Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИБ шпоры .docx
Скачиваний:
102
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
153.56 Кб
Скачать

45. Усталяванне камандна-администрацийнай систэмы у бсср. Палитычныя рэпрэсии на Беларуси.

Сацыяльна-эканамічнае і грамадска-палітычнае развіццё СССР прыняло пад канец 20-х гадоў і асабліва у пачатку 30-х гадоў выразна акрэсленыя камандна-адміністрацыйныя рысы, якія у рэшце рэшт прывялі да усталявання таталітарнага рэжыму. Гэта быў даволі супярэчны час, калі спалучаліся працоўны энтузіязм народа і яго страх перад уладай і беззаконнем, узмоцненым рэпрэсіямі.

Першая прычына, што прывяла да усталявання таталітарнай сістэмы, каранілася у прынцыповых палажэннях марксізму: ідэі дыктатуры пралетарыяту, разуменні сацыялізму як абагульненне ўсіх сродкаў вытворчасці, стварэнні моцнай улады, пры якой усялякае разважэнне наконт дэмакратыі разглядалася як хітрыкі буржуазіі.

Другая прычына звязана з трагізмам Кастрычніцкай рэвалюцыі, якая

ускалыхнула значную масу маргінальных нізоў. Спроба пабудаваць новае грамадства на прынцыпах сацыяльнай справядлівасці і калектывізму пераўтварылася у фарміраванне дыктатуры партыйна-дзяржаўнай структуры, аснову якой складалі выхадцы з тых жа самых нізоў. Да таго ж узровень пісьменнасці, агульнай культуры увогуле членаў кіруючай партыі доўгі час заставаўся нізкім. Напрыклад, на 1 студзеня 1938 г. у СССР камуністаў з вышэйшай адукацыяй было толькі 4,5%, з сярэдняй - 8,6%, з пачатковай - 49,0%, без адукацыі - 22,9%.

Трэцяя прычына заключаецца ва унутрыпартыйнай барацьбе, што вялася у 20-я гады паміж рознымі групоўкамі У першую чаргу трэба адзначыць саперніцтва Сталіна і Троцкага. У адрозненне ад Сталіна Троцкі не хаваў свае аўтарытарныя падыходы да сацыяльна-эканамічнага і грамадска-паітычнага развіцця краіны, як і асабістыя дыктатарскія памкненні.

3 прыняццем Канстытуцыі СССР 1936 г. была праведзена больш жорсткая цэнтралізацыя дзяржаўнага апарату, абмяжоўваліся правы саюзных рэспублік. У Канстытуцыі абвяшчалася свабода слова, свабода друку, свабода сходаў і мітынгаў, свабода вулічных шэсцяў і дэманстрацый, але толькі на паперы, бо у той жа час разгарнуліся масавыя рэпрэсіі, кал! людзей знішчалі без уся-лякай віны з іх боку.

Усяго у 20-50-х гг. у Беларусі было неабгрунтавана рэпрэсіравана у адміністрацыйным парадку звыш 349 тыс. чалавек, а агульная колькасць ахвяр палітычных рэпрэсій склала каля 600 тыс. чалавек.

Масавым рэпрэсіям у канцы 20-х - 30-я гг. нельга знайсці ніякага апраўдання. Вядома, што у разглядаемы перыяд перад савецкай дзяржавай стаяла задача як мага хутчэй вырвацца з ціскоў адсталасці і стварыць індустрыяльную базу і ваенна-эканамічны патэнцыял, каб

адстаяць свае існаванне. Аднак метады вырашэння гэтай задачы павінны быць іншымі, у большай ступені улічваць сацыяльна-эканамічныя працэсы, што адбываліся у краіне, жыццёвыя умовы людзей, быць збалансаванымі, без перагібаў і масавых рэпрэсій. За самавольства Сталіна і яго акружэння наш народ заплаціў вялікую цану.

47. Культурнае жыццё бсср у 1930-я гады.

Важнейшую ролю ў вырашэнні нацыянальных праблем у любой краіне адыгрывае нацыянальная сістэма адукацыі і развіццё культуры на мове карэннай нацыянальнасці з атрыманнем шырокіх магчымасцей развіцця культур усіх народаў, якія жывуць у межах адной дзяржавы. Ад гэтага ў вялікай меры залежыць стабільнасць яе паліт. і сацыяльнага развіцця. У 1926 г. у БССР аформілася таварыства “Далой непісьменнасць”, якое ўзначаліў старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў. Ужо ў 1932 г. налічвалася 10 тыс. ячэек гэтага таварыства, якія аб`ядноўвалі 156 тыс. чалавек. З 1926 па 1932 г. праз школы і пункты ліквідацыі непісменства прайшлі больш за 800 тыс. чалавек, аднак большасць з іх засталіся малапісьменнымі, бо праца па ліквідацыі непісьменнасці не была падмацавана сур`ёзнай кадравай і матэрыяльнай базай.4 жніўня 1932 г. СНК БССР прыняў пастанову “Аб ўвядзенні ўсеагульнага абавязковага навучання для малапісьменных”. Беларуская мова стала асноўнай мовай нацыян. сістэмы адукацыі. У 1932 г. з 6984 школ 6269 былі беларускія. Разам з беларускімі школамі ў 1926 г. працавалі 146 школ на мове ідыш, 118 – на польскай і 118 – на рускай. З другой паловы 1932 г. у БССР пачала вырашацца задача поўнага ажыццяўлення ўсеагульнага абавязковага навучання за курс няпоўнай сярэдняй сямігадовай школы, у якой заканчвалася агульная падрыхтоўка вучняў, а таксама задача развіцця сістэмы сярэдняй(дзесяцігадовай) школы, якая рыхтавала кадры для паступлення ў ВНУ. У выніку радыкальных змен, якія адбыліся ў галіне адукацыі ў БССР, каля 85 % нас-ва ад 9 да 49 гадоў стала пісьменнымі. Разам з развіццём сістэмы адукацыі развівалася і бел. навука. Побач з навукоўцамі, запрошанымі з Масквы, Ленінграда і іншых навуковых цэнтраў, пачалі працаваць і бел. даследчыкі. Інбелкульт працягваў паспяховую працу па ўдасканаленню бел. мовы. Асноўная ўвага ў 1930-я гг. была сканцэнтравана на даследаванні прыродных рэсурсаў Беларусі, вырашэнні праблем прыкладнога характару ў галіне прамысловасці, сельскай і лясной гаспадаркі, водных рэсурсаў, меліярацыі і інш. Рэпрэсіі 1930-х гг. нанеслі значны ўдар па бел. навуцы. Ад рэпрэсій пацярпелі 26 акадэмікаў і 6 членаў-карэспандэнтаў БАН(Беларускай акадэміі навук). Навука БССР, як і ў цэлым СССР, апынулася за “жалезнай заслонай” таталітарнага рэжыму, і ўсё больш аддалялася ад еўрапейскіх і сусветных навуковых дасягненняў. У гэты час таксама шырока развіваецца бел. літ-ра, музычнае, тэатральнае мастацтва, а таксама кінематаграфія(сярод яе здабыткаў варта назваць фільмы У. Корш-Сабліна “Першы ўзвод”(1933) пра пераход салдат царскай арміі на бок рэвалюцыі, “Залатыя агні”(1935 г.), прысвечаны рабочаму класу і будаўніцтву сацыялізму. Да ліку лепшых можна аднесці і фільмы І. Бахара і Л. Малчанава “Палескія рабінзоны”(1935) і “Канцэрт Бетховена”(1937 г.) і многія іншыя).