Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Беларуская мова - практыкум 2014

.pdf
Скачиваний:
154
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
539.35 Кб
Скачать

Паўлаву, была зацверджана ў 1791 г. кароным соймам. Паншчына ў Мерачы (пазней Паўлава) была заменена чыншам, існавалі школа і лекарская дапамога. Падзеі, што адбываліся ў т.зв. «Паўлаўскай рэспубліцы», адлюстраваны ў творы невядомага аўтара пад загалоўкам «Паўлава ад 1767 да 1795, адным хатнім прыяцелем апісанае» (Варшава, Вільня, 1811, на польскай мове). У 1794 г. Б. прадаў маёнтак, некалькі гадоў вандраваў за мяжой, потым вярнуўся на радзіму, дзе і памёр.

Бажанаў Аляксей Мхайлавіч (1820-1889) вучоны-аграном, эканаміст,

асветнік. Скончыў Горы-Горацкі земляробчы інстытут (1851). Працаваў выкладчыкам кафедры прыродазнаўчай гісторыі і сельскай гаспадаркі Маскоўскай духоўнай семінарыі (1851-1861), загадваў вучэбна-практычным хутарам Маскоўскага таварыства сельскіх гаспадароў. Абараніў магістэрскую дысертацыю «Пра вырошчванне пшаніцы, з апісаннем парод, якія разводзіліся ў Расіі» (1856). Аўтар шматлікіх падручнікаў і навукова-папулярных прац. З 1863 гпрафесар Горы-Горацкага земляробчага інстытута (з 1864 г. у Пецярбургу), потым Пецярбургскага ляснога інстытута. У 1882-83 гг. дырэктар Ноаалександрыйскага інстытута сельскай гаспадаркі і лесаводства (Ковенская губ.), потым памочнік папячыцеля Віленскай научальнай акругі. Быў членамкарэспандэнтам вучонага камітэта Міністэрства дзяржаўных маёмасцей і дарадчым членам вветэррынарнага камітэта Міністэрства ўнутраных спраў. Вывучаў стан сельскай гаспадаркі ў Германіі, Англіі, Бельгіі, Францыі, удзельнічаў у Парыжскай сусветнай выстаўцы; пераклаў працу В.Баўмейстара «Аб развядзенні, утрыманні і выкарыстанні свойскіх жывёл» (1865). Меў маёнтак у Гродзенскай губ., дзе эксперыментальна правяраў, а потым пашыраў перадавыя спосабы вядзення сельскай гаспадаркі. Абвяргаў распаўсюджанае тлумачэнне гаспадарчай адсталасці Расіі яе дрэннымі прыродна-кліматычнымі ўмовамі, паказваў перавагі вольнанаёмнай працы ў параўнанні з прыгоннай. Лічыў неабходным пераход ад трохполля да шматполля, прапагандаваў выкарыстанне сельскагаспадарчых машын, распрацаваў методыку разліку іх эфектыўнасці. Выказваўся за наладжванне дзяжаўнай сістэмы страхавання, прадастаўленне сяляна крэдыту, паляпшэнне статыстычнага і бухгалтарскага ўліку, развіццё сельскагаспадарчай адукацыі.

Більдзюкевіч Адам Язэпавіч (1895 – 1952) – беларускі культурна-

асветніцкі дзяяч, эканаміст, пэдагог. Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце. Удзельнік 1-й сусветнай вайны, атрымаў раненне і чын парутчыка. 3 1920 у Вільні, займаўся аднаўленнем працы Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. У 1922 дарадца сэнатара Уласава па пытаннях эканомікі і культуры. Разам з А. Уласавым заснаваў ТБШ у Радашковічах, удзельнічаў у адкрыцці Радашковіцкай беларускай гімназіі імя Ф. Скарыны і выкладаў у ёй. У 1926 віцэ-старшыня ЦК Беларускага сялянскага саюзу (БСС), старшыня Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры (БІГіК). Клапаціўся аб стварэнні сацыяльна-эканамічнай базы беларускага адраджэнскага руху. Склаў статут Беларускага кааператыўна-земляробча-прамысловага банку, уваходзіў у яго

61

кіраўніцтва. З ініцыятывы А. Більдзюкевіча адкрыліся каапэратыўна-гандлёвыя курсы, якія рыхтавалі «піянэраў беларускай каапэрацыі». У 1927 годзе ён разам з сястрой Касяй набылі аўтобус, і распачалі перавозку пасажыраў па маршруце Радашковічы-Вільня. У 1944 выехаў у Польшчу. Паводле некаторых звестак дажываў у доме састарэлых. Публікаваўся пад уласным прозвішчам, крыптанімам Б. А. і псеўданімамі ў газеце «Сялянская ніва», кнігах-календарах

іспэцвыпуску БІГіК «3 роднай нівы» па пытаннях каапэратыўнага руху, падзелу зямлі ў Заходняй Беларусі і інш. Выступаў з боку сялянства, гарадскога

ісельскага спажыўца. Аўтар першага беларускага падручніка па эканоміцы «Асновы грамадзкай гаспадаркі: для сярэдняй школы і саманавучаньня / Адам Більдзюкевіч. — Вільня, 1926».

Дудзіч Захар (1913-2002) — беларускі вучоны-эканаміст. Доктар эканамічных навук, прафесар. Нарадзіўся 4 жніўня 1913 г. у вёсцы Шацілы Мінскага павета (цяпер – Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці). У 1939 г. скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі ім. В.В. Куйбышава. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1948-1953 гг, выкладаў у БДУ імя. У.І. Леніна, быў дацэнтам кафедры палітэканоміі. З 1953 г. загадваў кафедрай палітэканоміі. Затым стаў прафесарам Беларускага політэхнічнага інстытута. Доктар эканамічных навук (1969), прафесар (1970), заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1972). Займаўся вывучэннем ўзаемасувязі эканамічных законаў і матэрыяльных інтарэсаў грамадзян у сацыялістычным грамадстве. Аўтар шэрагу манаграфій і навучальных дапаможнікаў. Памёр у

2002 годзе.

Працы: Закон планамернага развіцця сацыялістычнага народнай гаспадаркі: моногр. Мн., 1959; Эканамічныя законы сацыялізму ў дзеянні. Мн., 1968 (у сааўтарстве); Матэрыяльныя інтарэсы і эканамічныя законы ў развітым сацыялістычным грамадстве: манагр. Мн., 1978.

Жураўскі Дзмітрый Пятровіч (1810-1856) – эканаміст, статыстык.

Паходзіў з дробных дваран Магілёўскай губ. У 1829 г. скончыў Пецярбургскі кадэцкі корпус. З 1831 г. працаваў у камісіі М. Спяранскага па складанні збору законаў Расійскай імперыі. З 1845 г. у Кіеве на статыстычнай рабоце. Заснавальнік крытычнага метаду ў статыстыцы. Стварыў сістэму статыстычных паказальнікаў і метадаў вывучэння з’яў грамадства і прыроды, склаў праграму вывучэння прадукцыйных сіл Расіі. Аўтар статыстычных даследаванняў, якія фактычна выкрывалі прыгонны лад і аб’ектыўна садзейнічалі яго скасаванню. У пытаннях палітээканоміі набліжаўся да разумення тэорыі працоўнай і прыбавачнай вартасці. Прычыну ўсіх бедстваў народа бачыў у існаваўшых вытворчых адносінах, у размеркаванні прыватнай уласнасці па класах, адкуль вынікала, што галоўным тормазам развіцця прадукцыйных сіл Расіі з’яўляецца прыгоннае права. Асноўнае прызначэнне ўсёй эканамічнай навукі бачыў у забеспячэнні росту народнага дабрабыту. Прагрэсіўныя палітэканамічныя ідэі Жураўскага абумовілі правільны метадалагічны падыход да статыстычных даследаванняў, а яго статыстычныя працы зрабілі велізарны ўплыў на ўсё

62

далейшае развіццё эканамічнай навукі ў Расіі. М. Чанышэўскі назваў Жураўскага вялікім рускім эканамістам.

Жыгімонт ІІ Аўгуст (1520-1572)Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага і кароль Польшчы. У часы яго праўлення ў Беларуска-Літоўскай дзяржаве пачала ажыццяўляцца аграрная рэформа, вядомая ў гісторыі як валочная памера. У выніку этай рэфомы, якая вялася з 1530-х гадоў да сярэдзіны 17 ст., упарадкавана землекарыстанне, ліквідавана цераспалосіца сялянскіх зямель і уніфікаваны феадальныя павіннасці сялян, усталяваліся і сталі пашыранымі фальваркі, уводзілася падворнае землекарыстанне, сяляне надзяляліся стандартнымі зямельнымі ўчасткамі – валокамі, замацавана трохпольная сістэма земляробства. Усё гэта павысіла прадукцыйнасць сельскай гаспадаркі. Жыгімонт ІІ вярнуў у склад дзяржавы каралеўскія землі ў 1-й палове 16 ст., пры ім уведзены ў дзеянне Статут Вялікага княства Літоўскага

1566 г.

Зноска Ян (1772-1833) – філосаф, палітэканом, выкладчык, перакладчык. Нарадзіўся на Гродзеншчыне. Вучыўся ў Галоўнай школе ВКЛ (Віленскі ўніверсітэт). Пасля заканчэння ўніверсітэта быў ад’юнктам філасофіі, потым выкладчыкам палітэканоміі, з 1810 г. прафесар і загадчык кафедры. Творчая эвалюцыя Зноскі ішла ад філасофіі да палітычнай эканоміі. У 1808 г. па рэкамендацыі Я.Снядэцкага Зноска камандзіраваны за мяжу, каб грунтоўна вывучыць палітычную эканомію, бо ва ўніверсітэце планавалі стварыць адпаведную кафедру. Пры яе стварэнні ў 1810 г. былі ўлічаны парады выдатнага швейцарскага вучонага, заснавальніка эканамічнга рамантызму С. дэ Стсмандзі (1773-1842). Кафедру ўзначаліў Ш. Малеўскі, а Зноска праводзіў галоўную працу па распрацоўцы курса, у якім ён аддаваў перавагу ліберальным эканамічным ідэям А.Сміта. У 1811 г. гэты курс пад назвай «Навука эканоміі палітычнай» быў выдадзены ў Вільні як падручнік па палітычнай эканоміі. Пазней Зноска надрукаваў «Даследаванне пра палітычную эканомію, яе гісторыю і сістэмы» (1816). У гэтых працах ён знаёміў чытача з ідэямі свабоднай канкурэнцыі, прынцыпамі асабістага прадпрымальніцтва і ініцыятывы. Але ў некаторых пытаннях (напр., нацыянальнага багацця, розных тыпаў працы і інш.) ён ставіўся крытычна да А.Сміта, кіруючыся тэндэнцыйным каментарыем прафесара Сарторыуса. У 1810-1824 гг. Зноска загадваў кафедрай палітычнай эканоміі. У 1827 г. ён выбраны дэканам факультэта. Значная заслуга Зноскі і ў падрыхтоўцы да друку перакладу Статута Літоўскага 1588 г. на рускую мову. З 1822 г. ён узначальваў камітэт падрыхтоўкі аўтэнтычнага тэксту і перакладу статута на рускую мову.

Марцінкевіч Фелікс (1920-1992) – эканаміст. Акадэмік АН БССР (1969, член-карэспандэнт 1966), доктар эканамічных навук (1964), прафесар (1965).

Закончыў БДУ (1946). З 1947 г. у Інстытуце эканомікі АН БССР (у 1964 – 1980 дырэктар). Адначасова ў 1966-1970 гг. у Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі. Навуковыя працы па развіцці і размяшчэнні прадукцыйных сіл

63

Беларусі, эфэктыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці. Даследаваў заканамернасці размяшчэння галін сельскай гаспадаркі і фарміравання сельскагаспадарчых зон. Удзельнічаў у распрацоўцы навуковых прагнозаў па комплексным выкарыстанні прыродных рэсурсаў і развіцці прадукцыйных сіл Палесся. Адзін з аўтараў і навуковы рэдактар кніг «Эканамічная геаграфія Беларускай ССР» (1956), «Беларуская ССР» (1957), «Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні ў Беларускай ССР за гады Савецкай улады» (1970).

Нёманскі Янка (сапраўднае імя Іва́н Андрэ́евіч Пятро́віч) (1890 – 1937) – празаік, публіцыст, эканаміст, грамадскі дзяяч. Нарадзіўся у вёсцы Шчорсы на Наваградчыне ў беднай сялянскай сям’і. На працягу 1918-1920 гг. з’яўляўся членам Беларускага вольна-эканамічнага таварыства. Разам з Ц.Гартным ён пачынае выдаваць першую савецкую газету на беларускай мове «Дзянніца» (1918-1919). Тут у першыню падпісваецца літаратурным псеўданімам – Янка Нёманскі. Пасля грамадзянскай вайны яго накіроўваюць у планаваэканамічныя органы рэспублікі. Ён становіцца членам Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Беларусі, адказным сакратаром Эканамічнага савета, затым намеснікам старшыні дзяржплана рэспублікі, абіраецца дэлегатам VIII Усебеларускага з’езда Саветаў. З 1931 г. член Прэзідыума Акадэміі навук, вучоны сакратар Інстытута эканомікі. У гэты час ён актыўна выступае ў перыядычным друку з артыкуламі па пытаннях гісторыі, эканомікі, культуры Беларусі. З 1933 па 1936 г. ён чытае лекцыі ў Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі, які быў заснаваны пры яго садзеянні, загадвае тут кафедрай фінансавых дысцыплін. У 1920 – 1930-я гады Нёманскі напісаў шмат артыкулаў, прысвечаных эканамічнаму становішчу Беларусі, развіццю яе гісторыі, культуры. Яны змяшчаліся на старонках часопісаў «Чырвоны шлях», «Полымя», «Народная гаспадарка Беларусі». Свае думкі адносна гэтых праблем ён развіваў у артыкулах «Эканамічнае становішча Беларусі», «Дзяржаўная прамысловасць Беларусі», «Нацыянальныя задачы Беларусі» і іншых. Арыштаваны ў 1937 году. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Сердзюкоў Іван Іванавіч (1803-1886) эканаміст-наватар, этнограф, фалькларыст. Нарадзіўся на Палтаўшчыне. У 1842 г. пераехаў у жончын маёнтак Кудрычы на Мсціслаўшчыне, дзе заняўся ўпарадкаваннем гаспадаркі. Шмат увагі аддаваў увядзенню новага паляводства, паляпшэнню ворнай зямлі, выкарыстоўваючы мінеральныя і арганічныя ўгнаенні, праводзячы меліярацыйныя работы; разводзіў прадукцыйныя пароды жывёлы. З прыхільнасцю ставіўся да прыгонных сялян, клапаціўся аб паляпшэнні ўмоў іх жыцця, заахвочваў пашыраць гаспадарку, дапамагаў матэрыяльна, імкнуўся выправіць маральна. У сярэдзіне 1840-х гадоў пачаў змяшчаць у пецярбургскім перыядычным друку артыкулы эканамічна-гаспадарчага характару, у якіх дзяліўся вопытам па гадоўлі жывёлы, апрацоўцы і ўгнойванні глебы, уборцы збожжавых культур, доглядзе пчол, вырабе палатна. Пакінуў цікавыя звесткі пра тагачаснае жыццё і гаспадачныя заняткі. На пачатку 1850-х гадоў паступіў аканомам у калужскія маёнткі князёў Качубеяў. Шмат зрабіў па ўпарадкаванні

64

спраў і пашырэнні княжацкіх уладанняў, але неўзабаве вымушаны быў пакінуць службу. Вярнуўшыся ў вёску, аддаўся гаспадарчым і грамадскім справам. Пісаў артыкулы аб паляпшэнні гаспадарак, народнага дабрабыту, крытыкаваў несправядлівасць, хабарніцтва, прапанаваў скасаваць прыгон і дазволіць усім, хто жадае, набываць памешчыцкія маёнткі. Свае прапановы дасылаў у рэдакцыі часопісаў, у Вольнае эканамічнае таварыства, міністру фінансаў, у асобную заканадаўчую камісію. Многія яго праекты былі ажжыццёўлены. Пасля адмены прыгоннага права першы на Мсціслаўшчыне склаў з сялянамі дагавор, выдзеліў ім па 5 дзесяцін зямлі на душу (замест чатырох, вызначаных палажэннем). Магілёўскі губернатар прызначыў яго міравым пасрэднікам у павеце. На гэтай пасадзе ён настойліва абараняў інтарэсы сялян, дамагаўся ад памешчыкаў уступак, пераадольваў іх упартасць. У артыкуле «Сялянскае жыццё і звычаі ў Мсціслаўскім павеце» Сердзюкоў паказаў глыбокае веданне сялянскага жыцця і побыту: дэталёва апісаў жыллё і яго начынне, гаспадарчыя будынкі, ежу, вопратку, прылады працы, грунтоўна расказаў пра збожжавыя культуры, бульбу, іх догляд і ўборку, асаблівасці жывёлагадоўлі. Пахаваны на кудрыцкіх могілках.

Смоліч Аркадзь (1891-1938)беларускі вучоны-эканаміст, географ, прафесар, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Нарадзіўся ў вёсцы Бацэвічы Бабруйскага павета. З 1910 быў членам Беларускай сацыялістычнай грамады. З’яўляўся першым сакратаром асветы ва ўрадзе БНР. У 1919 г. выдаў падручнік «Геаграфія Беларусі». У 1918-22 гг. жыў і працаваў у Гродне і Вільні. Вярнуўся ў Савецкую Беларусь у жніўні 1922 г. Працаваў загадчыкам планаваэканамічнага аддзела Наркамата земляробства Беларусі. Адначасова з 1923 г. дацэнтам, а з 1927 г. прафесарам і загадчыкам кафедры ў БДУ. З 1925 г. быў намеснікам старшыні Інбелкульта. У 1927 адзіным сярод эканамістаў быў абраны сапраўдным членам Інбелкульта (па сутнасці акадэмікам). У 1928 г. быў абраны сапраўдным членам Расійскага геаграфічнага таварыства, узнагароджаны гэтым грамадствам залатым медалём за дзве свае фундаментальныя манаграфіі. З’яўляўся адным з самых уплывовых беларускіх вучоных-эканамістаў 1920-х гг. Унёс значны ўклад у станаўленне і развіццё многіх напрамкаў фундаментальнай эканамічнай навукі Беларусі ў перыяд НЭПа, у прыватнасці ў галіне эканамічнай геаграфіі, размяшчэння прадукцыйных сіл, арганізацыі сялянскіх гаспадарак, эканамічнага раянавання, гісторыі народнай гаспадаркі Беларусі. Расстраляны ў 1938 г.

Сцебут Іван Аляксандравіч (1833-1923) – вучоны аграном, адзін з заснавальнікаў навуковага раслінаводства, грамадскі дзеяч. Скончыў ГорыГорацкі земляробчы інстытут, пакінуты выкладчыкам гэтага інстытута і адначасова памочнікам кіраўніка фермы. У 1860 г. пасля вяртання з працяглай замежнай камандзіроўкі атрымаў званне прафесара. Акрамя сельскагаспадарчых дысцыплін выкладаў палітэканомію. Прапанаваў увесці ў вышэйшых навучальных установах курс гісторыі і геаграфіі сельскай гаспадаркі. Перакананы дарвініст, адстойваў ідэю развіцця культуры раслін,

65

выступаў супраць містыкі ў навуцы. За час знаходжання ў Горы-Горацкім інстытуце зрабіў шмат для папаўнення і абагачэння сельскагаспадарчага музея рознымі калекцыямі. У 1865-1875 гг. прафесар Пятроўскай земляробчай і лясной акадэміі ў Маскве. Тут ён чытаў лекцыі, займаўся арганізацыяй дапаможных устаноў пры акадэміі сельскагаспадарчага музея, доследнага поля і агранамічнай лабараторыі, дзе студэнты маглі самастойна займацца даследаваннямі. Прапагандаваў укараненне дасягненняў агранамічнай навукі ў практыку сельскай гаспадаркі. Аўтар прац «Вапнаванне глебы» (1865, доктарская дысертацыя), «Асновы палявой культуры і меры да яе паляпшэння ў Расіі» (2 выд., т. 1, ч. 1-2, 1882-1884 гг.) і сааўтар «Настольнай кнігі для рускіх сельскіх гаспадароў» (т. 1-3, 1875-1890 гг.), якая доўгі час служыла даведнікам па аграноміі. Выступаў у абарону жаночай сельскагаспадачай адукацыі.

Тызенгауз Антоній (1733 – 1785) – палітычны і грамадскі дзеяч ВКЛ, асветнік на Беларусі і ў Літве. Нарадзіўся на Гродзеншчыне. З 1764 падскарбі надворны літоўскі, староста гродзенскі. У 1765 г. па даручэнні караля С. А. Панятоўскага ён прыняў кіраўніцтва каралеўскімі эканоміямі на тэрыторыі Беларусі і Літвы. Як гродзенскі староста вырашыў упарадкаваць Гродна на ўзор сталіцы дзяржавы. Па яго ініцыятыве ў 1760-80 гг. побач з горадам у в.Гарадніца быў пабудаваны прамыслова-культурны цэнтр з 85 будынкаў рознага прызначэння, што ўтваралі 3 асобныя зоны: адміністрацыйную, вытворчую, навучальную. У прадмесцях Гродна былі заснаваны і дзейнічалі фабрыкі: суконная, шаўковая, палатняная, камлотная, карункавая, панчошная, капялюшная, карэтная, шаўковых паясоў, ігральных карт, збройнай, гарбарная, а таксама завод жалезных і медных вырабаў. Значную ўвагу надаваў земляробству. Для вывучэння спосабаў павелічэння ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур накіраваў свайго аднадумца Даўнаровіча ў Англію вывучаць агратэхніку. Каб падняць узровень жывёлагадоўлі, ён закупляў пародзістыя віды жывёл. З намерам пашырэння асветы ў краі заснаваў у Гродне кадэцкі корпус, гандлёвую, землямерную, медыцынскую і інш. школы. Тызенгауз быў буйным фінансістам і адміністратарам.

Храптовіч Іаахім (1729 – 1812) – грамадскі, палітычны і дзяржаўны дзеяч ВКЛ, прыхільнік фізіякратызму на Беларусі, публіцыст, паэт, перакладчык. З 1765 г. маршалак Галоўнага трыбунала ВКЛ, узначальваў дыпламатычныя місіі ў Парыжы і Вене. Адзін са стваральнкаў (1773) і больш за 20 гадоў член Адукацыйнай камісіі (установы па кіраўніцтве народнай асветы), загадваў дэпартаментам акадэміі і школ ВКЛ, з 1791 г. міністр замежных спраў, з 1793 г. канцлер ВКЛ. У сваіх радавых маёнтках Шчорсы і Вішнева (Ашмянскі павет) замяніў паншчыну на чынш. Пабудаваў у Шчорсах палац, школу, уніяцкую царкву, арганізаваў бібліятэку з архівам. У рэфарматарскай дзейнасці Храптовіча (правядзенне аграрнай рэформы) выявілася імкненне прадстаўнікоў пануючага класа да павышэння прадукцыйнасці працы сялян і адначасова да паслаблення острых класавых супярэчнасцей. Гэтыя спробы зводзіліся да пошукаў аптымальнага варыянта вядзення маянтковай гаспадаркі ва ўмовах

66

развіцця таварна-грашовых адносін і без карэннай ломкі прыгоннай сістэмы. Яго працы: «Пра штогодняе аднаўленне краіны» і «Пра натуральнае права».

Храптовіч Адам (1768-1844) – асветнік, мецэнат мастацтваў і навукі; ганаровы член Віленскага ўніверсітэта. Нарадзіўся ў сям’і І. Храптовіча. Быў візітатарам школ Віленскай акругі, старшынёй Таварыства дабрачыннасці, намеснікам старшыні Друкарскага таварыства ў Вільні. Удзельнік паўстання Т.Касцюшкі 1794 г. У сваіх уладаннях адмяніў цялеснае пакаранне для прыгонных сялян, зменшыў падаткі з іх. Пры яго маёнтку ў Шчорсах існавала буйная пачатковая школа ўзаемнага (т.зв. ланкастэрская) навучання. У гэтай школе дзеці сялян разам з элементарнай адукацыяй набывалі некаторыя навыкі прадукцыйнай, рамеснай працы. Значна памножыў заснаваную ў Шчорсах бібліятэку свайго бацькі, давёўшы яе кнігазбор да 20 тыс. тамоў, сярод якіх былі творы антычных аўтараў, французскай і італьянскай класічнай літаратуры, працы па гісторыі Польшчы, Беларусі, Літвы, рукапісы. У бібліятэцы працавалі даследчыкі І.Лялевель, Я. і А.Снядэцкія, У.Сыракомля, Ф.Малеўскі і інш.

Ястржэмбскі Іван Фердынанд Львовіч (1814 – пасля 1883) – эканаміст,

рэвалюцыянер-петрашэвец. Выкладаў палітэканомію і статыстыку ў Інстытуце корпуса інжынераў шляхоў зносін і Тэхналагічным інстытуце ў Пецярбуру. З восені 1848 г. удзельнік гуртка петрашэўцаў – групы маладых утапічных сацыялістаў і дэмакратаў, якія імкнуліся да перабудовы самаўладнай і прыгонніцкай Расіі. Крытыаваў антынавуковую тэорыю народанасельніцтва Т. Мальтуса, прапагандаваў ідэі Ш. Фур’е іншых перадавых заходнееўрапейскіх эканамістаў. У галіне палітэканоміі па асобных палажэннях ён прытрымліваўся тэорыі Ф.Ж.Б. Сея, лічачы землю, працу і капітал крыніцамі багацця і вартасці. Стаяў за свабодны гандаль, падтрымліваючы ў гэтым А. Сміта і Д. Рыкардо. Прызнаваў уплыў прамысловасці на рост дабрабыту і моцы дзяржавы, аднак галоўным адмоўным вынікам прамысловага развіцця лічыў утварэнне пралетарыяту. Менавіта паўперызм, на яго думку, абумовіў пашырэнне сацыялістычных і камуністычных ідэй на Захадзе. Да сацыялістаў адносіў тых, хто прапанаваў палепшыць становішча працоўных без ліквідацыі прыватнай уласнасці. Ён пісаў пра неабходнасць замены свабоднай канкурэнцыі салідарнасцю інтарэсаў розных класаў і ўсталявання гармоніі паміж імі, крытыкаваў П. Прудона за яго патрабаванне ліквідаваць зямельную ўласнасць і аддаваў перавагу вучэнню Фур’е, які прыватную ўласнасць пакідаў у недатыкальнасці. Як і большасць петрашэўцаў, ён адхіляў сістэму камунізму, які адмаўляў усякую ўласнасць. Разам з тым, крытыкаваў капіталізм за тое, што ён выклікае збядненне пэўных слаёў насельніцтва. Наконт тэорыі народанасельніцтва Мальтуса выказаў думку, што сродкі прапанаваныя для вырашэння гэтай праблемы, бесчалавечныя. У 1850 г. быў зняволены. У 2-й палове 1850-х гадоў як інжынер удзельнічаў у будаўніцтве шашы МаскваВаршава на тэрыторыі Магілёўскай губ. Аўтар мемуараў.

67

Эканамічныя тэксты для перакладу

АКЦИОНЕРНОЕ ОБЩЕСТВО – форма объединения капиталов посредством выпуска акций на сумму консолидированного капитала. Уставный капитал акционерного общества разделен на определенное число акций, позволяющих акционерам получать долю в его прибыли в форме дивиденда. Акционерное общество является юридическим лицом. От своего имени приобретает и осуществляет имущественные и иные права. Акционеры не отвечают по обязательствам акционерного общества и рискуют понести убытки, связанные с его деятельностью, лишь в пределах стоимости принадлежащих им акций. Одно из преимуществ акционерных обществ состоит в возможности привлечения и использования не только крупного, но и мелкого капитала. Акционерное общество может быть открытым или закрытым. В открытом акционерном обществе акционер может передавать принадлежащие ему акции другому лицу без согласия других акционеров. В закрытом – акции распределяются или перераспределяются только среди его учредителей. Число акционеров закрытого акционерного общества не должно превышать 50. Если число акционеров превысит этот предел, то в течение одного года оно должно быть преобразовано в открытое.

БЕЗРАБОТИЦА – социально-экономическая ситуация, при которой часть активного, трудоспособного населения не может найти работу, которую эти люди способны выполнить. Безработица обусловлена превышением количества людей, желающих найти работу, над количеством имеющихся рабочих мест, соответствующих профилю и квалификации претендентов на эти места. Безработными считаются трудоспособные граждане, ищущие работу, зарегистрированные на бирже труда и не имеющие реальной возможности получить работу в соответствии со своим образованием, профилем, трудовыми навыками. В большинстве стран современного мира наблюдается уровень Б., составляющий примерно 5% от общего числа занятых. Принято выделять фрикционную, структурную, сезонную, циклическую, региональную безработицу.

ВЕКСЕЛЬ – вид ценной бумаги, письменное долговое обязательство установленной законом формы, выдаваемое заемщиком (векселедателем) кредитору (векселедержателю) и предоставляющее последнему право требовать с должника уплаты при наступлении срока обозначенной в векселе денежной суммы. Вексели отличают такие важные особенности, как абстрактность, безусловность (бесспорность), право протеста, солидная ответственность, которые делают его надежным средством, гарантирующим возврат задолженности по кредиту. В современных условиях вексель является также важнейшим инструментом расчетов и кредитования в международной торговле. Передача векселя от одного лица другому оформляется передаточной надписью - индоссаментом.

ГИПЕРИНФЛЯЦИЯ – исключительно быстрый рост цен. ведущий к резкому обесценению денежной единицы, расстройству платежного оборота и к экономическому кризису в стране. Принято считать, что гиперинфляция

68

наступает при росте цен более чем иа 50% в месяц. Однако отдельные специалисты оспаривают такой критерий, полагая, что гиперинфляция не может иметь какого-либо количественного измерителя. Разрушение денежнокредитной системы, массовое «бегство» от денег есть признак ее наступления. Причины этого явления следующие: обвальное падение производства; разрыв хозяйственных связей; потеря управляемости; чрезмерный дефицит государственного бюджета. Последствия гиперинфляции чрезвычайно губительны: обесценение результатов труда; рост безработицы; снижение инвестиционное активности и др. Наиболее радикальный способ борьбы с гиперинфляцией – восстановление производства, рост его эффективности.

ДЕНЕЖНЫЕ ДОХОДЫ НАСЕЛЕНИЯ – основная форма личных доходов граждан и семей, домашних хозяйств, получаемых в виде денежных средств. Денежные доходы образуются за счет получения заработной платы, пенсий, стипендий, пособий, от продажи товаров, произведенных в собственном хозяйстве, в виде платы за оказанные услуги, от продажи личного имущества, сдачи его в аренду.

ИЗДЕРЖКИ ОБРАЩЕНИЯ – затраты, связанные с обращением товаров. Включают: транспортные расходы (расходы по завозу и отправке товаров), расходы, связанные с содержанием зданий, сооружений,эксплуатацией подъемно-транспортного, складского и конторского оборудования, расходы по оплате труда складского и управленческого персонала, проценты по краткосрочным кредитам, прочие расходы. Различают дополнительные и чистые издержки обращения. Первые из них связаны с продолжением процесса производства в сфере обращения и увеличивают стоимость товара (транспортировка, упаковка, хранение и др.). Вторые обусловлены сменой формы стоимости в процессе купли-продажи, не образуют новой стоимости (оплата труда кассиров, продавцов, расходы по ведению торговой корреспонденции и др.). Тесно связаны с издержками производства и их динамикой.

КРЕДИТ – ссуда в денежной или товарной форме на условиях компенсации и с уплатой процентов. Юридическое или физическое лицо, выдавшее средства в долг, называется кредитором, а получившее – заемщиком. Главная функция кредита заключается в перераспределении денежных средств на условиях возвратности между предприятиями, организациями, отраслями и районами, а также в эффективном использовании временно свободных средств. Другая функция кредита заключается в замещении действительных денег кредитными деньгами (банкнотами) и кредитными операциями (безналичными расчетами). Известны две формы кредита: банковская и коммерческая.

ЛИЗИНГ – сдача в аренду различных видов технических средств, зданий и сооружений преимущественно на долгосрочный период (5–8 лет). В лизинг соглашении принимают участие три стороны: лизинг компания (арендодатель), владелец имущества и клиент (арендатор). В период действия соглашения юридическое право собственности на имущество принадлежит арендодателю, а право на пользование – фирме-арендатору, которая постепенно погашает задолженность по мере использования имущества. Лизинг

69

является специфической формой финансирования капиталовложений. По истечении срока соглашения по лизингу арендатор имеет право выкупить оборудование или объект аренды по остаточной стоимости, продлить срок аренды или возвратить материальные ценности арендодателю.

МАРКЕТИНГ – совокупность мероприятий по разработке, производству и сбыту продукции на основе предварительного изучения потребностей рынка. Рассматривается как новая философия бизнеса, как часть культуры производства. В развитых странах в нем занято столько же людей, сколько в производстве. Причинами развития маркетинга являются: относительное насыщение первоочередных потребностей рынка в товарах и услугах, обострение конкурентной борьбы за потребителя, увеличение производства наукоемкой продукции. Основополагающий принцип: найти потребность и удовлетворить ее. Важным элементом маркетинговой деятельности является изучение потребительского спроса до начала процесса производства. Охватывает три направления деятельности: 1) службу сбыта; 2) службу экономических расчетов; 3) службу технического анализа.

НАЦИОНАЛИЗАЦИЯ – (от лат. natio – народ) – переход частной собственности в собственность государства. Объектами могут быть: земля, промышленные предприятия, банки, транспорт, связь и т. д. Как правило, затрагивает отрасли и производства, требующие больших и долгосрочных вложений. Отдельные государства прибегают к национализации в периоды кризисных потрясений, войн и других форс-мажорных обстоятельств. Может проводиться двумя методами: путем конфискации, т. е. безвозмездного отчуждения собственности, и путем отчуждения ее при полной или частичной компенсации (выкупа).

ПАТЕНТ – документ, выдаваемый уполномоченным государственным органом, удостоверяющий авторство изобретения, а также исключительное право патентообладателя на использование изобретения. Действует в течение установленного законом срока. Если в течение его действия физическое или юридическое лицо использует изобретение, защищенное патентом с нарушением законодательства, то оно обязано прекратить его использование по первому требованию патентообладателя и возместить ему причиненные убытки.

ПРОТЕКЦИОНИЗМ – политика государства, направленная на защиту внутреннего рынка, с одной стороны, и активное поощрение выхода национальных компаний на внешние рынки – с другой. Возник в эпоху первоначального накопления капитала в Европе (XVI-XVIII вв.). Теоретические основы разработаны меркантилистами, связывающими благополучие государства исключительно с активным балансом внешней торговли. Впоследствии начал уступать место принципу свободной торговли. Обоснование дано в работах классиков политической экономии А. Смита и Д.Рикардо. В современных условиях доминирующей тенденцией является либерализация внешней торговли, хотя отдельные элементы протекционизма, особенно в области защиты сельского хозяйства, сохраняются до сих пор.

70