- •5. Вклад Ластовского в развитие иторического жанра белорусской литературы
- •7. Вклад м. Довнар-Запольского в развитие белорусской историографии.
- •8. Политическая и общественная деятельность Вс. Игнатовского.
- •9. Вклад Вс. Игнатовского в развитие белорусской историографии.
- •10. Общественная деятельность в. Пичеты.
- •12. Создание и деятельность Института белорусской культуры.
- •13. Историко-археологическая секция и историко-археологическая комиссия Инбелкульта.
- •15. Создание Института исторических наук Белорусской Академии наук.
- •21. Деятельность Института истории партии цк кп(б)б 1929-1941 гг.
- •22. Деятельность Общества историков-марксистов
- •23. Подготовка кадров историков в бсср в 1921-1941 гг.
- •24. Подготовка кадров историков высшей квалификации в бсср в 1927 – 1941 гг.
- •25. Деятельность Института истории ан бсср в 1946 – 1970 гг.
- •26. И.С.Кравченко.
- •27. Н.В.Каменская.
- •28. Деятельность Института истории ан бсср в 1971 – 1990 гг.
- •29. И.М.Игнатенко.
- •30. П.Т.Петриков.
- •31. Деятельность Института истории партии при цк кпб в 1945 – 1991 гг.
- •32. Подготовка кадров историков в бсср в 1945 – 1990 гг.
- •33. Деятельность Института истории нанб в 1991-2012 гг.
- •34. М.П. Костюк- единственный историк-академик
- •35. Н.С. Сташкевич
- •36. Создание и деятельность Белорусского научно-исследовательского института документоведения и архивного дела.
- •37. Создание и деятельность Национального научно-просветительского центра имения ф. Скарины.
- •38. Развитие исторического образования в Республике Беларусь
- •40. История факультета истории и социологии ГрГу имени я. Купалы.
24. Подготовка кадров историков высшей квалификации в бсср в 1927 – 1941 гг.
З др. пал. 20-х асноўнай формай падрыхтоўкі спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі становіцца аспірантура. 6 жніўня 1927 СНК БССР - «Палажэнне аб навуковых работніках вышэйшых навучальных установаў і навуковых установаў БССР». На падставе гэтага дакумента адчынена аспірантура ў БДУ і Інбелкульте, 1930 – у Ін-те гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б. Першымі аспірантаі БДУ былі вучні У.І.Пічэты – А.Бурдзейка, Ф.Забела, К.Кернажыцкі.
У аспірантуру маглі паступаць асобы, якія мелі вышэйшую гістарычную адукацыю. У адпаведнасці з палажэннем аб арганізацыі аспірантуры не менш чым палову аспірантаў павінны складаць выхадцы з рабочых і сялян ва ўзросце да 37 гадоў. Першапачаткова паступаючыя прадстаўлялі рэферат па гісторыі і праходзілі субяседаванне па асноўных грамадскіх дысцыплінах (дыялектычнаму матэрыялізму, палітычнай эканоміі, ленінізму, гісторыі класавай барацьбы, гісторыі партыі). Пры гэтым суіскальнікі аспірантуры Ін-та гісторыі партыі павінны мець пяць гадоў партыйнага стажу і тры гады партыйнай работы. Пазней былі ўведзены ўступныя экзамены па грамадскіх навуках і гісторыі.
Тэрмін навучання для аспірантаў складаў тры гады. У 1-ы год навучання вывучалі дыялектычны і гістарычны матэрыялізм, ленінізм і гісторыю ВКП(б). 2-і год адводзіўся на вывучэнне гісторыі КП(б)Б і рэвалюцыйнага руху ў Бел. 3-і год аспіранты самастойна распрацоўвалі навуковую гістарычную праблему і прымалі ўдзел у навукова-даследчай дзейнасці. З 2-га курсу ўсе аспіранты павінны займацца выкладчыцкай дзейнасцю.
Паколькі ў БССР не хапала навуковых кадраў, ЦК КП(б)Б у снежні 1930 прыняў пастанову, дзе вызначыў меры па ўдасканаленні іх падрыхтоўкі. У АН БССР створаны Ін-т аспірантуры. Ён увабраў аспірантаў усіх навукова-даследчых установаў. Для аспірантаў-гісторыкаў працаваў метадалагічны семінар «Асноўныя праблемы гісторыі ХІХ і ХХ стст. У асвятленні Леніна». Яны заслухалі даклады:«Праблема прамысловага перавароту ў пастаноўцы Леніна»,«Ленін аб Парыжскай камуне»,«Праблемы перарастання буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў сацыялістычную паводле Леніна» і інш. Такая форма навучання будучых навуковых і выкладчыцкіх работнікаў, калі адначасова займаліся 300 чалавек, сябе не апраўдала. У верасні 1932 Ін-т аспірантуры рэарганізаваны. Працэс падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі зноў быў перанесены ў навукова-даследчыцкія ўстановы і ВНУ.
Паляпшэнню падрыхтоўкі кадраў гісторыкаў садзейнічала пастановы СНК СССР (студзень 1934) «Аб падрыхтоўцы навуковых і навукова-педагагічных кадраў», «Аб вучоных ступенях і званнях». Уводзіліся навуковыя ступені (кандыдат і доктар навук) і вучоныя званні (асістэнт, дацэнт, прафесар (у ВНУ), малодшы і старэйшы навуковы супрацоўнік і сапраўдны член (у навукова-даследчых установах)). Для атрымання вучоных ступеняў кандыдата і доктара навук уводзілася публічная абарона дысертацыяў. Аднак ступень доктара навук магла прысуджацца і без абароны вучоным, вядомым сваім укладам у развіццё навукі. Таксама ступень доктара навук аўтаматычна прысвойвалася акадэмікам саюзных і рэспубліканскіх Акадэміяў навук. На гэтай падставе ступень доктара гістарычных навук без абароны дысертацыі была прысуджана М.М.Нікольскаму, У.М.Перцаву, С.Ю.Матулайцісу, П.В.Горыну, В.К.Шчарбакову, В.А.Сербенце.
З 1934 аспірантура замацоўвалася толькі ў ВНУ з моцнай навучальна-навуковай базай. У лік аспірантаў прымаліся асобы, якія мелі закончаную вышэйшую адукацыю і стаж працы па выбранай спецыяльнасці не менш за два гады. Аспірант займаўся па індывідуальным плане. Асноўным яго зместам з’яўлялася самастойная даследчыцкая праца, якая завяршалася абаронай кандыдацкай дысертацыі. У сакавіку 1939 СНК СССР зацвердзіў новае палажэнне аб аспірантуры. З гэтага часу яна стала адзінай формай падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў СССР.
У сакавіку 1937 у БДУ быў створаны Вучоны савет па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацыяў па гістарычных навуках. Яго праца садзейнічала росту нацыянальных навуковых кадраў. Ужо ў даваенныя гады ў БДУ абаранілі кандыдацкія дысертацыі Д.А.Дудкоў, А.І.Зюськоў, К.І.Кернажыцкі, Г.М.Ліўшыц, І.Ф.Лочмель, А.П.П’янкоў. Усяго ў БДУ навуковыя ступені кандыдата гістарычных навук былі прысуджаны 10 суіскальнікам.
У пач 1935 у БССР налічвалася 92 гісторыка вышэйшай кваліфікацыі, уключаючы археолагаў, этнографаў і аспірантаў. Гісторыяй партыі займаліся 27 чалавек, новай і найноўшай гісторыяй – 19, гісторыяй Бел – 15, гісторыяй народаў СССР – 14, гісторыяй старажытнага свету – 4. Акадэмікаў і прафесароў было 9, дацэнтаў – 19, малодшых навуковых супрацоўнікаў і асістэнтаў – 29. У аспірантуры - 35 чалавек. Спецыялістаў не хапала, асабліва па сусветнай гісторыі. Некаторыя кафедры ўзначальвалі дацэнты і нават асістэнты. Так, у 1936 у БССР не было ніводнага прафесара па гісторыі СССР, хоць такія кафедры былі адкрытыя ў пяці ВНУ.
На Бюро ЦК КП(б)Б у чэрвені 1937 разгледжана пытанне «Аб падрыхтоўцы аспірантаў па сацыяльна-эканамічным дысцыплінах, мове і літаратуры». Кіраўніцтву АН БССР, БДУ, Мінскага педін-та прапанавалі пад асабістую адказнасць палепшыць падрыхтоўку аспірантаў. Павялічэнне колькасці аспірантаў па грамадзянскай гісторыі. Выхад «Кароткага курсу гісторыі ВКП(б)» паставіў задачу ўзмацнення партыйнай прапаганды. У ВНУ рэспублікі створаны кафедры марксізму-ленінізму і адкрыта аспірантура па спецыяльнасці «гісторыі партыі» ў АН БССР.