- •Асноўныя тэарэтычныя пытанні курса «Беларуская мова» Мова як сістэма
- •Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы. Тры славянскія моўныя групы
- •Агульнаславянская і агульнаўсходнеславянская мовы
- •Старажытная ўсходнеславянская народнасць і яе мова
- •Утварэнне беларускай народнасці і яе мовы
- •Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
- •Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •Развіцце беларускай літаратурнай мовы ў пачатку XX ст.
- •Літаратураня мова і дыялекты
- •Асноўныя функцыі мовы.
- •Характарыстыка функцыянальных стыляў
- •Варыянт 3.
- •Варыянт 4.
- •Варыянт 5.
- •Варыянт 6.
- •Фанетычная сістэма беларускай мовы. Арфаграфія. Галосныя гукі. Правілы іх вымаўлення .
- •Правапіс галосных Правапіс літар о, э - а.
- •Правапіс е, ё, я, і
- •Правапіс прыстаўных галосных Прыстаўная галосная і пішацца ў слове, якое пачынаецца збегам зычных, першыя з каторых л, р, м.
- •Правапіс літар і, ы, й пасля прыставак
- •Правапіс у –ў
- •Пішацца ў
- •Зычныя гукі. Правілы іх вымаўлення і перадачы на пісьме. Вымаўленне зычных
- •Вымаўленне спалучэнняў зычных
- •Правапіс зычных. Правапіс звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых
- •Правапіс д –дз, т – ц
- •Правапіс спалучэнняў зычных
- •Правапіс прыстаўной літары в
- •Лексікалогія Слова як адзінка мовы
- •Асноўныя лексічныя значэнні слова
- •Сучасная беларуская лексіка паводле паходжання
- •Запазычаныя словы
- •Актыўная і пасіўная лексіка. Новыя і ўстарэлыя словы
- •Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання
- •Лексікаграфія
- •Сістэма часцін мовы
- •Род назоўнікаў
- •Род некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах можа не супадаць:
- •Лік назоўнікаў
- •Скланенне назоўнікаў.
- •Прыметнік
- •Дзеяслоў
- •Правапіс суфіксаў дзеяслова.
- •Дзеепрыметнік
- •Утварэнне дзеепрыметнікаў
- •Спосабы перакладу дзеепрыметнікаў на беларускую мову
- •Дзеепрыслоўе як дзеяслоўная форма
- •Лічэбнік
- •Сінтаксічная сувязь лічэбніка з назоўнікам.
- •Асаблівасці скланення лічэбнікаў.
- •Займеннік
- •Правапіс займеннікаў.
- •Прыслоўе
- •Ступені параўнання прыслоўяў.
- •Правапіс прыслоўяў
- •Правапіс спалучэнняў, блізкіх да прыслоўяў.
- •Службовыя часціны мовы Прыназоўнік
- •Некаторыя асаблівасці ва ўжыванні прыназоўнікаў.
- •Злучнік
- •Часціца
- •Правапіс часціц не (ня) і ні (ані) з рознымі часцінамі мовы
- •Часціца (прыстаўка) не(ня) пішаца разам:
- •Часціца ні пішацца разам:
- •Сінтаксіс
- •Віды словазлучэнняў
- •Складаны сказ
- •Дзелавыя паперы
Актыўная і пасіўная лексіка. Новыя і ўстарэлыя словы
Актыўная лексіка – гэта ўсе сучасныя вядомыя і зразумелыя нам словы, якія не маюць адзнак устарэласці ці навізны: зямля, паветра, людзі, ен, казаць.
Пасіўная лексіка – гэта рэдкаўжывальныя словы, якія маюць адценне ўстарэласці (гістарызмы і архаізмы) або навізны (неалагізмы).
Гістарызмы – гэта словы-назвы прадметаў, з’яў, паняццяў, якія перасталі існаваць у сувязі са зменамі ў грамадскім жыцці, эканоміцы, культуры, навуцы, тэхніцы і побыце людзей: князь, паншчына, нэп, нарком, грош.
Архаізмы – гэта ўстарэлыя назвы існуючых і цяпер рэчаў, з’яў. Да архаізмаў есць у сучаснай мове сінанімічныя словы актыўнага ўжывання: мястэчка – паселак гарадскога тыпу, гута – шклозавод.
Неалагізмы – гэта новыя словы або новыя значэнні вядомых слоў, якія зусім нядаўна ўзніклі, маюць адценне навізны, нязвыкласці і не ўвайшлі ў актыўны слоўнікавы запас: аэраджып, аўтабум, венераход.
Ад неалагізмаў трэба адрозніваць аўтарскія наватворы; гэта індывідуальныя неалагізмы, створаныя асобнымі пісьменнікамі: Растуць на радзіме маей небасяжныя дрэвы.
Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання
Агульнаўжывальная лексіка – гэта шматлікія словы, якія не абмежаваны ва ўжыванні, могуць выкарыстоўвацца ва ўсіх моўных стылях і складаюць устойлівую аснову сучаснай беларускай мовы: маці, святло, родны, першы, пра, але, ен, кожны.
Лексіка абмежаванага ўжывання выкарыстоўваецца ў мове радзей. Гэта спецыяльная, дыялектная і жаргонная лексіка.
Спецыяльную лексіку выкарыстоўваюць у сваей мове прадстаўнікі асобных прафесій, пэўных галін ведаў. У спецыяльнай лексіцы вылучаюць тэрміны (навуковыя, тэхнічныя) і прафесіяналізмы. Тэрміны – гэта афіцыйныя літаратурныя словы, якія дакладна абазначаюць навуковыя, тэхнічныя, палітычныя, эканамічныя, мастацкія паняцці: арлекін (тэатр.), вагранка (тэх.), матэрыялізм (філас.). Вузкаспецыяльныя тэрміны, якія вядомы толькі самім спецыялістам, пазначаюцца ў слоўніках або агульнай паметай (спец.) або канкрэтнай паметай, якая ўказвае на выкарыстанне тэрміна ў адпаведнай галіне навукі, тэхнікі, эканомікі (анат., архіт., літ., муз., хім., юр., эк.). Прафесіяналізмы – гэта назвы прадметаў, дзеянняў пераважна ў вуснай мове людзей пэўнай прафесіі, рамяства, занятку (цесляроў, ганчароў, друкароў, шаўцоў і інш.): ваба, вабік, вабільшчык (паляўн.); цвікля, фастрыгаваць (кравецк.).
Да дыялектнай лексікі адносяцца такія словы мясцовай гаворкі з аднаго ці другога дыялекту, якія ўжываюцца толькі на абмежаванай тэрыторыі Беларусі. Дыялектныя словы адрозніваюцца ад літаратурных крыху іншым гучаннем (вахля – вафля, гараць – араць), месцам націску, словаўтваральнымі прыстаўкамі, суфіксамі і г.д. Калі асобныя дыялектныя словы пранікаюць у вусную ці пісьмовую літаратурную мову, іх называюць дыялектызмамі.
Ад лексікі дыялектнай і спецыяльнай адрозніваецца жаргонная лексіка. Жаргон – мова вузкага кола людзей якой-небудзь сацыяльнай або прафесійна-бытавой групы: кол (адзінка), матор (таксі), пара (двойка) і г.д. Жаргонныя словы (жарганізмы) толькі засмечваюць літаратурную мову і не маюць права існаваць ў ей. Яны зрэдку сустракаюцца пры апісанні пэўных сацыяльных з’яў, для моўнай характарыстыкі асобных персанажаў.