Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 5.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
19.03.2015
Размер:
93.18 Кб
Скачать

Правiлы вымаўлення галосных гукаў

  • Перад нацiскным iзаўсёды ўзнiкае прыстаўны [j]:кра[j]iна, у га[j]i, у ра[j]i, ру[j]iны, руча[j]iна, па[j]iць, [j]iмпульс, [j]iкс, [j]iмiдж, да [j]iх, за [j]iмi, перад [j]iм, тва[j]iх, за[j]iнець, [j]iншы, [j]iхнi, [j]iрад, [j]iсны, [J]iўе, [J]iндыя, [J]iгар, [J]iра, а таксама [з’ j]iмi, [з’ j]iншым, [з’ j]iгарам, [з’ j]iслачы.

  • Пасля галосных iвымаўляецца як [j]:узялi [j]голку, на [j]вана, хадзiлi да [j]вацэвiчаў; мац[i-j] бацька, збяру[с’а-j] паеду.

  • [н’а],[б’аз]у 1 пераднацiскным складзе фанетычнага слова:[н’а] трэба, [н’а] так, [н’а] хоча, [н’а] бачыць, [н’а] чуе, [б’аз] вас, [б’аз] мовы, [б’аз] зброi, [б’ас] крыўды; [б’аш] шуму, [б’аз] веры; ян[а-j] [н’а] бачыла, м[ы-j] [н’а] чулi.

Чыстагаворка: Смела з’еў дзвесце змей, сем вужакаў зверху i не згiнуў.

Прычыны адхiленняў ад нормаў лiтаратурнага вымаўлення:

  • дыялекты;

  • руская мова (узус — спантаннае маўленне; трасянка);

  • арфаграфiя (не быў). Прынцып эканомii энергii.

Практыкаванне 1. Згрупуйце словы i словазлучэннi па асаблiвасцях вымаўлення. Затранскрыбуйце цяжкія для вас выпадкі. Прачытайце правiльна. Вызначце прычыну так званага палiтарнага вымаўлення. Надалей, перад выкананнем кожнага хатняга задання перачытвайце гэтыя словы правільна.

Снег, свет, Сусвет, песня, госць, каханне, натхненне, жыццё, радасць, весялосць, любасць, мiласць, вяселле, калоссе, каменне, свечка, сцерцi, сцiскаць, спi, ёсць, iмкненне, здзяйсненне, суквецце, з ёй, з iх ласкi, з’езд, з’ява, раз’юшаны, смелы, спелы, слiзкi, абранасць, усё, назаўсёды, вартасць, не разбiць, не спынiць, не стрымаць, не так, не такi, не пакiнь, не гойдаю, не маю, не хоча, не захоча, не просiць, не папросiць, не пiша, не напiша, не носiць, не прыносiць, не цягне, не расцягне, не кажа, не адкажа, з лесу, без мяне, без пары, у рамантызме, схема, схiл, згiб, скептык, скерца, з аўторка, з нядзелi, з суботы, з пятнiцы, з серады, з жэрдак, з жалудоў, з чароту, з шыферу, з жалю, бесчалавечна, мядзведзь, малацьба, дзьмуць, дзень, дождж, ураджай, лiчба, барацьба, просьба, лёгкi, на дошцы, грамадскi, пясчаны, на рэчцы, у лодцы, вучышся, радуешся, фiгуруешся, чэшскi, нясвiжскi, рыжскi, яечня, ручнiк, сталiчны, Iра.

Акцэнталогiя. Нацiск

Асноўнымi адзiнкамi прасодыкi (сiстэмы фанетычных сродкаў, звязаных з вышынёй, сiлай, працягласцю маўлення) з’яўляюцца iнтанацыя i нацiск.

Нацiск — вылучэнне аднаго са складоў з дапамогай гукавых сродкаў, дзякуючы чаму слова набывае адметнае фанетычнае аблiчча: марыць — марыць, памяць — памяць, гадзiна — гадзiна, выпадак — выпадак, музыка — музыка (акцэнталогiя). У беларускай мове нацiскразнамесны, рухомы:двор — у двары(параўнайце з польскай, чэшскай, французскай мовамi, дзе нацiск фiксаваны). На падставе гэтага iснуюць iакцэнталагiчныя дублеты:навокал — навакол, супраць — супроць, шкода — шкада.

Вымаўляйце па-беларуску правiльна: адзiнаццаць, чатырнаццаць, шэсцьдзесят, беларусы, глiняны, здарыцца, каменны, паведамiць, падпарадкаванне, хабар, блiжэй, вышэй, далей, далi, узялi, жывяце(ё), садавiна, спiна, слiна, у душу, за руку, на галаву.

Акрамя асноўнага нацiску, у беларускай мове ёсць яшчэ лагiчны нацiск i пабочны нацiск (для мовы не характэрны вялiкiя мiжнацiскныя iнтэрвалы). Апошнi менш выразны: аэрафотаздымка (параўнайце з англiйскай — fifteen, sixteen, seventeen).

У фанетычным слове вылучаюць 2 вiды клiтыкаў (ненацiскных кампанентаў): праклiтыкi (ненацiскны кампанент знаходзiцца перад нацiскным словам: пад акном) i энклiтыкi (ненацiскны кампанент знаходзiцца пасля нацiскнога слова: сказаў бы). У беларускай мове на клiтыкi нiколi не прыпадае нацiск (параўнайце з рускай — под руки, под ноги, небыло,из лесу, нагору, полесу). Словы“так”,“але”маюць свой нацiск.

Практыкаванне 2. Пастаўце правiльна нацiск, згрупоўваючы словы па нацiскных складах.

бліснуць

кухталь

тарфяны

садавіна

Блiснуць, кухталь, грымак, буйны, тарфяны, кулiнарыя, кухар, лiтасцiва, крыху, нiбы, прывiд, накрыўка, iмя, цяжар, выпадак, мармур, стары, спiна, слiна, мезенец, прыкус, на працягу, прыяцель, непрыяцель, неразвiты (сказ), неразвiты (чалавек), статут, сутулаватасць, тастамент, трапеза, ушыркi, удаўжкi, фартух, рэкрут, рэкруцкi, рымар, садавiна, йагурт, фольга, хаос, вудзiць, вусы, закрутка, знахар.

Грамадзянiн, маркетынг, генезiс, квартал, крэдыт, эксперт, пасяджэнне, хабар, цаля, тузiн, жэрабя, факсiмiле, каштарыс, феерыя, фетыш.

Практыкаванне 3. Пастаўце нацiск у наступных рускiх словах. Перакладзiце iх на беларускую мову. Цi захаваюцца пры гэтым нацiскi?

Знамение, апостроф, торты, торта, звонит, включит, поняла, начать, начатый, алкать, одновременно, алфавит, алкоголь, компас, каталог, диспансер, обеспечение, средства, феномен, индустрия, договор, ломоть, тефтели, откупоривать, откупоренный, гренки, шофер, кухонный, форзац, в Интернет-сети, в стенах, деньгами, Молох.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]