Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Доп приложения в прогр пед практики 4 курс.doc
Скачиваний:
31
Добавлен:
04.05.2019
Размер:
695.81 Кб
Скачать

Каза-манюка

Жыў дзед ды баба з дачкою.Была ў іх каза. Адправіў дзед дачку пасвіць казу. Цэлы дзень пасвіла яна казу па бары, по дубраўцы, па траўцы, па мураўцы. Увечары прыгнала дахаты.

Дзед пытаецца ў казы:

  • Каза мая, козачка, дзе была? Што ты ела, што піла?

Каза кажа дзеду:

  • Нідзе не была, нічога не ела, не піла. Толькі бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі…

Насварыўся дзед на дачку і назаўтра адправіў бабу.

Цэлы дзень пасвіла баба казу па бары, па дубраўцы, па траўцы, па мураўцы. Увечары прыганяе дахаты. Дзед зноў пытаецца:

  • Каза мая, козачка, дзе была? Што ты ела, што піла?

А каза адказвае:

  • Нідзе не была, нічога не ела, не піла. Толькі бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі…

Дзед і на бабу насварыўся, што дрэнна казу пасвіла. А на наступны дзень апрануў дзед бабіна адзенне, завязаў хустку ды пагнаў сам пасвіць казу. Цэлы дзень пасвіў па бары, па дубраўцы, па траўцы, па мураўцы. Увечары вярнуўся хуценька дахаты, пераапрануўся ў свае адзенне, сеў і чакае казу. Прыйшла каза на двор, а дзед і пытаецца:

  • Каза мая, козачка, дзе была? Што ты ела, што піла?

Каза кажа дзеду:

  • Нідзе не была, нічога не ела, не піла. Толькі бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі…

Узлаваўся дзед на казу, прывязаў яе да плоту, а сам пайшоў касу вастрыць, каб казу рэзаць. Пачула пра гэта каза, сарвалася з прывязі, ды ўцякла ў лес. Знайшла там зайчыкаву хатку і стала ў ей жыць, а зайчыка і на парог не пускае. Сеў зайчык пад елачкай і плача. Ідзе воўк:

  • Чаго, зайчык, плачаш?

  • Як жа мне не плакаць? Была ў мяне хатка. Прыйшоў некі звер, ды выгнаў мяне, а сам у ей жыве, а мяне не пускае.

  • Ну, добра, не плач: выганю я звера.

Падышоў воўк да хаткі, пастукаў хвастом у дзверы, ды кажа:

  • Гэй, звер, рагаты-барадаты, збірай манаткі, ідзі прэч з зайчыкавай хаткі!

А каза як затупае, як замэкае:

  • Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, барадою замяту!

Спужаўся воўк, ды ўцек.

Ідзе мядзведзь.:

  • Чаго, зайчык, плачаш?

  • Як жа мне не плакаць? Была ў мяне хатка. Прыйшоў некі звер, ды выгнаў мяне, а сам у ей жыве, а мяне не пускае.

  • Ну, добра, не плач: выганю я звера.

Падышоў ен да хаткі, патупаў каля дзвярэй, ды кажа:

  • Гэй, звер, рагаты-барадаты, збірай манаткі, ідзі прэч з зайчыкавай хаткі!

А каза як затупае, як замэкае:

  • Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, барадою замяту!

Спужаўся мядзведзь, ды таксама ўцек.

Ідзе певень. Убачыў зайчыка, ды пытае:

  • Чаго, зайчык, плачаш?

  • Як жа мне не плакаць? Была ў мяне хатка. Прыйшоў некі звер, ды выгнаў мяне, а сам у ей жыве, а мяне не пускае.

  • Э, кажа певень, - я такую бяду, адной лапай развяду. Я таго звера ведаю, гэта дзедава каза-манюка…

Падышоў ен да хаткі, захлопаў крыламі, закукарэкаў:

  • Кукарэку!Кукарэку! Заб’ю казу-недарэку!

А каза як затупае, як замэкае:

  • Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, барадою замяту!

Тады певень зноў яшчэ мацней залопаў крыламі, закрычаў:

  • Гэй, каза, збірай манаткі!

Уцякай хутчэй ты з хаткі!

Бо вунь дзед ідзе,

Ен касу нясе…

Як пачула каза пра дзеда з касою, напужалася і кулём выскачыла з хаты. А зайчык з пеўнікам сталі ў хатцы жыць-пажываць ды дабра нажываць.

  1. Гутарка па пытаннях.

- Калі вам было смешна? Сумна?

Фізмінутка

- Назавіце галоўных героеў казкі.

- Давайце размесцім ілюстрацыі да яе ў правільным парадку.

- Каго выгнала з хаткі каза?

- Хто дапамог зайчыку?

- Як дзед даведаўся, што каза манюка?

- А ці добра быць манюкай?

  1. Інсцэніроўка ўрыўка з казкі: Размова дзеда з казой ( два вучні)

- Звярніце ўвагу на словы “Дзе?Што?”, “Нідзе, нічога”. Так гавораць у беларускай мове.

7. Вынік урока.

- Як вы лічыце, калі дачка і бабка пасвілі казу, гэта быў іх вольны час ці не?

- А чым можна займацца ў вольны час?

Гульня “Перакладчыкі”: цацкі, лялькі, вольны час, маляваць, чытаць, гуляць.

- А яшчэ ў вольны час можна дапамагчы бацькам. Скажыце, калі ласка, якую дапамогу вы можаце аказаць ім?

8. Рэфлексія.

Хто лічыць, што ў вольны час можна толькі з цацкамі гуляць – прыляпіце свой магніт да цацак.

Хто лічыць, што можна і з цацкамі пагуляць, і пачытаць, і памаляваць, і спортам займацца – да малюнка, дзе дзеці чытаюць.

Малюнкі цацак

Скорагаворка

Малюнкі: словы да слоўніквай

дзеці чытаюць, работы, хустка (пад

дзеці малююць дошкай – плот)

Назва казкі

Ілюстрацыі да казкі