Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Беларуская мова - практыкум 2014

.pdf
Скачиваний:
154
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
539.35 Кб
Скачать

выходзіць са складаных сітуацый у працэсе гутаркі. Камунікабельнасць – гэта ўменне падтрымліваць размову (атрымліваць інфармацыю, выдаваць яе, уменне правільна ставіць пытанні).

У дзелавых зносінах значную ролю ў мове адыгрывае арыентацыя на гаспадарчую дзейнасць або тэхналагічны бок справы ці на людзей, якія ўдзельнічаюць у вытворчым працэсе. Ад таго, якія з гэтых каштоўнасцей на першым месцы, у многім залежаць узаемаадносіны паміж начальнікам і падначаленымі, а таксама і паміж супрацоўнікамі. Пры накіраванасці на тэхніку і тэхналогію зносіны набываюць дзелавы тон, пры арыентацыі на чалавека ў ім значнае месца займаюць разам з дзелавымі і чалавечыя ўзаемаадносіны. Якасць зносін залежыць ад мовы суб’ектаў: ясны выклад сваіх думак, правільнасць маўлення, выразная дыкцыя робяць гутарку або выступленне даступнымі, садзейнічаюць пошуку аптымальных рашэнняў. Эмацыянальны бок зносін узмацняюць выразная міміка і стрыманыя жэсты.

Поспех пасяджэнняў, сходаў, канферэнцый і інш. залежыць ад тэкстаў дакладаў і выступленняў, якія павінны рыхтавацца зараней: план, тэкст, тэзісы... Абавязкова падтрымліваць візуальны кантакт з аўдыторыяй. Пачынаць не абавязкова з уступу, хоць ён і пажаданы, а з самага важнага і актуальнага. Абавязковым з’яўляецца вывад, падагульненне, дзе не толькі падводзіцца вынік, але і робяцца прапановы, напрыклад, па практычнаму прымяненню.

Важнейшыя патрабаванні да дзелавога выступлення – канкрэтнасць і канструктыўнасць. Неабходна пазбягаць расплыўчатых, агульных фраз, а таксама незразумелых тэрмінаў. Выступленне ўпрыгожвае правільная інтанацыя, змяненне тэмпу маўлення, што мяняецца ў працэсе маналога, вытрымліванне паўз паміж важнымі думкамі або пасля іх выкладу. Слухачоў могуць раздражняць няправільна вымаўленыя словы, памылкова пастаўленыя націскі, паўторы адных і тых жа слоў ці выразаў (магчыма паўтарэнне асноўных думак, але рознымі фразамі).

Вядучы дыскусію (пасяджэнне) павінен сачыць за тым, каб яна не перарасла ў канфлікт. Дапамагаюць весці дыскусію веданне і ўжыванне этыкетных маўленчых формаў. Пачынацца дыскусія можа словамі:

Прыступім да работы...

Прашу вашай увагі...

Будзем пачынаць...

Дазвольце лічыць пасяджэнне адкрытым...

Уходзе абмеркавання вядучы можа выкарыстаць шэраг формаў:

Давайце абмяркуем...

Першае, што мы павінны абмеркаваць...

Дазвольце адрасаваць гэта пытанне...

Я думаю, што гэта пытанне можа быць зададзена пазней у індывідуальным парадку...

Працягнем абмеркаванне пытання...

Дазвольце перайсці да абмеркавання наступнага пытання...

Давайце вернемся да тэмы (праблемы, сітуацыі)...

Прашу не адхіляцца ад тэмы...

51

Абмеркаванне будзе ўзноўлена...

Дазвольце закрыць сход (пасяджэнне)...

Элементамі любой дыскусіі з’яўляюцца пытанні, якія задаюцца апанентамі і выступаючымі. Існуюць этыкетныя формы фармулёвак пытанняў:

Дазвольце задаць пытанне...

У мяне пытанне да...

Я хацеў бы задаць пытанне...

Мяне цікавіць...

Не маглі б Вы мне растлумачыць...

Выступленні і пытанні звычайна папярэджваюцца зваротамі: паважаныя,

глыбокапаважаныя, таварышы, спадарства, сябры, калегі і інш. У адказах на пытанні могуць утрымлівацца наступныя выразы:

Я б хацеў адказаць на Ваша пытанне наступным чынам...

Паўтарыце, калі ласка, пытанне...

Я не магу адказаць на Ваша пытанне, таму што...

Наколькі я ведаю...

Дазвольце пачаць з адказу на апошняе пытанне...

Калі Вы не супраць, то я б хацеў падумаць...

Этыка правядзення дыскусій патрабуе пазбягаць абвастрэння спрэчак, канфліктаў. Дапамагаюць змякчыць сітуацыю этыкетныя формы выражэння нязгоды:

Я магу згадзіцца, але толькі пры пэўных умовах...

Я згодны з многімі палажэннямі, але лічу неабходным...

Я б хацеў падтрымаць, але...

Я б хацеў прыцягнуць Вашу ўвагу да...

У мяне ёсць некалькі заўваг...

Я не магу раздзяліць Вашу думку... па дадзенаму пытанню...

На мой погляд, нам неабходна абмеркаваць гэтае пытанне больш канкрэтна...

Любое выступленне заканчваецца падзякай. У любой дыскусіі неабходна выражаць павагу да субяседніка або апанента, нават калі яго выказванне на першы погляд здаецца недарэчным. Неабходна імкнуцца зразумець чужое меркаванне, цярпліва выслухаць яго. Дыскусія павінна весці да супрацоўніцтва,

ане да канфрантацыі. На месцы сваёй працы чалавек знаходзіцца значную частку жыцця, таму важным фактарам для большасці з’яўляецца маральны клімат у калектыве. Паступова супрацоўнік развівае свае дзелавыя якасці, прафесійнае маўленне, і больш плённа гэта адбываецца ў працаздольным і дружным калектыве.

Службовыя зносіны ўключаюць разнастайныя спосабы абмеркавання вытворчых, эканамічных, навукова-тэхнічных і іншых праблем. Найбольш распаўсюджанымі формамі калектыўнага разгляду дзелавых сітуацый з’яўляюцца нарады і сходы, якія адрозніваюцца паміж сабой толькі колькасцю ўдзельнікаў, а пытанні могуць вырашацца адны і тыя ж.

Нарады падзяляюцца на дыктатарскія, аўтакратычныя, сегрэгатыўныя, дыскусійныя, свабодныя і інш.

52

На дыктатарскіх нарадах звычайна выступае толькі кіраўнік. Ён паведамляе прысутным сваё рашэнне, знаёміць з распараджэннямі і т. п. У час дыктатарскіх нарад адсутнічае дыскусія. Удзельнікі прымаюць інфармацыю да ведама, задаюць пытанні.

Аўтакратычныя нарады характарызуюцца тым, што кіраўнік задае пытанні і выслухоўвае адказы запрошаных. Апошнія не маюць права выказвацца, задаваць пытанні, падтрымліваць іншых прысутных.

Сегрэгатыўныя нарады (сегрэгацыя – з лац. аддзяленне, выдаленне) пачынаюцца дакладам кіраўніка, затым выступаюць толькі тыя, каму даецца слова.

Дыскусійныя і свабодныя нарады адрозніваюцца дэмакратычным характарам. У час дыскусійных пасяджэнняў адбываецца свабодны абмен думкамі, рашэнне ў большасці выпадкаў прымаецца агульным галасаваннем. Свабодныя пасяджэнні праводзяцца без канкрэтнага парадку дня.

Часта праводзяцца і такія формы пасяджэнняў або нарад, як праблемныя, інструктыўныя, аператыўныя і інш.

Жывыя зносіны, якімі з’яўляюцца публічныя выступленні кіраўніка або падначаленых, грунтуюцца на вуснай мове. Калі неабходны кантакт з людзьмі, што не могуць быць суразмоўцамі, то выкарыстоўваюць пісьмовую мову: службовыя лісты, распараджэнні, факсы і г. д. Вусная мова заўсёды нясе ў сабе жывы патэнцыял асобы, сілу яго ведаў, веры, упэўненасці. Менавіта жывой мове ўласцівыя тэмп, інтанацыя, мілагучнасць, акцэнты. Рысы прамоўцы, яго непаўторныя жэсты, міміка, позірк дапаўняюць мову, яна ўспрымаецца ў цэласным кантэксце. Вуснае маўленне больш простае па сваім слоўніку, па граматычных формах, мае сціслыя сінтаксічныя канструкцыі, нават дапускае паўторы. Пісьмовая, наадварот, насычана аб’ёмнымі сказамі, устойлівымі спалучэннямі, спецыфічнай лексікай, не дапускае памылак. Неабходна памятаць, што пісьмовая мова цяжка ўспрымаецца на слых, таму нуднымі з’яўляюцца даклады, якія чытаюцца з ліста. Пісьмовая мова не ператворыцца ў вусную, калі яе гучна прамаўляць.

Залатое правіла маўленчых зносін сцвярджае: чым цішэй гаворыш, тым лепш цябе зразумеюць. Ціхая, прыемная і спакойная мова афарбавана і тэмбрам голасу, і абаяльнасцю прамоўцы, але і тут можна праявіць і патрабавальнасць, і рашучасць, і выразнасць. Ціхая прамова настройвае на развагу, а гучная выклікае трывогу, неспакой. Прыкметай культуры і розуму з’яўляецца мілагучная, выразная і багатая мова.

Тэмп нашай мовы своеасабліва спалучаецца са зместам, таму найбольш значныя часткі матэрыялу трэба выкладаць павольней, выдзяляць інтанацыйна. Лічыцца: чым большая колькасць слухачоў, тым павольней неабходна гаварыць. Выступаючаму патрэбны паўзы: па-першае, на іх звяртаецца ўвага, па-другое, паўза дазваляе аддзяліць сэнсавыя часткі тэксту, па-трэцяе, вытрымаць патрэбную паўзу – гэта майстэрства аратара.

Асноўным інструментам уздзеяння на аўдыторыю з’яўляецца, несумненна, слова, але варта прымяняць і дапаможныя сродкі, напрыклад, жэсты. Яны ўзмацняюць эмацыянальны бок выступлення або гутаркі, але

53

прымяняць іх патрэбна ўмела. Не суправаджайце жэстыкуляцыяй увесь тэкст выступлення, гутаркі, прамовы, таму што не кожная фраза патрабуе падкрэслівання жэстам. Колькасць і інтэнсіўнасць жэстаў павінны адпавядаць умовам і мэтам зносін. Прынята лічыць: калі выступаючаму няма чаго сказаць па сутнасці, то ён пачынае актыўна жэстыкуляваць. Жэстыкуляцыя адцягвае ўвагу субяседнікаў і слухачоў, таму варта памятаць, што пры ўключэнні жэстаў у моўную плынь збядняецца яе выразнасць, зніжаецца эфектыўнасць уздзеяння на прысутных.

Выкарыстоўваць мікрафон патрэбна толькі ў крайнім выпадку, паколькі ён скажае мову, ускладняе наладжванне кантакту з людзьмі. Чым меншая адлегласць паміж субяседнікамі, тым больш цёплыя і даверлівыя адносіны складваюцца між імі. Вядома, што павелічэнне адлегласці да двух і болей метраў вядзе да з’яўлення адчужанасці, дыстанцыйнасці ў адносінах.

7.2 ВІЗІТНАЯ КАРТКА ЯК АТРЫБУТ ДЗЕЛАВОГА ЭТЫКЕТУ

Візітная картка – адзін з важнейшых атрыбутаў дзелавога этыкету. Візітная картка шырока выкарыстоўваецца пры дзелавых зносінах, пры знаёмстве, а таксама ў час перагавораў, у дыпламатычнай практыцы, дзелавой перапісцы. Ёю карыстаюцца пры ўстанаўленні і падтрыманні кантактаў з урадавымі, дыпламатычнымі, дзелавымі і грамадскімі коламі краіны. Візітная картка можа быць выкарыстана для завочнага прадстаўлення яе ўладальніка.

Візітная картка выконвае інфармацыйную і рэкламную функцыю. Дзелавыя зносіны, як правіла, пачынаюцца з абмену візітнымі карткамі, таму візітка павінна быць зроблена так, каб у чалавека, які яе атрымлівае, выклікаць станоўчыя эмоцыі.

Візітныя карткі ўяўляюць сабой прамавугольнікі не вельмі шчыльнага картону невялікага фармату: 50х90 мм. Менеджэры вышэйшага звяна выкарыстоўваюць візітныя карткі памерам 60х100 мм.

Як правіла, візітная картка павінна мець чорны тэкст на светлым фоне без якіх-небудзь рамак. Нормы этыкету не рэкамендуюць выкарыстоўваюць шырокую колеравую гаму. Перавага аддаецца паперы высокага гатунку.

Еўрапейская традыцыя падразумявае выкарыстанне ружовага, блакітнага і белага фону, а тэкст – цёмна-сіняга, цёмна-карычневага і чорнага колеру. На візіткі дзяржаўных чыноўнікаў, згодна з пратаколам, наносяцца герб і сцяг. Шрыфт строга не рэгламентуецца, ён павінен зручна чытацца. Імя, як правіла, выдзяляецца лёгка чытаемым паўтлустым шрыфтам нязначна большага памеру.

Картка – важны элемент іміджу фірмы і асабістага іміджу яе ўладальніка. Лепш, калі яна мае класічны выгляд: уверсе па цэнтры – назва фірмы (прадпрыемства), дзе працуе ўладальнік карткі, ніжэй па цэнтры – імя, імя па бацьку, прозвішча, яшчэ ніжэй – пасада, а ў правым верхнім вугле – тэлефон, факс, адрас электроннай пошты.

Адрозніваюць асабістыя і дзелавыя візітныя карткі. У асабістай візітнай картцы імя, імя па бацьку, прозвішча друкуюцца прапіснымі літарамі, пасада – друкаванымі. Разнавіднасцю асабістай карткі з’яўляецца сямейная. Неад’емны

54

атрыбут сучасных дзелавых зносін – дзелавая візітная картка. Асаблівае значэнне яна адыгрывае ў зносінах з іншаземцамі. Дзелавая візітная картка можа ўтрымліваць званне ці тытул уладальніка, указанні на сферу яго адказнасці ў арганізацыі, нумары тэлефонаў, тэлефаксу, электроннай пошты. Калі тэлефон змяніўся, можна акуратна закрэсліць і запісаць новы. Але закрэсліваць і запісваць найменаванне новай пасады лічыцца адступленнем ад этыкету. Дзелавая візітная картка без адраса таксама не адпавядае нормам этыкету.

7.3 НОРМЫ БЕЛАРУСКАЙ АРФАЭПІІ

Нормы беларускай арфаэпіі патрабуюць выразнага вымаўлення галосных.

У пачатку слова, у сярэдзіне пасля галосных перад націскным і ўзнікае гук [й]. У такіх выпадках літара і абазначае два гукі [йі]: [майіх], [йікаўка], [йірыс].

Гукі [о], [э], калі націск з іх сыходзіць, пераходзяць у [а]: д[о]м – д[а]мы,

р[э]мень – р[а]меньчык, кр[э]пасць – кр[а]пасны. У некаторых словах (у

спалучэннях ро, ло), ненаціскны [o] пераходзіць у [ы]: гл[о]тка – гл[ы]таць,

бр[о]вы – бр[ы]во.

Ненаціскны гук [э] у запазычаных словах у пачатку слова, пасля шыпячых і [р], [л], [т] вымаўляецца выразна: [э]нцыклапедыя, р[э]цыдыў,

д[э]бют.

Вымаўленне зычных Зычныя [ж], [ш], [ц], [ч], [р], [дж] заўсёды цвёрдыя: жыццё, шынель,

цэгла, чыпсы, рэха, джала.

Афрыкаты [дж] і [дз’] вымаўляюцца як адзін гук: джынсы, дзень,

падзяка.

Цвёрдая і мяккая афрыкаты [ц], [ц’] па цвёрдасці і мяккасці не стаяць у пары: цырк, цёплы, цар.

Зычныя [з’], [с’], [дз’], [ц’], [л’], [н’], [ж], [ш], [ч] вымаўляюцца падоўжана: палоззе, калоссе, стагоддзе, вецце, голле, насенне, збожжа, цішшу, печчу.

Звонкія зычныя на канцы слова аглушаюцца: паход [пахот], мароз [марос], нож [нош].

На месцы зычных [в], [л], [у] узнікае губна-губны [ў]: роўны, жоўты, на

ўліку.

Вымаўленне спалучэнняў зычных Спалучэнні глухога і звонкага гукаў вымаўляюцца як два звонкія гукі

(асіміляцыя па звонкасці): касьба [казьба], футбол [фудбол].

Спалучэнні звонкага і глухога вымаўляюцца як два глухія гукі (асіміляцыя па глухасці): лыжка [лышка], салодкі [салоткі].

Спалучэнні шыпячых са свісцячымі вымаўляюцца як свісцячыя (асіміляцыя шыпячых перад свісцячымі): на печцы на [пеццы], аб кошцы аб [косцы].

55

Спалучэнні свісцячых з шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя (асіміляцыя свісцячых перад шыпячымі): грузчык [грушчык], расчапіць [рашчапіць].

Свісцячыя [з], [с] перад мяккімі зычнымі, апроч г, к, х, вымаўляюцца мякка: [з’м’эна], [с’н’эх] але [сх’ітрыц’].

Гукі [дз’], [ц’], перад мяккімі [в’], [м’] вымаўляюцца мякка: [дз’в’]еры, [ц’в’]ёрды, [Дз’м’]ітрый.

Спалучэнні зычных [дц], [тц] перадаюцца як падоўжаны [ц]: у абводцы [абвоццы], у хатцы [хаццы].

Спалучэнне [дс] вымаўляецца як [ц]: гарадскі [гарацк’і], Забалодскі [забалоцк’і]

Спалучэнні [дч], [тч] вымаўляюцца як падоўжаны гук [ч]: адчапіць [аччап’іць], матчын [маччын].

Дакладнасць словаўжывання

Сэнсавыя памылкі ўзнікаюць пры супярэчлівасці, непаслядоўнасці выказвання. Напрыклад: Здавайце непатрэбныя вам газеты, зношанае адзенне, а таксама косці і іншыя прадметы хатняга ўжытку.

Нематываванае паўтарэнне і выразаў вядзе да таўталогіі: Падзеі, вартыя гісторыі, прыблізіліся да нас вельмі блізка.

Ужыванне слова з неўласцівым яму значэннем выклікае лексічныя памылкі: Спыніўшы дыханне, зала слухала скрыпку вялікага майстра.

Фактычныя памылкі – скажэнне фактаў рэчаіснасці, няправільнае разуменне, тлумачэнне з’яў, паняццяў: Вада ў возеры бялюткая, чыстая.

Стылістычныя памылкі адбываюцца ад парушэння адзінства стылю іншымі словамі: Я працавала ў школе амаль цэлы год і вельмі прывыкла да маіх вучняў, да гэтых хітрых мардашак.

Заданне 1. Пабудуйце дыялог «Менеджар і кліент».

Заданне 2. Прачытайце словазлучэнні, запомніце беларускамоўныя канструкцыі.

Не удивительно – дзіва што На этих днях – гэтымі днямі

Умнее соседа – разумнейшы за суседа В другой раз – іншым разам

Рассказать о товарище – расказаць пра таварыша Жить с родителями – жыць пры бацьках Топить печь – паліць у печы Пойти за грибами – пайсці ў (па) грыбы Поехать к брату – паехаць да брата Становиться тише – цішэць Жениться на ней – ажаніцца з ёю

Удивляться чему-то – дзівіцца з чагосьці Извините меня – даруйце мне (прабачце)

56

В пяти километрах от города – за пяць кіламетраў ад горада Дом в пять этажей – дом на пяць паверхаў Несколько раз в неделю – некалькі разоў на тыдзень Похожий на сестру – падобны да сястры Не к месту – не да месца По этой причине – з гэтае прычыны

Смеяться над ним – смяяцца з яго

Заданне 3. Прачытайце тэкст. Якая роля прывітання ў службовым этыкеце? Як правільна развітацца пасля дзелавой сустрэчы, сходу, пасяджэння?

Прывітанне Зносіны людзей пры сустрэчы пачынаюцца з прывітання. Гэтая этыкетная

норма абавязковая для ўсіх знаёмых людзей. Нават асабіста незнаёмыя супрацоўнікі адной установы або фірмы, жыхары аднаго дома вітаюць адзін аднаго. У Беларусі прынята вітаць пры сустрэчы жыхароў вёскі. У маўленчым этыкеце найбольш ужывальныя прывітанні: «Добры дзень!», «Дзень добры!», «Добрай раніцы!», «Ранак добры!», «Добры вечар!», «Вечар добры!». Меней ужываюцца прывітанні, якія носяць стылістычна ўзвышаны характар: «Вітаю Вас (цябе)!», «Рады Вас вітаць!», «Дазвольце Вас павітаць!». Распаўсюджанае сярод добра знаёмых слова «Прывітанне!» не дапускаецца ў прывітанні малодшым старэйшага.

Маўленчы этыкет патрабуе першым вітаць малодшаму па ўзросту старэйшага, мужчыне жанчыну, падначаленаму начальніка.

Заданне 4. Як правільна звярнуцца да падначаленага або начальніка? Як быць у тым выпадку, калі Вы не ведаеце яго імя, імя па бацьку? Адкажыце на пытанні, выкарыстоўваючы наступны тэкст.

Ветлівы зварот Ва ўстанаўленні кантакту паміж людзьмі значнае месца адводзіцца

ветліваму звароту. Непрымальны ці непрыемны зварот можа стаць першай і адзінай перашкодай у развіцці ўзаемасувязей і, наадварот, цёплае прывітанне можа пакласці пачатак карысным, дзелавым, сяброўскім зносінам.

Своеасаблівасць звароту надае перш за ўсё тое, каму яно адрасуецца: знаёмаму ці малазнаёмаму, мужчыне ці жанчыне, маладому ці сталаму чалавеку.

Культурны чалавек, жадаючы, каб на яго звярнулі ўвагу, пачне свой зварот, просьбу са слоў прабачэння: «Прабачце, калі ласка», «Прабачце», «Даруйце», «Даруйце (прабачце) за турботу» (рус. «Извините», «Простите», «Простите (извините) за беспокойство»).

Як правіла, прыцягненне ўвагі звязана з просьбай. Гэта цягне за сабой утварэнне больш складаных моўных формаў, напрыклад: «Прабачце (даруйце), Вы не скажаце...», «Не маглі б Вы мне сказаць...», «Вы не ведаеце...» (рус. «Простите (извините), Вы не скажете...», «Не могли бы Вы подсказать...», «Будьте так добры...»). Пералічаныя формы могуць замяніць звароты ў тых

57

выпадках, калі Вам складана назваць субяседніка словамі: «таварыш», «спадар», «малады чалавек» ці інш.

Заданне 5. Прачытайце тэкст, перакажыце яго па-беларуску. Ці згодны Вы з такімі патрабаваннямі да крытыкі? Якой павінна быць мова таго, хто крытыкуе? Прыдумайце загаловак да свайго паведамлення.

Критика в служебном этикете Критика является наиболее распространенной формой выражения

неудовлетворенности деятельностью подчиненных или коллег по работе. Выделяют следующие важные этические требования к критике:

● критика должна быть объективной, т. е. вызываться негативным проступком, неумелой и недобросовестной работой; прежде чем критиковать, необходимо разобраться в причинах действия, вызвавшего критику. В результате предпринятого анализа может выясниться, что работник не мог поступить иначе в силу сложившихся обстоятельств, возможно, в этом есть вина критикуемого;

следует критиковать не человека как личность, а его отношение к делу, его ошибки;

критикуя работника, не следует внушать ему, что он безнадежен, не способен справиться со своими недостатками. Критика должна быть конструктивной, вселять уверенность работника в его способностях, мобилизовывать его на лучшую работу;

эффект критики значительно повышается, если критикующий предлагает меры и помощь в преодолении недостатков и ошибок;

критикующий не должен срываться на крик, допускать грубость, злорадство, язвительность, унижающие человеческое достоинство.

Всвою очередь тому, кого критикуют, нельзя сразу же отвергать критические замечания. Относиться к ним необходимо исходя из принципа: «Все, что я делал, можно делать лучше».

Заданне 6. Падрыхтуйце рэкламу тавара беларускіх вытворцаў.

Заданне 7. Пабудуйце схему падрыхтоўкі да выступлення, паслядоўна размяшчаючы наступныя пункты:

Складанне плана маналога.

Сістэматызацыя і лагічнае ўпарадкаванне сабраных звестак.

Пошук і падбор неабходнага матэрыялу.

Насычэнне зместу і моўная апрацоўка тэксту.

Запамінанне тэксту.

Рэпетыраванне выступлення з неабходнай інтанацыяй, мімікай,

жэстамі.

Заданне 8. Адзначце словы, у якіх вымаўленне зычных гукаў не адпавядае напісанню.

58

Лічба, медзь, метал, валакно, просьба, груз, боб, пасадка, ланцуг, рамонт, збыт, кошт, рашэнне, продаж, менеджмент, кантракт, студэнт, калектыў, інжынер, сад, дакумент, камп’ютэр, праграма, кніжка.

Заданне 9. Успомніце правапіс запазычаных слоў. Запішыце наступныя паняцці па-беларуску. Выявіце адрозненні ў напісанні на беларускай і рускай мовах. Якія нормы правільнасці тут рэалізуюцца?

Агрегат, модификация, адаптер, потенциал, аккумулятор, вакуум, ресурс, энергия, реализация, маркетинг, компания, эффективность, инфляция, группа, масштаб, аксиома, акциз, оптический, объем, бассейн, оператор, дефицит.

59

ГОНАР БЕЛАРУСКАЙ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ

Аскерка Сцяпан Міхаіл (1712 - ?) – эканаміст-утапіст. Нарадзіўся на Навагрудчыне. З 1733 года яго лёс звязаны з Германіяй. Там ён стаў саветнікам юстыцыі караля Фрыдрыха ІІ, у 1760 г. напісаў сваё эканамічнае даследаванне «План, які не з’яўляецца нормай» і выдаў яго ў Бернбергу. Гэта быў амаль утапічны план перабудовы грамадства. Аўтар меркаваў усталяваць такі грамадскі лад, які б садзейнічаў уздыму жыццёвага ўзроўню, культуры і асветы народа. У прадмове да гэтага твора Аскерка пісаў, што ён вінаваты перад людзьмі, якія ўратавалі яго, і поўны жадання аддзячыць ім. Для гэтага ён выкладаў свой план аднаўлення і перабудовы Нямеччыны – «сваёй другой радзімы». У «Плане…» он неаднаразова спасылацца на Д.Юма і Ш.Мантэск’е і перакананы, што змена грамадскіх адносін залежыць ад добрай волі грамадзян. Немцам ён ставіў у прыклад парадкі, што панавалі ў яго на радзіме – у ВКЛ, даказваючы, што там шляхта больш ініцыятыўная і карыстаецца павагай ў сваіх падданых. Аскерка прапанаваў ўвесці працоўныя і ашчадныя кніжкі для кожнага рабочага; увесь заробак і зберажэнні трымаць у дзяржаўных банках, там жа весці і ўлік грамадскага прыбытку. Ён прадугледжваў шэраг захадаў супраць марнатраўства: сачыць за гэтым павінны па-новаму арганізаваныя судовыя ўстановы і грамадскія ўпарадкавальнікі, якія кіруюцца законамі аб спадчыне, выдачы пазык, штрафах і г.д. Арганізатары грамадства і кіраўнікі вытворчасці павінны ўтрымлівацца абшчынамі, ім даецца ў карыстанне гаспадарка і жыллё. За гультайства і неахайнасць неабходна накладваць штрафы на рабочых, спісваць з іх кніжак сродкі, каб пасля, калі яны выправяцца, вярнуць ім зноў. Усіх сялян неабходна вучыць рамяству і інш. спецыяльнасцям. Дзеці з 5-гадовага ўзросту абавязаны хадзіць у платную школу. Аскерка склаў праект дакладна рэгламентаванага працоўнага дня як у адносінах працягласці, так і аплаты. Насельніцтву прадугледжваліся прэміі за пасадку дрэў, для яго павінна быць арганізавана лекарская дапамога і збудаваны бальніцы. Марачы пра новую канстытуцыю для Нямеччыны, Аскерка спрабаваў надаць свайму плану канкрэтныя формы, каб можна было адразу распачаць яго ажыццяўленне. У творах Фрыдрыха ІІ «План…» Аскеркі не ўпамінаецца, але верагодна, што кароль прыслухаўся да голасу саветніка юстыцыі і пачаў ажыццяўляць яго задуму «па-пруску». «План…» папярэднічаў працам сацыялістаў-утапістаў Л.Сен-Сімона, Ш.Фур’е, Р.Оўэна.

Бжастоўскі Павел Ксаверы (1739-1827) – грамадскі і дзяржаўны дзеяч ВКЛ і Польшчы 2-й паловы 18 ст., аўтар аграрных рэформ. У 1767 г. купіў маёнтак Мерач у Віленскім ваяв. Убачыўшы забітасць, цемнату і беднасць купленых ім сялян, Б. вырашыў заняцца паляпшэннем жыцця сваіх прыгонных. У 1769 г. стварыў у сваім маёнтку нешта накшталт рэспублікі, дзе сяляне карысаліся асабістай свабодай і самі кіравалі сваёй абшчынай; прэзідэнтам абшчыны быў сам Бжастоўскі. Заканадаўчая ўдала ў ёй належала сойму. Тут існавалі «міністэрства фінансаў», свае грошы, войска і іншыя інстытуты, а прынятая «канстытуцыя Мерачы», перайменаваная потым у гонар гаспадара ў

60