Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 3.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
19.03.2015
Размер:
195.07 Кб
Скачать

Пытаннi I заданнi да абмеркавання

1. Што складае паняцце нацыянальнай мовы?

2. Што такое бiлiнгвiзм? У чым палягае яго праблема для Беларусi? Назавiце яго асноўныя прынцыпы i вiды.

3. Прывядзiце прыклады руска-беларускай iнтэрферэнцыi на розных моўных узроўнях (арфаэпiчны, акцэнталагiчны, марфалагiчны, лексiчны, фразеалагiчны, сiнтаксiчны, iнтанацыйны): напрыклад, дзеканне i цеканне рускамоўнага беларуса, ужыванне беларусiзмаў.

4. У якую моўную сям’ю, групу i падгрупу ўваходзiць беларуская мова? Якiя асаблiвасцi яе вылучаюць?

5. Ахарактарызуйце кожны з этапаў фармiравання i развiцця беларускай мовы.

6. Раскрыйце паняццi лiтаратурнай i дыялектнай мовы. Якiя дыялекты складаюць асноўны масiў беларускiх гаворак на сёння?

7. Як гавораць у вашай мясцовасцi? Прывядзiце найбольш сакаўныя прыклады.

1 Найбольш абгрунтаванай у этнагенезе беларусаў лічыцца тэорыя балцкага субстрату.

2Адна з дзвюх старажытных славянскіх азбук. Назва паходзіць ад стараслав. “глаголъ” – слова, маўленне. Глаголіца амаль супадае з кірыліцай алфавітным складам (40 літар), назвай, размяшчэннем і гукавым значэннем літар; адрознівалася формай літар і складанасцю іх напісання. На думку некаторых вучоных, глаголіца таксама створана ў ІХ ст. Кірылам. Бытавала на славянскіх землях паралельна з кірыліцай (у Харватыі, Далмацыі, Ілірыі да XVIII ст.), зрэдку ўжывалася ў “Кіеўскай Русі”. Паступова на ўсходзе і поўдні глаголіца была выцеснена кірыліцай, а на захадзе – лацінкай.

3Беларуская мова – адна з найстаражытнейшых дзяржаўных нацыянальных моваў Еўропы (1566). Да параўнання: англійская мова набыла афіцыйны статус у 1362 г., французская – у 1400 г. Руская мова не мела юрыдычнага статусу да 1991 г., але яна і не мела ў гэтым патрэбы, паколькі за савецкім часам і так сталася сродкам міжнацыянальных зносінаў.

4Гл. аповесць В. Ластоўскага “Лабірынты”.

5Натуральна, не ўсе пачуваліся гэтак жа. Напрыклад, легендарны чын Тадэвуша Рэйтана, пасла ад Наваградскага ваяводства, які ў 1773 г. самааддана змагаўся падзелу Рэчы Паспалітай, увайшоў у нашу гісторыю прыкладам высокага патрыятызму, сімвалам мужнасці і нескаронасці (“Забіце мяне, затапчыце, але не забівайце Бацькаўшчыны!”).

6Тадэвуш Касцюшка (1745 – 1817) – нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі. У 1776 – 1783 гг. ён браў удзел у вайне Злучаных Штатаў за незалежнасць ад англійскага ўладарання, дзе атрымаў званне генерала і быў узнагароджаны найвышэйшым баявым ордэнам ЗША – ордэнам Цынцыната. Т. Касцюшку пастаўлены помнікі ў Польшчы, ЗША, Швейцарыі, яго імем названа самая высокая гара ў Аўстралійскіх Альпах, адна з акругаў штата Індыяна, горад у штаце Місісіпі, астравы на Алясцы. Музей Т. Касцюшкі існуе ў Салюры (Швейцарыя). На Беларусі ж ягоным імем пакуль названыя ўсяго толькі вулачкі Гродна, Брэста ды Косава.

7 Таленавіты кампазітар, палітык, дыпламат. У 23 гады ён ужо быў надзвычайным і паўнамоцным паслом у Галандыі, а затым выконваў дыпламатычную місію ў Лондане. На 28 годзе жыцця М. Агінскі заняў пасаду падскарбія (міністра фінансаў ВКЛ). У ягоным праекце 1811 г. адразу ж пабачылі сепаратызм і ўсе намаганні былі перакрэсленыя. Як развітанне з мараю пра незалежнасць Бацькаўшчыны і быў напісаны славуты паланэз “Развітанне з Радзімай”, да якіх не так даўно былі напісаныя словы (С. Сокалаў-Воюш).

8 Цікава склаўся лёс 23-гадовага Зыгмунта Мінейкі. Ён быў высланы на катаргу за распаўсюджванне напісанай па-беларуску “Гутаркі старога дзеда” В. Дуніна-Марцінкевіча. Аднак на этапе, выдаўшы сябе за свайго памерлага сябра, яму пашчасціла ўцячы. Знайшоўшы свой прыстанак у Грэцыі, ён зрабіўся яе ганаровым грамадзянінам: у афінскіх музеях вы сустрэнеце не адну згадку пра яго (на жаль, у сваіх родных мясцінах ён пакуль што ніяк не ўганараваны).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]