Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
белорусский язык УМК.docx
Скачиваний:
66
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
454.46 Кб
Скачать

Бацька гарадоў беларускіх.

Так называюць Полацк - самы старажытны горад Беларусі. Упершыню летапіс паведамляе пра яго пад 862 годам, але, на думку археолагаў, горад існаваў і раней. Размешчаны на гандлевым шляху “з варагаў у грэкі”, Полацк хутка рос і багацеў, а пры князю Усяславе Чарадзею ен робіцца сталіцаю полацкага княства - магутнай раннефеадальнай дзяржавы, якая аб’ядноўвала большую частку сучаснай тэрыторыі Беларусі.

Полацк быў не толькі палітычным, але і духоўным цэнтрам княства. Тут вялося летапісанне. Тут існавала епіскапская кафедра і некалькі манастыроў, што былі асяродкамі асветы. Тут быў пабудаваны велічны Сафійскі сабор, які ўвасабляў роўнасць Полацка з Ноўгарадам і Кіевам.

Да сярэдзіны шаснаццатага стагоддзя Полацк заставаўся самым буйным горадам Вялікага княства Літоўскага. Ен бачыў войскі Івана Грознага, Стафана Баторыя, Пятра І і Напалеона, ен даў славянству Ефрасінню і дойліда Іаана, усходнеславянскага першадрукара Францішка Скарыну і ягонага паслядоўніка Сімяона Полацкага ...

Сучасны Полацк аднаўляе сваю духоўную значнасць. У адрэстаўрыраваным Сафійскім саборы з яго цудоўнаю акустыкай гучыць арган, выступаюць славутыя выканайцы з розных краін свету. У Багаяўленскім саборы адчынена карцінная галерэя. Турыстаў вабіць узведзеная ў дванаццатым стагоддзі сусветна вядомая Спаса-Ефрасінне ўская царква з унікальнымі фрэскавымі замалеўкамі і іншыя помнікі багатай і слаўнай беларускай мінуўшчыны.

На старадаўніх полацкіх вулачках усе дыхае гісторыяй.

Заданні:

1. Растлумачце правапіс выдзеленых слоў.

  1. Падбярыце сінонімы да слова слаўны.

  2. Падбярыце антонімы да слоў буйны, вядомы, сучасны, адчынена, унікальны.

  3. Выпішыце з тэксту ўласнабеларускія словы.

5. Зрабіце стылістычны аналіз тэксту.

Чарнобыльская катастрофа

У другой га (д, дз)іне ночы 26 красавіка 1986 года адбылася буйнейшая аварыя (у,ў) сусветнай атамнай эн…ргетыцы. Яна здарылася на (Ч,ч)арнобыльскай атамнай электрастанцыі, размешчанай на тэрыторыі Украіны, непадалеку ад паўдневай граніцы Б…ларусі. Жудасная вестка аб (г)этай тэрмаядзернай катастрофе хутка абля(ц, т)ела ўвесь с(ь)вет. У выніку выбуху на чацвертым блоку адбыўся выкід у атмасферу в…лізарнай колькасці радыеактыўнага рэч…ва, якім была забруджана в…лікая тэрыторыя ў Гомельскай і Магілеўскай, нямала месц Брэсцкай, Мінскай, Гродзенскай (в)абласцей, а таксама ў Расіі і на Украіне.

Авар…я ў Чарнобылі з’явілася вялікай трагедыяй у жы(ц, цц)і б…ларускага народ(у, а). Асабліва ця…кія яе вынікі прыпалі на долю насельніцтва паўдневаўсходняй Беларусі. Катастрофа ў Чарнобылі прынесла мільенам людзей гора і пакуты, рэальную пагрозу іх здароўю і жыццю, запатрабавала в…лізарных выдаткаў для пераадоле(н, нн)я вынікаў атамнай стыхіі. На тэрыторыю Беларусі прыпала 70 працэнтаў радыеактыўнага забруджвання. У гэтай зон(і,е) апынулася пятая частка насельніцтва р…спублікі – каля 2 млн. 1000 тысяч чалавек. Толькі на тэрыторыі, пашкоджанай доўгажывучым цэзіем – 137, знаходзілася 2259 насел…ных пунктаў, у іх праж…вала больш за 726 тыс…ч чалавек. Усяго ў Беларусі ўздзеянню радыяц…і падвергнута 54 раены, але пра(т,ц)ягваецца выяўленне новых забруджаных м…сцін. Эканоміка рэспублікі панесла велізарныя матэрыяльныя страты: выведз…ны са звароту звыш 20 працэнтаў сельскагаспадарчых уго(дз, ддз)яў, амаль 15 працэнтаў л…соў. Агульныя выдаткі складаюць больш за 100 млрд. рублеў, або 16 нацыянальных валавых бюджэтаў Беларусі. У гэтай надзвычай а…казнай справ…, асабліва ў першыя дні і месяцы пасля аварыі, былі дапушчаны сур(’,ь)езныя памылкі і пралікі. Часта работа была слаба арганізавана, праводзілася са значным спазненнем. Насельніцтва не заўседы атрымлівала сва…часовую і належную інфармацыю аб радыяцыйным становышчы, правілах паводзін ва ўзнікшых абставінах. Адсяле(н,нн)е ў шэраг… выпадкаў праводзілася непрадумана і хаатычна, шмат хто не вытрымліваў н…ўладкаванасці на новых месцах, в…ртаўся наза(т,д) на забруджаную тэрыторыю і працягваў там жыць у экстрэмальных умовах. У весках павялічвалася колькасць самаселаў, рабавалася пакінутая маемасць. Вялікія цяжкасці ў барацьбе з вынікамі аварыі стварала і тое, што крытычна не хапала індывідуальных сродкаў абароны ад радыяцыі, прыбораў для вызначэння ўзроўн(ю,я) радыяцыйнага фону. З забруджаных раенаў пачаўся нерэгулюемы ад’е(ст,зд) медыкаў, настаўнікаў, спецыялістаў прамысловасці і сельскай гаспадаркі.

(С,З) боку службовых асоб сустракаецца н…мала прыкладаў абыякавых, фармальных адносін да агульнадзяржаўнай справы ліквідацыі вынікаў катастрофы. Парушаюцца тэрміны ўводу у эксплуатацыю жы(л,лл)я і аб’ектаў сац…яльнага абслугоўвання для перас…ленцаў. Як паказалі сацыялагічныя даследаванні, прыкладна 30 % жыхароў Чарнобыльскай зоны, пераважна старэйшага ўзросту, адмаўляюцца перасяляцца ў іншыя месцы. У 1991 годзе адпаведна з дзяржаўнай прагра(мм,м)ай у Брэсцкай (в)обласці было пабудавана 1025 кватэр, але да сярэдзіны наступнага года з іх засялілі толькі 520. У шэрагу раенаў Гомельскай і Магілеўскай абласцей не хапа(е, ець) медыцынскага персаналу, настаўнікаў, іншых спецыялістаў, нярэдка бываюць перабоі (з,с) заб…спечваннем насельніцтва чыстымі харчовымі прадуктамі, лекамі. З вялікім спазненнем пачалося нарошчванне выпуску спец…яльнай радыяцыйнай дыягнастычнай апаратуры, у тым ліку дазіметраў для масавага выкарыстання.

Улічваючы велізарныя маштабы Чарнобыльскай катастрофы, важная роля ў ліквідацыі яе вынікаў адводзіцца міжнароднаму супрацоўніцтву. Яго ўдзельнікамі стала вялікая колькасць дзяржаўных і грама…скіх арганізацый шэрагу замежных краін, якія ўжо накіравалі ў Беларусь грашовыя сродкі, л…карствы, ме(дз,д)ыцынскае абсталяванне, прадукты харчавання і іншае. Ген…ральная асамблея ААН прыняла спецыяльную р…залюцыю аб аказанні міжнароднай дапамогі ў ліквідацыі вынікаў аварыі на ЧАЭС.

Чарнобыльская катастрофа – ця…кая і доўга незажываючая рана, якую будз(ець,е) а…чуваць на сабе не адно пакаленне беларускага народа. Каб яе зал…чыць, н…абходны вялікія намаганні не толькі Рэспублікі Беларусь, але і іншых дзяржаў.

Заданні.

  1. Устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце напісанне слоў.

  2. Зрабіце стылістычны аналіз тэксту.

  3. Растлумачце правапіс канчаткаў назоўнікаў.

  4. Выпішыце з тэксту тэрміны. Растлумачце іх значэнне, карыстаючыся тлумачальным слоўнікам.

  5. Падрыхтуйцеся пісаць тэкст пад дыктоўку.