Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел яз.docx
Скачиваний:
96
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
157.3 Кб
Скачать

40.Няпоўныя сказы і іх тыпы.

Сказы, у якіх апушчаны той ці іншы галоўны або даданы член сказа і які ўзнаўляецца з кантэксту або сітуацыі. Учора самалёты прыляталі. Нашы. Спачатку бамбілі, а потым лістоўкі скінулі. Другі сказ няпоўны, у ім апушчаныя дзейнік і выказнік самалёты прыляталі ўспрымаюцца з папярэдняга кантэксту. Азначэнне нашы ўказвае на граматычную форму дзейніка самалёты.У трэцім няпоўным сказе апушчаны дзейнік самалёты.

Ёсць сказы, для якіх характэрна граматычная непаўната (у сказе няма выказніка) але ў сэнсавых адносінах яны зразумелыя без кантэксту і адпаведнай сітуацыі, аднавіць апушчаны выказнік немагчыма і непатрэбна. Гэта т.зв. эліптычныя сказы. Наперадзе – мосцік, драўляны, стары.

41.Галоўныя члены сказа,віды і спосабы выражэння.Дзейнік і выказнік.Утвараюць граматычную аснову сказа і выражаюць яго асноўны сэнс.У двухсастаўным развітым сказе выдзяляец-ца састаў дзейніка і састаў выказніка.Састаў дзейніка - з дзейніка і даданых членаў сказа, якія адносяцца да яго (цёплы туман). Састаў выказніка -з выказніка і за­лежных ад яго даданых членаў сказа.Дзейнік — галоўны член сказа,абазначае суб'ект дзеяння (хто або што ўтварае дзе-янне,аб'ект.Але гэта такі аб'ект, на які дзеянне не накіравана, а сам аб'ект з'яўляецца вынікам дзе­яння і знешне набывае форму дзейніка (назоўны склон,адзі.ці мн.лік): Дом пабудаваны вяскоўцамі. Дзейнік можа абазначаць дзеянне як яго назву; гэта дзейнік-інфінітыў:Вучыцца — не шкодзіць.Просты дзейнік выражаны адной словаформай,м.б.ускладненым,калівыражаецца спалучэннем аднолькавых ці сінанімічных слоў:Лістапад, лістапад, лістапад асыпае рабінавы град.Складаныя дзейнікі выражаюцца спалучэннямі слоў:з лічэбніка;ійменніка ці назоўніка і залеж­ных слоў.Састаўны дзейнік — спалучэнне інфінітыва(дзеяслоўнай звязкі)з назоўнікам,прыметнікам, парадка-вым лічэбнікам, займеннікам.Выказнік — галоўны член сказа, звычайна абазначае дзеянне, якое ўтварае суб'ект.Выказнік можа абазначаць прадмет,прымету, якой валодае прадмет:Лес — жывая вопрат-ка зямлі, яе музыка.Паводле структуры выказнікі падзяляюцца на простыя, састаўныя і складаныя.Просты выказнік выражаецца адной словаформай, у якой заключаецца яго лексічнае і граматычнае зна-чэнні,м.б.дзеяслоўныя,іменныя.Простыя дзеяслоўныя выказнікі:дзеясловы абвеснага,умоўнага і загадна­галаду.Просты нікамі,дзеепрыметнікамі,прыслоўямі.У састаўным выказніку лексічнае значэнне выражаецца — у выказальнымслове,граматычнае—узвяз-цы;звязка аардынуе граматычную сувязь з дзейнікам быць, стаць, хацець, гатоў, дзеепрыметнікі вымушаны, абавязаны.Састаўныя дзеяслоўныя выказнікі -з выказальнага слова ў форме інфінітыва і звязкі, выражанай асабовымі формамі дзеясловаў.Саст.іменны выказнік -выказаль­нае слова ў форме іменных часцін мовы і дзеяслоўнай звязкі.Складаны выказнік складаецца з трох і больш кампанентаў.

43. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам пры адсутнасці дзеяслова-звязкі ставіцца:-Калі дзейнік і выказнік выражаны назоўнікамі назоўнага склону: Мая радзіма – жытні колас, сінь мурагу, язміну цвет.- Калі дзейнік і выказнік выражаны колькаснымі лічэбнікамі: Тры і пяць – восем., а таксама калі дзейнік выражаны назоўнікам назоўнага склону, а выказнік – лічэбнікам (часам у спалучэнні з іншымі словамі): Даўжыня поля – трыста пяцьдзесят метраў.-Калі перад выказнікам ёсць слова гэта, вось, значыць, гэта значыць: Народ палескі – гэта волат, яго і гора не сагнула.-Калі абодва галоўныя члены сказа ці адзін з іх выражаны інфенітывам: Самае галоўнае ў жыцці – усведамляць, што ты жаў для народа.-Калі выказнік выражаны фразеалагізмам ці непадзельным сінтаксічным словазлучэннем: Багаты з багатым – свае людзі.-Калі выказнік выражаны ўсечанымі формамі дзеясловаў (дзеяслоўнымі каранямі) тыпу шмыг, скок, шусь, цап: во шчасце прываліла! Іншы яго ўсё жыцце чакае, а яно – шусь у другія рукі.-Пры адсутнасці дзеяслова-звязкі паміж дзейнікам і выказнікам працяжнік можа не ставіцца:-Калі дзейнік выражаны асабовым займеннікам, а выказнік – назоўнікам у форме назоўнага склону: Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова. У сказах такога тыпу працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам можа ставіцца тады, калі неабходна лагічна, інтанацыйна выдзеліць і ўзмацніць сэнс выказніка: Мы – салдаты вялікай Айчыны…-Калі паміж дзейнікам і выказнікам стаіць пабочнае слова, прыслоўе, злучнік або часціца: Цяпер Хведару здавалася, што пражытае яго жыццё толькі маленькая частачка, пылінка.-Калі пры выказніку ёсць адмоўе не: Родны кут. Знаёмыя сцяжыны, гадаванкі дум маіх і мар…Не, я тут не рыцар на гадзіну, я твой сын і дбайны гаспадар.-Калі пры выказніку ёсць параўнальныя злучнікі як, быццам, нібы, што: Вочы нібы васількі.-Калі галоўныя члены сказа – назоўнікі, прычым выказнік стаіць перад дзейнікам: Важны работнік дзядзька Язэп.

44. Аднародныя члены сказа і знакі прыпынкаў пры іх.Агульная характарыстыка адасобленых членаў.Сэнсава і інтанацыйна выдзеленыя члены сказа называюцца адасобленымі.Адасабляцца могуць усе члены сказа, але часцей за ўсё — азначэнне і акалічнасць.Адасобленыя члены сказа ўтрымліваюць элемент дадатковага паведамлення. Абавязковай умовай адасаблення з'яуляецца адсутнасць цеснай сувязі члена сказа з паяснёным словам. Адасобленыя прыдаткі.Адасабляюцца і выдзяляюцца на пісьме коскамі або працяжнікамі:адзіночныя і развітыя прыдаткі, калі адносяцца да асабовага займенніка;адзіночныя і развітыя прыдаткі, якія адносяцца да ўласнага назоўніка і стаяць пасля яго; адзіночныя і развітыя прыдаткі, калі паясняюць агульны назоўнік і стаяць пасля яго;развіты прыдатак перад азначаемым словам, калі мае дадатковае акалічнаснае значэннеоўшчыка ці паляўнічага);адзіночны і развіты прыдатак, калі звязваецца з азна­чаемым назоўнікам злучнікамі ці, або (з удакладняльным значэннем), як (з прычынным значэннем), словамі па прозвішчы, па мянушцы.Аднародныя члены сказа.Аднароднымі называюцца два або некалькі членаў сказа, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю, адносяцца да аднаго і таго ж слова ці словазлучэння і характарызуюцца інтанацыяй пералічэння. Аднароднымі могуць быць:дзейнікі; выказнікі;азначэнні;дапаўненні;акалічнасці.Па аб'ёму аднародныя члены сказа могуць выражацца як асобнымі словамі, так і словазлучэннямі.У адным радзе аднародных членаў могуць ужывацца і словы, і словазлучэнні.Па граматычных асаблівасцях аднародныя члены сказа ў большасці выпадкаў з'яўляюцца аднолькавымі часцінамі мовы, але часам яны могуць выражацца і рознымі часцінамі мовы.Аднолькавыя часціны мовы ў функцыі аднародных членаў сказа часам могуць жывацца ў розных граматычных формах.Нельга лічыць аднароднымі:1)кампаненты дзеяслоунага выказніка,якія маюць рознае значэнне,але першы з іх часткова страціу сваю самастойнасць:збегай паглядзі;2)выказнікі,выражанныя адным і тымі або сінанімычнымі дзеясловамі;3)фразеялагізмы з пауторнымі злучнікамі і-і,ні-ні,то-то.Аднародныя члены ск.маюць прыметы:1)займаюць пазіцыю аднаго члена сказа;2)звязаны з адным і тым членам сказа аднолькавай сувяззю; 3)звязаны паміж сабой злучальная і бяззлучнікавай сувяззю; 4)маюць аднолькав.марфалагічнае выражэнне;5)выраж.аднатыпныя паняцці.Па характару лагічных сувязяў аднародныя члены сказа павінны характарызаваць прадмет, з'яву, асобу па адной агульнай прыкмеце (па колеру, паходжанню, роду заняткаў і т.д.); члены дзялення, выражанага аднароднымі членамі сказа, павінны ўзаемна выключацца. Аднародныя члены сказа злучаюцца паміж сабой злучнікамі, бяззлучнікавык спосабам (інтанацыяй пералічэння) або камбінаванай сувяззю (злучнікавай і бяззлучнікавай). Паміж аднароднымі членамі сказа могуць выражацца спалучальныя, супраціўныя, раздзяляльныя, супастаўляльныя і ўступальныя адносіны,адпаведныя злучнікі:спалучальныя: і, ды (у значэнні і), ні - ні;супраціўныя: але, а, аднак, затое, ды (у значэнні але);раздзяляльныя: ці, ці(то) - ці, або, або - або, то - то, ці то - ці то, ні то - ні то, не то - не то;двайныя супастаўляльныя злучнікі: як – так і, нетолькі - і, хоць і - але, хоць - ды, хоць - але. Калі да пералічаных у сказе аднародных членаў сказа далучаюцца іншыя аднародныя члены, якія дапаўняюць, удакладняюць папярэднія аднародныя члены, то яны звязваюцца з дапамогай далучальных злучнікаў і, ды, а, прычым, таксама. Такія аднародныя члены сказа называюцца далучальнымі. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа. Коскамі раздзяпяюцца аднародныя члены, звязаныя:без злучнікаў;двайнымі злучнікамі;паўторнымі спалучальнымі злучнікамі або пералічальна-размеркавальнымі;адзіночнымі супраціўнымі, уступальнымі і далучальнымі злучнікам;злучальнымі словамі, якія выражаюць паслядоўнасць;паміж парамі аднародных членау,звязанных спалучальнымі злучнікамі і;перад другой часткай парнага злучнік,які звязвае аднародныя члены(як-так і). Пры групе аднародных членаў сказа могуць ужывацца абагульняльныя словы, якія звычайна выконваюць такую ж сінтаксічную функцыю ў сказе маюць больш шырокае значэнне.У функцыі абагульняльных слоў могуць выступаць:займеннікі (звычайна займеннік усё;прыметнікі, словазлучэнні

45.Аднародныя і неаднародныя азначэнні.Аднародныя азначэнні могуць звязвацца паміж сабой злучнікамі і без іх. Азначэнні аднародныя:1.Калі пералічваюць розныя прыметы прадметаў2.Калі абазначаюць розныя прыметы аднаго прадмета, характарызуючыпрадмет з аднаго боку;часта- сінонімамі 3. Калі два і больш адасобленых азначэнняў стаяць пасля паяснёнага члена сказа: Васіль углядаўся ў вышытае зорамі неба, глыбокае, сіняватае.4.Калі з’яўляюцца мастацкімі азначэннямі (эпітэтамі): Мацней, магутны, смелы горад Мінск, славуты з даўняе пары.5.Калі адно з іх выражана прыметнікам,а другое дзеепрыметнікам,дзеепрым.словазлучэннем ці прыметнікам з паясняльнымі словамі.Неаднародныя азначэнні не могуць звязвацца паміж сабою злучнікамі.Нельга: шэрае і асенняе неба, вільготныя і нізкія хмары. Такія азначэнні чытаюцца без інтанацыі пералічэння, без паўз паміж імі.Азначэнні неаднародныя:1. Калі яны характарызуюць прадмет з розных бакоў, у розных адносінах: 2.Калі першае азначэнне адносіцца да спалучэння назоўніка з папярэднім азначэннем:Шчаслівыя дзіцячыя галасы напоўнілі ўвесь дом.3.Азначэнні лічацца неаднароднымі, але аддзяляюцца коскамі, калі другое з іх удакладняе, паясняе, канкрэтызуе сэнс папярэдняга і паміж імі можна ўставіць паясняльныя словы гэта значыць, а іменна: Мары ў мяне, дарэчы, Нічыпар, зусім канкрэтныя, зямныя. Адасобленыя азначэнні.У сказе могуць адасабляцца як дапасаваныя, так і недапасаваныя азначэнні.Дапасаваныя азначэнни:развитыя азначэнни,кали яны стаяць пасля паясненага слова; два і больш адзіночныя азначэнні, калі стаяць пасля азначаемага слова;адзіночныя і развітыя азначэнні,незалежна ад месца ў сказе, калі:адносяцца да асабовага займенніка;аддзелены ад паяснёнага слова выказнікам або іншымі чле­намі сказа.. Перад азначаемым назоўнікам, калі маюць дадатковае акалічнаснае значэнне прычыны, уступкі, часавае (гэтыя азначэнні часта адно­сяцца да ўласных імёнаў).Недапасаваныя азначэнні:Незалежна ад месца ў сказе, калі ім надаецца боль­шая самастойнасць і яны адносяцца да назоўнікаў;Калі знаходзяцца ў адным радзе з адасобленымі дапасаванымі азначэннямі;Незалежна ад месца ў сказе, калі адносяцца да асабовых займеннікаў.

46.Адасабленне дапаўненняў і акалічнасцей.Адасабляюцца дапаўненні, выражаныя назоўнікамі або займеннікамі ва ўскосных склонах з прыназоўнікамі акрамя, апрача, замест, за выключэннем, звыш.Адасобленыя акалічнасці, у залежнасці ад граматычнага выражэння і сінт. функцыі, падзяляюцца на 2 группы: адасобленыя акалічнасці,выражаныя дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі,і адасобленыя акалічнасці, выражаныя назоўнікамі з прыназоўнікамі і прыслоўямі. Акалічнасці першай группы адасабляюцца і на пісьме выдзяляюцца коскамі, калі:1. Выражаюцца дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі (незалежна ад месца ў сказе): У галлі старых клёнаў, умошчваючыся на ноч, з прыцішанай заклапочанасцю галёкалі гракі.2. Выражаюцца дзеепрыслоўямі (адным ці некалькімі) са значэннем дадатковага дзеяння ці стану: дзень цэлы плавалі вятры над восенню палёў бязмежных, пад вечар снегам завірыў, спазніўшыся, кудлаты снежань.3. Выражаюцца дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі, якія пачынаюцца словамі як, нібы, быццам: Цёплая летняя ноч павольная ноч апускалася на зямлю і ўсё гусцей і гусцей церушыла над ёю, як бы прасяваючы праз танчэйшае сіта, малюпасенькія кірункі змроку.Не адасабляюцца і не выдзяляюцца знакамі прыпынку акалічнасці, выражаныядзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі:

1. Калі стаяць пасля дзеяслова-выказніка і сваім значэннем набліжаюцца да прыслоўяў: Такая настала цішыня і ўначы. Тут ужо трэба было стаяць не дыхаючы.2. Калі набылі пераноснае значэнне і сталі фразеалагізмамі: Мурашкі не бедавалі, не сядзелі склаўшы лапкі: пачалі будаваць дарогу.3. Калі стаяць пасля прыслоўяў і звязваюцца з імі злучнікам і: Ён ішоў маўкліва і хістаючыся, як звычайна ходзяць змораныя людзі.Акалічнасці другой группы адасабляюцца і выдзяляюцца знакамі прыпынку, калі:1. Удакладняюць, канкрэтызуюць сэнс папярэдняй акалічнасці ( яны наз. ўдакладняльнымі): Вунь там, каля рэчкі, таксама быў некалі лес.2. Выражаюцца назоўнікамі з прыназоўнікамі нягледзячы на, дзякуючы, якія стаяць перад выказнікамі: Але, нягледзячы на эксперыментальныя ўмовы, усе службы працавалі дакладна, выконвалі свае абавязкі бездакорна.3. Выражаюцца назоўнікамі з прыназоўнікамі паводле, у адпаведнасці з , згодна з, з прычыны, насуперак і інш.: Побач ляжыць валун вышынёю ў два метры, які, паводле расказаў мясцовых жыхароў, адкалоўся ад каменя ў 1935 годзе ад удару маланкі. Адасобленыя акалічнасці.Не адасабляюцца.1)Выражаныя адзіночнымі дзеепрыслоўямі, якія маюць значэнне прыслоўя, адказваюць на пытанні я к?якім чына м? Звычайна стаяць пасля выказніка.2) Выражаныя дзеепрыслоўнымі зваротамі, якія сталі ўстойлівымі выразамі (звычайна стаяць пасля дзеяслова, да якога адносяцца)3) Выражаныя дзеепрыслоўнымі зваротамі, якія цесна звязаны па сэнсу з дзеясловам (адказваюць на пытанні як? якім чынам?).4) Аднародныя акалічнасці, якія складаюцца з прыслоўя і дзеепрыслоўя, звязаных злучнікам і .Адасабляюцца.1)Выражаныя адзіночнымі дзеепрыслоўямі або дзеепрыслоўнымі зваротамі незалежна ад месца ў сказе2);Акалічнасці ўступкі,выражаныя назоўнікам з прыназоўнікам нягледзячы на.3)Акалічнасці месца або часу, якія ўдакладняюць змест папярэдняй акалічнасці;4)Радзей удакладняльнымі бываюць акалічнасці спосабу дзеяння.Адасобленыя дапаўненні. Дапаўненні, выражаныя спалучэннямі «назоўнік (займеннік) ва ўскосным склоне + прыназ акрамя, апрача, замест, за выключэннем і інш.», заўсёды адасабля­юцца, калі выступаюць з выключальным, уключальным або замяшчальным значэннем.

47. Адасабленне азначэнняў (дапасаваных, недапасаваных, прыдаткаў).Дапасаваныя азначэнні, выражаныя адзіночнымі прыметнікамі і дзеепрыметнікамі, прыметнікавымі і дзеепрыметнікавымі словазлучэннямі, адасабляюцца і выдзяляюцца знакамі прыпынку:1) калі адносяцца да аобовых займеннікаў (незалежна ад месца ў сказе): Вялікае і чырвонае, яно [сонца] нейкі час ляжала на краі зямлі, а тады паднялося і паволі пачало набіраць вышыню.2) калі стаяць пасля назоўнікаў і з’яўляюцца развітымі: Сонца, ахутанае шэраю смугою, нясмела іленавата ўставала з-за лесу.3) калі стаяць перад назоўнікам і маюць дадатковае акалічнаснае значэнне прычыны, уступкі, умовы, часу: Ад крутых віроў глыбокіх на пясчаны перакат, прамяністая ад спёкі, выгінаецца рака.4) калі выражаны адзіночнымі прыметнікамі ці дзеепрыметнікамі, стаяць пасля назоўнікаў і маюць вялікую сэнсавую нагрузку: Нечакана пачаўся дождж, густы, гаманлівы.5) калі аддзелены ад паяснёнага назоўніка дзеясловамі-выказнікамі ці іншымі членамі сказа: Алень выбіўся на сонечны астравок, неахвотна грызануў асіну, пастаяў, самотны, ля маладой бярэзіны і злосна выцяў яе рогам.6) калі ўдакладняюць папярэдняе азначэнне: Акопы параслі маладым бярэзнікам, высокім, гонкім, разгатым.1) калі стаяць пасля назоўнікаў і ўтвараюць з імі адно сэнсавае спалучэнне: З аднаго зярнятка малога вырастае магутны вяз.2) калі з’яўляюцца іменнымі часткамі састаўных ці складаных выказнікаў: Ноччу выпала пороша, а дзень выдаўся ціхі, сонечны.Недапасаваныя азначэнні, выражаныя назоўнікамі ва ўскосных склонах і рознымі словазлучэннямі, адасабляюцца і выдзяляюцца знакамі прыпынку:1) каліадносяцца да асабовых займеннікаў або ўласных ці агульных назоўнікаў: У цёмных штанах, у кароткіх куртках, з аднолькавымі капелюшамі на галаве, яны нагадвалі не то разбойнікаў, не то каўбояў, якіх хлопцы неаднойчы бачылі на малюнках. 2) калі знаходзяцца ў адным радзе з адасабленымі дапасаванымі азначэннямі: Снег ішоў з раніцы да палудня, кассы, з ветрам, здавалася, мяльцешыцца ўвесь белы свет.3) калі ўдакладняюць змест размешчаных перад імі дапасаваных азначэнняў або нясуць значную сэнсавую нагрузку: Пабудавалі хату, на два канцы, і жылі пад адной страхой.Развітыя і неразвітыя прыдаткі, выражаныя адзіночнымі назоўнікамі з паясняльнымі словамі, адасабляюцца і выдзяляюцца знакамі прыпынку:1) калі адносяцца да асабовых займеннікаў (незалежна ад месца ў сказе): Яна, тая крыніца, і цяпер б’е, толькі болей сцякае ў раку ды яшчэ ніколі не замярзае.2) калі адносяцца да ўласных ці агульных назоўнікаў і стаяць пасля іх: Друйка, невялікая рэчка з павольнай плынню, злучае азёры вакол Браслава з Заходняй Дзвіной.3) калі стаяць перад уласнымі назоўнікамі і маюць дадатковае акалічнаснае значэнне: Таленавіты палкаводзец, барацьбіт за свабоду, праціўнік прыгнёту, Тадэвуш Касцюшка добраахвотнікам удзельнічаў у вайне за незалежнасць ЗША.4) калі звязваюцца з паяснёнымі назоўнікамі злучніккамі ці, або, як: На страсе хлеўчука, які яшчэ быў толькі напалову відзён, стаяў бусел, ці, як іх тут называюць, бусько, іто так, то гэтак закідваў дзюбу на спіну.

5) калі выражаюцца ўласнымі іменамі са словамі па прозвішчу, па мянушцы, па клічцы і інш: Некалі на паўвостраве Галубоў Хутар, што ў самым канцы возера, панок адзін жыў, па прозвішчу Чапоўскі.

48. Параўнальныя звароты і знакі прыпынку пры іх.Параўнальныя звароты – словы, якія ўжываюцца ў сказе для больш выразнай і дакладнай характарыстыкі прадметаў, дзеянняў шляхам параўнання. Яны ўводзяцца ў сказ параўнальнымі злучнікамі як, што, чым, бы, нібы, нібыта, быццам, як быццам, як бы. Часта параўнальныя звароты складаюцца з аднаго слова. Ля помніка, нібыта вартавыя, пасталі кіпарысы ў каравул. Сёння выпаў, як кветкі акацыі, сакавіцкі апошні снег. Параўнальныя звароты могуць адносіцца да любога члена сказа, паясняючы яго. На пісьме параўнальныя звароты выдзяляюцца коскамі як своеасаблівыя сінтаксічныя канструкцыі. Параўнальныя звароты могуць і не адасабляцца:1) калі яны з’яўляюцца выказнікам або ўваходзяць у склад выказніка: Вада ў рацэ нібы набрыняла свінцом.

2)калі параўнальныя звароты ўваходзяць у склад устойлівых ( фразеалагічных) словазлучэнняў: Даждж нібы з вядра лінуў. Усё відаць як на далоні

49.Пабочныя словы, словазлучэнні і сказы, знакі прыпынку пры іх.Пабочнымі наз-ся словы або спалучэнні слоу,якія граматычна не звязаны з членамі сказа,не з’яуляюцца імі і выражаюць адносіны гаворачай асобы да выказанай думкі ці да спосабу яе выражэння.Пабочн.словы і спалучэнні слоу звязваюцца з усім сказам і уносяць у яго новыя адценні значэння-сцвярджэнне,меркаванне,спачуванне.У ролі пабочн.-мадальныя словы(безумоуна,бясспрэчна,відавочна,сапрауды),субстантываваныя прыметнікі(галоунае),займеннікі з прыназоунікамі(між іншым,апрпча таго),прыслоуі(па-мойму),дзеяслоуныя формы(думаецца,бачу),словазлучэнні(адным словам,інакш кажучы).Пабочныя сказы могуць быць розныя па складзе: двухсастаўныя асабовыя, аднасастаўныя няпэўна-асабовыя, аднасастаўныя безасабовыя. Пабочныя сказы звычайна ўключаюцца ў асноўнае выказванне без злучнікаў, але могуць быць уведзены з дапамогай злучнікаў і злучальных слоў.Коскамі выдзяляюцца пабочныя сказы, якія пачынаюцца злучнікамі ці злучальнымі словамі як, калі, колькі, што.Пабочныя сказы часам выдзяляюцца працяжнікамі ці дужкамі.

50.Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы, знакі прыпынку пры іх.Устаўными - словы, словазлучэнні і сказы, якія служаць для выражэння дадатковага паведамлення, заўвагі, удакладнення, тлумачэння ўсяго асноўнага выказвання.Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы граматычна не звязаны з членамі асноўнага сказа, але паведамленні заўвагі, удакладненні,тлумачэнні могуць быць друга-раднымі ці вельмі важнымі для разумения сэнсу сказа. Яны заўсёды выдзяляюцца інтанацыйна. На пісьме гэтая інтанацыйная адасобленасць афармляецца працяжнікамі або дужкамі.Устаўныя канструкцыі ўжываюцца для тлумачэння незнаемых, невядомых або малаўжывальных слоў і выразаў.Устаўныя канструкцыі могуць удакладняць выказванне ў цэлым ці асобныя яго члены.У структуры сказа ўстаўныя словы, словазлучэнні і сказы часам могуць захоўваць сувязь з тымі кампанентамі сказа, да якіх яны адносяцца, і афармляюцца як своеасаблівыя члены сказа ці часткі складанага сказа.Устаўныя канструкцыі могуць адносіцца да часткі складанага сказа, да члена сказа, да ўсяго сказа.У сказ устаўныя канструкцыі могуць уключацца:без злучнікаў і злучальных слоў;з дапамогай злучнікаў і, а, ці і інш.;з дапамогай падпарадкавальных злучнікаў і злу­чальных слоў калі, хоць, бо, як, што, які і інш..Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы адрозніваюцца ад пабочных тым, што могуць дадаткова тлумачыць час, месца, прычыну дзеяння, характарызаваць асобу, падзею, супастаўляць, удакладняць сказанае, дапаўняць асобныя члены асноўнага выказвання, што не ўласціва пабочным канструкцыям. У адрозненне ад пабочных устаўныя канструкцыі ніколі не бываюць у пачатку асноўнай часткі, а заўсёды стаяць у сярэдзіне сказа або ў канцы.Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы, як і пабочныя, узбагачаюць асноўны сказ дадатковым зместам, напаўняюць сказ той ці іншай інтанацыяй, уключаюцца ў сказ з дапамогай злучнікаў і злучальных слоў, а таксама і устаўныя, і пабочныя кампаненты граматычна не звязаны са сказам.Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы на пісьме выдзяляюцца дужкамі, працяжнікамі, а часам — коскамі.

51. Звароткі і знакі прыпынку пры іх.Зваротак — слова або спалучэнне слоў, што называюць асобу ці прадмет, да якіх звяртаюцца з мовай.Зваротак граматычна не звязаны з членамі сказа, захоўвае адасобленасць сваёй пазіцыі і не з'яўляецца членам сказа.Аднак ен не можа ужывацца без сэнсавай сувязі з канкрэтн.сказам або асобн.членамі,выражаецца з дап.інтанацыі.Зваротак ужываецца не толькі з мэтай прыцягнуць увагу субяседніка, аднак і выразіць адносіны да яго з боку гаворачага.Звароткі ўваходзяць у склад вобразных сродкаў мовы, надаюць ёй большую жывасць, эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць, выразнасць.Зваротак выражаецца:назоўнікам у назоўным склоне;клічнай формай назоўніка (старажытны клічны склон);прыметнікамі і дзеепрыметнікамі ў назоўным склоне, якія перайшлі ў назоўнікі.Звароткі бываюць:развітыя і неразвітыя.Знакі прыпынку пры зваротку.У пачатку ці канцы сказа зваротак аддзяляецца, а ў сярэдзіне сказа — выдзяляецца коскамі.Калі зваротак стаіць у пачатку сказа і вымаўляецца з моцным пачуццём, то пасля яго ставіцца клічнік, а наступнае слова сказа пішацца з вялікай літары.Часціца о ад зваротка знакам прыпынку не аддзя­ляецца.Калі перад звароткам стаіць выклічнік ой, ах, эх і інш. або выклічнік разам з займеннікам ты (вы), то коскамі выдзяляецца толькі зваротак:Эх вы,дарогі жыцця,што там за вамі удалі?

52.Складаназлучаныя сказы і знакі прыпынку ў іх.Складанымі называюцца сказы, што складаюцца з дзвюх ці некалькіх састаўных частак, якія маюць форму простых сказаў, і ўтвараюць адно сінтаксічнае цэлае. С к л а д а н ы я сказы падзяляюцца на злучнікавыя і бяззлучнікавыя.У залежнасці ад формы сінтаксічнай сувязі састаўных частак і характару сінтаксічных адносін сярод злучнікавых складаных сказаў выдзяляюцца склада-назлучаныя, складаназалежныя і складаныя сказы пераход нагатыпу.Асобна вылучаюцца сказы камбінаванай пабудовыз рознымі відамі сувязі.Складаназлучаныя сказы –сказы,у якіх састаўныя часткі аб'яднаны злучальнымі злучнікамі на аснове спалучальных,супастаўляльных,пералічальна-ьных,таксама далучальных адносін.Сінтаксічная сувязь састаўных частак складаназлучанага сказа, пры якой гэтыя часткі адносна раўнапраўныя ў выражэнні адзінай складанай думкі, называецца злучальнай сувяззю. Спалучальнай узаемасувяззю аб'яднаны састаўныя часткі складаназлучаных сказаў, у якіх паведамляецца аб з'явах і падзеях,што адбываюцца адначасова або паслядоўна.Асноўным граматычным сродкам сувязі састаўных частак складаназлучаных сказаў са спалучальнымі адносінамі ў беларускай мове з'яўляюцца злучнікі і,ды,а і злучальныя словы потым, затым, пасля. Супастаўляльная ўзаемасувязь знаходзіць сваё выражэнне ў лексічным значэнні супастаўленых членаў;часткі аб'ядноўваюцца з дапамогай злучнікаў і слоў,якія ўжываюцца ў функцыі злучнікаў:а, ж(жа), але, і затое, аднак, толькі,аж(ажно),наадварот,тымне.Уласнасупастаўляльныя ўзаемаадносіны заснаваны на звычайным адрозненні паміж супастаўленымі прадметамі і з'явамі.Пералічальна-размеркавальнаяўзаемасувязь жаецца ў характары злучальных элементаў.Сродак сувязі састаўных частак -злучнікі:і-і, ні- ні, то - то, ці - ці, або- або (альбо - альбо), ці то-ці то,ні то -ні то. Спецыфікай складаназлучаных сказаў з далучальнай сувяззю з'яўляецца што далучаная частка эмяшчае дадатковыя звесткі адносна зместу папярэдняй часткі.Далучальна-пералічальныяўзаемаадносіны-змест най часткі не вынікае са зместу папярэдняй, а як бы нанізваецца на яго. Дзякуючы гэтаму дасягаецца больш поўнае апісанне агульнай складанай з'явы. Сродак сувязі - злучнікі ды, ды і, a.Далучальна-азначальныя ўзаемаадносіны заснаваны на такім далучэнні састаўной часткі, якое характарызуе папярэднюю састаўную частку.Сродак сувязі -злучнікі і, ды, a,займеннікгэта,той.Далучальна-тлумачальныя маадносіны заснаваны на такім далучэнні састаўной часткі, пры якім яны тлумачаць папярэднюю састаўную частку: раскрывае ці канкрэтызуе яе змест. У якасці сродку сувязі ўжываюцца словы і словазлучэнні (гэта значыць, а іменна, напрыклад).Далучальна-прычынныяўзаемаадносіны наваны на такім далучэнні састаўной часткі, пры якім у далучанай частцы змяшчаецца дадатковае указанне на прычыннае значэнне папярэдняй часткі.Злучальн.сродак- злучнікі і, а ў спалучэнні са словам таму.Існуюць складана-злучаныя сказы ўскладненага тыпу,у якіх аб'ядноўваюцца састаўныя часткі, што знаходзяцца ў камбінаваных сінтаксічных узаемаадносінах.Коска не ставіцца:1)калі часткі маюць агульныя для іх члены сказа;2)часткі маюць форму намінатыуных і безасабовых сказау.Працяжнік ставіцца,калі другая частка абазначае вынік,хуткую змену падзей.

53.Паняцце пра складаназалежны сказ. Віды даданых частак і сродкі сувязі.Складаназалежны сказ-складаны сказ,у якім адна састаўная частка тлумачыць др.састаўную і звязана з дапамогай падпарадкавальнага злучніка ці злучальнага слова.Сказы, у якіх сувязь паміж даданай і галоўнай часткамі выражаецца пры дапамозе злучнікаў-сказамі са злучнікавым падпарадкаваннем,а сказы, у якіх даданая частка звязваецца з галоўнай пры дапамозе злучальнага (адноснага)слова,называюцца ск.з адносным падпарадкаваннем.Злучальныя сл.-займеннікі і прыслоўі які, каторы, чый, хто, што, колькі, дзе, куды, адкуль, як, чаму.Складаназ.сказы з даданымі азначальнымі, часу,месца,умовы,прычыны,мэты,з даданымі азначальнымі маюць залежную частку,якая характарызуе прадмет, дзеянне,стан. Сродкам сувязі -злучальныя словы які (зрэдку -каторы), чый, што, хто, дзе, куды, адкуль, калі, як і злучнікі нібы, быццам, каб.Сказы з даданымі дапаўняльнымі ўключаюць залежную частку,якая з'яўляецца разгорнутым дапаўненнем да пэўнага члена галоўнай часткі або раскрывае змест дапаўнення-займенніка.Сродкам сувязі- злучнікі што,каб, як быццам, нібы, ці, пытальна-адносныя займеннікі і прыслоўі хто, які, чый, колькі, наколькі,куды адкульяк.З даданымі дзейнікавымі ўключаюць залежную частку, якая выконвае функцыю дзейніка ў адносінах да выказніка галоўнай часткі або раскрывае канкрэтны змест дзейніка-займенніка галоўнай часткі(кожны,усякі).Сродкі сувязі:злучальн.словыхто,што,каб,які,дзе,куды.Дзейнікам у гал.частцы-займеннікі той (тая, тое),кожны,усякіЗ даданымі выказнікавымі ўключаюць залежную частку, якая раскрывае канкрэтны змест выказніка-займенніка галоўнай часткі. У ролі выказніка галоўнай часткі -словы той (тая, тое), такі (такая, такое), гэтакі(гэтакая,гэтакае).Сродак сувязі- лучнікі і злучальныя словы што, які, хто, як, быццам,каб.Даданаявыказнікавая аходзіццаўпостпазіцыіда лоўнай.З даданымі часу ўключаюць залежную частку, якая знаходзіцца з галоўнай у часавых адносінах.Сродак сувязі - злучнікі калі, як, пакуль, ледзь, ледзь толькі, як толькі, толькі што, з таго часу як, у той час.З даданымі м е с ц а ўключаюць залежную частку, якая змяшчае указанне на месца ці прастору, дзе знаходзіцца ці адбываецца тое, пра што гаворыцца ў галоўнай частцы.сродак сувязі- злучнікі дзе,куды,адкуль.Залежная частка можа адносіцца да выказніка галоўнай часткі або да акалічнасці месца галоўнай часткі,якаявыражаеццапрыслоўем,вазлучэннемтам,туды.з даданымі п р ы ч ы н ы ўключаюць залежную частку, у якой раскрываецца прычына ці даецца абгрунтаванне таго, аб чым гаво­рыцца ў галоўнай частцы. Сродкам сувязі выступаюць простыя злучнікі бо, як, што, паколькі і складаныя злучнікі таму што, ад таго што, затым што, дзеля таго што. з даданымі мэты змяшчаюць залежную частку, якая ўказвае на мэту ці прызначэнне названага ў галоўнай частцы. Сродкам сувязі -і каб, абы, для таго каб, дзеля таго каб, на тое каб.з даданымі ў м о в ы ўключаюць залежную частку, якая ўказвае на ўмову ажыццяўлення таго, аб чым гаворыцца ў галоўнай частцы.Сродкам сув.-калі,як,каб,раз.з даданымі ўступальнымі змяшчаюць залежную частку, змест якой з'яўляецца процілеглым таму, што паведамляецца у галоўнай частцы.Сродкам сув- хоць, няхай, дарма штоз даданымі в ы н і к о в ы м і ўключаюць залежную частку, якая раскрывае вынік таго, пра што гаворыцца ў галоўнай частцы. Сродкам сувязі - так, што.гэтыя сказы набліжаюцца да складаназалежных з даданымі прычыны.Залежныя выніковыя часткі адносяцца не да якога-небудзь аднаго слова, а да ўсёй галоўнай часткі.выніковы злучнік - словазлучэнні ў выніку чаго.з даданымі меры і ступені ўключаюць залежную частку, у якой раскрываецца мера праяўлення дзеяння, прыкметы ці стану,выражаныя дзеясловам, прыметнікам, прыслоўем або назоўнікам галоўнай часткі.Сродкам сувязі-што, як.з даданымі супастаўляльнымі і параўнальнымі змяшчаюць залежную частку, змест якой супастаўляецца ці параўноўваецца са зместам галоўнай частк. Сродкам сувязі -злучнікі як, чым, наколькі, у той час як.

54.Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі і знакі прыпынку ў іх.У складаназалежных сказах можа быць не адна, а дзве і больш даданых частак, якія па-рознаму звязаны з галоўнай часткай і паміж сабой. Такія сказы маюць дзве разнавіднасці.1. Складаназалежныя сказы з сузалежным падпарадкаваннем даданых частак, пры якім кожная даданая частка залежыць ад агульнай галоўнай часткі. Даданыя дапаўняльныя часткі залежаць ад галоўнай. У сказах з сузалежным падпарадкаваннем даданыя часткі могуць быць аднародныя і неаднародныя.Сузалежныя аднародныя часткі паясняюць у галоўнай адзін член сказа або аднародныя члены сказа, адказваюць на адно пытанне і адносяцца да аднаго тыпу.Сузалежныя неаднародныя часткі паясняюць у галоўнай розныя члены сказа або адзін член сказа, але адказваюць на розныя пытанні і адносяцца да розных тыпаў Даданыя часткі паясняюць розныя члены сказа ( выказнік узнікае і дзейнік дзень) і адносяцца да розных тыпаў: першая даданая частка часу, а другая – азначальная. 2.Складаназалежныя сказы з паслядоўным падпарадкаваннем даданых частак, пры якім першая даданая частка залежыць ад галоўнай, другая – ад першай і г.д. першая даданая частка спосабу дзеяння залежыць ад галоўнай, другая даданая частка ўмовы – ад першай даданай.Паміж часткамі складаназалежнага сказа з некалькімі даданымі часкамі можа быць і сузалежнае і паслядоўнае падпарадкаванне адначасова;гэта змешанае падпарадкаванне.Коска не ставіцца,калі сузалежныя аднародныя даданыя часткі звязваюцца адзіночнымі злучнікамі і,ці,або.Кропка з коскай-калі маюць развітую пабудову.Працяжнік – калі даданыя часткі –з узмоцненная інтанацыяй.Двукроп’е- пасля галоун.часткі пры яе лагічным выдзяленні,таксама,калі даадныя часткі раскрываюць сэнс слоу адно,аднаго у галоун.частцы і паміж імі можна-а іменна.