- •Асноўныя тэарэтычныя пытанні курса «Беларуская мова» Мова як сістэма
- •Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы. Тры славянскія моўныя групы
- •Агульнаславянская і агульнаўсходнеславянская мовы
- •Старажытная ўсходнеславянская народнасць і яе мова
- •Утварэнне беларускай народнасці і яе мовы
- •Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
- •Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •Развіцце беларускай літаратурнай мовы ў пачатку XX ст.
- •Літаратураня мова і дыялекты
- •Асноўныя функцыі мовы.
- •Характарыстыка функцыянальных стыляў
- •Варыянт 3.
- •Варыянт 4.
- •Варыянт 5.
- •Варыянт 6.
- •Фанетычная сістэма беларускай мовы. Арфаграфія. Галосныя гукі. Правілы іх вымаўлення .
- •Правапіс галосных Правапіс літар о, э - а.
- •Правапіс е, ё, я, і
- •Правапіс прыстаўных галосных Прыстаўная галосная і пішацца ў слове, якое пачынаецца збегам зычных, першыя з каторых л, р, м.
- •Правапіс літар і, ы, й пасля прыставак
- •Правапіс у –ў
- •Пішацца ў
- •Зычныя гукі. Правілы іх вымаўлення і перадачы на пісьме. Вымаўленне зычных
- •Вымаўленне спалучэнняў зычных
- •Правапіс зычных. Правапіс звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых
- •Правапіс д –дз, т – ц
- •Правапіс спалучэнняў зычных
- •Правапіс прыстаўной літары в
- •Лексікалогія Слова як адзінка мовы
- •Асноўныя лексічныя значэнні слова
- •Сучасная беларуская лексіка паводле паходжання
- •Запазычаныя словы
- •Актыўная і пасіўная лексіка. Новыя і ўстарэлыя словы
- •Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання
- •Лексікаграфія
- •Сістэма часцін мовы
- •Род назоўнікаў
- •Род некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах можа не супадаць:
- •Лік назоўнікаў
- •Скланенне назоўнікаў.
- •Прыметнік
- •Дзеяслоў
- •Правапіс суфіксаў дзеяслова.
- •Дзеепрыметнік
- •Утварэнне дзеепрыметнікаў
- •Спосабы перакладу дзеепрыметнікаў на беларускую мову
- •Дзеепрыслоўе як дзеяслоўная форма
- •Лічэбнік
- •Сінтаксічная сувязь лічэбніка з назоўнікам.
- •Асаблівасці скланення лічэбнікаў.
- •Займеннік
- •Правапіс займеннікаў.
- •Прыслоўе
- •Ступені параўнання прыслоўяў.
- •Правапіс прыслоўяў
- •Правапіс спалучэнняў, блізкіх да прыслоўяў.
- •Службовыя часціны мовы Прыназоўнік
- •Некаторыя асаблівасці ва ўжыванні прыназоўнікаў.
- •Злучнік
- •Часціца
- •Правапіс часціц не (ня) і ні (ані) з рознымі часцінамі мовы
- •Часціца (прыстаўка) не(ня) пішаца разам:
- •Часціца ні пішацца разам:
- •Сінтаксіс
- •Віды словазлучэнняў
- •Складаны сказ
- •Дзелавыя паперы
Лічэбнік
Лічэбнік – самастойная часціна мовы, якая абазначае лік, колькасць, сукупнасць прадметаў або парадак прадметаў пры лічэнні: тры, тры студэнты, трэці курс.
Лічэбнікі абазначаюць абстрактныя лікі, калі ўжываюцца без назоўнікаў. У такім значэнні яны выкарыстоўваюцца ў матэматыцы і маюць адпаведныя графічныя знакі – лічбы: 6 - шэсць.
Колькасць прадметаў і парадак іх пры лічэнні абазначаюць лічэбнікі ў спалучэнні з назоўнікамі: у групе дваццаць пяць студэнтаў.
Як самастойная часціна мовы лічэбнік характарызуецца пэўнымі марфалагічнымі асаблівасцямі. Амаль усім лічэбнікам уласціва скланенне (акрамя дзевяноста, паўтара, паўтары). Лічэбнік адзін і лічэбнікі, якія абазначаюць парадкавыя лікі, змяняюцца па родах і ліках: адзін, адна, адно, адны. Змяняюцца па родах лічэбнікі два, дзве, абодва, абедзве, паўтара, паўтары. Маюць род і змяняюцца па ліках словы тысяча, мільен, мільярд.
У сказе лічэбнікі або спалучэнні лічэбнікаў з назоўнікамі (колькасна-іменныя спалучэнні) могуць выступаць у ролі любога члена сказа: Хвілін праз пяць прыйшоў поезд (акалічнасць). Дванаццаць дзеліцца на два (дзейнік і дапаўненне).
Сінтаксічная сувязь лічэбніка з назоўнікам.
1. Лічэбнік адзін дапасуецца да назоўніка ў родзе, ліку, склоне: адзін стол, адно акно, адны вароты, адной партай.
-
Лічэбнікі два, дзве, тры, чатыры, абодва, абедзве дапасуюцца да назоўніка ў форме назоўнага склону множнага ліку: два гарады, чатыры сыны. Дапасуюцца на назоўнікаў і колькасныя састаўныя лічэбнікі, якія заканчваюцца на адзін, два, тры, чатыры: пяцьсот сорак тры дні. Прыметнікі ў такіх спалучэннях таксама ставяцца ў форме множнага ліку назоўнага склону: тры маладыя хвоі.
-
Усе астатнія лічэбнікі у назоўным і вінавальным склонах кіруюць назоўнікамі, патрабуючы формы роднага склону множнага ліку: пяць алоўкаў. Ва ўсіх іншых склонах гэтыя лічэбнікі дапасуюцца да назоўнікаў: пяці алоўкаў, пяццю алоўкамі.
-
Пры зборных лічэбніках назоўнікі ўжываюцца ў родным склоне множнага ліку: чацвера студэнтаў.
-
Дробавыя лічэбнікі патрабуюць формы роднага склону назоўніка: адна трэцяя адлегласці.
Асаблівасці скланення лічэбнікаў.
-
Лічэбнік адзін (адна, адно, адны) скланяецца, як прыметнік з асновай на цверды зычны.
-
Лічэбнікі два (дзве) захоўваюць родавыя адрозненні ва ўсіх склонах. Лічэбнікі два, дзве, тры, чатыры у творным склоне маюць форму, якая заканчваецца на –ма: чатырма.
-
Лічэбнікі ад пяці да дваццаці і лічэбнік трыццаць скланяюцца, як назоўнікі трэцяга скланення.
-
Лічэбнік дзевяноста не скланяецца.
-
Лічэбнікі сто, сорак ва ўсіх склонах, апрача назоўнага і вінавальнага, маюць канчатак –а: ста двароў.
-
Пры скланенні складаных лічэбнікаў змяняюцца абедзве часткі: двумстам, пяццюдзесяццю.
-
Лічэбнік тысяча скланяецца як назоўнік жаночага роду 1 скланення, а мільен, мільярд – як назоўнікі 2 скланення мужчынскага роду з асновай на цверды зычны.
8. Пры скланенні састаўных колькасных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова: шасцісот сямідзесяці трох чалавек.