Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shporiki.docx
Скачиваний:
44
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
137.81 Кб
Скачать

7. Вклад м. Довнар-Запольского в развитие белорусской историографии.

Доўнар-Запольскі быў гісторыкам з вельмі шырокім колам інтарэсаў. За 40-гадовы перыяд навукован дзейнасці ім напісана звыш 150 прац па гісторыі Кіеускап Русі Маскоўскай дзяржавы, Расіі XIX ст„ Літвы і Беларусі, па грамадска-палітычнаму руху і сялянскаму пытанню і па этнаграфіі Беларусі. Для сваіх прац ён выкарыстаў вялікую колькасць архіўных матэрыялаў. Доўнар-Запольскі абследаваў звыш 20 архіваў Масквы, Пецярбурга, Кіева, Вільні, Варшавы, Кракава, Львова, а таксама архівы Кастрамы, Яраслаўля, Ноўгарада, Нясвіжа і іншых гарадоў. Пераважна на архіўных матэрыялах пабудаваны яго працы, якія прысвечаны дзекабрысцкаму руху («Тайнае таварыства дзекабрыстаў», «Мемуары дзекабрыстаў», «Ідэалы дзекабрыстаў», і інш.). Некалькі прац Доўнар-Запольскі прысвяціў палітычнаму ладу Расіі («Палітычны лад старажытнай Русі», «Палітычныя ідэалы М. М. Сперанскага», «Зараджэнне міністэрстваў у Расіі», «З гісторыі грамадскіх плыняў у Расіі»,і інш.).

Для большасці прац Доўнар-Запольскага характэрна гістарычная тэматыка з тэндэнцыямі эканамізму ў распрацоўцы пытанняў рускай і беларускай гісторыі. Займацца вывучэннем сацыяльна-эканамічнага ладу розных эпох Рускай дзяржавы, Беларусі і Літвы. У выніку паяўляецца рад яго навуковых прац па гэтых пытаннях («Нарысы па арганізацыі заходнерускага сялянства», Кіеў, 1906; «Гісторыя рускай народнай гаспадаркі», Кіеў, 1911 і інш.).

Этнаграфіяй Беларусі Доўнар-Запольскі займаўся больш дваццаці год. За гэты перыяд ім надрукавана звыш 30 прац па беларускай этнаграфіі і фальклору і некалькі артыкулаў па беларускай мове і літаратуры. Асноўная каштоўнасць этнаграфічных прац Доўнар-Запольскага заключаецца ў тым, што пераважная большасць іх носіць навукова-даследчы характар. Гэтым адрозніваюцца яны ад прац іншых этнографаў Беларусі таго часу, якія пераважна займаліся збіраннем, сістэматызацыяй і друкаваннем сырых этнаграфічных матэрыялаў.

Важкі ўклад зрабіў вучоны ў беларускую этнаграфічна-фалькларыстычную навуку. Збіраць і запісваць народныя песні, казкі, прымаўкі Доўнар-Запольскі пачаў яшчэ ў юнацтве. У 1888 г. у Кіеве выходзіць з друку асобным выданнем першая яго праца — «Беларускае вяселле і вясельныя песні». Самая буйная з прац гэтай тэматыкі - «Беларускае вяселле ў культурна-рэлігійных перажытках». Доўнар-Запольскі вядомы і як даследчык сямейнага звычаёвага права беларусаў. Па гэтай галіне быту асноўнай ягопрацай з'яўляецца «Звычаёвае сямейнае права сялян Мінскай губерні». Акрамя навукова-даследчых прац, Доўнар-Запольскаму належыць і рад даследаванняў апісальнага характару, у якіх ён дае каштоўныя звесткі па быту, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў. Гэта перш за ўсё яго «Заметкі з падарожжа па Беларусі», якія друкаваліся ў ходзе яго экспедыцыі 1890—1891 гг. У гэтай працы Доўнар-Запольскі змясціў рад каштоўных і надзвычай цікавых бытавых замалёвак, апісанні эканамічнага быту, матэрыяльнай культуры, вытворчага быту, абрадаў і г. д.

Вялікую каштоўнасць прадстаўляе агульнаэтнаграфічны нарыс «Беларусы». Нарыс вельмі яскрава характарызуе быт беларусаў (жыллё, адзенне, ежу, сямейныя звычаі і абрады, вытворчы быт, вераванні і забабоны вясковых жыхароў Беларусі). У 1901 г. ён абараніў у Кіеве магістарскую дысертацыю «Государственное хозяйство ВКЛ при Ягеллонах». Яна пазней была выдадзена асобнай кнігай і атрымала прэмію імя П.Бацюшкава. Прафесарамі Кіеўскага універсітэта Антановічам і Галубоўскім праца была ацэнена як «вельмі каштоўны ўклад у навуку».

Галоўным творам М.В. Доўнар-Запольскага - гісторыка стала праца "Гісторыя Беларусі", у якой вучоны ахоплівае перыяд ад першабытнасці да станаўлення савецкага ладу. Падрыхтаваная да друку ў 1928 г. яна была забаронена і толькі ў 1994 г. выдадзена ўпершыню

Работы Доўнар-Запольскага «Очерк экономического строя Древней Руси» (1909 г.), «История русского народного хозяйства» (1919 г.) заклалі аснову эканамічнай гісторыі ў рускай, беларускай і ўкраінскай гістарыяграфіі. Можна сцвярджаць, што даследчык з’яўляецца адным з пачынальнікаў выкладання эканамічнай гісторыі ў ВНУ Расійскай імперыі.

Сваімі працамі і публікацыямі пра Баркулабаўскі летапіс, В. Цяпінскага, В. Дуніна-Марцінкевіча, пра ананімныя творы XIX ст. М.В. Доўнар-Запольскі разам з іншымі даследчыкамі паклаў пачатак беларускаму літаратуразнаўству. Сёння сведчаннем прызнання навуковых заслуг вучонага з'яўляюцца Міжнародныя Доўнарскія чытанні, якія праводзяцца на яго радзіме ў г. Рэчыца. Выдатнаму дзеячу навукі ў яго родным горадзе ўстаноўлены помнік.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]