
- •Інтэграваны модуль «Гісторыя Беларусі»
- •1. Тлумачальная запіска
- •1.1. Мэты і задачы вывучэння дысцыпліны:
- •1.2 Метады (тэхналогіі) навучання:
- •1.3 Арганізацыя самастойнай работы студэнтаў:
- •1.4 Агульная колькасць гадзін:
- •2. Змест вучэбнага матэрыялу.
- •2.1.1 Тэматычны план (дзённая форма атрымання адукацыі)
- •2.1.2 Тэматычны план (завочная і завочна-скарочаная форма навучання).
- •2.2 Назвы раздзелаў, іх змест. Раздзел 1. Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”.
- •Раздзел 2. Цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоу і беларусь
- •Раздзел 3. Цывілізацыйная працэсы Новага часу і Беларусь.
- •3.1 Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
- •3.2. Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •Раздзел 4.Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў беларусі
- •Раздзел 6. Беларусь у гады другой сусветнай вайны і вялікай айчыннай вайны
- •Раздзел 7. Савецкая беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.)
- •Раздзел 8. Суверэнная рэспубліка беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •4. Інфармацыйная ( інфармацыйна-метадычная)частка
- •4.1. Асноўная лiтаратура Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі
- •Дадатковая
- •4.2 ТэмаТыКа лекцыйных заняткаў па дысцыпліне «гісторыя беларусі»
- •Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”.
- •Лекцыя 2.Цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь.
- •Лекцыя 3. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.
- •Лекцыя 7. Беларусь у складзе Расійскай імперыі.
- •Лекцыя 6. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы. Геапалітычнае становішча Беларусі ў 20-30-я гг. Хх ст.
- •Лекцыя 7. Беларусь у гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны
- •Лекцыя 8. Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945— 1991-я гг.)
- •Лекцыя 9. Сувярэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •4.3. Змест семінарскіх заняткаў Семінар 1. Цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь.
- •Семінар 2. Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •Семінар 3. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы
- •Семінар 4-5. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Акупацыйны рэжым. Партызанская і падпольная барацьба.
- •Семінар 6—7. Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.)
- •Семінар 8. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь (1990—2011 гг.)
- •4.4. Тэмы рэфератаў
- •4.5 Пытанні да экзамену
- •4.6 Сродкі дыягностыкі.
- •Слоўнік гістрачных тэрмінаў
Раздзел 3. Цывілізацыйная працэсы Новага часу і Беларусь.
3.1 Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
Асноўныя тэндэнцыі развіцця сусветнай гісторыі ў Новы час. Люблінская унія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Эвалюцыя форм дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях пасля Люблінскай уніі. Змены ва ўнутранай палітыцы вярхоўнай улады. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў. Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI – ХVII стст. Рэфармацыя і Контррэфармацыя. Брэсцкая царкоўная унія. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны XVII ст. і іх наступствы для Беларусі. Саперніцтва дзяржаў ў Паўночнай вайне і Беларусь.
Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у XVII – XVIII ст. Узмацненне феадальнай анархii. Барацьба магнацкіх груповак. Замацаванне верхавенства каталiцкага касцёла. Паглыбленне крызісу і тры падзелы Рэчы Паспалітай. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.
Этнічная структура насельніцтва Беларусі ў ХVІ – ХVІІІ стст. Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў эпохі Адраджэння і Асветніцтва. Гiстарычныя ўмовы развiцця культуры беларускага народа ў XVII – XVIII стст. Стан школьнай асветы i выхавання. Свецкая i духоўная лiтаратура. Кнiгадрукаванне. Грамадска-палiтычная думка. Тэатр. Барока. Мастацтва. Роля і месца беларускай культуры ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе.
3.2. Беларусь у складзе Расійскай імперыі
Асаблівасці палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі пасля ўключэння ў склад імперыі. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Беларусь у вайне 1812 г. Паўстанне 1830–1831 гг. і ўзмацненне вялікадзяржаўнага накірунку палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі.
Расійскі шлях палітычнай і эканамічнай мадэрнізацыі. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60 – 70-х гг. XIX ст.: асаблівасці іх правядзення ў Беларусі. Паўстанне 1863 – 1864 гг. і яго ўплыў на палітыку ўладаў Расійскай імперыі ў беларускіх губернях.
Шляхі развіцця капіталістычных адносін. Спецыфіка прамысловага перавароту ў Беларусі. Месца эканомікі Беларусі ва ўсерасійскім рынку. Сацыяльная палітыка расійскага самадзяржаўя. Фарміраванне пралетарыяту і буржуазіі. Узнікненне індустрыяльнага грамадства.
Ідэалогія лібералізму, народніцкі і сацыял-дэмакратьгчны рухі ў Беларусі. Афармленне агульнарасійскіх палітычных партый. Беларускі нацыянальны рух і яго роля ў рэвалюцыйным працэсе ў пачатку XX ст. Рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. Пачатак парламентарызму. Сталыпінская аграрная рэформа і асаблівасці яе здзяйснення ў Беларусі. Першая сусветная вайна і Беларусь.
Барацьба палітычных партый за выбар шляхоў да грамадскага прагрэсу. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі. Праекты рашэння нацыянальнага пытання. Стратэгія і тактыка палітычных партый у адносінах да ўлады і выбары шляхоў грамадскага развіцця. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце і ў Беларусі восенню 1917 г. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе і ў Беларусі.
Этнічная эмансіпацыя еўрапейскіх народаў у ХІХ ст. Фарміраванне самасвядомасці беларускага народа. Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускай нацыі ў XIX – пачатку XX ст. Афармленне беларускай нацыянальнай ідэі і яе адлюстраванне ў ідэалогіі народнікаў. Беларускі нацыянальна-культурны рух.
Зараджэнне і развіццё беларусазнаўства. Навука. Станаўленне новай беларускай мовы і літаратуры. Рамантызм. Пераход да рэалізму. Архітэктура і горадабудаўніцтва. Мастацтва. Уклад выхадцаў з Беларусі ў развіццё навукі і культуры іншых народаў. Першыя праявы беларускай нацыянальнай ідэі ў мастацкай літаратуры і гісторыка-этнаграфічных даследаваннях. Газета “Наша Ніва” і беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне ў пачатку XX ст.