Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 3.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
19.03.2015
Размер:
195.07 Кб
Скачать

3. Старабеларускi лiтаратурны перыяд (хiii—XVII стст.): старабеларуская лiтаратурная мова

Як сведчыць папярэднi перыяд, пiсьменнасць даволi хутка распаўсюдзiлася на славянскiх землях, у тым лiку i на беларускiх. Першаму вядомаму помнiку беларускага пiсьменства ўжо больш як 1000 гадоў. Гэта надпiс “горухшча” (гарчыца) на глiнянай пасудзiне, знойдзенай пры раскопках крывiцкiх курганоў ля в. Гнёздава пад Смаленскам (1 чвэрць Х ст.). Таксама Х ст. датуецца надпiс на пячатцы полацкага князя Iзяслава (сына Рагнеды). Гэта найстаражытнейшыя помнiкi пiсьменства не толькi на Беларусi, але i на ўсiм абшары Усходняй Еўропы. Падобныя знаходкi даюць падставы сцвярджаць, што да ХII—ХIII стст. нават сяляне тут былi ўжо пiсьменнымi. Першым дакладна датаваным пiсьмовым помнiкам, што адлюстроўвае рысы беларускай мовы i захаваўся да сёння, з’яўляецца“Дамоўная грамата Смаленскага князя Мсцiслава Давыдовiча з Рыгай i Гоцкiм берагам”(1229 г.).

У ХIII ст. Полацкае, Турава-Пiнскае i Смаленскае княствы страчваюць сваю колiшнюю магутнасць, а ўзвышаецца Наваградчына(вольная ад татара-манголаў Чорная Русь, альбо этнiчная Лiтва). Пачатковы этап станаўлення новай беларускай дзяржавы —Вялiкага Княства Лiтоўскага— характарызаваўся моцнымi цэнтралiзацыйнымi тэндэнцыямi, абшары якога, напрыклад у часы Вiтаўта Вялiкага, сягалi ад Балтыкi да Чорнага мора. Каралеўства было магутным не толькi паводле сваёй тэрыторыi, але i паводле той ролi, якую яно адыгрывала ў палiтычным жыццi тагачаснай Еўропы. Культурнае жыццё краiны вызначаў высокi ўзровень развiцця лiтаратуры i мастацтва, фiласофii i права. Сталiцай Гаспадарства пры Мiндоўгу быўНаваградак, а пры сыне Мiндоўга Гедымiне —Вiльня(паводле летапiсаў, адбывалася гэта так: Гедымiн прыснiў гару, на якой вые воўк. Прачнуўшыся, князь загадаў заснаваць на гэтым месцы горад i назваў яго Вiльняй — ад аднакарэнных на адным з дыялектаў словаў “воўк”, “выць”. Фактычна, Вiльня заставалася беларускай сталiцай — цэнтрам беларускай культуры аж да 1939 г.).

Лiтаратурная беларуская мова канчаткова сфармiравалася ў актавай пiсьменнасцi ВКЛ на аснове паўночна-ўсходнiх гаворак (Вiльня, Полацк, Вiцебск, Смаленск). Як i ва ўсёй Еўропе, на Беларусi ў дыпламатычным лiставаннi з iншымi дзяржавамi карысталiся лацiнскай мовай, аднак, у дачыненнях з суседнiмi краiнамi гэтую ролю выконвала старабеларуская (т. зв. “лiцьвiнка”). У самiм Княстве беларуская мова была не толькi мовай асноўнага народа гэтай дзяржавы, не толькi дзяржаўнай мовай (што замацавана ў Статуце ВКЛ3), але i мовай мiжэтнiчных дачыненняў. Ёй зносiлiся жамойты (цяперашнiя лiтоўцы), яўрэi, татары, рускiя стараверы, немцы, цыганы. У часы Сярэднявечча, напрыклад, Малдова i Валахiя (сучасная Румынiя) у дзяржаўнай дыпламатычнай перапiсцы карысталiся афiцыйнай мовай ВКЛ, г. зн. беларускай. Ведалi беларускую мову i карысталiся ёй людзi з маскоўскага Пасольскага прыказу, службоўцы канцылярыi нямецкага вялiкага магiстра з Рыгi. Пасля таго як каралём Польшчы стаўся беларускi князь Ягайла, у значнай ступенi беларускамоўным зрабiўся кракаўскi каралеўскi двор. Польская i руская сталiцы вялi перапiску памiж сабой па-беларуску. Калi ў 1646 г. польскiя дыпламаты скiравалi маскоўскiм лiст па-польску, тыя рашуча запатрабавалi пiсаць як “издавна повелось”, па-беларуску. Такiм чынам, беларуская мова была мовай мiждзяржаўных дачыненняў, мiжнароднай мовай. Гэта адзначалi i сучаснiкi:“Летувiны маюць уласную мову. Але з тае прычыны, што русiны (беларусы) насяляюць сярэдзiну дзяржавы, усе звычайна карыстаюцца iх моваю, бо яна вытанчаная i больш лёгкая”(Эразм Вiтэлi, 1501 г.). Натуральна, што пры такiх умовах яна меларазгалiнаваную сiстэму стыляў i жанраў.

1. Справаводствабыло самай пашыранай галiной ужывання беларускай мовы. У XV—XVI стст. у канцылярыях ВКЛ пiсалiся актавыя кнiгi, што потым сталiся асновай вялiкага гiстарычнага архiва, вядомага пад назвайЛiтоўская метрыка(як рукапiсныя, так i друкаваныя помнiкi, прычым друкаваных значна больш, чымсьцi ў тагачасных Расii ды Украiны). Фонд Лiтоўскай метрыкi (каля600 тамоў!) — унiкальная энцыклапедыя беларускай мiнуўшчыны, збор дакументаў надзвычайнай каштоўнасцi, паводле якiх можна ўзнавiць побыт, культуру беларускага народа, эканамiчную i сацыяльную структуру грамадства. У 1794 г. архiў быў вывезены ў Расiю i цяпер захоўваецца ў Маскве.

Асобны жанр складаюць Статуты(1529, 1566, 1588). Для другога i трэцяга выданняўВiленская друкарня братоў Мамонiчаў(як i для некаторых iншых выданняў) ужыла асобны курсiўны шрыфт у адрозненне ад традыцыйнага кiрылiцкага шрыфту, што замацаваўся за выданнямi рэлiгiйнага зместу. Такiм чынам, тут значна раней пазначылася тая тэндэнцыя, што пазней, у эпоху Пятра I выявiлася ў Маскоўскай дзяржаве ў выкарыстаннi “грамадзянкi” (якую, дарэчы, распрацаваў беларус Галляш Капiевiч) для кнiг свецкага зместу. Укладзены канцлерам ВКЛАстапам Валовiчамi падканцлерамЛевам СапегамСтатут ВКЛ 1588 г. з’яўляецца яскравым сведчаннем узлёту прававой культуры i юрыдычнай думкi не толькi беларусаў, але i ўсёй тагачаснай Еўропы. У Статут увайшлi нормы канстытуцыйнага права, чаго на той час не было ў заканадаўчай практыцы iншых еўрапейскiх дзяржаваў. Некаторыя абагуленыя ў Статуце дзяржаўна-прававыя iдэi былi надзвычай прагрэсiўнымi i апярэджвалi свой час (iдэi верацярпiмасцi, гуманiзму, Рэфармацыi i г.д.). Фактычна, Статут дзейнiчаў на беларускiх (i некаторых украiнскiх) землях i тады, калi яны апынулiся ў складзе Расiйскай iмперыi (да 1840 г.). Акрамя таго, Статут 1588 г. выкарыстоўваўся пры кадыфiкацыi прускага права ў канцы XVI ст., укладаннi Саборнага ўлажэння 1649 г. у Расii, афiцыйна не зацверджаных украiнскiх зборнiкаў “Права, за якими судится малороссийский народ” (2 чвэрць XVIII ст.) i “Суд и розправка в правах малороссийских” (1750—1758). У заканадаўстве i судах Польшчы, Латвii, Эстонii ён ужываўся як дадатковая крынiца права. Пра неаспрэчную папулярнасць i запатрабаванасць гэтага юрыдычнага кодэкса ў Еўропе сведчаць ягоныя перавыданнi i пераклады: у XVI—ХIХ стст. ён тройчы перавыдаваўся па-беларуску (1592, 1600; 1854 у Маскве), быў перакладзены на польскую (вытрымаў аж 9 выданняў!), расiйскую (Санкт-Пецярбург, 1811), украiнскую, нямецкую, французскую, лацiнскую мовы! Роля ўсiх Статутаў у гiсторыi беларускай мовы надзвычай вялiкая. Яны замацоўвалi найлепшыя моўныя здабыткi канцылярска-юрыдычнага стылю, адмыслова адлюстроўваючы пры гэтым лад жывой народнай мовы. Багаццем лексiчнага матэрыялу са Статутамi не можа параўнацца нiводзiн iншы помнiк старабеларускага пiсьменства. Найбольш вядомым помнiкам справавога стылю рускай мовы XVI ст. быў“Дамастрой”,своеасаблiвы маральна-этычны кодэкс патрыярхальнага кшталту.

2. Беларускае летапiсанне (захавалася каля 20 збораў) бярэ пачатак яшчэ ў ХII ст. Першым беларускiм летапiсам быў Полацкi летапiс ХII ст., што знiк разам з легендарнай Полацкай бiблiятэкай, якая паводле мiфаў правалiлася пад зямлю4. Толькi частка гэтага летапiсу была скарыстаная пры стварэннi Галiцка-Валынскага летапiсу. Мясцовыя запiсы вялiся i ў iншых гарадах (Наваградак, Пiнск, Слуцк, Смаленск i iншыя). З XV ж ст. беларускае летапiсанне набывае агульнадзяржаўны характар і цяпер структуруеццапаводле 3-х зводаў:1“Беларуска-лiтоўскi летапiс 1430—1446”(выбарка з“Аповесцi мiнулых гадоў”(захоўваецца варажская канцэпцыя паходжання беларускiх князёў ад Рурыка) i“Летапiсец вялiкiх князёў Лiтоўскiх”(абгрунтоўвае гiстарычную неабходнасць палiтычнага аб’яднання балта-славянскiх земляў, ухваляе цэнтралiзатарскую палiтыку лiтоўскiх князёў);2“Хронiка Вялiкага Княства Лiтоўскага i Жамойцкага”(узнiкае ў 20-я гады XVI ст. у асяроддзi патрыятычна настроеных арыстакратаў, у сувязi з чым падаецца новая канцэпцыя паходжання беларускiх князёў ад рымскага патрыцыя Палямона, якi са сваiм дваром уцякаў ад тыранii iмператара Нерона (I ст.); гэты звод утрымлiвае шмат недакладнасцяў);3“Хронiка Быхаўца”(знойдзена ў 1830 г. у бiблiятэцы А. Быхаўца; паглыбленая патрыятычная канцэпцыя: чаму польская шляхта, якая ўзяла гербы ад чэхаў, навязвае гэтыя гербы беларуска-лiтоўскай шляхце, якая мае свае гербы з самога Рыма. “Хронiка Быхаўца” — найбольш поўны збор агульнадзяржаўнага летапiсання, своеасаблiвы цыкл аб’яднаных адзiнствам тэмы вострасюжэтных апавяданняў (цэнтральная тэма — ваенна-патрыятычная). Багата адлюстраваныя блiскучыя паходы выклiкаюць у чытачоў пачуццё гонару за сваю слаўную мiнуўшчыну i служаць высакароднай справе патрыятычнага выхавання. Iмкнучыся дасягнуць найбольшай эфектыўнасцi i дзейснасцi выкладу, хранiст апавядае надзвычай маляўнiча, сакавiтай мовай, выклiкаючы ў суайчыннiкаў адпаведныя эмоцыi, абуджаючы iх патрыятычныя пачуццi. Не выклiкае сумнення тое, што хранiст быў глыбока заклапочаны гiстарычным лёсам сваёй Бацькаўшчыны).

У XVII—XVIII стст. летапiсны жанр зноў набывае мясцовы каларыт: Баркулабаўскi летапiс (створаны ў мястэчку Баркулабава, што на Быхаўшчыне; жывой народнай мовай, вобразнай i каларытнай, аўтарам з патрыятычных пазiцыяў апiсаны унiкальныя падзеi з гiсторыi ўсходняй Беларусi), Магiлёўская хронiка, Вiцебскi летапiс (апошнi напiсаны ўжо па-польску). Летапiсы i хронiкi былi найбольш даўгавечным лiтаратурным жанрам у Беларусi. Яны з’яўляюцца найкаштоўнейшымi помнiкамi гiстарыяграфii i грамадска-палiтычнай думкi беларускага народа, ягонай мовы i гiстарычнай прозы. Мясцовыя летапiсы сваiм зместам вельмi блiзкiя да твораў мемуарнай лiтаратуры.

3. Мемуарная лiтаратура. Да гэтага жанру старабеларускай пiсьменнасцi належаць помнiкi XVII ст., у прыватнасцi “Дзённiк”Фёдара Еўлашоўскага,якi быў наваградскiм судовым пiсарам (у сваiх успамiнах ён занатоўвае як гiстарычныя падзеi, так i свае назiраннi за жыццём); “Дыярыуш” (дзённiк)Апанаса Фiлiповiча,якi выступаў супраць унiятаў i рымска-каталiцкай царквы, за самастойнасць Беларусi; “Успамiны”Яна Цадроўскага;“Лiсты”Фiлона Кмiты-Чарнабыльскага.

4. Мастацкая лiтаратураXV—XVII стст. была вельмi багатай i жанрава разнастайнай: вершаваная i празаiчная, арыгiнальная i перакладная. Шырока бытавалi наступныяперакладныя творы i зборнiкi твораў:гiстарычныя раманы(“Александрыя” — пра паходы Аляксандра Македонскага, “Троя” — пра зваяваннi грэкамi Троi);нацыянальна-гiстарычны эпас(“Скандэрбег” — пра вызваленчую барацьбу албанскага народа, “Атыля” — пра зваяваннi гунаў, якiя атаясамлiваюцца з вугорцамi);рыцарскiя раманы(“Трышчан ды Iжота” — славутая легенда пра неўмiручае каханне рыцара Трыстана i каралевы Iзольды, “Баво” — пра лёс легендарнага каралевiча Бава);варажбiтныя(“Загадкi цара Давiда”, “Лапатачнiк”, “Луцыдары” — пра спосабы варажбы на авечай лапатцы i не толькi);астралагiчныя(“Шастакрыл” — пра сонца ды месяц);энцыклапедычныя(“Тайна тайных, альбо Арыстоцелева брама”, “Логiка”);дыдактыка-рэлiгiйныя i псеўдагiстарычныя(“Рымскiя дзеi” — 39 твораў павучальнага тыпу, “Страсцi Хрыстовы”, “Аповед пра трох каралёў-вешчуноў”, “Казанне пра Сыбiлю-прадказальнiцу”, “Таўдаль-рыцар”);агiяграфiчныя(“Жыццё Аляксея, чалавека Божага”);апакрыфiчныя(забароненыя царквой: “Сон Багародзiцы”, “Пра дванаццаць пакутаў”, “Лiст Iсуса Хрыста”). Шляхi пранiкнення заходнееўрапейскай лiтаратуры ў ВКЛ сведчаць пра шырыню i плённасць беларускiх лiтаратурных дачыненняў з iншымi лiтаратурамi (пераклады з польскай, чэшскай, сербскай, лацiнскай, грэцкай, арабскай, яўрэйскай, а таксама з некаторых заходнееўрапейскiх моваў). Аднак у эпоху Адраджэння не толькi мы перакладалi еўрапейскую лiтаратуру, але i еўрапейцы знаёмiлiся з высокай духоўнай культурай ВКЛ.

Паэзiя XVI—XVII стст. адлюстроўвае сiтуацыю культуралагiчнай полiлiнгвальнасцi эпохi Адраджэння ў ВКЛ. Беларускамоўная паэзiя выдатна прадстаўленая iмёнамi Сымона Полацкага (1629—1680), вядомага паэта, драматурга, перакладчыка (ён з’яўляецца заснавальнiкам сiлаба-танiчнага верша i жанру дэкламацыi ў беларускай i рускай лiтаратуры), багаслова, педагога (менавiта ён быў выхавальнiкам дзяцей цара Аляксея Мiхайлавiча); Андрэя Рымшы (каля 1550—1599), якi з’яўляўся заснавальнiкам панегiрычнай (хвалебнай) паэзii; Яна Пашкевiча (пач. XVII ст.), заснавальнiка грамадзянскай лiрыкi; а таксама Л. Зiзанiя, Л. Мамонiча, С. Собаля, I. Труцэвiча, Ф. Утчыцкага, А. Белабоцкага. Польскамоўная паэзiя таксама была шырока распаўсюджаная: творы Ц. Базылiка, Я. Казаковiча, С. Кулакоўскага, Г. Пельгрымоўскага, Я. Пратасовiча. У ВКЛ стваралася i лацiнамоўная паэзiя, лепшымi ўзорамi якой можа служыць “Пруская вайна” Яна Вiслiцкага i “Песня пра зубра” Мiколы Гусоўскага. Варта адзначыць i тое, што незалежна ад свайго этнiчнага паходжання, ад таго, на якой мове — беларускай, польскай, лацiнскай — яны пiсалi свае творы, гэтыя паэты называюць сваёй Бацькаўшчынай менавiта Лiтву, некаторыя з iх дадаюць да свайго прозвiшча палiтонiм “Лiцьвiн”, выяўляючы ў гэтай лiцьвiнскасцi свой беларускi патрыятызм.

5. Рэлiгiйная лiтаратура. Да канфесiйных помнiкаў належаць як арыгiнальныя, так i перакладныя творы з пасляслоўямi i тлумачэннямi на старабеларускай мове аўтараў i перакладчыкаў. Самымi вядомымi творамi згаданага жанру з’яўляюцца выданнi 22 кнiг “Бiблii” Францыска Скарыны (каля 1490—1551), друкаваныя ў 1517—1519 гг. спачатку ў Празе, а затым у Вiльнi. У кожнай кнiзе змешчаны прадмовы, тлумачэннi, пасляслоўi гэтага найбуйнейшага беларускага асветнiка i першадрукара, навукоўца i культурнага дзеяча, медыка i батанiка, фiлосафа i аднаго з найбольш яскравых еўрапейскiх энцыклапедыстаў свайго часу. Кнiгi Ф. Скарыны былi першымi друкаванымi выданнямi ва ўсходняй Славii, а ягоная “Бiблiя” — другой надрукаванай ва ўсiм славянскiм свеце пасля Пражскай Бiблii 1488 г. Прадмовы i пасляслоўi Ф. Скарыны да выдадзеных кнiг з’яўляюцца не толькi ўзорам царкоўнаславянскай мовы беларускай рэдакцыi, але i змяшчаюць цэлую фiласофскую канцэпцыю беларускага асветнiка, адметны светапогляд слыннага сына Беларусi. Ягоную выдавецкую справу працягваў дзеяч Рэфармацыi з НясвiжаСымон Будны. У 1562 г. ён выдаў па-беларуску “Катэхiзiс”, дзе выклаў свае наватарскiя тэалагiчныя iдэi, выступiў супраць войнаў i прыгнёту. У друкарскую справу зрабiў свой унёсак асветнiк i рэфарматарВасiль Цяпiнскi. У 1580 г. у заснаванай iм друкарнi ён выдаў частку “Евангелля”, па-царкоўнаславянску i па-беларуску ў паралельным размяшчэннi, у прадмове да якога выклаў свае погляды на жыццё, выступiў як палымяны публiцыст супраць заняпаду нацыянальных пачуццяў у найвышэйшых колах грамадства, падкрэслiў ролю i неабходнасць школ.

6. Палемiчная лiтаратура. Лiтаратурная палемiка ВКЛ (таксама шматмоўная) асаблiва актывiзавалася напярэдаднi Берасцейскай унii (1596 г.). Каталiцка-унiяцкi бок прадстаўлялi творыI. Пацея(iнiцыятар унii),П. Скаргi, I. Руцкага,а з праваслаўнага —С. Зiзанiя, Х. Фiлалета, К. Астрожскага, М. Сматрыцкага(славуты “Трэнас”). Пазней М. Сматрыцкi перайшоў на бок унiятаў. Палемiчныя трактаты i дыскусii гэтых i iншых асоб пазней сталiся грунтам для стварэння багаслоўскiх прац па гiсторыi праваслаўя, каталiцызму, унiяцтва i iншых хрысцiянскiх канфесiй. Адмысловымiсатырычнымi творамiз’яўляюцца“Прамова Мялешкi”смаленскага кашталяна I. Мялешкi (супраць польскага засiлля, нацыянальнага рэнегацтва, разбурэння народных традыцыяў) i“Лiст да Абуховiча”Ц. Камунякi (аўтар высмейвае смаленскага ваяводу П. Абуховiча, якi ў 1654 г. здаў горад рускiм войскам). Гэтыя творы напiсаныя сакавiтай народнай мовай, месцамi рыфмаванай, перасыпанай вострымi словамi i дасцiпнымi параўнаннямi, каларытнымi прыказкамi i прымаўкамi. У творах шырока скарыстаныя сродкi народнага гумару i сатыры.

7. Лiнгвiстычная лiтаратура. Першыя навуковыя працы па апiсаннi мовы ва ўсходнiх славянаў з’явiлiся на Беларусi ў канцы XVI ст. Да гэтых прац належаць“Граматика словенска” i “Лексис”(1061 слова) Лаўрэнцiя Зiзанiя, надрукаваныя ў Вiльнi ў 1596 г. (па-царкоўнаславянску, аднак у iх багата адлюстроўваюцца i рысы беларускай мовы), самая знакамiтая на той час“Граматыка”Мялецiя Сматрыцкага, надрукаваная таксама ў Вiльнi ў 1619 г. (па-царкоўнаславянску; яе М. Ламаносаў назваў “вратами учености”),“Лексиконъ”Памвы Бярынды, надрукаваны ў Кіеве ў 1627 г. (па-царкоўнаславянску; налічвае каля 7000 словаў). Асобна вылучаецца лацiнамоўная“Граматыка славенская”Iвана Ужэвiча, навучэнца Сарбоны (рукапiс 1643 г., Парыж; рукапiс 1645 г., Арас). Гэта першая адмысловая граматыка ўжо ўласна беларускай мовы. Яе адметнасць заключаецца яшчэ i ў тым, што гэта не навучальная граматыка, як папярэднiя, анавуковая(зараз яе назвалi б акадэмiчнай). Яна створана паводле класiчных еўрапейскiх канонаў тагачасных аўтарытэтных граматык. Знаходзячыся ў цэнтры навуковага свету, наш суайчыннiк быў натхнёны мэтай знаёмства заходняга чытача са сваёй радзiмай, яе багатай i дасканалай мовай.

8. Красамоўства. Майстэрства прыгожага маўлення на Беларусi трывала звязваецца з iмем выдатнага лiтаратара, фiлосафа, тэолагаСiгiзмунда Лаўксмiна(1596—1670). СкончыўшыВiленскi унiверсiтэт, найстарэйшую навучальную ўстанову Усходняй Еўропы, што была заснавана ў 1570 г. (дарэчы, беларускую мову вучылi ўсе студэнты унiверсiтэта), ён выкладаў рыторыку ў Полацку, паэтыку ў Нясвiжы, фiласофiю ўalma mater,а таксама фiласофiю i кананiчнае права ў Вiльнi, Бранёве, Полацку, Пiнску. С. Лаўксмiн быў рэктарам Полацкага калегiума, вiцэ-рэктарам i праканцлерам Вiленскага унiверсiтэта, наведваў з афiцыйнай мiсiяй Рым. С. Лаўксмiн з’яўляецца аўтарам першых айчынных падручнiкаў па грэцкай мове, музыцы, рыторыцы, i самы славуты сярод iх —“Практычнае красамоўства, або Правiлы рытарычнага мастацтва...”. У XVII—XVIII стст. гэты слынны падручнiк 2 разы выдаваўся ў Рэчы Паспалiтай i 11 разоў за яе межамi (у Мюнхене, Празе, Вене, Франкфурце-на-Майне, Кёльне ды iншых гарадах). У адрозненне ад папярэднiх класiчных падручнiкаў, С. Лаўксмiн увёў у структуру сваёй працы вялiкi эмпiрычны матэрыял (самастойна распрацаваў практыкаваннi, што завяршалi кожную главу), узоры прамоваў (напiсаных у трох асноўных родах красамоўства: дарадчым, судовым i ўрачыстым), а таксама матэрыял па логiцы. Прамовы вылучаюцца натуральнасцю стылю, змястоўнай глыбiнёй прамовы, чысцiнёй мовы.

Такiм чынам, залаты век у беларускай гiсторыi прыпадае на XVI — пач. XVII ст. Ён адзначаны багаццем творчага плёну, яго шматграннасцю, абсягам, пафаснасцю ўсяго створанага нашымi продкамi, шырокiм распаўсюджаннем асветы, высокiм патрыятызмам i чалавекалюбствам. У часе Рэфармацыiеўрапейскае грамадства пачало выразна ўсведамляць тое, што народная мова заслугоўвае не меншай увагi за царкоўную, калi нават Бiблiя пачала перакладацца на самыя розныя нацыянальныя мовы. У тагачаснай Еўропе, як сведчыць гiсторык Ё. Первольф,веданне чэшскай i беларускай моваў было адзнакай найвышэйшага тону. Напачатку нават польская арыстакратыя, узгадаваная на ўзорах чэшскага этыкету, з вялiкай пашанай ставiлася да ўсяго беларускага. Нездарма дзеячы польскай культуры разглядалi нашу мову як крынiцу ўзбагачэння сваёй (напрыклад, лiнгвiст Гжэгаж Кнапскi, складальнiк польска-грэцкага слоўнiка, якi быў заўзятым прыхiльнiкам чысцiнi роднай мовы, усё ж увёў у свой слоўнiк шмат беларускай лексiкi).

Нягледзячы на тое, што беларуская мова была надзвычай папулярнай i шанаванай у эпоху Рэнесансу, за часамi Расiйскай iмперыi можна было пачуць не вельмi пахвальныя водгукi пра яе. Да прыкладу, у 1846 г. рускi славiст В. Бадзянскi пасля беглага знаёмства з класiчным беларускiм перакладам “Трышчана” XVI ст., якi вылучаецца ўзорна сакавiтай i дасканалай мовай, адзначаў, што польская мова завалодала беларускай “i зрабiла самую агiдную сумесь, якую толькi можна сабе ўявiць i якая калi-небудзь iснавала на Русi”. Аднак у сувязi з гэтым варта нагадаць, што славянскiя гаворкi Беларусi былi пераважна заходнiмi. Мова сама па сабе, ад вытоку, была блiзкая да польскай, як блiзкiя да яе чэшская, славацкая, лужыцкая. Вялiкая колькасць беларускiх словаў, што супадаюць з аналагiчнымi польскiмi, iснуе ў ёй спрадвечна. Свой сённяшнi ўсходнеславянскi выгляд беларуская мова набыла ў вынiку сямiсотгадовага ўплыву з боку мовы царкоўнаславянскай. Так, пэўная стракатасць была ўласцiвая “лiцьвiнцы”, але не больш як некаторым iншым тагачасным мовам, прыкладам, рускай дапушкiнскай мове:“мова ж сама па сабе з’яўляецца кепскаватай, грубаватай, татаршчынай патыхае”(К. Бацюшкаў); Ю. Крыжанiч лiчыў рускую мову“вельмi беднай i ўбогай, нi на што не здатнай”.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]