Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
нов вар прогр иб.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
16.11.2019
Размер:
400.38 Кб
Скачать

4.5 Пытанні да экзамену

1. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі Беларусі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.

2. Беларускія землі ў найстаражытны перыяд. Матэрыяльная і духоўная культура першабытнага грамадства.

3. Фарміраванне ўсходнеславянскай супольнасці і працэс асваення беларускіх зямель.

4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у VIII – ХII стст. Фарміраванне раннекласавага грамадства.

5. Станаўленне і развіццё раннефеадальных усходнеславянскіх дзяржаўных утварэнняў на беларускіх землях.

6. Знешняя агрэсія ў лёсе усходнеславянскіх дзяржаў.

7. Станаўленне ВКЛ (др. пал. ХIII – перш. пал.ХIV стст.). Роль і месца беларускіх зямель у дзяржаваўтваральных працэсах.

8. Палітычны лад ВКЛ і яго эвалюцыя ў 1345 – 1569гг.

9. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ВКЛ у ХIV – перш. пал.ХVI стст.

10. Умовы фарміравання беларускай народнасці, яе месца ў жыцці ВКЛ.

11. Духоўнае жыццё ўсходніх славян у перыяд сярэднявечча.

12. Люблінская унія і яе ўплыў на эвалюцыю дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу ВКЛ.

13. Сацыяльна-эканамічнае жыццё ВКЛ у др.пал. ХVI – к. ХVIII стст.

14. Канфесіянальныя адносіны на беларускіх землях у ХIV - к. ХVIII стст.

15. Эпоха Адраджэння на беларускіх землях.

16. Эпоха Асветніцтва на беларускіх землях.

17. Этнічныя працэсы на беларускіх землях у др.пал. ХVI – перш. пал. ХIХ стст.

18. Войны ХVI – ХVIII стст. і іх роль у лёсе Беларусі.

19. Палітычны крызіс і падзелы Рэчы Паспалітай. Далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі.

20. Беларускія землі ў вайне 1812 г.

21. Сацыяльна-эканамічнае жыццё беларускіх зямель у к. ХVIII – перш. пал. ХIХ стст. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

22. Адмена прыгоннага права. Станаўленне капіталістычных адносін у парэформенны перыяд (1861 - 1880-е гг.).

23. Сацыяльная і канфесіянальная палітыка расійскага самадзяржаўя на беларускіх землях у к. ХVIII – пачатку ХХ стст.

24. Фарміраванне беларускай нацыі і пачатак фарміравання беларускай нацыянальнай ідэі.

25. Антырасійскія паўстанні к. ХVIII – ХIХ стст. і іх роль у лёсе Беларусі.

26. Пачатак палітычнай мадэрнізацыі: буржуазныя рэформы 60-х – 70-х гг. ХIХ ст. і асаблівасці іх правядзення ў беларускіх губерніях.

27. Народніцкі і сацыял-дэмакратычны рух у Беларусі ў др. пал. ХIХ – пач. ХХ стст.

28. Расійская рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. Пачатак фарміравання парламентарызму.

29. I сусветная вайна і яе роль у лёсе Беларусі.

30. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г.: альтэрнатывы развіцця.

31. Кастрычніцкая рэвалюцыя ў лёсе Беларусі. I Усебеларускі з’езд.

32. Першая спроба стварэння нацыянальнай дзяржаўнасці: стварэнне і дзейнасць БНР.

33. Барацьба з германскімі і польскімі інтэрвентамі (1918 – 1920 гг.)

34. Абвяшчэнне БССР. Станаўленне савецкай дзяржаўнасці.

35. Утварэнне СССР. Эвалюцыя савецкай дзяржаўнай і грамадска-палітычнай сістэмы ў 1920 – 1930-х гг.

36. НЭП у БССР. Дасягненні і правалы.

37. Палітыка беларусізацыі і яе ўплыў на культурнае жыццё беларускага народу.

38. Палітыка індустрыялізацыі ў БССР і яе вынікі.

39. Палітыка калектывізацыі ў БССР і яе вынікі.

40. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1920 – 1939 гг.).

41. Знешнепалітычная сітуацыя напярэдадні II сусветнай вайны. БССР у пачатковы перыяд II сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны (1.09.1939 – пач. 1942 г.).

42. Акупацыйны рэжым. Партызанская і падпольная барацьба супраць акупантаў.

43. Вызваленне БССР ад гітлераўскіх захопнікаў. Уклад народа БССР у Перамогу над ворагам.

44. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі БССР у 1943 – 1953 гг.

45. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1943 – 1953 гг.

46. Культура БССР у 1930-х – перш. пал. 1950-х гг.

47. Развіццё народнай гаспадаркі БССР у 1953 – 1985 гг.: дасягненні і пралікі.

48. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1953 – 1985 гг.

49. Культура БССР у др.пал. 1950-х – пач 1980-х гг.

50. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН (1945 – 1991 гг.).

51. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1985 - 1991 гг. Палітычная перабудова.

52. Народная гаспадарка БССР у 1985 – 1991 гг. Эканамічная перабудова.

53. Змены ў культурным жыцці Беларусі (1985 – 2000-е гг.).

54. Абвяшчэнне незалежнасці РБ. Станаўленне і развіццё грамадска-палітычнай сістэмы.

55. Станаўленне беларускай эканамічнай мадэлі: пралікі і дасягненні.

56. Міжнародная дзейнасць Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.