартым навекі

Не хінуць ганебна далоў. (687-688)

I ведаць — у бойцы зацятай

Пагібельнасць жджэ ваяка,

Ледзь сумніў кранецца шурпата,

Ледзь крыху аслабне рука. (66)

«***Хто мужны, хто смелы, хто дужы...», 1924)

Трохі перайначаныя блокаўскія радкі гучаць у Жылкі, калі ён апявае свайго рыцара-паўстанца.

I покі сэрца поўна гневам,

I гнеў драпежней крумкача, —

Вітаю бой ваяцкім спевам,

І звонам вострага мяча. (78)

(«***Наш лёс, бы кат рукой забоннай», 1923)

Увогуле Ул. Жылка вучыўся многаму ў паэтаў, якіх яго рэва-люцыйная эпоха не прызнавала. У гэтым плане паўстаюць пос-таці Анны Ахматавай, Марыны Цвятаевай, Персі Шэлі, Шатаб-рыяна, Поля Верлена. Ён разумеў паэзію не як суму нейкіх палі-тычных, геаграфічных, сацыяльных фактаў, не як палітграмату, а як вобраз усяго гэтага, а можа, нават не гэтага, пераплаўлены ў душы паэта. Бо метафары, параўнанні нараджаюцца ў фантазіі паэта і не абавязкова звязаны з рэальнымі зямнымі падзеямі.

У 1926 г. Ул. Жылка прыязджае ў Мінск на канферэнцыю па пытаннях мовы і застаецца тут, прымае савецкае грамадзянства. Думка аб пераездзе «на той бок» спела ў ім даўно. Зрэшты ён заўсёды быў звязаны з рэвалюцыйным духам на абсягах Заход-няй Беларусі і не толькі сімпатызаваў гэтаму руху, а, па меры сіл, у ім удзельнічаў.

Ул. Жылка працуе ў «Звяздзе», затым выкладчыкам літарату-ры ў музычным тэхнікуме. Ён, паколькі быў членам пражскага «Маладняка», як бы механічна ўваходзіць у арганізацыю «Ма-ладняка». Але праз нейкі час пераходзіць ва «Узвышша».

У 1927 г. выходзіць зборнік вершаў Ул. Жылкі «3 палёў За-ходняй Беларусі». Паэт вярнуўся ў Савецкую Беларусь у час вы-буху літаратурных спрэчак, вострай ідэалагічнай барацьбы. Ува-ходзячы ўсё глыбей у літаратурнае жыццё, паэт часта друкуецца ў часопісе «Узвышша». Узвышэнцы вабілі Жылку тым, што ў іх творчасці моцна адчуваўся струмень адраджэння, яны любілі на-родную творчасць, шукалі нацыянальныя формы выяўлення творчых імкненняў.

У лютаўскім нумары «Полымя» за 1928 г. з'явілася рэцэнзія Тодара Глыбоцкага (так падпісваў свае крытычныя творы паэт Алесь Дудар), якая, можна сказаць, ушчэнт разбівала паэтычныя дасягненні Ул. Жылкі, не прызнаючы за яго творамі ні эстэтыч-най, ні ідэйнай вартасці. (688-689)

Глыбоцкі-Дудар шукаў у тонкай, глыбока чалавечнай лірыцы Ул. Жылкі таго лабавога лозунгавага трафарэту, якога прытрым-ліваліся многія тагачасныя паэты, асабліва тыя, што прайшлі ма-ладнякоўскую школу. Крытык ні словам не абмовіўся пра грама-дзянскія вершы Ул. Жылкі, сказаўшы пра зборнік, што ён «чу-жы нам па форме і ідэйнаму зместу» (Полымя. 1928. № 2. С. 216.).

Былі другія, станоўчыя рэцэнзіі, якія высока ацэньвалі збор-нік Ул. Жылкі, але ва ўмовах групаўшчыны пэўны ярлык на па-эзію Ул. Жылкі быў навешаны.

Маладнякоўцы рашуча сцвердзілі: «3 творчага боку ў Ул. Жылкі не наглядаецца набліжэння да пралетарскай літарату-ры» (Калеснік У. Ветразі Адысея. С. 289.).

Нягледзячы на непрыемнасці, паэт плённа працуе. Ён за-канчвае цыкл «Вершы спадзявання», распачаты ў Празе, і вершы «Каханню нічога не трэба», «***Млынар заставіў застаўкі», «***Будзь бласлаўлёна, мая маладосць...», «Развітанне» Пенелопы».

У эмігранцкіх колах аж да сённяшняга дня мусіруецца міф пра антыкамунізм жыцця і творчасці паэта. Тым часам гэта да-лёка не так. Не існуе ніводнага выразнага пацверджання гэтага міфа. Ул. Жылка не прымаў у камунізме левасектанцкіх ідэй сусветнай пралетарскай рэвалюцыі. Але і Ленін выступаў суп-раць гэтага.

У 1931 г. Ул. Жылка быў сасланы ў г. Уржум. Там ён праца-ваў выкладчыкам і загадчыкам гаспадаркі ў медтэхнікуме. Хворы на туберкулёз, увогуле маючы слабае здароўе, у 1933 г. ён памёр.

Ул. Жылка быў песняром адраджэння. Адраджэнне для яго лірычнага героя — рыцарская справа, дзе ў адно непадзельнае цэлае сплаўляецца родная Беларусь і каханая дзяўчына. Гэтыя матывы выявіліся з асаблівай мастацкай выразнасцю ў яго творчасці.

О, мой Край, злога ветру пагудкам

Не заліць твойго шчасця зару!

Гэты верш развітання і смутку

Ты згадай ў залатую пару.

Дык бывай жа здаровы, каханы,

Зацвітай і красуй у вякох!

Скажуць людзі: як ліст адарваны,

Па табе я ў чужыне засох. (115)

Навуменка І.Я. Уладзімір Жылка // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 2. Мн., 1999. С. 673-689.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]