Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова Вучэбная праграма ДФН.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
05.11.2018
Размер:
163.33 Кб
Скачать

Прыкладная тэматыка рэфератаў па беларускай мове

  1. Беларуская мова як сродак захавання і існавання культуры беларускай нацыі.

  2. Беларуская мова як ключ да разумення іншых славянскіх моў.

  3. “Кіеўскае кайнэ” або агульнаўсходнеславянская мова: міф ці рэальнасць?

  4. Кірыла і Мяфодзій – выдатныя славянскія асветнікі.

  5. Гісторыя стараславянскай графікі: кірыліца і глаголіца.

  6. “Слова пра паход Iгаравы” – славуты ўсходнеславянскі помнік.

  7. Кiрыла Тураўскі – выдатны беларускі аратар.

  8. Ефрасіння Полацкая – славутая асветніца.

  9. Статуты Вялікага княства Літоўскага як адмысловы помнік жывой народнай мовы.

  10. Летапісы як помнікі старабеларускага пісьменства.

  11. Лiтоўская метрыка як крыніца вывучэння старабеларускай мовы.

  12. Лёс помнікаў беларускага пісьменства.

  13. Сiмяон Полацкі – вядомы паэт, публiцыст, заснавальнiк жанру дэкламацыi.

  14. “Біблія” Францыска Скарыны – другі пераклад на нацыянальную мову ў славянскім свеце.

  15. Мікола Гусоўскі – папулярызатар сваёй Радзімы ў Заходнім свеце, яго ўклад у развіццё беларускай мовы і літаратуры.

  16. Лiтаратурная спадчына Васіля Цяпiнскага.

  17. Лiтаратурная спадчына Сымона Буднага.

  18. Гісторыя старабеларускай графікі: кірыліца, лацінка, арабская вязь.

  19. Дзейнасць філаматаў і філарэтаў – славутая легенда беларускай гісторыі.

  20. Кастусь Каліноўскі – выдатны публiцыст i прамоўца.

  21. Францішак Багушэвіч – выбітны змагар за Беларускае Слова.

  22. Вiнцэнт Дунiн-Марцiнкевiч – славуты беларускі драматург, яго ўклад у развіццё беларускай мовы і літаратуры.

  23. Вядомыя прадстаўнiкi беларускай лiтаратуры XIX ст. (Ян Чачот, Уладзiслаў Сыракомля, Ян Баршчэўскі, Аляксандр Рыпінскі, Янка Лучына (Ян Неслухоўскi), Адам Гурыновiч, Альгерд Абуховіч, Карусь Каганец (Казiмiр Кастравiцкi)), іх уклад у развіццё беларускай мовы і літаратуры.

  24. Фалькларысты ХІХ стагоддзя (Еўдакiм Раманаў, Павел Шэйн, Мiхал Федароўскi, Уладзiмiр Дабравольскi) як руплівыя збіральнікі беларускага слова.

  25. “Слоўнік беларускай мовы” Івана Насовіча – унікальны твор беларускай лексікаграфіі, навукова-лінгвістычны летапіс народа і часу.

  26. “Беларусы” Яўхіма Карскага – энцыклапедыя беларускага жыцця.

  27. Беларуская лацінка ў ХІХ і ХХ стагоддзях.

  28. Роля газеты “Наша Ніва” ў беларускім адраджэнскім руху пачатку ХХ стагоддзя і станаўленні новабеларускай літаратурнай мовы.

  29. Дзейнасць славутых беларускіх літаратараў (Янка Купала, Якуб Колас, Алесь Гарун, Максiм Багдановiч, Максiм Гарэцкi, Алаiза Пашкевiч, Змiтрок Бядуля, Сяргей Палуян) і іх уклад у развіццё беларускай мовы і літаратуры.

  30. Палітыка беларусізацыі і дзейнасць Інбелкульта ва ўзмацненні пазіцый беларускай мовы ў грамадстве.

  31. Кадыфікацыя беларускай мовы: “Беларуская граматыка для школ” Браніслава Тарашкевіча.

  32. Беларускія мовазнаўцы пачатку ХХ стагоддзя: тытанізм духу і трагічнасць лёсаў.

  33. Роля першых беларускiх лiтаратурных аб’яднанняў (“Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя”) у развіцці беларускай мовы і літаратуры.

  34. Рэформа беларускага правапісу 1933 г. і яе наступствы для развіцця сучаснай мовы.

  35. Дзейнасць славутых беларускіх літаратараў, і іх уклад ў развіццё беларускай культуры.

  36. Моўная палеміка 90-х гадоў ХХ стагоддзя: арфаграфічны дуалізм.

  37. Моўны этыкет беларусаў: гісторыя і сучаснасць.

  38. Фразеалагічная скарбонка беларускай мовы.