Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
4 Лекцыі па музычнаму фальклору.doc
Скачиваний:
57
Добавлен:
20.12.2018
Размер:
376.32 Кб
Скачать

Рэкруцкія і салдацкія песні

Жанр пачаў фарміравацца ў к.XVІІІ – п.ХІХст., бо першы рэкруцкі набор адбыўся ў Магілёўскай і Полацкай губерніях ў 1794г. Сяляне, на працягу двухсот гадоў прайшоўшыя школу антыфеадальнай барацьбы, актыўна супраціўляліся. Здача сялян ў рэкруты вельмі часта суправаджалася ўцёкамі, пошукамі і паімкай, а часам і ўзброенымі выступленнямі. Гістарычныя ўмовы фарміравання жанру адлюстраваліся на спецыфіцы зместу і яго меладычных асаблівасцях. Рэкруцкія песні – адзін з самых значных жанраў беларускага фальклора як у ідэйных адносінах, так і па мастацкаму абагульненню з’яў дзейнасці. У гэтых творах спалучыліся традыцыі жаночай каляндарнай восеньскай лірыкі і песень сялянскай вольніцы. Напевы ваклодаюць пашыраным дыапазонам, ладавай гібкасцю, рытмічнай свабодай, элементамі харавога распеву.

Гэты жанр прымыкае да рэкруцкай песні, значная частка іх сфарміравалася як воінскія песні рускай царскай арміі. Натуральна, што назіраецца ўплыў рускіх і ўкраінскіх салдацкіх песень. Жанравых разнавіднасцей даволі шмат: страявыя-паходныя, ваенна-патрыятычныя, гераічныя. Для іх характэрны рытмічнасць, акцэнтнасць, малая распеўнасць, мелас новага тыпу. Асаблівую групу склалі творы, якія выконваліся на адпачынку - лірычныя, жартоўныя, заліхвацкія з тыповымі прыпевамі:”Ой, да, люлі-люлі”. Найбольш яскрава ў салдацкіх песнях назіраецца ўплыў традыцый канта і каляндарнай лірыкі.

Гарадская песенная культура xyiii – XIX ст.

Да XVІ стагоддзя на Беларусі існаваў агульны песенны стыль, якім карысталіся і сяляне, і гараджане. Але адрозненне ва ўмовах жыцця і побыце паступова стала адлюстроўвацца і ў музычнай культуры. Першым этапам на шляху размежавання гарадской і сялянскай песні стаў кант, які з’явіўся як вынік творчасці гараджан і толькі з цягам часу распаўсюдзіўся на сяле. З часам адбываецца расслаенне музыкі побыту па сацыяльным становішчы насельніцтва. Шляхта і магнаты бавяць час адной музыкай, студэнты і шкаляры – другой, рамеснікі і купцы – трэцяй. Займальныя мерапрыемствы і тэатралізаваныя відовішчы арганізоўваліся ў час гарадскіх свят з ўдзелам прафесійных артыстаў і аматараў (валачобнікаў, скамарохаў, лялечнікаў). Ужо ў XVІ стагоддзі акцёры-скамарохі складалі на Беларусі асобну ю праслойку феадальнага грамадстваі прыраўноўваліся да рамеснікаў.

Гарады, як вядома, падзяляліся на каралеўскія і прыватнаўласніцкія, што накладвала адбітак на гарадской рэчаіснасці. У сярэдзне XVІІ ст. прыватнаўласніцкіх гарадоў было 14 - 17 (40%), у канцы XVІІІ – 12 - 25 (49%). Так што не дзіўна, што да XVІІІ ст. найбольш развітай была маёнткавая музычная культура. Двары князёў і вельмож, меўшых свае войскі і муравыныя замкі, становяцца і культурнымі цэнтрамі. Ў іх ствараюцца прыдворныя тэатры, капэлы, друкарні. Найбольш таленавітых музыкантаў незалежна ад паходжання аддавалі вучыцца ў Еўропу, а потым даручалі адказныя пасады салістаў і капельмаўстраў. Так было пры дварах Радзівілаў у Нясвіжы, Агіньскіх, Астрожскіх, Алелькавічаў, Хадкевічаў і шмат іншых. Прыватны тэатр (1765) Сапег у Ружанах налічваў 60 артыстаў, меў музычную оперную школу і капэлу. На ўсю Еўропу славіўся прыгонны аркестр выдатнага скрыпача, аматара квартэтнага музіцыравання графа Антонія Тызенгаўза (маёнтак Жалудок пад Гродна). У рускага графа Зорыча Шклове было тры аркестры: сімфанічны з іншаземцаў, сімфанічны з прыгонных і рагавы. Слонімская “сядзіба муз” гетмана Міхаіла Казіміра Агіньскага мела канцэртную залу, не саступаючую праслаўленай мангеймскай; існаваў плавучы тэатр, які рухаўся па каналу і рацэ Шчары. (Гетман сам быў нядрэнным выканаўцайна многіх інструментах і папулярным аўтарам паланэзаў, музыкі да тэатральных пастановак.) У 1780 была пабудавана памяшканне для тэатра, а пры ім – школа. Пры гэтым продаж акцёраў не практыкаваўся. Калектывы танцораў са Слоніма і Гродна (так званы «сялянскі балет») сталі пазней асновай знакамітага па ўсёй Еўропе каралеўскага балета ў Варшаве. Танцоры са Шклова і музыканты Горы-Горак праславіліся на сцэнах Санкт-Пецербургскіх тэатраў. Да падзелу Рэчы Паспалітай (1648) на землях Беларусі існавала 26 оперна-балетных тэатраў і каля 30 сімфанічных капэл. Гэты перыяд ў гісторыі Беларусі можна смела лічыць вяршыняй развіцця нацыянальнай культуры.

Большасць гарадскіх пасяленняў был дробнымі, таму духоўная культура жыхароў насіла хутчэй вясковы, чым гарадскі характар. Масавыя гулянні праводзіліся ў час царкоўных святаў, кірмашоў, якія адыгрывалі ролю не толькі месца куплі-продажу, але і камунікацыйных цэнтраў. Іграў ваенны аркестр, наладжвалі феерверкі, не абыходзілася і без сялянкага музыканта з лірай, самаробнай скрыпкай. На мяжы XVІІ- XVІІІ папулярнымі былі творы В. Казлоўскага (жанр прамежкавы паміж кантам і рамансам), расійскія песні В.Цітова, песні на тэксты “Рыфматворнай псалтыры” С.Полацкага.

Да XІX ст. цахі рамеснікаў праводзілі тэатралізаваныя шэсці з нагоды рэлігійных святаў. Пры гэтым, натуральна, на рэпертуар аказвала ўплыў канфесійная прыналежнасць: праваслаўная царква арыентавала сваіх прыхажан на рускую культуру, каталіцкая – на польскую. З пачатку XІX ст. музычнае жыццё канцэнтруецца пераважна ў буйных гарадах, такіх як Мінск, Віцебск, Гродна, Магілёў. Паколькі значную ролю ў фармірованні гарадскога насельніцтва адыгралі вяскоўцы, доўгі час захоўваліся рысы традыцыйнага сялянскага побыту і традыцыйнай народнай песнятворчасці ва ўсёй яе жанравай разнастайнасці. У гарадскім фальклоры знаходзіцца месца і для фальклору рабочых. Працоўныя зімой збіраліся на вечарыны, запрашалі гарманіста, скрыпача, цымбаліста, спявалі песні, танцавалі польку, кракавяк, падыспань, кадрыль. Мяшчане і чыноўніцкая моладзь пад гармонік або фартэпіяна танцавала вальсы, танга, мазуркі, полькі. Інтэлігенцыя садзейнічала стварэнню ў гарадах аматарскіх музычных і драматычных гурткоў. Наладжваліся публічныя лекцыі, канцэрты, музычныя і літаратурныя вечарыны. Ствараюцца аркестры, ставяцца аматарскія спектаклі. Пачынаюць ўзнікаць клубы людзей аднаго сацыяльнага кола – дваранскія, афіцэрскія. Вялікую папулярнасць на пачатку ХХ ст набыў тэатр. У гэты ж час з’яўляюцца першыя кінатэатры (у Мінску 1912 г. – «Гігант», «Эдэм», «Мадэрн»).

Вышэйшага ўзроўню гарадскі стыль дасягнуў у XVІІІ – XІXст. Асабістыя прыкметы:

  • просты, дакладны рытм;

  • апора на натуральны мажор і гарманічны мінор;

  • падпарадкаванасць меладычнай лініі гарманічнаму мысленню (рух па гуках акордаў);

  • яскравая накіраванасць мелодыі да кульмінацыі;

  • выкарыстанне сілабатанічнага верша(таму амаль няма рытмічнай імправізацыі).

Гарадская песня вельмі разнастайная па жанрах. Шырокае распаўсюджанне атрымалі розныя віды бытавой лірыкі: лірыка-апавядальныя песні (“Среди долины”, “Стонет сизый”), балады (“По Дону гуляет”, “Хас Булат удалой”), героіка-патрыятычныя (“Есть на Волге утёс”), студэнцкія, застольныя (“Не осенний мелкий дождичек”) песні, але найбольшай папулярнасцю карысталіся рамансы, якія выконвалі пад акампанемент гітары.

Літаратурную аснову гарадскіх песнь скаладалі разнастайныя крыніцы:

  1. аўтарскія вершы самадзейных паэтаў-аматараў (Мерзлякоў ”Среди долины”, Неледзінскі-Мелецкій ”Выйду я на реченьку”);

  2. вершы знакамітых паэтаў (Пушкін”Зимний вечер”, Глінка ”Не слышно шуму городского”, Казлоў ”Вечерний звон”, Шаўчнка ”Рэве тай стогне”)

  3. тэкставыя апрацоўкі

  4. уласна народныя

Асабістую групу скаладаюць песні, створаныя каіпазітарамі-прафесіяналамі, але атрымаўшыя “статус” народных, дзякуючы роднасці па мове да сапраўдных народных песень і надзвычайнай папулярнасці. Гэта творы Булахава і Вяземскага “Тройка мчится, тройка скачет”, Варламава і Цыганава ”Вдоль по улице метелица метёт”, ”Красный сарафан”, Гарліцкага і Нікалаеўскага ”Под дугой колокольчик”, Сурыкава ”Тонкая рябина”. Некаторыя песні ў працэсе бытавання значна змяняліся. Так, раманс Гурылёва “Пасля бітвы” ператварыўся ў народную песню “Раскинулось море широко”, а твор Варламава ”Вверх по Волге” стаў шырока вядомай песняй ”Вниз по Волге-реке”. Складаны лёс мела песня “Когда я на почте”(першапачатковы варыянт верша на польскай мове написаў Ў. Сыракомля, на русскую мову тэкст пераклаў Л. Трэфалеў, і толькі з цягам часу з'явілася музыка).

Жанр прыпевак - найбольш тыповы для песеннага быту канца ХІХ-пач. ХХ ст. Дзякуючы сваёй краткасці, нескладанай мове, прыпеўкі дэманстравалі гатоўнасць да імгненнага водкліку на падзеі. Гэты самы хуткарэагуючы жанр народных песень атрымаў у розных рэгіёнах розныя назвы: каратушкі, частухі, скамарошныя, перавыркі, прыгудкі. Трывалая сувязь з танцам знайшла адлюставане ў назвах скакухі, вытанкі, падскокі. Аналагічныя жанры на Украіне зваліся каламыйкамі, у Расіі – частушкамі і страданіямі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]