Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел яз.docx
Скачиваний:
96
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
157.3 Кб
Скачать

55. Бяззлучнікавыя складаныя сказы і знакі прыпынку ў іх.

Бяззлучнікавым складаным сказам называецца складаны сказ, часткі якога ўзаемазвязаны сэнсава, структурна і інтанацыйна без дапамогі злучнікаў або злучальных слоў.Вылучаюцца:бяззлучнікавыя складаныя сказы аднароднага складу (з аднатыпнымі часткамі;паміж часткамі выражаюцца адносіны адначасовасці і паслядоунасці дзеяння,супастаулення або супрастаулення);бяззлучнікавыя складаныя сказы неаднароднага складу (з разнатыпнымі састаўнымі часткамі,паміж імі –суб’ектныя,аб’ектныя,азначальныя,акалічнасныя прычыны,умовы і інш.).Коска – паміж часткамі,калі паведамляецца пра адначасовыя або паслядоуныя з’явы,падзеі.Двукроп’е : 1) калі наступная частка раскрывае,тлумачыць,дапауняе змест папярэдняй,паміж часткамі можна злучнікі што,як,словы а іменна, і убачыу,што;і пачуу,што;2)калі другая частка раскрывае прычыну таго,пра што паведамляецца у першай,паміж імі можна – злучнікі бо,таму што; 3)калі першая частка абагульняе змест наступных. Працяжнік: 1)калі першая частка абазначае умову,а другая –вынік,перад першая можна-злучнік калі; 2)калі змест частак супрацьпастауляецца,паміж імі міжна- злучнікі а,але ;3)калі апошняя частка абагульняе змест папярэдніх.

56. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі і знакі прыпынку ў іх.Сказы з рознымі відамі сувязі – складаныя сказы, у якіх выкарыстоўваюцца розныя віды сувязі – злучальная, падпарадкавальная і бяззлучнікавая.Знакі прыпынку:1. Часткі складаных сказаў з рознымі відамі сувязі аддзяляюцца тымі самымі знакамі прыпынку, што і часткі складаназлучаных, складаназалежных і бяззлучнікавых складаных сказаў. Найчасцей ставіцца коска: Блішчаць пад сонцам баразёнкі, а цішу трактар скалануў, як быццам першыя старонкі вясновай кнігі адгарнуў.2. Коска не ставіцца паміж дзвюма часткамі, звязанымі злучнікам і, калі яны маюць адну ці некаклькі агульных даданых частак: А тут, дзе ўчора багна прэла, гнілі век-векам балаты, збажынка сёння зарунела і спее колас залаты.3. Двукроп’е ставіцца, калі наступная частка (ці часткі) абазначае прычыну або раскрывае, удакладняе змест папярэдняй часткі: Алёнка здзівілася: ніхто не грабе ніводным вяслом, а паром плыве.4. Працяжнік ставіцца, калі наступная частка (ці часткі) паказвае вынік папярэдняй: Балота, забалаць балот, як там ні называй, але ступіў тут чалавек – ён зменіць гэты край.

57. Сказы з простай мовай і знакі прыпынку ў іх.Простая мова — чужое выказванне,якое перадаецца кім-небудзь дакладна, з захаваннем яго зместу і формы - лексічных, граматычных і стылістычных асаблівасцей.Сінтаксічная канструкцыя з простай мовай складаецца з дзвюх частак: простай мовы і слоў аўтара, якія паказваюць,каму гэтае выказванне належыць, да каго яно звернута, як, дзе і пры якіх абставінах было сказана.Простая мова мае розныя моўна-выяўленчых і эмацыянальн.сродки: выклічнік, зваротак, мадальныя сл.,часціцы.У ёй -элементы размоўнага стылю: дыялектызмы, устарэлыя словы, прафісіяналізмы. Кали словы аўтара стаяць перад простай мовай, пасля іх ставіцца двукроп'е, а простая мова бярэцца ў двукоссе і пачынаецца з вялікай літары.Калі простая мова стаіць перад словамі аўтара, то па­сля яе ставяцца коска (ці пытальнік, клічнік, шматкроп'е) і працяжнік; словы аўтара пачынаюцца з малой літары.Калі словы аўтара перарываюць простую мову там, дзе не павінна быць ніякага знаку прыпынку або трэба было б паставіць коску, кропку з коскай, двукроп'е ці працяжнік, то словы аўтара выдзяляюцца коскамі і працяжнікамі, і др.частка простой мовы пачынаецца з малой літары; калі словы аўтара перарываюць простую мову там, дзе павінны стаяцъ кропка, пытальнік ці клічнік, то пе­рад словамі аўтара, якія пачынаюцца з малой літары, ставіцца коска, пытальнік ці клічнік і працяжнік, а пасля іх - кропка і працяжнік;другая частка простай мовы па­чынаецца з вялікай літары;калі аўтарскія словы ўжываюцца з двума выказнікамі-дзеясловамі, адзін з якіх адносіцца да другой часткі простай мовы, то пасля слоў аўтара ставяада дву­кроп'е і працяжнік; другая частка простай мовы пішацца з вялікай літары; калі словьі аўтара, размешчаныя ў сярэдзіне прос­тай мовы, дзеляцца на асобныя сказы, паміж імі стаіць кропка, тады кожная частка бярэцца ў двукоссе; калі простая мова знаходзіцца ў сярэдзіне слоў аўтара, то перад ёю ставіцца двукроп'е, а сама мова пачынаецца з вялікай літары і бярэцца ў двукоссе з адпаведным яе інтанацыі знакам прыпынку ў канцы.Працяг аўтарскіх слоў пачынаецца з малой літары,а перад імі ставіцца патрэбны знак прыпынку; кожнаярэпліка дыялога пішацца з чырвонага радка, і перад ёй ставіцца працяжнік; калі дыялог запісваецца ў адзін радок, кожная яго рэпліка бярэцца ў двукоссе з адпаведным яе будове і інтанацыі знакам прыпынку ў канцы. Пры адсутнасці слоў аўтара выказванні розных асоб раздзяляюцца пра-цяжнікам.

58. Ускосная мова. Замена простай мовы ўскоснай.Ускосная мова – чужая мова, якая перадае толькі асноўны змест выказвання асобы ад імя аўтара (апавядальніка). Яна афармляецца як складаназалежны сказ, дзе даданая частка (ускосная мова) звязваецца з галоўнай (словамі аўтара) злучнікамі што, каб, ці, нібы і злучальнымі словамі дзе, калі, хто, як і інш. Аднак сын загадаў Селівону, кааб той не адлучаўся ад парому на выпадак якой патрэбы. Для канструкцый з ускоснай мовай не ўласціва ўжыванне выклічнікаў, звароткаў, пабочных слоў, часціц і іншых эмацыянальна-экспрэсіўных сродкаў.Пры замене простай мовы ўскоснаю трэба кіравацца наступным:1. Калі простая мова – апавядальны сказ, то яна замяняецца даданай дапаўняльнай часткай са злучнікам што: «Гэта гасцінец ад цёткі Зіны», - пачаў тлумачыць тата. – Тата пачаў тлумачыць, што гэта гасцінец ад цёткі Зіны.2. Калі простая мова – пытальны сказ з пытальнымі займеннікамі хто, што, які, чый, колькі, прыслоўямі калі, адкуль, то яна замяняецца даданай дапаўняльнай часткай, якая ўключае ў якасці злучальных слоў гэтыя займеннікі і прыслоўі3. Калі простая мова - пытальны сказ без пытальных займеннікаў і прыслоўяў або з пытальнай часціцай ці, то яна замяняецца даданай дапаўняльнай часткай са злучнікам ці: «А гэтая бярозка не трэба вам?» - спытала Святланка. – Святланка спытала, ці трэба нам гэтая бярозка.4. Калі простая мова – пабуджальны сказ, то яна замяняецца даданай дапаўняльнай часткай са злучнікам каб: 5. Асабовыя і прыналежныя займеннікі або дзеясловы 1-й і 2-й асобы адз.ліку ва ўскоснай мове перадаюцца ад асобы аўтара: .6. Калі ў простай мове ёсць выклічнікі, часціцы, гутарковыя і прастамоўныя словы, то яны ва ўскоснай мове не перадаюцца: 7. Калі ў простай мове ёсць зваротак, то ён або становіцца членам галоўнай часткі сказа, або апускаецца: « Дзеду, сонца ў лесе начуе?»- раптам запыталася Таня. – Таня раптам запыталася ў дзеда, ці начуе сонца ў лесе.

59. Цытаты і знакі прыпынку пры іх.Цытата - даслоўная вытрымка з чыйго-небудзь выказвання, кнігі ці дакумента, якая выкарыстоўваецца для пацвярджэння думкі або ілюстрацыі. Спосабы афармлеяня цытат своеасаблівыя.Як простая мова, цытата афармляецца тады, калі яна суправаджаецца словамі аўтара.Калі цытата ўключаецца ў тэкст як частка сказа (або як даданы сказ), яна пачынаецца з малой літары і бярэцца ў двукоссе. Шматкроп'е ставіцца на месцы пропуску слоў і выразаў у цытаце.Вершаваныя цытаты, а таксама эпіграф - кароткае выслоўе, якое раскрывае тэму і ідэю твора, — у двукоссе не бяруцца.Пры цытатах заўсёды даецца спасылка на аўтара і яго твор або толькі на аўтара. Яна звычайна размяшчаецца пасля цытаты ў дужках або ў зносцы.

60. Паняцце пра пунктуацыю. Класіфікацыя знакаў прыпынку ў беларускай мове.Пунктуацыя – збор правілаў пра пастаноўку знакаў прыпынку ў пісьмовым тэксце. Знакі прыпынку выкарыстоўваюцца на пісьме для выдзялення асобных слоў і словазлучэнняў, сінтаксічнага і інтанацыйнага падзелу сказаў на часткі, аддзялення адной часткі тэксту ад другой. Падзяляючы тэкст на часткі, знакі прыпынку даюць магчымасць больш дакладна ўспрымаць і разумець яго, лёгка і хутка чытаць. Знакі прыпынку характарызуюць будову сказа, вызначаюць яго структуру, яго сэнсавыя і сінтаксічныя асаблівасці.

Знакі прыпынку паводле сваёй функцыі падзяляюцца на раздзяляльныя і выдзяляльныя.

Раздзяляльныя (няпарныя) знакі прыпынку служаць для раздзялення асобных членаў простага сказа, састаўных частак складаных сказаў або цэлых сказаў. Імі бываюць кропка, пытальнік, клічнік, шматкроп’е ў канцы сказаў, коска, кропка з коскай, двукпроп’е, працяжнік, коска з працяжнікам у сярэдзіне сказаў. Амаль усе гэтыя знакі прыпынку адзіночныя, толькі коска і кропка з коскай могуць быць паўторнымі.Выдзяляльныя (парныя) – служаць для выдзялення са структуры сказа пэўных сінтаксічных канструкцый: адасобленых членаў сказа, звароткаў, пабочных і ўстаўных слоў, цытатаў, дзеепрыметнікавых і дзеепрыслоўных словазлучэнняў. Выдзяляльныя знакі прыпынку – дужкі і двукоссі.

Нярэдка адзін і той жа знак прыпынку можа адначасова быць раздзяляльным і выдзяляльным. Часам бывае спалучэнне некалькіх знакаў прыпынку.