Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
конференция 2012.docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
30.08.2019
Размер:
41.12 Кб
Скачать

Агульнаадукацыйная сярэдняя школа №18

Біблейская фразеалогія ў слоўніку

Сарбай Дар’я

9 “В” клас

2012г

Уводзіны

Само слова Біблія, у перакладзе з грэчаскай мовы, абазначае “кнігі”. Гэта зборнік разнастайных формай і зместам твораў старажытнага пісьменства, святое пісанне іўдзейскай і хрысціянскай рэлігій. Біблія складалася на працягу доўгага гістарычнага перыяду — з 12 ст. да н.э. па 2 ст. н. э. — на старажытнаяўрэйскай (Стары запавет) і старажытнагрэчаскай (Новы запавет) мовах. У ёй адлюстраваны драматычны шлях развіцця чалавечай духоўнасці, пачынаючы з сімвалічнай выявы ўзнікнення Сусвету і канчаючы сімвалічнымі малюнкамі “канца свету”.

Гэта самая вядомая, самая папулярная кніга ў свеце. Яна, паводле апублікаваных звестак ЮНЕСКА, займае першае месца ў свеце па колькасці перакладаў на розныя мовы. А перакладзена яна на 1250 моў і дыялектаў. У шмат якіх краінах яна ёсць амаль у кожнай сям’і.

У нас жа пры савецкім рэжыме Біблія была фактычна забаронена. Калі і меў хто гэту кнігу, дык ён хаваў яе за сямю замкамі. Атэістычная прапаганда насіла ваяўнічы, наступальны характар. Як гаварыў шмат гадоў назад А. Салжыніцын, толькі ў Савецкім Саюзе слова “Бог” пішуць з малой літары, але затое тут “КДБ” пішацца аж з трох вялікіх літар. У “Беларускай Савецкай Энцыклапедыі” (1970, т.2, с.322) сказана, што змест Бібліі — “шматлікі набор бязглудзіцы” і што яна “выкарыстоўвалася і выкарыстоўваецца пануючымі класамі для таго, каб трымаць працоўных у паслушэнстве, зацямніць іх свядомасць і ўвекавечыць эксплуататарскі лад”.

На пачатку 90-х гадоў была ліквідавана манаполія кампартыі на ўладу. Падзьмуў вецер часу ў іншы бок, і цяпер амаль усе былыя бязбожнікі сталі нібыта шчырымі вернікамі, а некаторыя ваяўнічыя атэісты, не пакаяўшыся, пасябравалі з вышэйшымі духоўнымі асобамі. І цяпер у вусных выказваннях і друку слова “Бог” адно з самых высокачастотных. А Біблія стала ледзь не настольнай кнігай. Яе лёгка можна набыць у кнігарнях і кіёсках.

Біблія, — чытаем мы сёння ў “Беларускай Энцыклапедыі” (1996, т.3, с.140), — “адзін з самых багатых і складаных помнікаў сусветнай культуры, многія старонкі якога насычаны глыбокай жыццёвай мудрасцю і вызначаюцца вялікай мастацкай сілай”. Асаблівым майстэрствам, высокай ступенню вобразнасці, вышынёй мастацкай якасці вылучаюцца такія, напрыклад, часткі (кнігі) Бібліі, як “Прытчы Саламона”, “Песня песняў”, “Эклезіяст”.

Ніякая іншая кніга ў свеце не аказала такога вялікага ўздзеяння на развіццё сусветнай культуры, як Біблія. Біблейскія сюжэты, матывы, вобразы і сімвалы шырока выкарыстоўваліся на працягу стагоддзяў і цяпер выкарыстоўваюцца ў сусветнай літаратуры, жывапісе, тэатры, музычным мастацтве, кіно. Біблія стала крыніцай шматлікіх тэм сюжэтаў, напрыклад, у творчасці Дантэ, Тасо, Гётэ, Байрана. Біблейскія матывы ёсць у творах шмат якіх рускіх пісьменнікаў (М.В.Ламаносаў, А.С.Пушкін, Л.Талстой, Ф.М.Дастаеўскі, А.Блок, А.Ясенін і інш.). Вобразы і матывы Бібліі знаходзім у творчасці Я.Купалы, З.Бядулі, У.Караткевіча, В.Быкава, Р.Барадуліна і іншых беларускіх пісьменнікаў.

Пакажам гэта на адным прыкладзе. Верш М.Багдановіча “З песняй беларускага мужыка” пачынаецца радкамі:

Я хлеба ў багатых прасіў і маліў,

Яны ж мне каменні давалі;

І тыя каменні між імі і мной

Сцяною вялізнаю ўсталі.

Каб правільна зразумець верш, трэба найперш мець на ўвазе, што ён пабудаваны на развіцці вобразнай асновы евангельскага выслоўя. У Евангеллі (Матвей, 7, 9) чытаем: “Ці ёсць паміж вас такі чалавек, што ў яго сын папросіць хлеба, а ён падаў бы яму камень?”. Гэты выраз стаў крылатым, выкарыстоўваецца ў многіх творах сусветнай літаратуры. Напрыклад, у вершы М.Ю. Лермантава “Жабрак” тая самая вобразнасць. Што і ў М. Багдановіча:

Куска хлеба он просил,

И взор являл живую муку,

И кто-то камень положил

В его протянутую руку.

Параўнанне таксама ў паэме “Дзесяты падмурак” Паўла Труса:

Бо ці ж ёсць на свеце людзі

Без душы й сумлення,

Каб дарылі замест хлеба

Чорствыя каменні?

Элементы евангельскага выслоўя, у якім асуджаецца чэрствасць, бяздушнасць, выразна адчуваюцца і ў паэме А.Куляшова “Хамуціўс”:

Узняўшы бунт, народу-жабраку

Мы камень падалі, а не руку.

Мы гінем ад таго, што абяцалі

Зямлю яму, а не далі ні цалі.

Кнігі Старога і Новага запаветаў доўгі час у шматлікіх народаў былі амаль што адзінай крыніцай асветы. Яны перакладаліся на розныя мовы, у тым ліку на старую беларускую мову, і сталі вытокам многіх фразеалагізмаў. У гэтых адносінах ніводная іншая кніга не можа параўнацца з Бібліяй. У сучаснай беларускай літаратурнай мове ёсць 115 фразеалагізмаў, якія сваім жыццём абавязаны Бібліі.

Тут вылучаюць дзве групы. У першую ўваходзяць выразы, што склаліся на аснове якіх-небудзь асобных біблейскіх эпізодаў. Другую групу складаюць выразы, якія ўзніклі з адпаведных словазлучэнняў (іншы раз ужо метафарызаваных), што сустракаюцца ў Бібліі. Дарэчы, даследчыкі адзначаюць як адну з асаблівасцей Бібліі яе сінкрэтызм — злітнасць, нерасчлянёнасць, адзінства рэальнасці і міфа, гістарычных фактаў і цудаў, філасофіі і паэзіі.

Далей мы разгледзім гэтыя дзве групы.