Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
4 Лекцыі па музычнаму фальклору.doc
Скачиваний:
57
Добавлен:
20.12.2018
Размер:
376.32 Кб
Скачать

Сямейна-абрадавы цыкл

Песні сямейна-абрадавага кола – другі найбольш буйны па масштабах цыкл беларускага раннетрадыцыйнага музычнага фальклору. У нацыянальнай песеннай сістэме ён, як і КЗЦ, з'яўляецца народнай музычнай класікай. Фундаментальны па значэнню, глыбінны паводле вытокаў сямейна-абрадавы цыкл не страціў сваёй актуальнасці і сёння.

Песні сямейна-абрадавага кола накіраваны на ўсталяванне роду, шлюбу, парнай сям'і. Рытмам трох галоўных кульмінацый чалавечага жыцця – нараджэння, дасягнення шлюбнага ўзросту, смерці – вызначаецца агульная структура гэтага цыкла.

Радзіны

Абрад велічання нованароджанага з выпадку надання яму імя мае шматвекавую даўнасць. З прыняццем хрысціянства пераносіцца ў царкву, і старажытны радзінны абрад «размываецца», аднак асноўны сэнс рытуалу – далучэнне дзіцяці да сямейнай, радавой абшчыны – пры гэтым не змяняецца. Таму асаблівая роля пры яго здзяйсненні належыць не толькі родным бацькам, але і традыцыйным прадстаўнікам грамадскасці – кумам, бабцы-павітухе. «У паўсядзённым жыцці адказнасць за дзіця неслі родныя бацькі. У рытуальна акцэнтаванай сітуацыі на авансцэну святочнай дзеі выходзяць «культуралагічныя» бацькі – хросныя» (Я.Крук).

Часта будучая маці прыязджала да бацькоў і трапляла пад апеку бабкі-павітухі, роля якой не абмяжоўваецца медыцынскай дапамогай. Яна выконвала таксама і магічныя дзеянні: клала пад пасцель нож; пастуківала венікам у столь, гукаючы дамавога; расшпілівала гузікі, адмыкала замкі, расплятала косы; тройчы прадзявала праз цяжарную абруч з дзяжы. Адведкі - пасля нараджэння дзіцяці наведвалі парадзіху: тройчы – бабка-павітуха. Без запрашэння наведвалі замужнія сяброўкі, родныя каб дапамагчы сям'і ў хатніх клопатах. У якасці падарунка неслі палатно, старыя сарочкі, яешню, сыр, мёд, кашу (падарункі аддавалі моўчкі).На Палессі прыносяць боршч, аладкі, сырнікі, варэнікі, узвар. Зліўкі – абрад ачышчэння парадзіхі і бабкі-павітухі, якія мылі рукі, суправаджаючы замовамі і магічнымі дзеяннямі. Пасля абраду бабка-павітуха атрымоўвала падарунак.

Перад радзінамі (хрэсьбінамі) бабка-павітуха мыла дзіця, клала на кажух (рэха татэмізму), загортвала ў бацькоўскую сарочку, у рукавы якой насыпалі соль, жыта, хлеб. Трымаючы немаўля на руках, тройчы абыходзіла стол, на якім стаяў каравай-соль. Хлеб за кожным разам цалавала. Дзіцю давалі тры імёны дзіцяці – радавое, уласнае (патаемнае) і мянушку, якія адпавядаюць сучасным імем па бацьку, уласнам імем, прозвішчам. Кум станавіўся на лаву, кума – на тачыльны камень і пераступалі праз тыя прылады працы, якімі павінна ў будучым дзіця валодаць (сякеру, пілу або іголку, верацяно).

Вялікая дзіцячая смяротнасць у мінулым прывяла да таго, што каб падманіць лёс і злых духаў, падкрэслівалі, што дзіця не іх, сцвярджаючы, што яго «бусел прынес» ці «у капусце знайшлі». Часам, каб сіла, што нясе смерць, не магла нічога зрабіць ішлі на падман - аддавалі дзіця першаму сустрэчнаму, які прыходзіў, стукаў у дзверы і прасіў: «Выхавайце маё дзіця як сваё». А дзіця да хрышчэння называлі «лялечкай» або «багаданькай» (такая ж традыцыя адзначаецца і ў іншых народаў – немцаў, латышоў, румын). Ёсць у многіх народаў(украінцаў, немцаў, чэхаў) павер'е, што бусел прыносіць дзяцей. Гэта рэха татэмізма.

На радзінах маглі прысутнічаць толькі жанатыя і замужнія. Вялікае значэнне меў абмен падарункамі, ручнікамі, палатном, хлебам. Садзіліся за стол цесна (каб у дзіцяці зубы былі густыя), падавалі цотную колькасць страў (каб была пара), не напіваліся (каб не стаў п'яніцай). Кумы за сталом імкнуліся шмат гаварыць, каб дзіця было гаворкае. Адзін з ўдзельнікаў пераапранаўся ў «бусла», віншаваў бацькоў, абяцаў прыносіць дзяцей штогод. Абрадавай стравай была «бабіна каша» - каша з прасяных, ячных або грэцкіх круп з цукрам, ці мёдам, на малаке і масле (на большай частцы Беларусі). На Гродзеншчыне яе замяняе яешня, на поўначы Віцебшчыны – пірагі. Яе варыла бабка-павітуха, аздабляла кветкамі, хавала. Госці шукалі, прыносілі штосьці непадыходзячае (гаршчок з гарбузом, бульбай ці нават кацянём). Кум павінен быў выкупіць кашу (торг мог цягнуцца доўга, частку атрыманых грошаў бабка брала сабе, частку аддавала парадзісе – «на мыла»)

Ой, чыя то каша не гарожана, Срэбрам – золатам не абложана?

Трэба тую дыру загарадзіці, Срэбрам-золатам тай аблажыці.

Гаршчок разбівалі аб вугал (калі нарадзіўся хлопчык) ці край (калі дзяўчынка) стала і з найвялікшага чарапка надзяліць гасцей лыжкай кашы, пры атрыманні якой трэба прамовіць пажаданні дзіцяці: «Каб мая ўнучка не была беларучка, рана ўставала і доўга працавала», «Каб мой унучак здаровенькі падрастаў, бацьку з маткай шанаваў».

На галовы бяздзетных прысутных жанчын клалі чарапкі з пажаданнямі ім праз год такой кашы. Рэшткі бабінай кашы неслі дадому дзецям як пачастунак і каб багата жылі. Бацьку частавалі моцна перасоленай кашай, з'еўшы якую, павінен быў даць за яе грошы. Родная бабка, атрымаўшы намітку, тройчы перакручвалася, падскоквала. На працягу абраду госці імкнуліся не звяртаць ўвагі на нованароджанага, каб не сурочыць. Ва ўсходніх і цэнтральных рэгіёнах склалася традыцыя: у вазок, на які ставілі барану, ўпрагаліся госці і каталі бабку-павітуху.

Незалежна ад ступені захаванасці старажытных элементаў змест песнь, што ўваходзяць у радзінную велічальна-віншавальную святочную дзею, не адлюстроўвае хрысціянскага хрышчэння. Асноўная частка радзінных песень – велічальныя і застольныя, якія выказваюць добрыя пажаданні дзіцяці, яго бацькам і родным; паказваюць у выглядзе жартоўных спрэчак ўзаемаадносіны родзічаў маці нованароджанага з родзічамі яго бацькі, што сабраліся на сямейную ўрачыстасць. Па традыцыі першай песняй на хрэсьбінах была велічальная «Дзякуй таму кавалю», у якой бацька параўноўваецца з богам-кавалём, які скаваў дзіця. Шырокую группу ў рэпертуары радзінных песень складаюць песні з вясёлымі кепікамі з бабкі-павітухі, кума, кумы. Назіраецца тэндэнцыя збліжэння застольных песень з мелодыкай лірыка-эпічных або жартоўных песень. У радзінным абрадзе, безумоўна, захаваліся водгаласы татэмнасці, культа Воласа, фетышысцкіх уяўленняў, кантактнай і імітацыйнай магіі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]