Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
азарка прав 05_03_09.doc
Скачиваний:
80
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
1.72 Mб
Скачать

1. Вызначыць род, лік, склон назоўнікаў, ужытых ва ўрыўку са «Слова пра паход Ігаравы»:

Ярославна рано плачеть Путивлю городу на заборолѣ, рѣкучи: О Днѣпре словутицю! Ты пробилъ еси каменныя горы сквозѣземлю Половецкую. Ты лелѣялъ еси на себѣСвятославли посады до плъку Кобякова: възлелѣй господине мою ладу къ мнѣ, а быхъ не слала къ нему слезъ на море рано.

2. Запісаць назоўнікі па нормах хі–хііі стст., вызначыць іх род і тып скланення:

Агонь, акно, арэх, боль, вол, ганец, гусь, дзень, дзіця, кацяня, ключ, косць, краіна, мёд, мора, нож, ноч, пень, печ, птушка, пярсцёнак, рака, рыба, свякроў, святыня, сірата, скура, трава, хмара, ягня.

Узор: сын – старабел. сынъ, мужчынскі род, трэці тып скланення (цвёрдая разнавіднасць).

3. З ліку прапанаваных назоўнікаў выпісаць спачатку назоўнікі, якія захавалі старабеларускі тып скланення; затым – назоўнікі, якія змянілі ў скланенні сваю парадыгму:

Акно, бор, ваявода, верх, голад, гонар, горад, госць, грэбень, дзядзька, дом, дробязь, жарабя, звер, камень, кроў, локаць, мёд, морква, мост, надзея, полымя, слова, суддзя, таварыш, царква, цела, цесць, цяля, чарга.

Узор:1 група –ручэй(сучаснае 2-е скланенне);ручеи(старабеларускі 2-і тып скланення з асновай на -ŏ (-jŏ)). 2 група –зяць(сучаснае 2-е скланенне);зять(старабеларускі 4-ы тып скланення з асновай на -ĭ).

4. Узнавіць і запісаць старабеларускі канчатак назоўнікаў мужчынскага роду ў родным склоне адзіночнага ліку. Растлу­мачыць пры несупадзенні ўмовы замены ранейшага канчатка:

(Без) дажджу, маку, моху, сярпа, цукру, чаю. (Да) вопыту, горада, ліку, снегу, чалавека, упаду. (З) воза, дому, лесу, ліста, розуму, туману. (Са) зла, святла, слыху, сну, стала, страху. (Шмат) вопыту, клопату, крыку, народу, пяску, часу.

Узор: (ад) сына – назоўнік, п. ф. сын, канкрэтны, адушаўлёны, 2-е скланенне, родны склон, канчатак -а. Старабел.(отъ)сыну – п. ф. сынъ, 3-ці тып скланення з асновай на -ŭ (у кароткае), родны склон, канчатак -у. Сучасны канчатак замацаваўся пры пераходзе назоўніка з трэцяга ў другое скланенне.

5. Узнавіць і запісаць старабеларускі канчатак назоўнікаў мужчынскага роду ў месным склоне адзіночнага ліку:

(Аб) герою, сабаку, хлебе, чалавеку. (На) ветры, вяку, возе, даху, дубе, духу, кані, лбе, мітынгу, стале, суку. (У) гаі, голасе, двары, доме, жаху, зобе, канцы, лесе, мёдзе, паходзе, Полацку, поце, соку, стозе.

Узор: (у) горадзе – назоўнік, п. ф. горад, неадушаўлёны, з асновай на цвёрды зычны, месны склон, канчатак -е. Старабел. (въ) городѣ – п. ф. городъ, 2-і тып скланення з асновай на -ŏ (-jŏ), родны склон, канчатак фанетычна змяніўся ў -е.

6. Даць гісторыка-марфалагічны каментарый наступным сучасным граматычным формам:

Акну, (без) агню, брывей, войнамі, вучні, дня, дочкамі, дружа, (з) перапуду, казляня, камней, карове, клеццю, крэслы, марозу, морквы, мужчынам, назе, (на) печы, плямёны, полымем, пяску, (са) страху, сынку, туману, (у) госці, (у) душы, (у) раі, (у) соку, ягнят.

Узор: рукі – старабеларуская формарукыназоўнага склону множнага ліку былога 1-га тыпу скланення з асновай на -ā (-jā), цвёрдая разнавіднасць. У назоўным склоне множнага ліку атрымаў сучасны канчатак -і ў выніку фанетычных змяненняў складоў гы, кы, хы ў гі, кі, хі.