Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИБ шпоры .docx
Скачиваний:
102
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
153.56 Кб
Скачать

37. Становишча Беларуи у перыяд Першай сусветнай вайны (1914-1918).

Першая сусветная вайна працягвалася з 1 жніуня 1914 па 11 лістапада 1918 г.

Прычынай вайны з'явілася: барацьба дзвюх імперыялістычных груповак дзяржаў — Траістага Саюза і Антанты — за перадзел ужо падзеленых калоній і сфер уплыву.

У першыя дні вайны заходнія, у тым ліку беларускія, губерні былі пераведзены на ваеннае становішча. У сувязі з гэтым забараняліся забастоўкі, вулічныя шэсці, маніфестацыі. На баку ўрада выступалі

эсэры, меншавікі, бундаўцы. Бальшавікі былі супраць вайны. Яны адмовіліся падтрымаць "свой" урад і прызналі карысным у інтарэсах пралетарыяту паражэнне царызму ў вайне, ператварэнне вайны імперыялістычнай у вайну грамадзянскую і перамогу рэвалюцыі. Па-сутнасці, антываенную пазіцыю заняла газета "Наша ніва" (за якой стаяла БСГ), рэдактарам якой у сакавжу 1914 г. стаў Я.Купала.

Ваенныя дзеянні на Беларусі

Жнівень-верасень 1915г- Асноуныя сілы Германіі былі засяроджаны на Усходнім фронце, які імкліва набліжаўся да Беларусі. Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандавання была пераведзена з Баранавічаў у Маплёў.Кастрычнік 1915. Фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск — Баранавічы — Пінск. Немцы акупіравалі 1/4 Беларусі, дзе да вайны жыло каля 2 млн чалавек. Яна да канца вайны (болыш як на 2 гады) аказалася пад нямецкай акупацыяй. Насельніцтва цярпела прыгнет, грабяжы, гвалт. Сакавік 1916.Наступальная аперацыя рускіх войскаў адбылася ў раёне возера Нарач.

Першая сусветная вайна з'явілася вялікім выпрабаваннем для народная гаспадаркі Беларусі. Наступление германскіх войскаў выклікала велізарны паток бежанцаў, у асноўным жанчын, старых і дзяцей. На захопленай непрыяцелем беларускай зямлі быў устаноулены жорсткі ваенны рэжым. Астатняя частка Беларусі ўяўляла сабой прыфрантавую паласу.

Вялікую шкоду нанесла вайна сельскай гаспадарцы Беларусі Больш за палову працаздольных мужчын было мабілізавана і адпраўлена на фронт. У выніку шмат сялянскіх гаспадарак засталося без работнікаў. Пасевы скараціліся, былі страты ў пагалоўі жывёлы. Усе тэта, а таксама заняпад транспарту, фінансаў вельмі адмоўна адбілася на становішчы шырокіх народных мас, што не магло не выклікаць, нават ва умовах ваеннага часу, рабочых забастовак, сялянсюх і салдацкіх выступленняў.

Самым буйным з іх было паўстанне салдат у кастрычніку 1916 г. у Гомелі У гэтым выступленні прынялі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Паўстанцы раззброілі каравульную каманду, вызвалілі каля 800 арыштаваных таварышаў і зшшчылі складзеныя на іх абвінаваўчыя дакументы, разагналі гарадскую паліцыю, аказалі ўзброенае супраціўленне рэгулярнаму войску, якое было тэрмінова накіравана для задушэння паўстання. Выступленні вайскоўцаў сведчылі пра тое, што армія з апоры царызму паступова ператваралася ў яго праціўніка.

31. Культура Беларусі ў першай палове 19 ст. Нацыянальна-культурнае развіццё Беларусі ў канцы 18-першай палове 19 ст. адбывалася ў новых абставінах, звязаных з фарміраваннем капіталістычных адносін, станаўленнем бел. нацыі і ўзмацненнем нац. свядомасці беларусаў. Спачатку на тэр-рыі Беларусі моцныя пазіцыі мела польская культура. Польская мова была мовай пераважнай часткі адукаванага нас-ва, мовай тэатра, асветы і кнігадрукавання. На карысць польскай культуры працавала шмат ураджэнцаў з Беларусі(у літ-ры – Адам Міцкевіч і У. Сыракомля(Кандратовіч), у музыцы – Міхаіл Клеафас Агінскі і Станіслаў Манюшка). На першым этапе распаўсюджванне рас. культуры праходзіла праз польскае пасрэдніцтва(пераклад рас. кніг, пастаноўка п`ес рас. аўтараў, падрыхтоўка да друку рас.-польскіх выданняў). Ажыццяўлялася стварэнне планаў забудовы бел. гарадоў у адпаведнасці з прынцыпамі рас. горадабудаўніцтва. У 60-90-я гг. 19 ст. асноўнымі тыпамі школ у сістэме пачатковай адукацыі ў сельскай мясцовасці з`яўляліся народн. вучылішчы, царкоўна-прыходскія школы і школы-граматы, а ў гарадах – прыходскія, павятовыя і гарадскія вучылішчы. Пачатковыя школы адкрываліся пераважна за кошт нас-ва. Царкоўна-прыходскія і школы-граматы мелі абмежаваную праграму і падпарадкоўваліся сенату. Больш грунтоўныя веды давалі народн. вучылішча, якія былі падпарадкаваны Міністэрству народнай адукацы. Настаўнікаў для пачатковых шлол рыхтавалі ў настаўніцкіх семінарыях(Маладзечанская, Полацкая, Нясвіжская, Свіслацкая). Пачатковыя школы маглі ахапіць не болей 20 % ад нас-ва. У сістэме сярэдняй адукацыі на Беларусі дзейнічалі мужчынскія і жаночыя класічныя гімназіі і прагімназіі, Горы-Горыцкае земляробчае вучылішча(інстытут), полацкі кадэцкі корпус, Полацкая Іезуіцкая акадэмія(зачынена ў 1820 г.), духоўныя семінарыі. У 70-80-я гг. 19 ст. адкрываюцца рэальныя вучылішчы. У 1887 г. быў выдадзены цыркуляр “аб кухаркіных дзецях”. Удзельная вага пісьмен. людзей на Беларусі ў канцы 19 ст. складала 25, 7 %, у вёсцы - да 16 %. У 19 ст. было зроблена шмат навук. даследаванняў у кантэксце палітыкі русіфікацыі, у прыватнасці была распрацавана ідэалогія заходнерусізму, аўтарам якой стаў прафесар Піцербургскай Духоўнай акадэміі Каяловіч. Выказваўся тэзіс аб неабходнасці поўнага нацыян. і культурнага зліцця Беларусі з Расіяй. Пры вызначэнні нацыянальнасці галоўным крытэрыем лічылася веравызнанне, і па гэтай падставе беларусаў-праваслаўных далучалі да рускіх, беларусаў-католікаў – да палякаў. У 1867 г. у Вільні быў створаны паўночна-заходні раздзел рускага геаграф. таварыства, які разгарнуў дзеўнасць па этнаграф. даследаванні краю(мовы, фальклору, абрадаў, матэр. культуры). Актыўнымі супрацоўнікамі аддзела з`яўляліся Шэйн(даследаванні па гісторыі Віцебшчыны), Еўдакім Раманаў(“Белар. зборнік”, “Энцыклапедыя Беларусі”), Насовіч(“Белар. слоўнік”, выйшаў у 1870 г. і ўтрымліваў 30 тыс. слоў), браты Тышкевічы(заснавальнікі бел. археалогіі і 2-х музеяў старажытнасці ў Вільні і Лагойску), Яўхім Карскі(“Беларусы”, склаў карту рассялення беларусаў на падставе ўжывання бел. мовы), Доўназ Запольскі(даследаванні па эканамічн. гісторыі Беларусі, бел. сялянства і г.д.).