Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история экзамен.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
15.12.2018
Размер:
343.04 Кб
Скачать

24Берасцейская царкоўная унія. Барацьба уніяцкай царквы за існаванне і самабытнасць.

Берасцейская унія — акт пра арганізацыйнае аб'яднанне каталіцкай і праваслаўнай цэркваў на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Абвешчана ў кастрычніку 1596 на царкоўным саборы ў Брэсце, зацверджана каралём Рэчы Паспалітай Жыгімонтам III Вазам.

Асноўнымі фактарамі ажыццяўлення уніі былі: рэфармацыя і контррэфармацыя канца 16 ст. у Рэчы Паспалітай, і барацьба праваслаўных цэркваў ВКЛ і Масквы за пераняцце кіравальнай ролі канстанцінопальскага патрыярхату (2-я пал. 15—16 ст.), на агульным фоне каталіцкай экспансіі на землі ВКЛ (з кан. 14 ст.).

Пасля прыняцця ўніі не павінна было быць ломкі звычаяў і традыцый – знешне нічога не змянілася. На гэта вельмі спадзяваліся ініцыятары аб’яднання цэркваў. 23 снежня 1595 г. І.Пацей і К.Тарлецкі сустрэліся ў Рыме з Кліментам VIII, які згадзіўся з усімі ўмовамі і падпісаў папскую буллу аб уніі. 6-9 кастрычніка 1596 г. ў Бярэсце на царкоўным саборы, куды з’ехаліся прыхільнікі ўніі, уніяцтва было канчаткова аформлена як рэлігійны накірунак. Грамадства ўспрыняла ўвядзенне ўніі па-рознаму. Частка насельніцтва рашуча яе падтрымала асабліва ў епархіях, што ўзначальвалі прыхільнікі ўніі, частка насельніцтва рашуча адмовіліся ад рэформы. Уніяцтва праз падтрымку дзяржавы і культурна-асветніцкую дзейнасць паступова пашыралася сярод сельскага насельніцтва і гараджан, дробнай шляхты. Да пачатку XVIII ст. яно стала самай масавай рэлігіяй у княстве

Уніяцкая царква ліквідавана у 1839. на беларусі.

25Сацыяльна – эканамічнае становішча Беларусі у складзе рп. 16- 18ст.

Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVI-XVIII ст.Напярэдадні Люблінскай уніі на Беларусі пражывала 1 800 тыс. жыхароў, якія па свайму сацыяльна-эканамічнаму становішчу адносіліся да трох саслоўяў: шляхты, сялян, мяшчан. Шляхецкае саслоўе дзялілася на групоўкі. Найбольш буйнымі былі магнаты. Яны складалі сенатарскае саслоўе і валодалі ў большасцю сялянскіх гаспадарак.Самай шматлікай была група дробнай шляхты, але ў яе руках былі толькі 28% сялянскіх гаспадарак.У сярэдзіне XVI ст. шляхта, як ваенна-служылае саслоўе, пачынае разлагацца знутры: шукала багацця праз рамяство і гандаль. У 1633 г. сейм абвясціў, што не толькі шляхціч, але і яго нашчадкі назаўсёды будуць пазбаўлены шляхецкіх правоў за гандаль ці шынкарства.Самым шматлікім саслоўем феадальнага грамадства былі сяляне. Аграрная перабудова гаспадаркі была вызначана каралём у 1557 г. Незалежна ад мясцовых асаблівасцей рэформы, яе вынікі ўсюды былі аднолькавыя: заснаванне фальварачнай гаспадаркі, канчатковае запрыгоньванне сялян, павелічэнне сялянскіх павіннасцей, рост даходаў дзяржаўнага скарбу і шляхты.У выніку рэформы адбыліся змены ў прававым становішчы сялян. Пасля рэформы сяляне дзеляцца на наступныя катэгорыі: цяглыя, асадныя, сяляне-слугі.У выніку аграрнай рэформы адбыліся амаль што рэвалюцыйныя змены:1) Была разбурана сялянская абшчына ў Цэнтральнай і Заходняй Беларусі, дзе пачало ўкараняцца падворнае землекарыстанне;2) змяніліся катэгорыі сялян, іх прававое і эканамічнае становішча;3) сялянская гаспадарка пачала ўцягвацца ў рыначныя адносіны;З другой паловы XVII ст. пачынаецца эканамічны заняпад Беларусі. Ён быў выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту, разбурэннем гаспадаркі, як у выніку антыфеадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так і знешніх войнаў. Аднаўляць разбураную гаспадарку пачалі з раздачы зямлі сялянам і перавод іх на грашовы і натуральны аброк.З аднаўленнем гаспадаркі вяртаецца паншчына і павялічваюцца павіннасці.Яшчэ адным саслоўем былі мяшчане – жыхары гарадоў. Саслоўе мяшчан павялічвалася за кошт вольных сялян, уцекачоў і прыгонных.Да першай паловы XVIII ст. магдэбургскае права мелі ўсе буйныя гарады.Саслоўе мяшчан складалася з заможных вярхоў, сярэдняга пласта і беднаты.Асновай эканамічнага жыцця гарадоў былі рамёствы і гандаль.У той час пачынаюць стварацца ўласныя карпарацыі рамеснікаў – цэхі.Пашыраўся гандаль як унутраны, так і знешні. Найбольш трывалыя сувязі былі з Расіяй, Польшчай, Левабярэжнай Украінай, Рыгай, з краінамі Заходняй Еўропы.У 1784 г. было завершана будаўніцтва канала Агінскага, які злучаў Нёман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала.Такім чынам, сельская і гарадская гаспадарка Беларусі да сярэдзіны XVIII ст. была ў асноўным адноўлена.

Знешняя палітыка РП. Войны.

Першай вайной Рэчы Паспалітай была Лівонская. У падзеле Лівоніі пачынаюць праяўляць зацікаўленасць: Швецыя, Польшча, ВКЛ, Данія і Расія. Згодна з пагадненнем паміж Расіяй і Лівонскім Ордэнам ордэн абавязваўся не заключаць дагавораў з Польшчай. Але ён парушае гэта пагадненне. Гэта падштурхнула Івана Грознага пачаць у 1558 г. ваенныя дзеянні супраць Лівоніі.

У выніку Лівонскай вайны аказалася спустошанай і зруйнаванай паўночна-усходняя частка Беларусі, загінула шмат насельніцтва, знішчаны культурныя каштоўнасці.

Да актыўнай рускай палітыкі феадалаў падштурхнула “смута” ў Расіі. Таксама спрыяльныя ўмовы для правядзення актыўнай рускай палітыкі склаліся і ў тым, што памёр брат цара Дзмітрый. У ролі самазванца выступіў беглы манах.

Праз год падман пачаў выкрывацца і масквічы зверглі Лжэдзмітрыя з прастолу.

Праз некаторы час з’яўляецца новы Лжэдзмітрый, які нібыта ў другі раз цудам выратаваўся ад смерці. На дапамогу яму прыходзяць атрады польскіх магнатаў. Але ж і ён пацярпеў паражэнне.

У 1609 г. польскі кароль Жыгімонт III распачаў адкрытую інтэрвенцыю супраць Расіі.

Масква апынулася ў руках інтэрвентаў.

У 1611 г. у Ніжнім Ноўгарадзе ствараецца народнае апалчэнне супраць інтэрвентаў. У кастрычніку 1612 г. апалчэнцы вызвалілі Маскву. У 1613 г. на расійскі прастол быў абраны Міхаіл Раманаў.

Вайна 1654–1667 гг. – гэта нацыянальна-вызваленчая барацьба беларускага народа супраць польскіх паноў і каталіцкай экспансіі за ўз’яднанне з Расіяй. Амаль адразу былі заняты 33 гарады.

Летам 1655 г. амаль уся Беларусь была занята рускімі войскамі.

Не абмінула Беларусь і Паўночная вайна (1700–1721). Данія, Расія, Саксонія і Рэч Паспалітая заключылі саюз супраць Швецыі.

Ваенныя дзеянні распачаў Аўгуст II. Праз некаторы час Данія церпіць параженне ад Карла XII.

Пасля адной бітвы пад польскім горадам, дзе рускія атрымалі перамогу, галоўныя шведскія войскі накіраваліся на Беларусь. Пры набліжэнні шведаў беларускае насельніцтва хавала збожжа, жывелу. Шведскае войска галадала.

Бітва паміж Левенгаўптам і Пятром І, які ўзначальваў атрад з 12 тыс. чалавек, адбылася 1708 г. Шведы пацярпелі паражэнне.

Генеральная бітва Паўночнай вайны пачалася 27 чэрвеня 1709 г. наступленнем шведаў пад Палтавай. Руская армія атрымала бліскучую перамогу.

Беларусь у выніку вайны страціла 700 тыс. жыхароў, многія паветы былі спустошаны.

Такім чынам, войны Рэчы Паспалітай у другой палове XVII – XVIII ст., якія закранулі і Беларусь, не прынеслі і не маглі прынесці якіх-небудзь здабыткаў.

Рэч Паспалітая у Паўночнай вайне. 1700 – 1721

у 1700 г. у саюзе з Данiяй i Расiяй выступiў супраць Швецыi. Расiя ў Паўночнай вайне iмкнулася заваяваць землi, якiя былi захоплены Швецыяй у пачатку XVII ст. i зачынялi ёй выхад у Балтыйскае мора.

       Вайна пачалася няўдала для саюзнiкаў. Беларусь стала арэнай ваенных дзеянняў. Падчас Паўночнай вайны ВКЛ, бадай, у апошнi раз выступiла ў якасцi самастойнага фактару еўрапейскай палiтыкi. У 1702-1703 гг. памiж княствам i Расiяй былі падпiсаны тры мiждзяржаўныя пагадненнi аб сумесных дзеяннях супраць Швецыi. Расiя iмкнулася выкарыстаць антышведскiя настроi шляхты, каб уцягнуць Рэч Паспалiтую ў вайну, надоўга затрымаць шведскiя войскi на яе тэрыторыi, што дало б магчымасць самой лепш падрыхтавацца да вайны. Расiйскi ўрад абяцаў ваенную i фiнансавую дапамогу i нават распрацоўваў праект пераходу ВКЛ пад вярхоўную ўладу цара.

Восенню 1704 г. у Беларусь уступiла амаль 60-тысячнае расiйскае войска пад камандаваннем Рапнiна, Па беларускай зямлi пачаў гуляць смерч спусташэння. Рэч Паспалiтая ператварылася "ў заезджы двор i карчму" для чужаземных войскаў.

28 верасня 1708 г. пад вёскай Лясная ля Прапойска (сучасны Слаўгарад) руская армiя разграмiла шведскі корпус генерала Левенгаўпта, які ішоў з Рыгі на дапамогу Карлу ХІІ.

Разгром шведаў пад Палтавай (27 чэрвеня 1709 г.) рэзка памяняў палiтычную сiтуацыю ў краiне. Трон Рэчы Паспалiтай пры падтрымцы саксонскага войска зноў заняў Аўгуст II, межы Рэчы Паспалiтай пасля Паўночнай вайны засталiся некранутымi, але яна згубiла свой суверэнiтэт i ўсё больш пападала ў залежнасць ад палiтыкi расiйскага манарха. Вялiкае княства Лiтоўскае зноў было адкiнута на дзесяткi гадоў назад у сваiм гаспадарчым развiццi. Сельская гаспадарка, гарады, рамяство, гандаль прыйшлi ў глыбокi заняпад. Вялiкай цаной заплацiў беларускi народ у гэтай вайне. Агульныя страты насельнiцтва склалi каля 30%,

Прычыны і вынікі першага падзелу РП

Прычыны падзелаў Рэчы Паспалітай заключаліся най-перш ва ўнутрыпалітычным становішчы самой дзяржавы. Яно характарызавалася як палітычны крызіс, або бязладдзе.

---Нябыло моцнай дзяржаўнай улады.

---становішча было вынікам злоўжывання шляхецкімі вольнасцямі – права свабоднага вета.

----Так жа атсутнасць моцнага войска у караля

----баявымі дзеяннямі ў гады Паўночнай вайны, Рэч Паспалітая стала нямоглай.

5 жніўня 1772 года Расіяй і Прусіяй у Санкт-Пецярбургу была падпісана канвенцыя, паводле якой да Расіі пераходзілі цалкам Мсціслаўскае і Інфляндскае ваяводствы, усходнія землі Мінскага ваяводства і большая частка Віцебскага і Полацкага ваяводстваў. У адпаведнасці з гэтымі дакументамі Аўстрыя атрымоўвала Галіцыю, Прусія – Памор'е (апроч Гданьска) і частку Вялікай Польшчы.

Рэформы РП. Канстытуцыя 3 мая 1791.

Спробай выратаваць дзяржаву ад гібелі стала прыняцце соймам 3 мая 1791 г.Канстытуцыі Рэчы Паспалгтай. Кансты-туцыя ліквідавала падзел Рэчы Паспалітай на Полынчу і ВКЛ, абвясціла агульную дзяржаву з адзіным урадам, агуль-ным войскам і фінансамі. Хаця Канстытуцыя заклала аснову для вывядзення Рэчы Паспалітай з крызісу, аднак час на рэ-фармаванне дзяржавы быў ужо ўпушчаны.

3 мая 1791 года Вялікі сойм (17881792) прыняў першую канстытуцыю ў Еўропе. У працы над праектам Канстытуцыі працавалi самыя розныя асобы: нават кароль Станiслаў-Аўгуст прыняў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы гэтага вялiкага дакуманта. Нарады наконт Канстытуцыi адбывалiся таемна ў каралеўскiм палацы, дзе жыў лекар караля ксёндз Сцыпiён Пiятолi. Канстытуцыя 3 маяя складалася з 11 артыкулаў. Былi лiквiдываныя права "Liberum Veto", выбары караля шляхтай i абавязковасць соймiкавых iнструкцый для паслоў, уводзiлася спадчынная манархiя, выканаўчая ўлада перадавалася каралю, якi падпарадкоўваўся Сойму. Становiшча сялян не было палепшаным. Канстытуцыя 3 мая зрабiла крок да стварэння цэнтралiзаванай унiтарнай дзяржавы: адзiнае войска, скарб i пад. З гэтым не пагадзiлiся паслы ВКЛ, якiя дамаглiся заключэння 20 кастрычніка 1791 "Узаемнай гарантыi" ВКЛ i ПК, дзе былi абумоўленыя ўмовы раўнапраўнага ўдзелу прадстаўнiкоў ВКЛ i ПК у кiраваннi краiнай.

Безумоўна, канстытуцыя насіла прагрэсіўны характар. Адчуваўся уплыў Французкай рэвалюцыі, але ужо было поздна.

Другі падзел РП. Пўстнне Т. Касцюшко. Трэці падзел Рэчы Паспалітай і яго вынік.

другі падзел Рэчы Паспалітай быў толькі замацаваннем фактычнага стану. 12 студзеня 1793 паміж Расіяй і Прусіяй была падпісаная новая канвенцыя. Расія атрымоўвала ўкраінскія землі Польшчы з гарадамі Жытомір, Камянец-Падольскі, а таксама землі ВКЛ з гарадамі Менск, Слуцк, Пінск, Жытомір. Прусіі дасталіся частка Вялікай Польшчы і Куявія, а таксама Гданьск.

Паводле другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе цэнтральная частка Беларусі была далучаная да Расійскай імперыі.

Сейм 1793 (апошні ў гісторыі Рэчы Паспалітай) вымушаны быў ратыфікаваць дагаворы з Расіяй і Прусіяй, якія замацоўвалі вынікі Другога падзелу. Адначасова без абмеркавання была зацверджаная новая канстытуцыя, фактычна пераўтвараўшая рэшткі Рэчы Паспалітай у васала Расійскай імперыі.

Польскія патрыёты, не змірыўшыся з рашэннямі сейма, у сакавіку 1794 абвясцілі ў Кракаве аб пачатку паўстання супраць замежных войскаў. На чале паўстання стаў Тадэвуш Касцюшка, пры ім быў створаны Галоўная нацыянальная рада. У першай буйной бітве – пры Рацлавічах – паўстанцы атрымалиі перамогу над рускімі войскамі. У красавіку перамаглі паўстанні ў Варшаве, а таксама ў сталіцы ВКЛ Вільні. 7 мая Касцюшка выдаў Паланецкі універсал, якім сялянам даравалася асабістая воля, скарачаліся памеры паншчыны, прызнавалася спадчыннае права сялян на апрацоўваемыя імі землі. Аднак шляхта ўсяляк сабатавала правядзенне гэтага ўніверсала ў жыццё, а ў самой Варшаве пачаліся сутыкненні паміж Галоўнай нацыянальнай радай і мяшчанамі, якія выступалі за больш радыкальныя меры.

Між тым у чэрвені прускія войскі ўступілі ў Кракаў, а рускія – у жніўні ўзялі Вільню. У лістападзе, не вытрымаўшы націску войскаў А.В. Суворава, здалася і Варшава.

3 студзеня 1795 была падпісаная канвенцыя аб трэцім падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй і Аўстрыяй, а 24 кастрычніка падобная жа канвенцыя была падпісаная паміж Прусіяй і Расіяй. Да Расіі адышлі Заходняя Валынь, а таксама рэшткі ВКЛ і Курляндыя. Аўстрыя атрымала малопольские землі з Любліным і Кракавым, Прусія – частку Падляшша і Мазавецкіх земляў з Варшавай, а таксама частка Жамойці.

У 1795 адбылося поўнае паглынанне Расійскай імперыяй тэрыторыі Беларусі.

Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне.

Далучэнне Беларускіх зямеь да Расійскай імперыі. Палітыка царызму на Беларусі.

У выніку трох падзелаў (1772, 1793, 1795 гг.) Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне. Да Расіі адышла тэрыторыя Беларусі з насельніцтвам каля 3,3 млн чалавек.3 канца XVIII ст. пачынаецца новы этап беларускай гісторыі, цесна звязаны з гісторыяй Расійскай дзяржавы. Насельніцтва беларускіх зямель на працягу месяца пасля выхаду ўказу аб іх уключэнні ў склад Расіі прыводзілася да прысягі. Большая частка магнатаў і шляхты прынесла прысягу новай уладзе.На Беларусь былі распаўсюджаны агульныя прынцыпы расійскага кіравання.Расія па форме дзяржаўнага ладу была абсалютнай манархіяй. Беларусь дагэтуль развівалася ва ўмовах дзяржавы, для якой былі характэрны палітычная анархія і вялікая самастойнасць месцаў.У эканамічным і палітычным развіцці Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ў канцы XVIII ст. меліся пэўныя адрозненні.Былі адрозненні і ў формах дваранскага землеўладання, і ў прававым статусе дваранства Расіі і Рэчы Паспалітай. Расія не ведала землеўладання такой сацыяльнай групы, як дробная шляхта.Рсійскі ўрад рашуча ліквідаваў бескантрольную самастойнасць феадалаў. Шляхта згубіла правы на ўтрыманне свайго войска і ўласных крэпасцей.У адносінах да каталіцкага касцёла расійскім урадам таксама праводзілася даволі асцярожная палітыка. Кацярына ІІ улічвала, што практычна ўсе беларускія магнаты і шляхта з’яўляліся католікамі. Таму за католікамі захоўвалася права на свабоднае выкананне абрадаў.На беларускае насельніцтва была распаўсюджана і расійская падатковая сістэма. Асноўным заканадаўчым кодэксам заставаўся Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Незадаволенасць прымусіла ўрад неўзабаве стаць на шлях узмацнення сваіх пазіцый у беларускіх землях.Першым крокам у гэтым напрамку з’явілася ўвядзенне ў Беларусі землеўладання рускага дваранства за кошт дзяржаўнага фонду.Наступным крокам, які павінен быў умацаваць пазіцыі расійскага ўрада ў Беларусі, было паступове абмежаванне правоў мясцовага дваранства.

Крызіс феадальна – прыгоннецкай сістэмы. Эканамічныя рэформы 30-50 г 19 ст.

У першай палове XIX у. у Беларусі адбываліся агульныя для Расійскай імперыі працэсы, якія загадай да распаду феадальна-прыгонніцкай сістэмы, да ўзнікнення новых - капіталістычных адносін. Аб гэтым сведчыць развіццё прамысловасці, рост гарадоў і гандлю. З 1825 па 1859 гг. у пяці заходніх губернях лік прамысловых прадпрыемстваў павялічвалася з 96 да 549, а колькасць працоўных на іх - з 3310 да 6508 чалавек, сярод якіх вольнанаёмныя складалі 43%. З'явіліся першыя фабрыкі ў мястэчках Хомск і Косава Гарадзенскай губерні, дзе ўжываліся паравыя рухавікі. Сфармаваліся такія галіны, як железообрабатывающая, шкляная, папяровая, бурачнацукровая. Уладальнікамі мануфактур і фабрыкаў былі абшарнікі.

У першай палове XIX у. адбываўся прыкметны рост гарадоў і гандлю. З канца XVIII у. па 60-е гады XIX у. насельніцтва беларускіх гарадоў узрасло ў 4 разу (з 82 тыс. да 320 тыс. чал), а ўдзельная вага гараджан у агульнай колькасці насельніцтва павялічыўся з 3,5 да 10%. Рост гэты быў абумоўлены галоўнай выявай тым, што габрэйскае насельніцтва было прымусова пераселена з вёсак у мястэчкі. Развіццё прамысловасці і гарадоў стымулявала развіццё гандлю.

Прыстасоўваючыся да запатрабаванняў рынка, абшарнікі пераладжвалі свая гаспадарка, высейваючы схаднейшыя ў таварным стаўленні культуры. З'явіліся раёны з той або іншай спецыялізацыяй сельскагаспадарчай вытворчасці. Адной з доходнейших культур стаў бульбу. Ён стаў не толькі важным прадуктам сілкавання, але і асноўным сырцом броварных заводаў, якія давалі да 60% усіх прыбыткаў абшарніцкіх гаспадарак.

Да 50-м гадам XIX у. працэс распаду феадальна-прыгонніцкай сістэмы перайшоў у становішча крызісу. Яго паказчыкам з'явілася скарачэнне прыросту насельніцтва, спусташэнне сялянскай гаспадаркі, заняпад абшарніцкіх маёнткаў. Пасевы хлеба ў 50-е гг. скараціліся ў параўнанні з першым дзесяцігоддзем XIX у. у 1,4 разу. Ураджайнасць знізілася ў апошнім дзесяцігоддзі перад рэформай на 24 - 42% адносна да пачатку XIX у. Рэзка павялічыліся нядоімкі па дзяржаўных падатках і плацяжам. Да 1856 г. яны склалі 8 млн. рублёў. Перыядычна паўтараліся неўрадлівыя гады. За 1820 - 1850 гг. у Віцебскай і Магілёўскай губернях іх было дзесяць. Да 1859 г. у пяці беларускіх губернях каля 60% прыгонных сялян былі закладзеныя іх уладальнікамі З мэтай паслаблення крызісу прыгонніцкіх адносін у абшарніцкай вёсцы ўрад пахабна на правядзенне інвентарнай рэформы, пачатак якой паклаў указ 15 красавіка 1844 г. Іста яе зводзілася да рэгулявання памераў надзелаў і фіксацыі павіннасцяў прыгонных сялян.

Вайна 1812 на тэрыторыі Беларусі.

12 (24) чэрвеня 1812 г. 600-тысячнае войска імператара Францыі Напалеона I, у якой налічалася 120 тыс. палякаў, перайшла р. Нёман і ўварвалася на тэрыторыю Беларусі. Каб дамагчыся падтрымкі ў польскіх і мясцовых беларускіх землеўладальнікаў, Напалеон напярэдадні войны паабяцаў адрадзіць Рэч паспалітая ў межах 1772 г. Таму значная частка мясцовай шляхты не падтрымлівала абарончых мерапрыемстваў царскай адміністрацыі і, у прыватнасці, захавала харчовыя склады да прыходу напалеонаўскіх войскаў.

Маса беларускага сялянства заставалася індыферэнтнай і была заклапочаная толькі тым, як пазбегнуць жахаў вайны, захаваць свая маёмасць. У пачатку частка сялянства чакала ад Напалеона скасавання прыгоннага права (як адбылося ў Польшчы, дзе сяляне ў 1807 г. атрымалі асабістую волю) і сталі нападаць на панскія сядзібы. Але Напалеон не апраўдаў іх надзей. Ён загадаў высылаць воінскія каманды для ўціхамірвання мяцежнікаў. Шматлікія сяляне, забраўшы быдла і маёмасць, сыходзілі ў лясы, пачыналі партызанскую вайну. Напалеон змушаны быў пакінуць у Беларусі 100-тысячны атрад для дужання з партызанамі, аховы камунікацый, збору правіянта і фуражу.

Адступ французскага войска праходзіла праз тэрыторыю Беларусі. У сярэдзіне лістапада войска Напалеона падышла да Барысава і пачаткі перапраўляцца праз Бярэзіну ў раёне д. Студенки. Тут французы страцілі больш 20 тыс. салдат і афіцэраў. 22 лістапада поруч Маладзечна быў пабіты апошні атрад французскага войска. З Смаргоні Напалеон, пакінуўшы астаткі сваіх войскаў, у адзежы польскага афіцэра збег у Парыж.

Вайна прынесла беларускаму народу велізарныя бедствы. Беларусь страціла мільён жыхароў, гэта значыць кожнага чацвёртага. Віцебск, Полацак, Гародня і іншыя населеныя пункты былі разрабаваныя і спаленыя. У Менску ў 1811 г. налічалася 11200 жыхароў, а ў канцы 1812 г. - толькі 3480.

12 снежня 1812 г. Аляксандр I падпісаў маніфест, провозглашавший «Забыццё мінулага, усеагульнае прабачэнне». Улады не сталі пераследваць ні ўдзельнікаў вайны супраць Расеі, ні тых, хто працаваў пры Напалеоне ў органах кіравання.