Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Беларуская мова - практыкум 2014

.pdf
Скачиваний:
154
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
539.35 Кб
Скачать

Нягледзячы на тое, што ў навуцы пакуль няма адзінства ў вызначэнні першаснай лакалізацыі праіндаеўрапейскай мовы, вучоныя аднак не сумняваюцца ў тым, што яна існавала. Параўнальна-гістарычны аналіз фактаў розных моў дазваляе рэканструяваць праіндаеўрапейскую мову.

Праіснаваўшы некалькі тысячагоддзяў, індаеўрапейская моўная супольнасць распалася, і на аснове дыялектаў пачалі складвацца розныя мовы (германская, раманская, славянская і інш.). Мовы, якія паходзяць ад агульнаіндаеўрапейскай мовы, з’яўляюцца роднаснымі, і на гэтай падставе іх аб’ядноўваюць у адну моўную сям’ю – індаеўрапейскую.

Індаеўрапейскія мовы – самая вялікая ў свеце моўная сям’я. У наш час амаль кожны другі чалавек на планеце гаворыць на мове індаеўрапейскага паходжання. Індаеўрапейскія мовы гучаць на велізарных прасторах Еўразіі, на працягу апошніх пяці стагоддзяў яны пашырыліся таксама ў Паўночнай і Паўдневай Амерыцы, Аўстраліі і часткова Афрыцы. У складзе індаеўрапейскіх моў ёсць і так званыя «мёртвыя мовы», якімі ўжо ніхто не карыстаецца. Адны з іх збераглі толькі сваю назву і невялікую колькасць уласных імёнаў. Напрыклад, старажытныя мовы Малой Азіі: хецкая, лувійская, палайская і пазнейшыя лідзійская і лікійская. Ад іншых засталіся пісьмовыя помнікі. Так, на ведыйскай мове ад II тыс. да н. э. захаваўся зборнік свяшчэнных тэкстаў «Веды»; на санскрыце (у класічным яго варыянце) – эпічныя паэмы «Махабхарата» і «Рамаяна»; на авестыйскай мове – зборнік свяшчэнных тэкстаў сярэдзіны I тыс. да н.э. «Авеста». Некаторыя «мёртвыя» мовы выкарыстоўваюцца для богаслужэння: царкоўнаславянская (змененая стараславянская – першая пісьмовая мова славян) – у праваслаўнай царкве, лацінская – у каталіцкай царкве.

Індаеўрапейская моўная сям’я, у склад якой уваходзіць беларуская мова, налічвае шаснаццаць моўных груп.

Раманская: італьянская, іспанская, французская, румынская, партугальская, малдаўская, лацінская (лічыцца «мёртвай») і іншыя мовы; германская: нямецкая, англійская, нідэрландская (галандская), дацкая, швецкая, нарвежская, ісландская, ідыш і іншыя мовы; балцкая: літоўская, латышская, пруская і яцвяжская (абедзве лічацца «мёртвымі») мовы; індыйская: урду, бенгалі, хіндзі, пенджабі, цыганская мова, ведыйская і санскрыт (абедзве лічацца «мёртвымі») і іншыя мовы; іранская: персідская, таджыкская, курдская, афганская (пушту), асецінская, скіфская (лічыцца «мёртвай») і іншыя мовы; хета-лувійская (аналалійская): хецкая мова, клінапісная лувійская, лікійская і іншыя мовы; грэчаская: старажытнагрэчаская, навагрэчаская мовы; кельцкая: гальская, кельтыберыйская, гайдэльскія мовы, ірландская, мэнская, гэльская, брыцкія мовы, валійская і іншыя мовы; тахарская: тахарская А (усходнетахарская), тахарская Б (заходнетахарская) мовы – лічацца «мёртвымі»; армянская мова;

албанская мова; фрыгійская мова; фракійская мова; ілірыйская мова; вянецкая мова.

Беларуская мова адносіцца да ўсходнеславянскай падгрупы славянскай групы індаеўрапейскай сям’і моў. Свае вытокі бярэ з агульнаславянскай мовы-

11

асновы (V – VII ст. н. э.). Акрамя беларускай мовы, ва ўсходнеславянскую падгрупу моў уваходзяць руская і ўкраінская. Да заходнеславянскай падгрупы адносяцца чэшская, славацкая, польская, сербскалужыцкая, кашубская; да паўднёваславянскай – балгарская, славенская, сербахарвацкая, македонская мовы.

Зараз індаеўрапейскія мовы вельмі адрозніваюцца паміж сабой, але быў перыяд іх блізкасці, калі існавала адзіная індаеўрапейская мова, якая толькі падзялялася на дыялекты. Ад тых часоў ва ўсіх індаеўрапейскіх мовах застаўся даволі вялікі пласт слоў, якімі карысталіся тысячы гадоў таму назад старажытныя індаеўрапейцы (арыі), у якіх замацоўвалі яны свае веды аб навакольным свеце і аб сабе.

Так, у беларускай мове індаеўрапейскімі паводле паходжання з’яўляюцца тэматычныя групы слоў, што абазначаюць

паняцці духоўнага і культурнага жыцця: бог, вера, дух, дзіва, бяда і інш.;

часавыя паняцці: век, месяц, дзень, ноч, вечар і інш.;

назвы з’яў прыроды: агонь, вада, вецер, дым, неба, снег, холад і інш.;

тэрміны роднасці, сваяцтва і іншых адносін паміж людзьмі: маці, брат,

сястра, зяць, госць, друг і інш.;

назвы частак цела чалавека: вока, вуха, зуб, кроў, мозг, нос і інш.;

найменні жывых істот, раслін: звер, алень, воўк, вуж, каза, журавель, дуб, бяроза, вярба, лен, зерне, семя і інш.;

назвы прыкмет якасці: новы, стары, жывы, злы, сухі і інш.;

назвы дзеянняў, стану: быць, браць, будзіць, верыць, гарэць, драмаць і інш.

Індаеўрапеізмамі з’яўляюцца таксама некаторыя лічэбнікі (два, тры,

дзесяць, сто і інш.), займеннікі (ты, вы, сам), службовыя словы (без, да, а, ды,

не і інш.). Падабенства гэтых слоў выяўляецца ва ўсіх індаеўрапейскіх мовах або ў асобных іх групах, што сведчыць, з аднаго боку, пра роднасць гэтых моў, з другога – пра сам факт іх паходжання. Параўнаем: бел. – дзень, рус. – день, польск. – dzien, балг. – ден, літ – deina, лац. – dies, ірланд. – denus і г.д.

Беларуская мова атрымала ў спадчыну індаеўрапейскую лексіку з мовы старажытных славянскіх плямёнаў, што вылучыліся з агульнаіндаеўрапейскага этнічнага адзінства недзе на мяжы III і II тыс. да н. э.

Заданне 1. Параўнайце беларускі тэкст з перакладам яго на рускую, украінскую, балгарскую і польскую мовы. Назавіце рысы, агульныя для ўсіх славянскіх моў. Знайдзіце асаблівасці, характэрныя толькі для беларускай мовы. Якое месца займае беларуская мова сярод іншых славянскіх моў?

Без мовы не можа быць народа. Калі памірае мова, памірае народ, сыходзіць з гістарычнай сцэны. Добра ведаючы гэта, ад бязроднага нігілізму перасцерагаў Францішак Багушэвіч. «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі!» – пісаў ён у прадмове да свае кнігі. Яшчэ больш энергічна такую самую думку выказаў ірландскі вучоны Дэві. «Кожны народ павінен

12

зберагаць сваю мову больш чым граніцы, бо мова – галоўная яго абарона, куды больш моцная, чым усе яго цытадэлі», – сказаў ён (Я. Скрыган).

Без языка не может быть народа. Если умирает язык, умирает народ, сходит с исторической сцены. Хорошо зная это, от безродного нигилизма предостерегал Франтишек Богушевич. «Не оставляйте язык наш белорусский, чтобы не умерли!» – писал он в предисловии к своей книге. Еще более энергично такую же самую мысль высказал ирландский ученый Деви. «Каждый народ должен сберегать свой язык больше, чем границы, так как язык – главная его оборона, намного сильнее, чем цитадели» – сказал он ( Я.Скриган).

Без мови не може бути народу. Якщо вмирае мова, то вмирае народ, сходить з історичноі сцени. Добре це знаючи, від безродного нігілізму застерігав Францішек Богушевич. «Не залишайте ж мови нашоі білоруськоі, щоб не вмерли!» – писав він у передмові до своеі книги. Ще більш енергійно таку ж саму думку висловив ірландський учений Деві. «Кожний народ повинен зберігати свою мову більше, ніж граніци, тому що мова – гловна його оборона, набагато сильніша, ніж всі його цитаделі» – сказав він ( Я.Скриган).

Без език не може би народ. Като умира езикът, умира народът, слиза от историческия сцена. Франтишек Богушевич, знаейки добре мова, предпазваше от безродния нигилизъм. «Не изоставяйте нашият белоруски език, без него да умрем!» – пишеше той. Ирландски учен Деви изказа най-енергично такавата сама мисъл. «Всякият народ длъжен да запазва езикът си повече, отколкото границите, тъй като изикът (той) е главната отбрана му, посилна, колкото всички неговите крепости» – каза той (Я.Скриган).

Bez jezika ne moze da bude narod. Kad umira jezik, pogine narod, otide sa istorijskog prizora. To dobro znajuci od siroceg nigilizma upozoravao je Frantisek Bogusevic. « Ne ostavite pak nas jezik beloruski, da ne biste poginuli!» – pisao je u predgovoru kod svoje knjige. Jos vise energieno istu misao izrekao je irski naucnik Devi. «Svaki narod treba da cuva svoj jezik vise nego granice, jer jezik je glavna njegova odbrana, ona je vise snazna nego sve njegove tvrdave», – rekao je (Jan Skrigan).

1.4 ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ГРАФІКІ

Графіка – абрысы пісьмовых або друкаваных знакаў, літар (алфавіт): кірыліца, лацінка, іерогліфы. Беларускія пісьмовыя помнікі пісаліся кірыліцай,

лацінкай і арабскай вяззю.

Кірыліца – па меркаваннях большасці даследчыкаў, гэта азбука была створана славянскімі асветнікамі Кірылам і Мяфодзіем у ІХ стагоддзі на аснове грэка-візантыйскага пісьма. У дадзеным алфавіце налічвалася 43 літары, 24 з іх мелі візантыйскае паходжанне, а 19 створаны ўпершыню. Найбольш старажытныя кірыліцкія помнікі – надпісы на сценах і плітах царквы ў Праслаўе (Балгарыя, ІХ-Х стст.), надпіс на глінянай пасудзіне «гарухшча» (гарчыца), знойдзенай пры раскопках крывіцкіх курганоў ля в. Гнёздава пад Смаленскам (Х ст.). Таксама Х ст. датуецца надпіс на пячатцы полацкага князя Ізяслава (сына Рагнеды). Першая кніга, напісаная кірыліцай, – Астрамірава

13

евангелле 1056 – 1057 гг. На аснове кірыліцы склаліся сучасныя беларускі, рускі, украінскі, балгарскі і сербскі алфавіты. Выявы кірылістычных літар, якімі мы карыстаемся зараз, стварыў беларус І.Капіевіч (1651-1714). Пасля заканчэння Слуцкай гімназіі ён заснаваў у Амстэрдаме ўласную друкарню, дзе і распрацаваў акругленыя, падобныя да лацінскіх літары кірыліцы. Выявы літар спадабаліся Пятру І, які і зацвердзіў новы шрыфт, так званую «грамадзянку» ў 1708 г.

Лацінка – лацінскі алфавіт і пісьмо. Лацінка ўзнікла ў VII ст. да н.э. і мела 20 літар. Графічная эвалюцыя лацінскіх літар закончылася ў пачатку ІХ ст. Найбольш старажытны помнік лацінскага пісьма – надпіс на знойдзенай у Прэнестэ (Італія) залатой спражцы. У сярэднявеччы лацінская мова з’яўлялася міжнарожнай мовай еўрапейскага культурнага свету. На аснове лацінскага алфавіта былі створаны алфавіты больш за 70 моў, якімі зараз карыстаюцца 35% насельніцтва свету. Упершыню беларуская лацінка была ўжытая ў ХVІ ст. езуітамі. Захавалася да нашага часу (гл. беларускі лацінізатар на www.knihi.com). На лацінке пісаліся афіцыйныя паперы, выдаваліся творы пісьменнікаў. Лацінкай карысталіся Ян Баршчэўскі, Ян Чачот, Вінцэнт ДунініМарцінкевіч, Францішак Багушэвіч, прыстасаваўшы яе да беларускай мовы. Раннія творы Якуба Коласа, зборнік вершаў «Гусляр» Янкі Купалы былі таксама выдадзены на лацінцы.

Параўнанне кірыліцы з лацінкай

А – A, a

O – O, o

Б – B, b

П – P, p

В – V, v

Р – R, r

Г – H, h

С – S, s

Г – G, g

Т – T, t

Д – D, d

У – U, u

Е – Je, je, (i)e

ў – u

Ё – Jo, jo, (i)o

Ф – F, f

Ж – Z, z

Х – Ch, ch

Дж – Dz, dz

Ц – C, c

З – Z, z

Ч – C, c

Дз – Dz, dz

Ш – S, s

І – I, i

ы – у

Й – J, j

Э – E, e

К – K, k

Ю – Ju, ju, (i)u

Л – L, l, L, l

Я – Ja, ja, (i)a

М – M, m

ь – ( )

Н – N, n

‘ – ‘

 

 

«Аль-Кітабы» – свяшчэнныя татарскія кнігі ХV-ХІХ стст., напісаныя на старабеларускай мове арабскай вяззю. Іх змест – усходнія легенды, казкі, апісанне мусульманскіх абрадаў, маральна-этычныя настаўленні для моладзі,

14

варажба па літарах Карана, разгадка сноў. Да нашага часу захавалася 30 зборнікаў «Аль-Кітабаў». Некаторыя фанетычныя асаблівасці беларускай мовы ў гэтых помніках адлюстраваны лепш, чым ў тэкстах, запісаных кірыліцай альбо лацінкай. У гэтым іх неацэннае значэнне для вывучэння мовы.

Заданне 1. Прачытайце беларускую казку «Воўк і вавёрка», напісаную беларускай лацінкай.

(Казка ўзята з падручніка «Лямантар» – Нью-Йорк, 1964г.)

VAVIORKA J VOUK

Vouk, najeusysia, spau u lesie pad drevam. Vaviorka pa drevie skakala z sucka na sucok, I zvalilasia na vauka. Vouk chacieu jaje zjesci. Ale vaviorka pacala prasicca:

- Pusci mianie. Vouk skazau:

-Dobra, Ja puscu ciabie, ale ty skazy mnie, camu vy, vaviorki, zausiody hetkija viasiolyja j sustryja, a my, vauki, zlosnyja j panuryja?

Vaviorka jamu adkazala:

-Piers adpusci mianie na dreva, dyk ja skazu tabie, a to bajusia ciabie. Vouk nia byu halodny, dyk pusciu jaje. Vaviorka skoknula na dreva j

pramovila:

- Vy, vauki, zausiody panuryja j zlosnyja, bo zlosc vam serca pierajela. My zausiody viasiolyja j sustryja, bo nikoli nikomu nia robim skody.

Заданне 2. Вывучыце на памяць і раскажыце наступныя лацінскія фразеалагізмы:

1.Per aspera ad astra – Праз церні да зорак (Через терни к звездам). Сэнс: праз цяжкасці да высокай мэты.

2.Alma mater – Маці, якая корміць (Мать кормящая).

Сэнс: старадаўняя нефармальная назва ўніверсітэтаў. У сучаснай лексіцы вобразна азначае навучальную ўстанову, у якой вучыцца або вучыўся згаданы чалавек.

3. Memento mori – Памятай аб смерці (Помни о смерти).

Ужываецца і як напамін аб непазбежнай смерці, і ў пераносным сэнсе – аб пагрозлівай небяспекі.

4. Tabula rasa – Чыстая дошка (Чистая доска).

Сэнс: чалавечы індывід нараджаецца без прыроднага розуму, гэта значыць чыстым, яго рэсурс ведаў цалкам будуецца з вопыту і пачуццёвага ўспрымання навакольнага свету.

5. O tempora, o mores! – О часы, о норавы! (О времена, о нравы!)

Звычайна выраз ўжываюць канстатуючы падзенне нораваў, асуджаючы цэлае пакаленне, падкрэсліваючы вышэйшую ступень асуджэння грамадскіх парадкаў.

6. O sancta simplicitas! – О святая прастата! (О святая простота!)

15

Сэнс: выраз ужываецца да ўсіх цёмных людзей, якія, будучы ашуканы сваімі уяўнымі сябрамі, па неабдуманасці выступаюць супраць сяброў сапраўдных.

7.Tempora mutantur et nos mutamur in illis – Часы змяняюцца, і разам з імі змяняемся мы (Времена меняются, и вместе с ними меняемся мы).

8.Experentia est optima magistra – Практыка – лепшая настаўніца (Практика – лучшая наставница).

9.Cognosce te ipsum – Пазнай самога сябе (Познай самого себя).

10.Cogito, ergo sum – Я мыслю – значыцца існую (Я мыслю – следовательно существую).

11.Carfagen delengo esse – Карфаген павінен быць разбураны (Карфаген должен быть разрушен).

Сэнс: настойлівы напамін, заклік да чаго-небудзь.

12.Errare humanum est – Чалавеку ўласціва памыляцца (Человеку свойственно ошибаться).

13.Aquilam volare doces – Не вучы арла лятаць (Не учи орла летать).

14.Sapienti sat – Разумнаму дастаткова (Умному достаточно).

15.Festina lente – Спяшайся не спяшаючыся (Торопись медленно).

16.De gustibus non est disputandum – Пра густы не спрачаюцца ці на густ і колер сябра няма (О вкусах не спорят или на вкус и цвет товарища нет).

17.Nota bene! – Звярні ўвагу! (Обрати внимание!).

18.Dura lex, sed lex – Закон суровы, але гэта закон (Закон суров, но это закон).

19.De mortius aut bene, aut nihil – Пра мярцвякоў ці добра, ці нічога (О мертвых хорошо или ничего).

20.Dum spiro spero – Пакуль жыву, спадзяюся (Пока живу, надеюсь).

21.Veni, vidi, vici! – Прыйшоў, убачыў, перамог! (Пришел, увидел, победил!).

22.Aurora musis amica – Ранішняя зара – сяброўка муз (Утренняя заря – подруга муз).

23.Ab ovo usque ad mala – Ад яйка да яблыка; Ад пачатку да канца (От яйца до яблока; От начала до конца; От А до Я).

24.Alea jacta est – Жэрабя кінута (Жребий брошен, нет пути назад все мосты сожжены).

25.Aurea mediocritas – Залатая сярэдзіна (Золотая середина).

Формула практычнай маралі, адно з асноўных палажэнняў жыццёвай філасофіі Гарацыя, якая знайшла выраз у яго лірыцы; выкарыстоўваецца таксама для характарыстыкі пасрэдных людзей.

26.Igni at ferro – Агнём і жалезам (Огнем и железом; Огнём и мечом). Першакрыніца дадзенага выраза ўзыходзіць да першага афарызму Гіпакрата: «Чаго не вылечваюць лекі, вылечвае жалеза, чаго не вылечвае жалеза, вылечвае агонь». Цыцэрон, Лівій выкарыстоўвалі выраз «знішчаць агнём і мячом». Бісмарк абвяшчаў палітыку аб’яднання Германіі жалезам і крывёй. Шырокую вядомасць выраз атрымаў пасля выхаду ў свет рамана «Агнём і мячом» Генрыха Сянкевіча.

27.Amicus Plato, sed magis amica veritas – Платон мне сябар, але праўда даражэй (Платон мне друг, но истина дороже).

28.In vino veritas – Праўда ў віне (Истина в вине).

16

Выраз Плінія Старэйшага: «Агульнапрынята віну прыпісваць праўдзівасць».

29.Omnia mea mecum porto – Усё маё нашу з сабой (Все мое ношу с собой). Калі горад Прыена быў узяты непрыяцелем і жыхары ў адступленні імкнуліся захапіць паболей са сваіх рэчаў, хтосьці параіў мудрацу Біянту паступіць гэтакжа. «Я так і раблю, бо я ўсё сваё нашу з сабой», – адказаў ён, маючы на ўвазе сваё духоўнае багацце.

30.Citius, altius, fortius! – Хутчэй, вышэй, мацней! (Быстрее, выше, сильнее!) Дэвіз алімпійскіх гульняў, прыняты ў 1913 годзе Міжнародным алімпійскім камітэтам (МАК).

31.Feci quod potui, faciant meliora potentes – Я зрабіў усё, што мог, хто можа,

хай зробіць лепш (Я сделал все, что мог, кто может, пусть сделает лучше). Парафраза формулы, якой рымскія консулы заканчвалі сваю справаздачную гаворку, перадаючы паўнамоцтвы пераемніку.

32.Homo proponit, sed deus disponit – Чалавек мяркуе, а Бог змяркоўвае

(Человек предполагает, а Бог располагает).

33.Scio me nihil scire – Я ведаю, што нічога не ведаю (Я знаю, что ничего не знаю). Лацінскі пераклад слоў Сакрата, якія адпавядаюць рускаму выразу «век вучыся, дурнем памрэш».

34.Terra incognita – Невядомая зямля (Неизвестная земля).

Сэнс: нешта зусім невядомае або недаступная вобласць. На старадаўніх геаграфічных картах так пазначаліся недаследаваныя часткі зямной паверхні. 35. Homo homini lupus est – Чалавек чалавеку – воўк (Человек человеку – волк).

Сэнс: стан, які быў уласцівы чалавечай супольнасці да з’яўлення інстытута дзяржавы (Т. Гобс), ўжываецца як формула крайняга эгаізму.

1. 5 РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Першым дакладна датаваным пісьмовым помнікам, што адлюстроўвае рысы беларускай мовы і захаваўся да сёння, з’яўляецца «Дамоўная грамата Смаленскага князя Мсціслава Давыдовіча з Рыгай і Гоцкім берагам» ці «Смаленская праўда» (1229). Фарміраванне лексічнага складу, фанетычнай і граматычнай сістэм старажытнай беларускай мовы адбылося ў XІV – XVI ст. У Вялікім княстве Літоўскім беларуская мова выконвала функцыю дзяржаўнай мовы. На ёй вялося справаводства і судаводства, дыпламатычная перапіска. Гісторыя захавала да сённяшніх дзён афіцыйныя дакументы, напісаныя на старажытнай беларускай мове (усяго каля 600 кніг): Статуты Вялікага княства Літоўскага (1529, 1566, 1588 гг.), Літоўская метрыка і інш. Багата было напісана мастацкіх і публіцыстычных твораў, рабіліся разнастайныя пераклады.

У развіцці беларускай мовы значную ролю адыграла кнігадрукаванне, заснавальнікам якога лічыцца вядомы вучоны, асветнік, пісьменнік Ф. Скарына (каля 1490 – 1551). На працягу 1517 – 1525 гадоў у Празе і Вільні ім былі надрукаваны 23 кнігі Бібліі, перакладзеныя на зразумелую тады для большасці

17

насельніцтва старабеларускую мову. Прадаўжальнікамі яго справы сталі В. Цяпінскі і С. Будны.

Пасля стварэння Рэчы Паспалітай (1569) беларусы досыць хутка пачалі адчуваць на сабе нацыянальны і рэлігійны прыгнёт з боку Польшчы. Вынікам прымусовага акаталічвання і апалячвання карэннага насельніцтва Беларусі стала выцясненне беларускай мовы з афіцыйнага ўжытку. А ў 1697 годзе афіцыйна абвяшчаецца адзінаю дзяржаўнаю моваю на Беларусі польская мова. З гэтага часу беларуская мова існуе толькі на гутарковым узроўні.

Пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795 гг.) беларускія землі канчаткова ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Але палітыка дыскрымінацыі беларускай мовы працягвалася і з боку расійскіх уладаў. Больш таго, нават сама назва «Беларусь» была выведзена з афіцыйнага ўжывання. Тым не менш творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, ананімныя паэмы «Тарас на Парнасе», «Энеіда навыварат» падтрымлівалі нацыянальную мову беларускага народа пры жыцці. Нельга не ўзгадаць і пра вялікі ўклад К. Каліноўскага з яго «Мужыцкай праўдай». Да канца XIX – пачатку ХХ стагоддзя паступова склаліся прадумовы для ўзнікнення новай беларускай літаратурнай мовы на аснове народных гаворак.

Рэвалюцыйныя падзеі 1905 – 1907 гг. прынеслі пэўныя паслабленні ў палітычных і культурных адносінах жыхарам Расійскай імперыі. З’яўляюцца беларускамоўныя газеты «Наша ніва» і «Наша доля», пачынаюць плённую працу Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч і інш. Але адзіных арфаграфічных, арфаэпічных, лексічных і граматычных нормаў беларускай мовы яшчэ выпрацавана не было. І тут вялікую ролю адыграла «Беларуская граматыка для школ», выдадзеная Б. Тарашкевічам у 1918 годзе. Менавіта ў гэтым падручніку ўпершыню былі сфармуляваны правілы беларускага правапісу, вызначаны характэрныя асаблівасці беларускай фанетыкі і граматыкі.

У1921 годзе пачала сваю працу Беларуская навукова-тэрміналагічная камісія. У перыяд 1922 – 1930 гадоў ёю былі выдадзены 24 выпускі беларускай навуковай тэрміналогіі па розных раздзелах навукі і тэхнікі. З 1929 года пачаў працаваць Інстытут мовазаўства АН БССР.

У1933 годзе урадам БССР была прынята пастанова «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу, а ў 1957 «Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу». Дзевяностыя гады ХХ стагоддзя далі чарговы ўздым нацыянальнай самасвядомасці і развіццю нацыянальнай мовы. 26 студзеня 1990 г. быў прыняты Закон «Аб мовах у Беларускай ССР»,

згодна з якім беларуская мова была прынята ў якасці дзяржаўнай мовы. Пачалі стварацца новыя тэрміналагічныя і энцыклапедычныя слоўнікі, у вышэйшых навучальных установах рэспублікі ўведзены курс «Беларуская мова. Прафесійная лексіка». На рэферэндуме 14 мая 1995 г. беларусы прагаласавалі за другую дзяржаўную мову – рускую. Сучасны этап развіцця грамадства характарызуецца руска-беларускім двухмоўем.

Беларуская мова мае спецыфічныя асаблівасці, якія розняць яе ад іншых усходнеславянскіх моў:

1) дзеканне і цеканне ( дзядзька, цяпло);

18

2)яканне ( зямля, ляснік);

3)зацвярдзелыя [ч], [р] ( чыпсы, рыс);

4)шчылінны [г] ( град, нагрузіць);

5)гук [дж] ( дождж, джала);

6)нескладовае [ў] на месцы этымалагічнага [л] ці [в] (каўбаса, лоўка);

7)прыстаўныя галосныя і зычныя ( вобласць, ільдзіна, гэты);

8)падоўжаныя зычныя ( насенне, печчу).

Да адметных рыс беларускай мовы можна аднесці і наяўнасць уласна беларускіх слоў, якіх нельга сустрэць у іншых славянскіх мовах: каліва, дрыгва,

волат.

Не менш адметным з’яўляецца і беларускі сінтаксіс. Гэта асабліва назіраецца ў словазлучэннях, звязаных кіраваннем: ажаніцца з ёю, пайсці па грыбы, за пяць кіламетраў ад горада і г.д.

І сёння, з’яўляючыся адной з дзвюх дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь, беларуская мова займае высокае месца сярод найбольш развітых і распрацаваных моў свету.

Заданне 1. Прачытайце ўрывак з артыкула «Метрыка Вялікага княства Літоўскага» (энцыклапедыя «Беларуская мова», Мн., 1994, с. 346).

Карыстаючыся «Слоўнікам іншамоўных слоў» (1993) А.М. Булыкі, высветліце паходжанне слова Метрыка. Пісьмова адкажыце на пытанні:

а) Што такое Літоўская метрыка?

б) На якой мове напісаны дакументы, якія ўвайшлі ў Метрыку?

в) Якое навуковае і практычнае значэнне мае Метрыка ў нашы дні? г) Дзе захоўваюцца матэрыялы Метрыкі?

Метрыка Вялікага княства Літоўскага (іншая назва – «Літоўская метрыка») – дзяржаўны архіў Вялікага княства Літоўскага XIV – XVIII стст. Яна змяшчае акты, якія выдаваліся ад імя вялікіх князёў літоўскіх і каралёў польскіх, разнастайныя дакументы сеймаў, урадавых і прыватных асоб, судовыя рашэнні, запаветы, інструкцыі і справаздачы паслоў, воінскія і казначэйскія рэестры. Метрыка – першаступенная крыніца для вывучэння гісторыі Беларусі, Літвы, Украіны і Польшчы, унікальны помнік пісьмовай прававой культуры Беларусі і Літвы эпохі Вялікага княства Літоўскага. У яе аснове – дакументы прыватных канцылярый літоўскіх князёў Вітаўта, Свідрыгайлы і Жыгімонта. Пры Казіміру Ягелончыку (1427-1492) ужо існавалі кнігі, куды запісвалі копіі выдадзеных прывілеяў. Пазней стала традыцыяй, што ў час пераездаў Вялікага князя яго пісар і дзяк вялі рэестры ўсіх велікакняжацкіх падараванняў і пастаноў, потым здавалі іх у архіў Метрыкі, дзе іх упісвалі ў адпаведныя кнігі. (...)

Паводле спецыяльнага рашэння Сейма 1538 г. кнігі Метрыкі вяліся і захоўваліся з асаблівай акуратнасцю. (...) Значная частка матэрыялаў Метрыкі загінула падчас вялікіх войнаў. Арыгінальных кніг захавалася мала. (...) У наш час вядома больш за 600 тамоў Метрыкі, большая частка іх захоўваецца ў дзяржаўным архіве старажытных актаў у Маскве. (...)

19

Матэрыялы Метрыкі ад пачатку яе стварэння прыкладна да сярэдзіны XVII ст. напісаны пераважна на беларускай мове, пазнейшыя – на польскай і лацінскай. (...) Для гісторыі беларускай мовы першаступеннае значэнне маюць матэрыялы, напісаныя на беларускай мове. 3 іх асабліва каштоўныя судовыя справы, дзе нярэдка змяшчаюцца выдатныя ўзоры гісторыі беларускай мовы таго часу. (...) Матэрыялы Метрыкі практычна не адлюстроўваюць мясцовых дыялектных моўных асаблівасцей. У іх увасобілася беларуская мова як дзяржаўная мова Вялікага княства Літоўскага. (...) Дзяржаўнае значэнне мовы садзейнічала пераўтварэнню жывых народных гаворак у моцную і высокаразвітую дзяржаўна-літаратурную. Яна жывілася прытокам розных народных элементаў, шляхам пераносу і асэнсавання адпаведных уласных слоў, выпрацоўвала новыя словы і тэрміны тэарэтычнай і адцягненай думкі, душэўных эмоцый, права і адміністрацыі, рамяства і тэхнікі, промыслу і гандлю.

Заданне 2. У «Энцыклапедыi лiтаратуры i мастацтва Беларусi» або ў энцыклапедыi «Беларуская мова» прачытайце артыкулы, прысвечаныя беларускiм першадрукарам Ф. Скарыну, С. Буднаму, В. Цяпiнскаму, П. Мсцiслаўцу. Падрыхтуйце паведамленне на тэму «З гiсторыi беларускага кнiгадрукавання».

Заданне 3. Прачытайце ўрывак з артыкула У. Конана (энцыклапедыя «Беларуская мова», с. 360). Складзiце план вуснага пераказу урыўка.

Беларуская лiтаратура, фалькларыстыка i публiцыстыка XIX – пачатку XX ст. былi асноўнымi фактарамi развiцця лiтаратурнай мовы беларускага народа i адраджэння яго нацыянальнай культуры… У гэты час не было яшчэ адзiнай нацыянальнай мовы. Мовамi «вярхоў» былi руская i польская. Беларуская – у якасцi мовы працоўнага народа, пераважна сялянства. У другой палове XIX ст. В. Дунін-Марцінкевіч, К. Каліноўскі, Ф. Багушэвіч, Я. Лучына і інш. фактычна заснавалі новую беларускую літаратуру і літаратурную мову, на аснове якой Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, М. Гарэцкі стварылі нацыянальную літаратурную класіку.

Выключная роля літаратурнай нармалізацыі ў развіцці беларускай мовы належыць беларускаму друку, найперш газеце «Наша ніва» і кнігавыдавецтвам. Аднак у царскай Расіі за беларускім народам не прызнавалася нацыянальная самастойнасць, а ў яго літаратуры бачыўся «сепаратысцкі» радыкалізм, «падрыў адзінства рускага народа». У выніку беларуская літаратурная мова развівалася як мова мастацкай літаратуры і публіцыстыкі. Такім чынам, склалася выключнае значэнне нацыянальнай літаратуры ў развіцці беларускай мовы, яе гістарычным лёсе.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі заканадаўчымі актамі беларускай мове быў нададзены статус дзяржаўнай мовы, у выніку чаго значна пашыралася яе сфера выкарыстання ў асвеце, культуры, грамадскім жыцці, дзяржаўным кіраванні. Адмаўленне ад палітыкі нацыянальна-культурнага адраджэння ў перыяды сталінізму і застою прывяло да крызісу грамадскага бытавання роднай

20